Перайсьці да зьместу

Норман Дэвіс

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Норман Дэвіс (Варшава, 7 кастрычніка 2004 году)

Норман Дэвіс (па-ангельску: Ivor Norman Richard Davies; нарадзіўся 8 чэрвеня 1939 году ў горадзе Болтан, Вялікі Манчэстэр, Ланкашыр, Ангельшчына) — брытанскі гісторык. Асноўнай тэматыкай дасьледаваньняў была гісторыя Польшчы, сваю вядомасьць у ангельскамоўных краінах набыў дзякуючы навуковым працам па гісторыі Эўропы і Брытанскіх астравоў.

Вышэйшую адукацыю Айвар Норман Рычард Дэвіс атрымаў у Магдален-каледжы Оксфардзкага ўнівэрсытэту на катэдры гісторыка Элана Джона Пэрсываля Тэйлара. У 1966 атрымаў ступень магістра ва ўнівэсытэце Сасэксу. Некаторы час працаваў у Грэноблі і Оксфардзе, потым зьбіраўся накіравацца ў Савецкі Саюз, каб зьбіраць навуковыя матэрыялы для сваёй дысэртацыі, але так і ня змог атрымаць візу. Знайшлося альтэрнатыўнае рашэньне — Кракаўскі ўнівэрсытэт Ягелонаў. У Кракаве Дэвіс пачаў дасьледаваць гісторыю польска-савецкай вайны, а паколькі для тагачаснай афіцыйнай польскай гістарычнай навукі вайна «не існавала», аўтар зьмяніў назву сваёй працы на «Брытанская зьнешняя палітыка ў адносінах да Польшчы 1919—1920 гадоў». Пасьля таго як Дэвіс у 1968 годзе атрымаў у Кракаве доктарскую ступень, праца выйшла пад назвай «Белы арол, чырвоная зорка. Польска-савецкая вайна 1919—1920 гадоў». У Кракаве пазнаёміўся са сваёй будучай жонкай[1]. Ад 1971 году працаваў выкладчыкам школе славянскіх і ўсходнеэўрапейскіх ведаў Унівэрсытэцкага каледжа Лёндану (ад 1985 да 1996 году прафэсар ардынарны гісторыі Польшчы)[2]. Кніга «Гульнявая пляцоўка Бога» (1981) была некалькі разоў перавыдадзеная[3]. Быў звольнены з пасады запрошанага прафэсара Стэнфардзкага ўнівэрсытэту за сваю пазыцыю адносна габрэйскіх пагромаў у Польшчы ў 1918 годзе[4]. Пасьля гэтага ён падаў у суд на Ўнівэрсытэт за сваё звальненьне[4]. У 2012 годзе апублікаваў кнігу «Каралеўствы, якія зьніклі» (па-ангельску: Vanished kingdoms), прысьвечаную гісторыі вэстготаў, Бургундыі, старажытнай Брытаніі, Арагону, Вялікага княства Літоўскага ды інш.[5] Ад 1997 году да 2006 году працаваў у Каледжы Вульфсана ў Оксфардзе[2]. 4 ліпеня 2014 году артымаў другое грамадзянства Польшчы[6]. Ягоныя кнігі перакладзеныя больш як на 30 моў[7].

  • Вялікі Крыж Ордэна Заслугі Рэспублікі Польшча (1998)[8].
  • Рыцар-камандор ордэна сьвятога Міхала і сьвятога Георгія (2001)[9].
  • Залаты мэдаль «За заслугі ў культуры Глёрыя Артыс» (2005)[6].
  • Доктар honoris causa Ягелонскага ўнівэрсытэту (2003)[10].
  • Ордэн Сьв. Станіслава 1 клясы (Польшча, 2005).
  • Ганаровы доктар Варшаўскага ўнівэрсытэту (2007)[10].
  • крыж кавалерскі ордэна адраджэньня Польшчы (ад ураду Польшчы ў выгнаньні)[10].
  • Ордэн Белага арла (2012)[6].
  • мэдаль Эразма (2013)[11].
  • Ганаровы доктар Унівэрсытэцкага каледжа Лёндану (2015)[7].
  • Ганаровы доктар Унівэрсытэту ў Болтане (2018)[7].
  • Доктар honoris causa Унівэрсытэту Мікалая Капэрніка (2019)[3].
  • Сябра Каралеўскага літаратурнага таварыства.
  • Ганаровы доктар Унівэрсытэту Марыі Складоўскай-Кюры ў Любліне[3].
  • Ганаровы доктар Гданьскага ўнівэрсытэту[3].
  • Ганаровы доктар Унівэрсытэту Сасэксу[3].
  • Ганаровы грамадзянін Любліну (2000)[12], Кракаву, Варшавы ды Ўроцлаву[3].
  1. ^ Snowman, D. Norman Davies // Historians. — London: Palgrave Macmillan, 2007.
  2. ^ а б Davies Norman (анг.). Academy of Europe. Праверана 3 жніўня 2024 г.
  3. ^ а б в г д е Prof. Norman Davies with doctor honoris causa of the Nicolaus Copernicus University - UMK (анг.). Nicolaus Copernicus University (7 кастрычніка 2019).
  4. ^ а б Censored Scholar Norman Davies (анг.) Polish-Jewish Relations Праверана 3 жніўня 2024 г.
  5. ^ а б Jacob Soll (29 сакавіка 2012) The Decline and Fall of a Hack Historian (анг.). The New Republic.
  6. ^ а б в Norman Davies (пол.). ZAIKS (28 мая 2020).
  7. ^ а б в Professor Norman Davies (анг.). St Antony's [College. University of Oxford]. Праверана 3 жніўня 2024 г.
  8. ^ Postanowienie Prezydenta Rzeczypospolitej Polskiej z dnia 22 grudnia 1998 r. o nadaniu orderów i odznaczeń (M.P. z 1999 r. Nr 6, poz. 67) (пол.)
  9. ^ а б Lecture by Professor Norman DAVIES: "The Study and Teaching of History in Europe" (анг.). Coleurope (21 лістапада 2011).
  10. ^ а б в Norman Davies - Życiorys (пол.) Архіўная копія ад 25 студзеня 2010 г.
  11. ^ Kaiser Dana (8 сакавіка 2022) Academy of Europe: 2013 Erasmus Medal (анг.) Праверана 3 жніўня 2024 г.
  12. ^ PROFESSOR NORMAN DAVIES (анг.) Праверана 3 жніўня 2024 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]