Ліцьвінства

Ліцьві́нства, ліцьвіні́зм (таксама літві́нства, літвіні́зм) — шырокая гістарыяграфічная, культурная і грамадзка-палітычная плынь, якая грунтуе гісторыю Беларусі на спадчыне Вялікага Княства Літоўскага і акцэнтуе беспасярэднюю повязь паміж гістарычнымі ліцьвінамі і сучаснымі беларусамі. Складовая частка беларускага нацыяналізму, таксама можа разглядацца як рэгіянальная самаідэнтыфікацыя або як этап у разьвіцьці беларускага народа і Беларусі[1].
Гісторыкі Сяргей Абламейка і Аляксандар Краўцэвіч зьвяртаюць ўвагу на тое, што ліцьвінства ня можа быць альтэрнатывай беларускасьці, бо ёсьць яе неад’емнай складовай часткай. Проціпастаўляць іх — значыць дэструктыўна перакручваць рэальную гісторыю і этнагенэз беларусаў[2][3]. Як падкрэсьлівае гісторык Уладзімер Арлоў у кнізе «Краіна Беларусь. Вялікае Княства Літоўскае», «Мы — беларусы, але мы і ліцьвіны, спадкаемцы гісторыі і культуры магутнай эўрапейскай дзяржавы — Вялікага Княства Літоўскага»[4].
Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Асноўны артыкул: Ліцьвіны
Існуе некалькі тэорыяў паходжаньня гістарычных ліцьвінаў: «заходнеславянская» — ад племяннога зьвязу люцічаў (Вацлаў Пануцэвіч[5], Павал Урбан[6], Алесь Жлутка[7], Уладзімер Арлоў[8] ды іншыя), блізкая да яе з улікам шэрагу яўна ўсходнегерманскіх імёнаў і тапонімаў люцічаў «усходнегерманская» (Алёхна Дайліда[9]), а таксама «балтыйска-славянскага сымбіёзу» з паступовай мірнай і ахвотнай славянізацыяй мясцовага балтыйскага насельніцтва (Мікола Ермаловіч[10], Аляксандар Краўцэвіч[11][12], Уладзімер Арлоў[8] ды іншыя).
У XIV—XVII ст. назва «ліцьвіны» тэрытарыяльна ахоплівала амаль усе землі Беларусі[13]. У XVI ст. літвой (ліцьвінамі) стабільна вызначалі сябе баяры Вялікага Княства Літоўскага[14]. Умацаваньне гэтай формы самасьвядомасьці адбылося па аб’яднаньні Вялікага Княства Літоўскага з Каралеўствам Польскім у Рэч Паспалітую, якая разглядалася як аб’яднаньне «двух народаў» (палякаў і ліцьвінаў). Па ўтварэньні Рэчы Паспалітай магнаты і шляхта Вялікага Княства Літоўскага доўгі час падкрэсьлівалі, што яны менавіта ліцьвіны, чым выказвалі даволі высокі ўзровень дзяржаўна-нацыянальнай самасьвядомасці[15][16]. У XVI—XVII стагодзьдзях назва ліцьвіны стала найбольш абагульняльнай этнанімічнай формай самасьвядомасьці беларускага народа і адлюстроўвала найбольш шырокі ўзровень яго нацыянальнай кансалідацыі[17][18].
- Мапы, дзе Літва атаясамліваецца зь Белай Русьсю, тым часам Жамойць падаецца асобна ад Літвы, а Масковія — ад Русі
Амстэрдам, 1733 г. (Samogitie, Litthauwen і Wit Rusland, Moscovie)
Вэнэцыя, 1740 г. (Samogitia, Lituania і Russia Bianca, Moscovia)
Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Асноўныя артыкулы: Русіфікацыя Беларусі, Беларускае нацыянальнае адраджэньне і Краёўцы

Па анэксіі земляў Вялікага Княства Літоўскага (1772, 1793, 1795 гады) улады Расейскай імпэрыі, як адзначае гісторык Уладзімер Арлоў, спрыялі пашырэньню назвы беларусы, бо гэтая назва больш адпавядала імпэрскім інтарэсам і дазваляла трактаваць ліцьвінаў як разнавіднасьць расейцаў («вялікарусаў»). Разам з тым, гэтая назва замацавалася за ўсім насельніцтвам толькі на мяжы XIX і XX стагодзьдзяў[4].
Узьнікненьне ліцьвінства як культурнай плыні прымяркоўваюць да першай паловы ХІХ стагодзьдзя, калі ў межах гэтай традыцыі адбывалася беларускае культурнае назапашваньне. Тагачаснае ліцьвінства грунтавалася на гістарычных і культурных традыцыях Вялікага Княства Літоўскага, выяўлялася ў цікавасьці да народнай культуры, на ўсьведамленьні этнакультурнай адметнасьці як ад расейцаў, так і ад палякаў. Дзеячы ліцьвінства былі патрыётамі Рэчы Паспалітай, хоць і адрозьніваліся высокай ступеньню аўтаномнасьці. Паводле сваёй канфэсійнай прыналежнасьці большасьць прыхільнікаў гэтай традыцыі былі вернікамі-каталікамі, а паводле стану належалі да шляхты[19].
У канцы ХІХ — пачатку ХХ стагодзьдзя сфармавалася суполка краёўцаў, якія вызначалі сябе формулай «ліцьвін паводле паходжаньня, паляк паводле нацыянальнасьці»[a] і намагаліся стварыць другую унію Польшчы і Літвы (Беларусі). У 1907 годзе краёўцы стварылі Краёвую партыю Літвы і Русі, але ўжо ў 1908 годзе партыя зьнікла з палітычнай арэны. Зноў актывізавалася ў час Першай сусьветнай вайны. З адраджэньнем Польшчы як незалежнай дзяржавы і адмовы ад канфэдэрацыйных плянаў краёвы рух амаль спыніў сваё існаваньне.
У канцы XIX — пачатку XX стагодзьдзя нацыянальная эліта гістарычных ліцьвінаў пры чынным удзеле выхадцаў з шляхты колішняга Вялікага Княства Літоўскага — простых нашчадкаў гістарычнай Літвы[21] (з шляхты паходзілі заснавальнікі Нашай Нівы браты Іван і Антон Луцкевічы, заснавальнік першай беларускай партыі Вацлаў Іваноўскі, адзін з заснавальнікаў Беларускай сацыялістычнай грамады паэт Карусь Каганец, стваральнік беларускага тэатру Ігнат Буйніцкі, клясыкі беларускай паэзіі Алаіза Пашкевіч і Янка Купала, адзін з пачынальнікаў нацыянальнага адраджэньня Вацлаў Ластоўскі, аўтар навукова вызначаных межаў этнічнай тэрыторыі беларусаў гісторык і этнограф прафэсар Мітрафан Доўнар-Запольскі ды іншыя[b]) — якая выступала за адраджэньне свайго народа і яго дзяржаўнасьці, абрала назвы «Беларусь» і «беларусы». Аднак частка літоўскай шляхты (найперш буйныя землеўласьнікі — зямяне) не сьпяшалася і нават асьцерагалася прымаць назву «беларусы». Дачка Ежы Чапскага, які ў 1917 годзе ўсё ж назваў сябе беларусам[23], графіня Марыя Чапская (1894—1981) у сваім эсэ «Florian Czarnyszewicz» (1965 год, Парыж) патлумачыла, якое стаўленьне было ў літоўскай шляхты да сялянаў і чаму зямяне не прымалі назвы «беларусы», прыводзячы вытрымкі з палемічных лістоў Флярыяна Чарнышэвіча(pl), напісаных па-беларуску да Кастуся Акулы і пазьней перасланых ёй копіяй: «Важна тое, што спадар зьяўляецца сынам свайго краю. Я таксама ёсьць сын Вялікага Княства Літоўскага. Мой бацька і дзед, і дзед майго дзеда нарадзіліся і злажылі свае косьці ў гэтай зямлі; і суджу, што можна мне родны край кахаць і тужыць па ім, і думаць аб ім, і цешыцца, калі гаспадары чыняць штось мудрае і шляхетнае, і самоціцца, калі памнажаюць памылкі. <…> І не былі гэта караняжы, а сыны Вялікага Княства Літоўскага, многія ў доме ня мовілі па-польску, але назвы „бела-“ ці „чарнарусаў“ не прымалі, бо „рускі“ для іх азначаў тры чацьвертых маскаля. Называлі сябе палякамі, але чулі сваю своеасаблівасьць. І калі б тады якая мудрасьць, якісь аўтарытэт пагадзіўся і прывёў у жыцьцё найменьне „літоўца“ (у значэньні міцкевічаўскім) альбо крывічаніна, ахвотна бы тое прынялі»[24].
Палітык і грамадзкі дзяяч Зянон Пазьняк дае наступныя тлумачэньні, чаму дзеячы нацыянальна-вызвольнага руху мелі выступіць пад назвай «Беларусь»[25]:
І нарэшце, чаму нацыянальныя дзеячы ўмоўнай «Літвы», разумеючы гісторыю, ня выступілі пад аб’яднаўчым тэрмінам «Літва», але пад назвай «Беларусь»? Адказ на паверхні: таму што аб’яднаўчым тэрмінам у гэтай сытуацыі магла быць толькі Беларусь. Гэта ўжо была навуковая і палітычная рэальнасьць. Нашыя нацыянальныя дзеячы таго часу — гэта былі мудрыя людзі, якія грунтаваліся на аб’яднаўчай нацыянальнай ідэі, умелі стратэгічна думаць і глядзець наперад, абапіраліся на навуку і на рэчаіснасьць. Сытуацыя была такой, што калі б яны кансэрватыўна ці рамантычна выступілі пад назовам «Літва», то ўсходнюю Беларусь мы маглі б страціць назаўсёды. Царская Расея скарыстала б канфэсійны падзел і тэрміналёгію ў сваіх інтарэсах з усёй магутнасьцю імпэрскай прапаганды, бюракратычнага апарату і царквы. Вось тады зьявілася б у Расеі рэальная Белая Русь, якую б яшчэ і натравілі супраць «католической литовской ереси» ды «сэпаратызму». Бальшавікі давяршылі б гэты падзел ужо ў сьведамасьці. А сьведамасны падзел, як вядома, нашмат горшы і разбуральны, чым падзел тэрытарыяльны. Стаўка на назву «Літва» была б у тых умовах ужо сэпаратысцкай і тупіковай. У лепшым выпадку — маргінальнай. Нацыянальныя дзеячы-адраджэнцы абазначылі і ўключылі ў нацыянальны рух усю літоўскую тэрыторыю Вялікага Княства Літоўскага (умоўную Літву і Беларусь) пад агульнай назвай Беларусь. У выніку расейская прапаганда не змагла фармальна ўклініцца ды падзяліць адзіную ідэю (хоць увесь час імкнулася). Расея ў такіх абставінах вымушана была агулам непрызнаваць і змагацца зь беларускім нацыянальным рухам. Расейцам у ідэйным пляне фармальна нічога не дасталося. <…> Беларуская нацыя адбылася ў пачатку ХХ стагодзьдзя. Вяршыняй гэтага працэсу было стварэньне Беларускай Народнай Рэспублікі, прытым дакладна ў дзяржаўна-этнічных межах гістарычнай Літвы.

Разам з тым, усе дзеячы беларускага нацыянальна-вызвольнага руху (ад Францішка Багушэвіча да Янкі Купалы) бесьперапынна падкрэсьлівалі повязь Беларускай дзяржаўнасьці зь Вялікім Княства Літоўскім, а ўсе беларускія гісторыкі (ад Вацлава Ластоўскага да Ўсевалада Ігнатоўскага) называлі ВКЛ «Беларуска-Літоўскім гаспадарствам». Гэтая ж пазыцыя знайшла адлюстраваньне ў Другой Устаўной грамаце Беларускай Народнай Рэспублікі ад 9 сакавіка 1918 году («Пасьля трох з паловаю вякоў няволі зноў на увесь сьвет кажа беларускі народ аб тым, што ён жыве і будзе жыць»), а гербу Пагоні («старадаўняй Літоўскай Пагоні»), які стаў дзяржаўным сымбалем БНР, прысьвяціў свой верш клясык беларускай літаратуры Максім Багдановіч. Тым часам яшчэ ўлетку 1916 году Беларускі народны камітэт на чале з Антонам Луцкевічам падтрымаў і пашырыў ідэю канфэдэрацыі Вялікага Княства Літоўскага да канцэпцыі «Злучаных Штатаў» ад Балтыйскага да Чорнага мораў, якія плянавалася ўтварыць зь незалежных Беларусі, Летувы, Латвіі і Ўкраіны. Падобны зьвяз тлумачыўся найперш эканамічнымі прычынамі — атрыманьнем выйсьця да мора і патрэбамі нацыянальнай абароны. У 1917 годзе беларускія арганізацыі працягвалі выступаць за ўтварэньне Беларуска-Летувіскай дзяржавы (падтрымана ў верасьні 1917 году Беларускім нацыянальным камітэтам у Менску), прытым рабілі гэта, нягледзячы на пазыцыю Летувіскай Тарыбы, якая заявіла прэтэнзіі на этнічныя тэрыторыі беларусаў. Пры канцы студзеня 1918 году ў Вільні прайшла Беларуская канфэрэнцыя, якая прыняла рэзалюцыю аб імкненьні стварыць незалежную дэмакратычную дзяржаву зь дзьвюх асноўных нацыянальных тэрыторыяў — беларускай і летувіскай. Па абвяшчэньні ў лютым 1918 году незалежнасьці Летувы ў хаўрусе зь Нямецкай імпэрыяй (у ліпені 1918 году прапанову ад Тарыбы стаць каралём Летувы пад імём «Міндаўгаса II» прыняў нямецкі прынц і вайсковец Вільгельм Карл фон Урах) ідэя канфэдэрацыі не ўздымалася[26].
![]() |
![]() | |
«Ліцьвіны. Сяляне з ваколіцаў Вільні» (1841 г.) і «Тыпы беларусаў Магілёўскай губэрні» (1882 г.)
|
Яшчэ ў 1906 годзе віленскі доктар Людвік Чаркоўскі (1855—1928) засьведчыў, што «старалітоўцамі» (у адрозьненьні ад летувісаў-«младалітоўцаў») зноў пачалі называць «тутэйшых» Літвы і Беларусі — г. зн. беларускамоўных сялянаў, тым часам некаторыя «літваманы» (якіх у 1859—1860 гадох называлі больш дакладна — «жмудзінафіламі»[27][28]) ужо тады пачалі прапаганду, што тыя беларускамоўныя — гэта «летувісы бяз мовы»[29]. У студзені 1918 году Бэнэдыкт Дыбоўскі азначыў тагачасных «літваманаў» жамойцкімі шавіністамі, адцеміўшы, што ў старажытнасьці «беларусы выціснулі жамойцкую мову і іх мова стала афіцыйнай мовай на ўсёй Літве» і што «Вільню і яе ваколіцы сёньня засяляюць палякі-ліцьвіны і беларусы-ліцьвіны»[30]. Таго ж году прафэсар славянскіх моваў і літаратураў Бэрлінскага ўнівэрсытэту Аляксандар Брукнэр апублікаваў артыкул «Зь беларускай нівы» (польск. «Z niwy białoruskiej»), дзе падкрэсьліваў, што гістарычная літоўская — гэта беларуская мова, якая была афіцыйнай мовай Вялікага Княства Літоўскага, што гістарычныя ліцьвіны — гэта беларусы, а гістарычная літоўшчына — гэта беларушчына: "…"па-літоўску" г. зн. па-беларуску пісаныя ўсе літоўскія акты, хронікі, статуты… …ліцьвін, г. зн. беларус… …літоўшчына, г. зн. беларушчына…"[c][31].
Міжваенны час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Асноўныя артыкулы: Летувізацыя і Савецкія рэпрэсіі ў Беларусі
У міжваеннай Польшчы краёўцы склалі суполку віленскіх кансэрватараў (таксама вядомых як крэсавыя або віленскія зубры) і намагаліся стварыць польска-беларускую фэдэрацыю. Яны выказваліся за дэцэнтралізацыю кіраваньня дзяржавай і разьвіцьцё мясцовага самакіраваньня; за стымуляваньне эканамічнага разьвіцьця Заходняй Беларусі і доступ беларусам на дзяржаўныя пасады, за падтрымку праваслаўнай царквы і ўвядзеньне беларускай мовы ў праваслаўнае набажэнства; прыхільна-нэўтральна ставіліся да фармаваньня беларускае нацыянальнае сьвядомасьці ў беларускамоўных сялянаў Польшчы. Уважалі сябе за нашчадкаў шляхты Вялікага Княства Літоўскага і носьбітаў ягоных традыцыяў. Але рух заняпаў з пачаткам Другой сусьветнай вайны.
Падпісаньне ў ліпені 1920 году савецка-летувіскай Маскоўскай дамовы, згодна зь якой Летува атрымала значную частку гістарычных і этнаграфічных земляў беларусаў, выклікала пратэст з боку кіраўніцтва Беларускай Народнай Рэспублікі[32]. Ужо ў 1921 годзе адзін з ініцыятараў абвяшчэньня Беларускай Народнай Рэспублікі былы старшыня Рады БНР Язэп Лёсік апублікаваў у афіцыйным культурна-адукацыйным часопісе Беларускай ССР артыкул «Літва — Беларусь (Гістарычныя выведы)»[33], у якім зазначыў: «Беларусь у пазьнейшыя часы дзяржаўнай незалежнасьці насіла найменьне Вялікага Княства Літоўскага, Рускага, Жмудзкага й інш., або карацей — Вялікае Княства Літоўскае. <…> Сталася так, што пад Літвою разумеюць землі, заселеныя жмудзінамі, або даўнейшую Жамойць. <…> А што важней за ўсё, дык гэта тое, што Літва й Жмудзь — дзьве рэчы зусім розныя, і, апіраючыся на летапісныя весткі, ні ў якім разе ня можна зваць цяперашніх жмудзінаў літоўцамі. <…> Мала гэтага, цяперашнія літоўцы (жмудзіны) упэўнілі нават усю Эўропу, што гэты іх маленькі жмудзкі народ абладаў колісь магутнай і слаўнай Літоўска-Рускай дзяржавай. <…> Расійскія і польскія гісторыкі, дзякуючы сваім імпэрыялістычным тэндэнцыям, не вытлумачылі сабе значэньне слова Літва і вераць створанай ілюзіі, што ўвесь гістарычны скарб б. В. К. Літоўска-Рускага (Беларускага) належыць цяперашнім жмудзінам. Але правільнае асьвятленьне гістарычных фактаў сьведчыць нам пра тое, што Літва — гэта было славянскае племя, увайшоўшае ў склад цяперашняга беларускага народа. Літва, Лютва, Люцічы — іменьні славянскага племя <…> і калі нашы продкі — беларусіны ў прошлых сталецьцях звалі сябе літвінамі, то яны ведалі, што казалі». А ў 1926 годзе былы прэм’ер-міністрар БНР Вацлаў Ластоўскі прадставіў у савецкім пасольстве ў Коўне канцэпцыю, паводле якой летувісы ёсьць нашчадкамі гістарычных жамойтаў[34], па чым ён перабраўся ў БССР. Неўзабаве, аднак, беларусізацыю ў БССР спыніў сталінскі тэрор, які цалкам зьнішчыў беларускую гістарычную школу (Язэпа Лёсіка і Вацлава Ластоўскага арыштавалі ўжо ў 1930 годзе[d] — увогуле жа, савецкія ўлады фізычна або духоўна зьнішчылі 32 менскія гісторыкі, а іх працы выдалілі з навуковых бібліятэк)[36].
У 1933 годзе адзін з заснавальнікаў студэнцкай арганізацыі «Скарынія» пры Віленскім унівэрсытэце Мікалай Шкялёнак зазначаў у Гадавіку Беларускага навуковага таварыства: «Як ведама, г. зв. „руская“ мова Літоўскіх Статутаў ёсьць мовай беларускай, Літоўскія Статуты былі пісаны пабеларуску. Гэткім парадкам Сапега лічыў уласнай мовай — і пры гэтым ня толькі сваей, але і ўсяго грамадзянства Вялікага Князьства, — мову Трэцяга Статуту, значыць — беларускую. А калі ўзяць пад увагу, што аб нацыянальнай прыналежнасьці гэтак высака культурнае адзінкі, як Сапега, перадусім дэцыдавала і дэцыдуе тая мова, каторую ён сьведама, з пашанаю і любоўю называў уласнаю і правоў каторае гэтак старэнна бараніў, — дык трэба прыйсьці да вываду, што Сапега, паводле цяперашняе тэрмінолёгіі, залічаў сябе сам да беларускае нацыянальнасьці. З другога боку ведама, што Сапега — за прыкладам сваіх сучасьнікаў — называў сябе „ліцьвіном“, а народ свой, які гутарыў мовай беларускай, „літоўскім“. Дык з гэтага сам сабой выплывае лёгічна бясспрэчны вывад, што назовы „ліцьвін“, „літоўскі“ былі нічым іншым, як гістарычнымі назовамі беларускага народу»[37]. У 1934 годзе загаднік беларускага замежнага архіва ў Празе, былы міністар унутраных справаў БНР Тамаш Грыб у сваім артыкуле «На два франты (Галоўныя засады вызвольнай праграмы беларускага народу)» падкрэсьліваў: «Хай нас ня блытаюць розныя найменьні дзяржавы, утворанай на рубяжы XIII—XIV стагодзьдзяў на вагромністым абшары Усходняе Эўропы, найменьні, якія ўжываюцца ў сучаснай гістарычнай літаратуры — Літва, Русь, Западная Русь, Літоўская Русь, Вялікае Князьства Літоўскае, Вялікае Князьства Літоўска-Рускае, Вялікае Князьства Літоўска-Беларускае, Вялікае Князьства Беларуска-Літоўскае, а таксама: Западная Русь пад уладаю Літвы, Беларусь пад Літоўскім панаваньнем ды інш. Усё гэта ёсьць выплад надзіву годнага непаразуменьня і зблытаніны паняцьцяў. Трымаймося фактаў гістарычнае рэчаістасьці: мова і культура беларускага народу былі пануючымі ў гэнай дзяржаве. Вось жа: гэта была беларуская дзяржава! <…> Трэ мець на ўвазе пры гэтым і адрознасьць паміж Ліцьвінамі (старадаўнымі Люцічамі, Велетамі або Волатамі) і Жмудзінамі. Асабліва сяньня трэ мець на ўвазе гэну адрознасьць, калі Жмудзіны, прыняўшы старадаўнае найменьне Літва, імкнуцца прыўласьніць і гістарычны зьмест гэтага слова — гістарычную мінуўшчыну беларускага народу»[38]. У 1939 годзе Ян Станкевіч, які з 1927 году выкладаў у Віленскім унівэрсытэце, зазначыў: «Трэба зацеміць, што з гледзішча нацыянальнага Беларусы ў гэтую пару звалі сябе Ліцьвінамі, гэтак-жа нас звалі ўсе нашыя суседзі, але з гледзішча рэлігійнага Беларусы ўсходняга абраду заўсёды зваліся Русінамі»[39].
Паваенны час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Па зьнішчэньні беларускай гістарыяграфіі ў часы сталінскага тэрору адным зь першых дасьледнікаў, хто спрабаваў высьветліць, як назва «Літва» перамясьцілася на тэрыторыю суседняй дзяржавы і як славяне-ліцьвіны сталі беларусамі, быў Вацлаў Пануцэвіч (1911—1991), які выдаваў навуковы часопіс «Litva», а таксама апублікаваў некалькі манаграфічных публікацыяў, зь якіх асаблівую навуковую вартасьць маюць кнігі «Літва і Жмудзь» (Чыкага, 1953—1954 год) і «З гісторыі Беларусі або Крывіччыны-Літвы» (Чыкага, 1965 год). Гісторык мовы Алесь Жлутка адзначае засяроджанасьць Вацлава Пануцэвіча на гістарычных крыніцах і яго грунтоўную філялягічную падрыхтоўку[40]. Погляды Вацлава Пануцэвіча падтрымаў і разьвіў гісторык Павал Урбан (1924—2011), які адзначыў разьмежаваньне ліцьвінаў і жамойтаў і што Жамойць была адасобленай ад Літвы моўна і этнічна. У рамках гэтай праграмы знаходзіцца сьцьверджаньне гісторыка, што «ад 1579 году ў выданьнях, што таксама выходзяць у Кёнігсбэргу, жмудзкая мова пачынае звацца літоўскай» («У сьвятле гістарычных фактаў», 1972 год). Ужо ў найноўшы пэрыяд у Беларусі выйшла чарговая праца П. Урбана «Да пытаньня этнічнай прыналежнасьці старажытных ліцьвіноў» (1994 год), у якой аўтар сфармуляваў наступную тэзу: «Аўкштота была асобнай зямлёй і ніколі не атаясамлівалася з уласна Літвой». Пашыраны варыянт (у першую чаргу праз улучэньне дадаткаў) гэтай кнігі пад назвай «Старажытныя ліцьвіны» апублікавалі празь сем гадоў[41].
У паваеннай Беларусі да падобных высноваў у сваіх дасьледаваньнях, якія праводзіліся па-за афіцыйнай савецкай гістарыяграфіяй, прыйшоў Мікола Ермаловіч (1921—2000), які завяршыў у 1968 годзе працу над кнігай «Па сьлядах аднаго міта». Гэтая кніга доўгі час пашыралася пад закансьпіраванай назвай «Сто старонак» і ўпершыню легальна выйшла з друку толькі ў 1989 годзе. З пачаткам працэсу дэмакратызацыі ў СССР ужо ў другой палове 1980-х гадоў канцэпцыя Міколы Ермаловіча атрымала інстытуцыянальнае, фармальнае акадэмічнае завяршэньне і пашырылася ў літаратуры[41]. Зь іншага боку, яшчэ ў 1968 годзе гісторык права Язэп Юхо здолеў абысьці савецкую цэнзуру і апублікаваць у часопісе «Полымя» артыкул, дзе зьвяртаў увагу на поўнае ігнараваньне афіцыйнай савецкай гістарыяграфіяй таго факту, што Літва і ліцьвіны былі гістарычнымі назвамі Беларусі і беларусаў: «У афіцыйных дакумэнтах XVI—XVIII стагодзьдзяў, апроч «Літвы», для ўсёй тэрыторыі Беларусі другога найменьня наогул не існавала, і ўвесь народ называлі Літвой. У нашай жа гістарычнай літаратуры да цяперашнага часу ігнаруюць гэтае найменьне народу, якое ён насіў больш чым 500 гадоў»[42]. Пытаньне назваў Літвы і Жамойці закранаецца ў апублікаваным у 1965 годзе рамане Ўладзімера Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім», дзе малады Кастусь Каліноўскі сьцьвярджае сваю літоўска-беларускую ідэнтычнасьць («я сам лічу сябе „ліцьвінам“, беларусам, тутэйшым»), прытым адзначае пра Віскую зямлю (усход Польшчы), што «там жывуць і жмудзіны, і немцы, і палякі, і беларусы». Таксама паводле раману, «— Я маю на ўвазе не Літву-жмудзь, — упарта кусаючы вусны, сказаў юнак [Кастусь Каліноўскі] . — Я маю на ўвазе Літву-Беларусь… І потым, вы ж добра ведаеце, адкуль вырасла тая памылка»[43].
Незалежная Беларусь[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
22 студзеня 2009 году ў Беларусі ўтварыўся грамадзкі арганізацыйны камітэт імпрэзы 1000-годзьдзя назвы Літва пад старшынствам доктара гістарычных навук прафэсара Анатоля Грыцкевіча. У арганізацыйны камітэт «Міленіюм Літвы» ўвайшлі пісьменьніца Вольга Іпатава, доктар гістарычных навук Алесь Краўцэвіч, доктар мэдычных навук Алесь Астроўскі, доктар біялягічных навук Аляксей Мікуліч, археоляг Эдвард Зайкоўскі, мастак і грамадзкі дзяяч Аляксей Марачкін, сьвятар Леанід Акаловіч і дасьледнік Зьдзіслаў Сіцька.
У звароце арганізацыйнага камітэту паведамляецца, што першы ўпамін назвы Літва (Lituae) у пісьмовых крыніцах — нямецкіх Квэдлінбурскіх аналах — належыць да 1009 году. Аўтары звароту адзначаюць, што назва Літва датычыцца старажытнай тэрыторыі Беларусі, а цяперашнія беларусы да пачатку XX стагодзьдзя называлі сябе ліцьвінамі.
«Тэрміны Беларусь і беларусы навязаныя нам расейскай адміністрацыяй у сярэдзіне XIX стагодзьдзя. Беларусь ёсьць галоўнай пераемніцай Вялікага Княства Літоўскага. Нашы землі складалі вялікую частку ВКЛ. Менавіта на нашых землях і паўстала вялікая дзяржава ВКЛ, якая аб’яднала ў XV стагодзьдзі асобныя княствы-землі, у тым ліку Наваградзкае, Полацкае, Смаленскае, Турава-Пінскае і Гарадзенскае», — гаворыцца ў звароце[44].
Пытаньне назваў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Асноўныя артыкулы: Літва, Белая Русь, Беларусь і Летува

Гістарычная Літва і сучасная Летува[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Адной з прыкметаў прыхільнасьці да ліцьвінства часам называюць разьмежаваньне назваў Літвы і Летувы, якія пачалі атаясамлівацца ў розных мовах у XX ст. — за часамі гвалтоўнай русіфікацыі Беларусі і масавага зьнішчэньня беларускіх інтэлектуальных элітаў.
Аднак на аб’ектыўную патрэбу тэрміналягічнага адрозьненьня гістарычнай Літвы і сучаснай Летувы зьвяртаюць увагу як беларускія гісторыкі і мовазнаўцы (Ян Станкевіч[45], Павал Урбан[46], Мікола Ермаловіч[47], Аляксандар Краўцэвіч[48][49][50], Генадзь Сагановіч[51], Ніна Баршчэўская[52], Эдвард Зайкоўскі[53], Уладзімер Арлоў[54], Зьміцер Санько[55]), так і зусім не зьвязаныя зь беларускай нацыяй (Тымаці Снайдэр[56], Эндру Ўілсан[57], Норман Дэвіс[58]).
Беларусь-Літва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Сярод прыхільнікаў разьмежаваньня назваў Літвы і Летувы пытаньне афіцыйнага вяртаньня назвы Літвы побач з назвай Беларусі ўспрымаецца неадназначна. У працах гісторыка Вацлава Пануцэвіча (1911—1991), які выдаваў у Чыкага навуковы часопіс «Litva», Літва — гэта Беларусь (як і ліцьвіны — гэта беларусы, а літоўская мова — беларуская мова)[40]. Гісторык і мовазнаўца Ян Станкевіч (1891—1976), які таксама ўжываў датычна Беларусі назву Літва (як і да беларусаў — назву ліцьвіны, а да беларускай мовы — назву літоўская мова[59]), пазьней папулярызаваў назвы Вялікалітва, вялікаліцьвіны, вялікалітоўская мова[60]. З улікам гістарычнай дзяржаўнай пераемнасьці Беларусі зь Вялікім Княства Літоўскім лідэр Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ Зянон Пазьняк вылучаў у 2005 годзе прапанову прыняць поўную назву краіны Вялікае Княства Літоўскае Беларусь з захаваньнем скарочанай назвы — Беларусь[61]. Гэтую прапанову падтрымаў гісторык Анатоль Грыцкевіч, аднак гісторык Уладзімер Арлоў бачыць магчымасьць зьмены назвы дзяржавы толькі ў далёкай пэрспэктыве («не раней, чым кожны беларус будзе ўсьведамляць, што ў гістарычнай рэтраспэктыве Літва — гэта тое самае, што Беларусь»)[62]. Тым часам беларускі гісторык права Таісія Доўнар зазначае, што «менавіта ў зьвязку з гістарычнымі зьменамі назвы беларускага народа і цяпер часам узьнікае блытаніна датычна айчыннай гісторыі… магчыма, мелі рацыю навукоўцы, якія ў пачатку 90-х гадоў прапаноўвалі назваць нашу дзяржаву Вяліка-Літоўская Беларусь»[63].
Існуюць таксама прыхільнікі тэрміновай зьмены назвы Беларусі на Літву, аргумэнтацыю якіх агучыў гісторык Ян Лялевіч. Ён мяркуе, што назва Літва «легімітызуе нашую краіну ў мінуўшчыне, для сучаснасьці, дае легітымізацыю для нашай будучыні», тым часам «закладзенае дамінаваньне гістарычнага кантэксту Русі» ў назьве Беларусі напраўду прыводзіць да дамінаваньня Расеі (праз афіцыйныя саманазвы расейцаў і расейскай мовы — рас. «русские» і рас. «русский язык», гвалтоўна ўведзеныя ў наркамаўку як «рускія» і «руская мова»). Адпаведна, на думку Яна Лялевіча, у назьве Беларусі крыецца «праблема самаідэнтыфікацыі нашага народа»[1].
Гісторык Аляксандар Краўцэвіч, адзначаючы бясспрэчнасьць таго, што Літва і ліцьвіны ёсьць гістарычнымі назвамі Беларусі і беларусаў, што пераняцьце гэтых назваў Летувой і летувісамі было гістарычна не правамерным і што «наш народ прыняў сучасную назву, вядома, пад прымусам Расеі»[3], выступае катэгарычна супраць зьмены назвы краіны і нацыі, бо «назва „Беларусь“ напоўненая вялікім і магутным сэнсам, увайшла ў масавую сьвядомасьць, мае моцную ідэалёгія і магутны мастацка-літаратурны падмурак». Адпаведна, «прыдумваць праекты па адмове ад гэтай назвы і прыняцьцю іншай — гэта значыць аслабляць нацыю, якая называецца беларускай»[1].
Поклічы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Гістарычныя і сучасныя поклічы, зьвязаныя зь Літвой і ліцьвінамі:
- «Жыве Літва!»[64][e] — адпаведнік «Жыве Беларусь!»
- «За Літву!»[67]
- «Гэй, ліцьвіны, бог нам радзіць!»
Дзеячы і суполкі, якія аддзяляюць ліцьвінаў ад беларусаў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
20 траўня 2000 году ў Наваградку адбылося падпісаньне Акту абвяшчэньня ліцьвінскай нацыі. На ўстаноўчым сходзе 2000 году яго арганізатары Віктар Нагнібяда і Андрэй Юцкевіч у якасьці мэты назвалі адасабленьне Заходняй Беларусі ў асобную дзяржаву або яе далучэньне да Польшчы, а таксама далучэньне да Расеі ўсёй астатняй Беларусі (Рыскі падзел). У 2005 годзе Нагнібяда і Юцкевіч стварылі па-расейску сайт «Літванія», які выдалілі ў 2009 годзе па ад’езьдзе ў Польшчу. У 2017 годзе журналіст газэты «Новы час» Валер Руселік параўнаў расейскамоўны праект Літваніі зь іншым крамлёўскім сэпаратысцкім праектам «Вейшнорыя» ў кірунку гетаізацыі нерасейцаў. Таксама Руселік заўважыў, што расейская выведка выкарыстала для прыкрыцьця правакацыі шчырыя памкненьні людзей, дзеля азначэньня якіх выкарыстоўвала абразьліва-функцыянальны тэрмін «карысныя ідыёты»(en)[68].
У верасьні 2015 году старшыня Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ Зянон Пазьняк заўважыў, што ў расейскай прапагандзе дзеля дэзынфармацыі «спрабуюць выкарыстаць некаторых беларускіх маргіналаў, што па-юнацку мараць пра адраджэньне Вялікай Літвы». Ён адзначыў, што расейскі тролінг «замешаны на нянавісьці да Беларусі». У сваім тлумачэньні Пазьняк згадаў: «Адзін з прыёмаў цяперашняй рускай фашыстоўскай прапаганды і дэзінфармацыйнай вайны — унесьці „замутненьне“ ў сьвядомасьць самаідэнтыфікацыі на ніжэйшых, менш адукаванах пластах грамадзтва ў Беларусі і ва Ўкраіне і стварыць тут часовыя сацыяльныя апоры для акупацыі і гібрыднай вайны. Любая нагода, любая ідэя, нават самая абсурдная становіцца прыдатнай для рускай дэзінфармацыі, калі яна накіравана на падважваньне і раскол беларускай і ўкраінскай нацыянальнай ідэнтычнасьці». Урэшце Зянон Пазьняк падкрэсьліў: «Адмоўнасьць нашых „разумных дурняў“ у тым, што яны… клянуць беларусаў і ўсё беларускае, … думка не пра кансалідацыю, не пра разьвіцьцё Беларусі, а пра развал. Для Масквы такія думкі прыдатныя ў любым выглядзе»[69].
У 2017 годзе гісторык Аляксандар Краўцэвіч зьвярнуў увагу на тое, што Расея з аднаго боку атакуе тое ліцьвінства, якое ёсьць сынонімам беларускасьці, а зь іншага — падтрымлівае тыя «ліцьвінскія» праекты, дзе сьцьвярджаецца, што беларусы — гэта летувісы, якія маюць вывучаць летувіскую мову і злучацца зь Летувой. Як прыклад такога дзеяча Аляксандар Краўцэвіч прыводзіць Аляксея Дзермана (Дзерманта)[3]. Неўзабаве, у час здушэньня пратэстаў супраць фальсыфікацыі выбараў, гвалту і беззаконьня Дзермант стаў адным з галоўных ідэолягаў прарасейскага рэжыму Лукашэнкі.
Рэакцыя Летувы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Часопіс Міністэрства абароны Летувы Karys(en) прысьвяціў «ліцьвінізму» два артыкулы, разьмешчаныя ў самым пачатку першага і другога нумароў 2020 году (аўтар — лет. Darius Sutkus, невядомы, аднак, як прафэсійны гісторык). У першым артыкуле ў разьдзеле «Вытокі ліцьвінізму: шанаваньне цара» аўтар называе заснавальнікам «ліцьвінізму» які «супрацоўнічаў з расейскімі ўладамі» і быў «адным зь першых псэўдагісторыкаў, хто сьцьвярджаў, што ВКЛ было славянскай дзяржавай»[70], прафэсара-паліглёта Восіпа Сянкоўскага(ru) (1800—1858), выхадца зь віленскай шляхты і навучэнца Менскага езуіцкага калегіюму і Віленскага ўнівэрсытэту, які ў 1835 годзе пісаў пра этнічную інтэграцыю ў Вялікім Княстве Літоўскім ліцьвінаў і русінаў, якую тлумачыў агульным германскім паходжаньнем кіроўных дынастыяў Літвы і Русі[71]. Тым часам, падобныя думкі (пра германскае паходжаньне літоўскае шляхты і яе славянізацыю ў ВКЛ яшчэ да Крэўскай уніі) выказвалі такія гісторыкі, як Юзэф Ярашэвіч(be) (1793—1860), Іван Барычэўскі (1810—1887), Мацьвей Любаўскі (1860—1936), Фёдар Леантовіч(ru) (1793—1860), Юзэф Эдвард Пузына(be) (1878—1949) ды іншыя[72]. Яшчэ адным заснавальнікам «ліцьвінізму» летувіскі аўтар называе Ігната Кулакоўскага (раней, у 2017 годзе аналягічнае азначэньне Восіпу Сянкоўскаму і Ігнату Кулакоўскаму даў у сваёй публікацыі гісторык-прапагандыст рэжыму Лукашэнкі Ігар Марзалюк[f][73]).
Разам з тым, імя Восіпа Сянкоўскага мае повязь з крытыкай штучнага пашырэньня з боку тагачаснай афіцыйнай расейскай навукі назвы «літва» на частку жамойцкага насельніцтва Расейскай імпэрыі (што летувіскі аўтар, аднак, ня згадвае), названую пазьней «аўкштайтамі» — насельнікамі этнаграфічнага рэгіёну «Аўкштота». Адпаведная крытычная нататка[74] зьявілася ў 1854 годзе на старонках прыватнага расейскага часопісу Библиотека для чтения(ru), які на той час рэдагаваўся Вопісам Сянкоўскім разам з энцыкляпэдыстам і знаўцам эўрапейскіх і усходніх моваў Альбэртам Старчэўскім(ru), выхадцам з кіеўскай шляхты:
|
Па аглядзе «гісторыі ліцьвінізму», летувіскі аўтар засьцерагае чытачоў ад «радыкальных ліцьвіністаў», якіх ён зьвязвае з уладамі Расеі і характарызуе сьцьверджаньнем фінска-вугорскага паходжаньня летувісаў[h], гоцкага ўплыву на землі Вялікага Княства Літоўскага[i] і штучнага канструяваньня сучаснай летувіскай мовы. Таксама аўтар сьцьвярджае, што балянс поглядаў на Вялікае Княства Літоўскае ў Беларусі падтрымліваецца ўладай Аляксандра Лукашэнкі, адзначаючы немагчымасьць зрабіць дакладны прагноз разьвіцьця падзеяў у выпадку зьмены ўлады ў краіне[77].
У сваім другім артыкуле аўтар разьвівае тэорыю «балтыйскай (летувіскай) рэканкісты», сьцьвярджаючы, што валадары-«летувісы» ўвесь час пашыралі Вялікае Княства Літоўскае на былыя балтыйскія землі[j]. Сярод іншага, адзначаецца бясспрэчнасьць таго, што вялікія князі літоўскія размаўлялі па-летувіску, прытым у якасьці пацьверджаньня гэтага гаворыцца, што «Ягайла, стаўшы каралём Польшчы, не хацеў, каб яго разумелі дваране, таму гаварыў па-летувіску з сваім стрыечным братам Вітаўтам»[81] (напраўду захавалася толькі адна згадка пра падобную размову «па-літоўску» — без удакладненьня, што за мова разумелася тут пад «літоўскай», і не пры двары караля польскага, а на Луцкім зьездзе манархаў у студзені 1429 году, калі побач з братамі былі толькі Жыгімонт Люксэмбурскі і яго жонка[82][k]).
8 жніўня 2021 году[l] адміністрацыя Ангельскай Вікіпэдыі пад ціскам летувіскіх шавіністаў, якія зьвінавачвалі сваіх беларускіх апанэнтаў у «ліцьвінізьме» з спасылкамі на памянёныя артыкулы ў часопісе Міністэрства абароны Летувы, выдаліла артыкул пра герб Пагоню (створаны ў жніўні 2004 году), зь якога зрабілі перанакіраваньне на герб Летувы[85].
Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Як зазначае польскі гісторык Юліюш Бардах, «Так, напрыклад Рышард Радзік канстатаваў: „Шляхецкія эліты Беларусі <…>, тыповае асяродзьдзе беларуска-польскага памежжа, [а менавіта] gente Lithuani (Rutheni), natione Poloni, былі людзьмі, якія паходзілі часьцей за ўсё зь беларускай грамадзкасьці, у тым ліку з баярства, і захоўвалі пачуцьцё лучнасьці зь мясцовым насельніцтвам, краем, яго гісторыяй і культурай. Іх малой Бацькаўшчынай было месца нараджэньня ў Беларусі; сярэдняй або рэгіянальнай — Вялікае Княства Літоўскае і тое, што па ім засталося; а вялікай або ідэалягічнай Бацькаўшчынай — Рэч Паспалітая і ўспаміны пра яе. Па паразе паўстаньня 1863 году гэтыя людзі ўсё мацней канфліктавалі з агрэсіўнай расейскасьцю, шукалі падтрымкі ў польскасьці як у рэальнай сіле“. Паступова ранейшае традыцыйнае вызначэньне „ліцьвін“ (беларус) замянялася прызнаньнем: „я — паляк“»[20]
- ^ Як зазначае гісторык Сяргей Токць, «Менавіта выхадцы з шляхты колькасна пераважалі ў беларускім нацыянальным руху на пачатковай фазе яго разьвіцьця і стварылі тады большасьць тэкстаў, якія заклалі культурны канон нацыянальнай ідэі»[22]
- ^ польск. «Tento białoruski język ma własną przeszłość, wcześniejszą nierównie i światlejszą niż mało- lub wielkoruski, ale pod obcą, litewską nazwą w niej się ukrywa. Był bowiem językiem urzędowym na całej Litwie; po litewsku; t. j. białorusku spisywano akty, kroniki, statuty; on pierwszy w druku się pojawił, równocześnie z polskim, w Biblii doktora Skoriny w Pradze i Wilnie około 1520 r. <…> Więc mógł sobie niegdyś tuszyć Litwin, t. j. Białorus, że mowa jego i narodowość na całej Litwie każdą inną wyprze — losy zrządziły inaczej: wyparła mowę jego, a zamieniła narodowość wszechpotężna polszczyzna. …w grodach zaś litewskich, od Wilna do Witebska, osiadało mieszczaństwo polskie, bo po polsku mówiące i myślące a litewszczyzna, t. j. białoruszczyzna kątem około monasterów i cerkwi się kupiła. Już w 15 w. w aktach litewskich (białoruskich) spotykasz gęste wyrazy polskie… W 16 w. czytają jeszcze białoruscy Chodkiewicze, Tryznowie, Pacowie, Tyszkiewicze, Sapiehowie, Dorohostajscy, Kiszkowie po białorusku, otrzymują z kancelarii wileńskiej dyplomy i listy białoruskie…»
- ^ Ужо ў 1931 годзе сталінская прапаганда абрынулася на Язэпа Лёскіка, Вацлава Ластоўскага ды іншых дасьледнікаў з крытыкай іх беларускага погляду на гісторыю ВКЛ: «Гаворачы аб жмудзінах, Лёсік, як і ўсе іншыя нацдэмы, скардзіцца, што беларускім дабром карыстаюцца чужынцы. <…> Ніжэй мы ўбачым, што беларускія нацдэмы такія-ж абвінавачаньні ўзводзяць і на „маскоўцаў“ і інш. Але нацдэм Ластоўскі і іншыя, знаходзячыся ў Літве, не адважыліся так адкрыта гаварыць аб літоўцах, як гэта рабіў Лёсік у БССР»[35]
- ^ У разгорнутым выглядзе гэты выраз ужыў яшчэ ў 1859 годзе Ўладзіслаў Сыракомля (Людвік Кандратовіч), які — як і яго сучасьнікі — называў Беларусь Літвой[65]: «Пра адно я толькі сьпяваю, хоць на розныя ноты: Хай жыве наша Літва! Хай жывуць ліцьвіны!» (польск. «Ja jedno tylko śpiewam, choć na różną nutę: Niech żyje nasza Litwa! niech żyją Litwini!»[66])
- ^ «Акрамя русінацэнтрычнай канцэпцыі гісторыі ВКЛ менавіта ў гэты ж час узьнікаюць і больш радыкальныя варыянты прачытаньня гісторыі Літвы — як гісторыі ўсходнеславянскай дзяржавы, дзяржавы Русі Літоўскай, у якой балтыйская Літва нібыта адыгрывала другасную, падначаленую ролю, альбо ўвогуле ніякай ролі ў якасьці гістарычнага суб’екту ня мела. На сёньняшні дзень ведаем двух такіх аўтараў, якія найбольш істотна паўплывалі на фармаваньне падобных поглядаў… — Ігнат Кулакоўскі і Восіп Сянкоўскі. <…> Балты, аказвацца, ня гралі аніякага значэньня ў гісторыі гэтай дзяржавы, уласна літоўцаў трэба зваць „летувісамі“ піша наш аўтар [Восіп Сянкоўскі], каб адрозьніваць ад сапраўднай славянскай Літвы-Русі. І сталіца дзяржавы Вільня, і дзяржаўная мова — то ўсё гістарычная спадчына Русі Літоўскай, а ня балтаў-летувісаў»
- ^ Тут — у сэнсе «летувіскае»
- ^ Тым часам генэтыка сьцьвярджае блізкасьць між летувісамі і фінска-вугорскімі народамі: «хоць балты (латышы і летувісы), у адрозьненьне ад нас, фіна-вуграў, гавораць на індаэўрапейскіх мовах, яны паказваюць той жа набор храмасомаў прыкладна з той жа частасьцю, як і фіны, карэлы, эстонцы, саамы ды іншыя фінска-вугорскія групы <…> Адразу за польскай граніцай… ёсьць дзіўная генэтычная мяжа, нягледзячы на тое, што гэтыя дзьве нацыі суседзі… Той жа самы парадокс назіраецца на паўднёвым усходзе: балты і беларусы маюць паміж сабой аналягічную генэтычную сьцяну, і частасьць мутацыі Y-храмасомы ў Беларусі вельмі нізкая» (анг. «Although the Balts (the Latvians and Lithuanians) each speak an Indo-European language, unlike us Finno-Ugrians, they exhibit this chromosome pattern roughly as often as do the Finns, the Karelians, the Estonians, the Sámi, and other Finno-Ugrian group. <…> Just across the border in Poland, however, it disappears abruptly. There's a very striking genetic frontier there… The same paradox exists to the south-east: the Balts and the Belarusians have a similar genetic wall between them, and the frequency of the Y chromosome mutation in Belarus is very low»)[75]
- ^ Тым часам у ліпені 2022 году ў вёсцы на поўнач ад Ліды знайшлі калекцыю срэбраных прадметаў, пакрытых пазалотай, якую, з усяго відаць, пакінулі па сабе готы: вайсковыя трафэі, вырабленыя на тэрыторыі позьняй Рымскай імпэрыі ў ІІ—IV стагодзьдзях нашай эры. Апроч таго, у Беларусі і на Падляшшы знаходзяць гоцкія мячы[76]
- ^ Падобны погляд яшчэ ў 1845 годзе агучыў адзін зь першых ідэолягаў летувіскага нацыянальнага руху Сыманас Даўкантас (між іншым, вядомы ўласнымі гістарычнымі фальсыфікацыямі[78]), які ў сваёй працы «Звычаі старадаўніх летувісаў — горнікаў і жамойтаў» называў беларусаў «белымі гудамі»[79] і сьцьвярджаў іх «славянізаванымі летувісамі»[80]
- ^ Раней Вітаўт у лацінскай грамаце ад 1420 году да імпэратара Жыгімонта Люксэмбурскага двойчы ўжыў славянскія тэрміны (Szomoyth, Somoyth — ст.-бел. Жомойть) у называньні Жамойці і жамойтаў (хоць у тагачасных лацінскіх тэкстах да іх дастасоўвалі назвы Samogitia і Samogiti), кажучы, што іх гэтак называлі «ў літоўскай мове» (лац. Sed quod terra Samaytarum est terra inferior ad terram Lythwanie, ideo Szomoyth vocatur, quod in lythwanico terra inferior interpretatur <...> que terra in Lythwanico Somoyth quasi terra inferior appelatur)[83]. Пагатоў пазьнейшае асабістае ліставаньне паміж Вітаўтам і Ягайлам вялося на беларускай («рускай») мове. Апроч таго, крыжацкі дыплямат Конрад Кібург, які ачольваў пасольства ў Вільню ў 1397 годзе, засьведчыў у сваіх нататках, пакінутых у форме дзёньніка, што вялікі князь Вітаўт і ўвесь яго двор карысталіся рускай мовай (а таксама дадаў, што Вітаўт някепска ведаў нямецкую мову)[84]
- ^ Глядзіце гісторыю зьменаў старонкі en:Pahonia
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ а б в Литвины vs белорусы: поиск своего места в истории или глупые разборки?, Беларускі партызан, 19 студзеня 2017 г.
- ^ Абламейка С. Зноў пра ідэнтычнасьць Скарыны, Радыё Свабода, 15 сьнежня 2017 г.
- ^ а б в Алесь Краўцэвіч: Ліцвінства — выдумка ворагаў, якую падтрымалі дурні, Наша Ніва, 28 сакавіка 2017 г.
- ^ а б Арлоў У. Краіна Беларусь. Вялікае Княства Літоўскае. — KALLIGRAM, 2012. С. 161.
- ^ Пануцэвіч В. Літва і Жамойць. Розныя краіны і народы = Samogitia and Lithuania. The different lands and folks. — Менск: Харвест, 2014. — 304 с. : іл. ISBN 978-985-18-2703-5.
- ^ Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: Тэхналогія, 2001. — 216 с. — 500 ас. — ISBN 978-985-458-050-4
- ^ Міндаў, кароль Літовіі, у дакумэнтах і сьведчаньнях = Mindowe, rex Lithowiae, in litteris et testimonies / НАН Беларусі, Ін-т гісторыі; уклад., пер. на бел. мову, камэнт. А. Жлуткі. — Менск: Тэхналогія, 2005. — 136 с., 16 л. факсім. — ISBN 985-458-113-6.
- ^ а б Арлоў У., Герасімовіч З. Краіна Беларусь. Вялікае Княства Літоўскае / Рэц. А. Грыцкевіч, У. Ляхоўскі; рэд. З. Санько; картограф В. Цемушаў. — KALLIGRAM, spol s r.o., 2012. — 400 с. : іл. ISBN 978-985-6919-82-7.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. Аўтарскае выданне. — Менск, 2019. — 459 с.
- ^ Ермаловіч М. Беларуская дзяржава Вялікае Княства Літоўскае. — Менск: Беллітфонд, 2000. — 435 с. : іл. ISBN 985-6576-08-3.
- ^ Краўцэвіч А. Стварэнне Вялікага Княства Літоўскага. — Менск: Беларуская навука, 1998. — 208 с. ISBN 985-08-0249-9.
- ^ Краўцэвіч А. Гісторыя Вялікага Княства Літоўскага. — Гародня—Уроцлаў: Wrocławska Drukarnia Naukowa PAN, 2013. ISBN 978-83-7893-132-4.
- ^ Беларусы: У 13 т. Т. 4. — Менск, 2001. С. 94.
- ^ Янковіч А. Анталогія літвінізму: крыніцы, ідэя, рэалізацыя // Палітычная сфера. № 6, 2006. С. 11.
- ^ Беларусы: У 13 т. Т. 4. — Менск, 2001. С. 95.
- ^ Гісторыя Беларусі. У 2 ч. Ч. 1. Са старажытных часоў да канца XVIII ст.: Курс лекцый. / І. Крэнь, І. Коўкель, С. Марозава, С. Сяльверстава, І. Фёдараў. — Менск: РІВШ БДУ, 2000. С. 321.
- ^ Чаквін І. Формы этнічнага і нацыянальнага самавызначэння беларускага насельніцтва XIV—XVIII ст. (да праблемы станаўлення нацыянальнай самасвядомасці беларусаў) // Усебеларуская канферэнцыя гісторыкаў. Мінск, 3—5 лютага 1993 года. Ч. I. — Менск, 1993. С. 48—49.
- ^ Чаквин И. В. Избранное: теоретические и историографические статьи по этногенезу, этническим и этнокультурным процессам, конфессиональной истории белорусов. — Минск: Беларуская навука, 2014. С. 172, 176.
- ^ Смалянчук А. «Краёвая ідэя» ў беларускай гісторыі. — Менск: Зміцер Колас, 2017. С. 60—61.
- ^ Бардах Ю. Пра краёўцаў, краёвасць і лакальны патрыятызм — некалі і сёння // Homo Historicus 2019. Гадавiк антрапалагiчнай гiсторыi / пад. рэд. А. Смаленчука. — Вiльня: Палітычная сфера, 2019. С. 58.
- ^ Катлярчук А. Чаму беларусы не апанавалі літоўскай спадчыны // ARCHE Пачатак. № 2 (25), 2003.
- ^ Токць С. Шляхта Беларусі і беларускі нацыянальны рух у другой палове ХІХ — пачатку ХХ ст. // Rocznik Centrum Studiów Białoruskich. Гадавік Цэнтра Беларускіх Студыяў. Nr 2/№ 2 (2017). С. 134.
- ^ Абламейка С. У 1917 годзе нашчадак Рурыка і іншыя магнаты Меншчыны абвясьцілі сябе беларусамі, Радыё Свабода, 19 верасьня 2019 г.
- ^ Czapska M. Florian Czarnyszewicz // Ostatnie odwiedziny i inne szkice. — Warszawa, 2006. — S. 166—167.
- ^ Пазьняк З. Беларусь-Літва // Беларуская Салідарнасьць, 27 сьнежня 2016 г.
- ^ Арлоў У. Краіна Беларусь. Вялікае Княства Літоўскае. — KALLIGRAM, 2012. С. 351—352.
- ^ Roczniki polskie z lat 1857—1861. Т. 4: Rok 1860—1861. — Paryz, 1865. S. 273.
- ^ Czas. Nr. 222, 1859. S. 1.
- ^ Czarkowski L. Ostrzeżenie: w kwestji litewskiej słów kilka. — Wilno, 1906. S. 20.
- ^ Dybowski B. Żmudzini piszący o sobie dla społeczności niemieckiej // Tygodnik Narodowy. Nr. 2, 1918. S. 6.
- ^ Brückner A. Z niwy białoruskiej. — Kraków, 1918. S. 3—5.
- ^ Арлоў У. Краіна Беларусь. Вялікае Княства Літоўскае. — KALLIGRAM, 2012. С. 363—365.
- ^ Лёсік Я. Літва-Беларусь: гістарычныя выведы // Школа и культра Советской Белоруссии. — 1921. №2. — С. 12—22.
- ^ «Давялося шмат і шмат працаваць…». З успамінаў беларускага акадэміка Стасіса Матулайціса (1866—1956) / Падрыхтоўка да друку В. Селяніса (Вільня) // Homo Historicus 2019. Гадавiк антрапалагiчнай гiсторыi / пад. рэд. А. Смаленчука. — Вiльня: Палітычная сфера, 2019. С. 140—141.
- ^ «Навука» на службе нацдэмаўскай контррэвалюцыі: Зборнік / Бел. акад. навук, Ін-т філасофіі; Пад рэд. С. Вальфсона. Т. 1, ч. 1, 1931. С. 6.
- ^ Катлярчук А. Прадмова да «літоўскага» нумару // ARCHE Пачатак. № 9, 2009.
- ^ Шкялёнак М. У трохсотныя ўгодкі сьмерці вялікага канцлера Льва Сапегі. Адбітка з Гадавіка Беларускаго Навуковага Таварыства, кн. 1. — Вільня, 1933. С. 15—16.
- ^ Грыб Тамаш. На два франты // Спадчына. № 4, 1995. С. 80—120.
- ^ Станкевіч Я. Гісторыя Беларускага языка. — Вільня, 1939. C. 6.
- ^ а б Жлутка А. Пра Вацлава Пануцэвіча // Наша Вера. № 2, 1998.
- ^ а б Дзярновіч А. Пошукі Айчыны: «Літва» і «Русь» у сучаснай беларускай гістарыяграфіі // Палітычная сфера. № 18—19 (1—2), 2012. С. 30—53.
- ^ Юхо Я. Пра назву «Беларусь» // Полымя. № 1, 1968. С. 175—182.
- ^ Півавар К. Беларуская ментальнасць у моўнай прасторы мастацкага тэксту : манаграфія. — Віцебск, 2015. С. 42.
- ^ Марат Гаравы. Створаны грамадзкі аргкамітэт сьвяткаваньня 1000-годзьдзя назвы Літва пад старшынствам прафэсара Анатоля Грыцкевіча // БелаПАН, 22 студзеня 2009 г. Праверана 14 кастрычніка 2014 г.
- ^ Станкевіч Я. Нарысы зь гісторыі Вялікалітвы-Беларусі // Станкевіч Я. Гістарычныя творы. — Менск, 2003. С. 633—634.
- ^ Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: 2001. С. 5.
- ^ Яго чакала Беларусь чатыры стагоддзі: Зборнік дакументаў і матэрыялаў да 85-годдзя з дня нараджэння Міколы Ермаловіча. Успаміны, творы, фотаматэрыялы. — Менск, 2007. — 360 с.
- ^ Краўцэвіч А. Як здарылася, што Жамойць пачала называцца Літвою? // 100 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі. — Менск, 1993. С. 54.
- ^ Краўцэвіч А. Тэрміны «Літва» і «Летува» ў сучаснай беларускай гістарыяграфіі // Гістарычны Альманах. Том 9, 2004.
- ^ Краўцэвіч А. Гісторыя ВКЛ. — Гародня—Уроцлаў, 2013. С. 10—12.
- ^ Дубавец С., Сагановіч Г. Старажытная Літва і сучасная Летува // З гісторыяй на «Вы». Вып. 2. — Менск, 1994. С. 237.
- ^ Баршчэўская Н. Уплыў суседніх народаў на зьмену дзяржаўнага назову Беларусі ў ацэнцы беларускіх вучоных у дыяспары 1—4, 5—8 // Droga ku wzajemności. 50 lat białorutenistyki na Uniwersytecie Warszawskim. Redakcja naukowa Mikołaj Timoszuk i Mikołaj Chaustowicz. (Acta Albaruthenica 6). — Warszawa, 2007. S. 50—66.
- ^ Зайкоўскі Э. Літва гістарычная // Наша Слова. № 26 (917), 1 ліпеня 2009 г.; № 27 (918), 8 ліпеня 2009 г.
- ^ Арлоў У. Краіна Беларусь. Вялікае Княства Літоўскае. — KALLIGRAM, 2012. С. 33.
- ^ Санько З. І ўсё ж — Літва ці Летува?, Радыё Свабода, 2 сакавіка 2020 г.
- ^ Snyder T. The Reconstruction of Nations. — Yale Univ. Press, 2003. P. 50, 81.
- ^ Wilson 2012. С. 21-22.
- ^ Davies N. Litva: The Rise and Fall of the Grand Duchy of Lithuania. — Penguin Group US, 2013. — 90 p. ISBN 9781101630822.
- ^ Станкевіч Я. Кнігапісь // Сялянская Ніва. № 16, 1926. С. 3.
- ^ Вячорка В. Як беларусы называлі сябе і сваю мову ў розныя часы? // 100 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі. — Менск, 1993. С. 76.
- ^ Беларусь-Літва, Пэрсанальны сайт Зянона Пазьняка, 27 сьнежня 2016 г.
- ^ Вялікае Княства Літоўскае Беларусь — пражэкцёрства ці візіянэрства?, Наша Ніва, 11 лістапада 2005 г.
- ^ Доўнар Т. Асаблівасці і праблемы гісторыі дзяржавы і права Беларусі // Веснік Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Серыя 4. Правазнаўства. № 2 (128), 2012. С. 33—38.
- ^ LITWA: hłos monarchisty. №. I (XXII), 2008. С. 6.
- ^ Цвірка К. Лірнік беларускай зямлі // Уладзіслаў Сыракомля. Выбраныя творы. — Менск: «Кнігазбор», 2006. С. 4.
- ^ Poezye Ludwika Kondratowicza (Władysława Syrokomli). T. 7. — Warszawa, 1872. S. 186.
- ^ LITWA: hłos monarchisty. №. I (XXII), 2008. С. 1.
- ^ Руселік В.. Вейшнорыя: сьмех скрозь сьлёзы // Новы час, 14 верасьня 2017 г. Праверана 25 лютага 2020 г.
- ^ Гэта слова сакральнае. Аб некаторых аспэктах Беларускага Адраджэньня і паразы рускай палітыкі // Зянон Пазьняк, 13 верасьня 2015 г. Архіўная копія ад 15 верасьня 2015 г. Праверана 22 траўня 2020 г.
- ^ Sutkus D. Litvinizmas: istorija, prielaidos, perspektyvos // Karys. Nr. 1, 2020. P. 4.
- ^ Собрание сочинений Сенковского (Барона Брамбеуса). Т. 6. — СПб., 1859. С. 47—48/
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі. — Менск, 2019. С. 4.
- ^ Марзалюк І. Ля вытокаў нацыянальнай тоеснасці. Гістарычны наратыў і яго ўплыў на нацыянальную свядомасць у Беларусі канца XVIII—XIX стст. // 1917 год у гістарычных лёсах Беларусі : зб. матэрыялаў Міжнар. навук. канф., Мінск, 30 лістап. — 1 снеж. 2017 г. / рэдкал. : А. Д. Кароль (старш.) [і інш.]. — Менск: Выд. цэнтр БДУ, 2017. С. 26—28.
- ^ Библиотека для чтения. Том 123, 1854. С. 28—29.
- ^ Rislakki J. The Finno-Ugric connection, genetics-wise, could be bigger than imagined (расейскі пераклад артыкула) // Helsingin Sanomat(en). 24.01.2001.
- ^ Алесь Кіркевіч, Унікальны скарб часоў старажытных готаў знойдзены на Лідчыне. Што пра яго вядома?, Budzma.org, 19 ліпеня 2022 г.
- ^ Sutkus D. Litvinizmas: istorija, prielaidos, perspektyvos // Karys. Nr. 1, 2020. P. 7—9.
- ^ Roma Bončkutė, Nedegantys Simono Daukanto raštai, bernardinai.lt, 28 лістапада 2020 г.
- ^ Bezzenberger A. Sitzungsberichte der Altertumsgesellschaft Prussia. — Königsberg, 1896. S. 230.
- ^ Bezzenberger A. Sitzungsberichte der Altertumsgesellschaft Prussia. — Königsberg, 1896. S. 231.
- ^ Sutkus D. Litvinizmas II: Baltarusija — ideologinės kovos laukas // Karys. Nr. 2, 2020. P. 6.
- ^ Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: 2001. С. 106.
- ^ Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: 2001. С. 105—106.
- ^ Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: 2001. С. 107, 115.
- ^ Чайчыц А. Хобі для эрудытаў: абараняць «Пагоню» ў галоўнай сусветнай энцыклапедыі (бел.) // Будзьма беларусамі!. — 13 жніўня 2021.
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- 100 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. І. Саверчанка, З. Санько. — Менск: Рэдакцыя газеты «Звязда», 1993. — 80 с.
- Арлоў У., Сагановіч Г. Дзесяць вякоў беларускай гісторыі. — Менск, 1997.
- Арлоў У., Герасімовіч З. Краіна Беларусь. Вялікае Княства Літоўскае / Рэц. А. Грыцкевіч, У. Ляхоўскі; рэд. З. Санько; картограф В. Цемушаў. — KALLIGRAM, spol s r.o., 2012. — 400 с. : іл. ISBN 978-985-6919-82-7.
- Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. Аўтарскае выданне. — Менск, 2019. — 459 с. — (сьціслая вэрсія кнігі: Вытокі Вялікае Літвы. — Менск, 2021. — 89 с.)
- Дубавец С., Сагановіч Г. Старажытная Літва і сучасная Летува // З гісторыяй на «Вы»: Публіцыстычныя артыкулы. Вып. 2 / Уклад. У. Арлоў. — Менск: «Мастацкая літаратура», 1994. — 351 с.: іл. ISBN 5-340-010813.
- Ермаловіч М. Беларуская дзяржава Вялікае Княства Літоўскае. — Менск: Беллітфонд, 2000. — 435 с. : іл. ISBN 985-6576-08-3.
- Ермаловіч М. Па слядах аднаго міфа. 2-е выданьне. — Менск, Навука і тэхніка, 1991. — 98 с ISBN 5-343-00876-3.
- Зайкоўскі Э. Літва гістарычная // Наша Слова. № 26 (917), 1 ліпеня 2009 г.; № 27 (918), 8 ліпеня 2009 г.
- Касьцян К., Васілевіч Г. Спадчына ВКЛ вачыма беларускіх і летувіскіх гісторыкаў: поле для роўных магчымасьцяў? // ARCHE Пачатак. № 11—12 (86—87), 2009. С. 292—303.
- Краўцэвіч А. Гісторыя Вялікага Княства Літоўскага. — Гародня—Уроцлаў: Wrocławska Drukarnia Naukowa PAN, 2013. ISBN 978-83-7893-132-4.
- Краўцэвіч А. Стварэнне Вялікага Княства Літоўскага. — Менск: Беларуская навука, 1998. — 208 с. ISBN 985-08-0249-9.
- Ласкоў І. Жамойцкі тупік // Літаратура і мастацтва. 17 верасьня 1993. С. 14—15.
- Лёсік Я. Літва-Беларусь: гістарычныя выведы / Прадм. З. Санько, паслясл. А. Жлуткі. — Менск: Тэхналогія, 2016. — 35 с. ISBN 978-985-458-266-5.
- Пануцэвіч В. Літва і Жамойць. Розныя краіны і народы = Samogitia and Lithuania. The different lands and folks. — Менск: Харвест, 2014. — 304 с. : іл. ISBN 978-985-18-2703-5.
- Смалянчук А. «Краёвая ідэя» ў беларускай гісторыі. — Менск: Зміцер Колас, 2017. — 460 с. ISBN 978-985-7164-11-0.
- Станкевіч Я. Нарысы зь гісторыі Вялікалітвы-Беларусі // Станкевіч Я. Гістарычныя творы. — Менск: «Энцыклапедыкс», 2003. — 776 с ISBN 985-6599-77-6.
- Струкава С. Старажытныя найменні беларусаў // Роднае слова. № 8, 2009. С. 37—40.
- Урбан П. Да пытаньня этнічнай прыналежнасьці старажытных ліцьвіноў. — Менск: ВЦ «Бацькаўшчына»; МП «Бесядзь», 1994. — 107 с.
- Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: Тэхналогія, 2001. — 216 с. — 500 ас. — ISBN 978-985-458-050-4
- Чаквін І. Нацыя ліцвінаў у этнагенезе беларусаў: Параўнальна-тыпалагічны і гістарычны аспекты // Беларусіка = Albaruthenica. Кн. 6 : Беларусь паміж Усходам і Захадам: Праблемы міжнац., міжрэліг. і міжкультур. узаемадзеяння, дыялогу і сінтэзу. Ч. 1, 1997. С. 37—41.
- Янковіч А. Анталогія літвінізму: крыніцы, ідэя, рэалізацыя // Палітычная сфера. № 6, 2006. С. 11—18.
- Davies N. Litva: The Rise and Fall of the Grand Duchy of Lithuania. — Penguin Group US, 2013. — 90 p. ISBN 9781101630822.
- Snyder T. The Reconstruction of Nations: Poland, Ukraine, Lithuania, Belarus, 1569—1999. — New Haven: Yale Univ. Press, 2003. — 384 p. ISBN 9780300105865.
- Wilson A. Belarus. The last European dictatorship. — Yale University Press(uk), 2012. — 384 с. — ISBN 978-0-300-25921-6
- Zaprudnik J. Historical dictionary of Belarus. — Lamham. — London: Scarecrow Press, 1998. — 338 p. ISBN 0-8108-3449-9.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Дзяніс Марціновіч, Чаму ліцвіны сталі беларусамі?, Budzma.org, 13 траўня 2014 г.
- Зянон Пазьняк, Беларусь-Літва // Беларуская Салідарнасьць, 27 сьнежня 2016 г.
- Алесь Кіркевіч, «Ліцвіны»: патрыёты, секта або агенты ФСБ?, Белсат, 19 студзеня 2017 г.
- Алесь Кіркевіч, «Яшчэ не позна вярнуць краіне сапраўднае імя — Літва», Новы час, 29 студзеня 2017 г.
- Энцыкляпэдыя Літвы-Беларусі, Facebook
- Пра літвінізм
- Суполка «Дрэва Літвінскае», Facebook
- Суполка «Літвіны-беларусы», Facebook
- Суполка «Litva. Літвіны. Гісторыя і этналогія», Facebook
- Заклік літвінаў 2020
- Байкі і баечкі люду Вялікае Літвы, княскія, рыцарскія, мяшчанскія і сялянскія, звычайныя і цудоўныя, у розныя часы запісаныя, а цяпер разам да чытання паспалітаму люду выдадзеныя. Менск, 2020