Чыкага
| Чыкага | |||||
| анг. Chicago | |||||
| |||||
| Першыя згадкі: | 1795, назоў з 1833 | ||||
| Краіна: | ЗША | ||||
| Штат: | Ілінойс | ||||
| Акругі: | Кук, Дупэйдж | ||||
| Мэр: | Brandon Johnson[d][1] | ||||
| Плошча: | 589,91 км² | ||||
| Вышыня: | 179 м н. у. м. | ||||
| Насельніцтва (2014) | |||||
| колькасьць: | ▲ 2 722 389 чал.[2] | ||||
| шчыльнасьць: | 4614,92 чал./км² | ||||
| Тэлефонны код: | 312, 773 | ||||
| Паштовы індэкс: | 60601, 60602, 60603, 60604, 60605, 60606, 60607, 60608, 60609, 60610, 60611, 60612, 60613, 60614, 60615, 60616, 60617, 60618, 60619, 60620, 60621, 60622, 60623, 60624, 60625, 60626, 60628, 60629, 60630, 60631, 60632, 60633, 60634, 60636, 60637, 60638, 60639, 60640, 60641, 60642, 60643, 60644, 60645, 60646, 60647, 60649, 60651, 60652, 60653, 60654, 60655, 60656, 60657, 60659, 60660, 60661, 60664, 60666, 60668, 60669, 60670, 60673, 60674, 60675, 60677, 60678, 60680, 60681, 60682, 60684, 60685, 60686, 60687, 60688, 60689, 60690, 60691, 60693, 60694, 60695, 60696, 60697, 60699, 60701 | ||||
| Геаграфічныя каардынаты: | 41°52′55″ пн. ш. 87°37′40″ з. д. / 41.88194° пн. ш. 87.62778° з. д.Каардынаты: 41°52′55″ пн. ш. 87°37′40″ з. д. / 41.88194° пн. ш. 87.62778° з. д. | ||||
Чыкага на мапе ЗША ± Чыкага | |||||
Чыкага (па-ангельску: Chicago) — трэці па колькасьці жыхароў (пасьля Нью-Ёрку і Лос-Анджэлесу) горад ЗША, другі па значнасьці фінансавы цэнтар краіны і найбуйнейшы транспартны вузел Паўночнай Амэрыкі. Разьмешчаны на паўднёва-заходнім узьбярэжжы возера Мічыган, у штаце Ілінойс; адміністрацыйны цэнтар акругі Кук(en).
Насельніцтва Чыкага, паводле зьвестак на 2014 год, складае 2722 тыс. чалавек. Аглямэрацыя Чыкага (з рознымі прыгарадамі) завецца «Вялікі Чыкага» або «Краіна Чыкага» (па-ангельску: Chicagoland; назоў прапанаваны газэтай «Чыкага Трыб’юн» у пачатку XX стагодзьдзя); у ёй пражывае каля 10 млн чалавек.
Чыкага лічыцца эканамічнай, прамысловай, транспартнай і культурнай сталіцай Сярэдняга Захаду. Неафіцыйна яго часам таксама завуць «Другі Горад» і «Горад Ветравеяў».
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Чыкага зьявіўся на мапе ў 1833 годзе як пасёлак з насельніцтвам 350 чалавек. У 1837 годзе Чыкага атрымаў статус гораду. Месцазнаходжаньне гораду паміж усходнімі і заходнімі штатамі і разьвіцьцё чыгунак ператварыла Чыкага ў транспартны цэнтар ЗША.
8 кастрычніка 1871 году вялікая частка гораду згарэла ў Вялікім чыкаскім пажары. Гэта дало магчымасьць зноўку адбудаваць горад і паслужыла штуршком да станаўленьня Чыкага як цэнтру архітэктуры ЗША.
Першы ў сьвеце небасяг быў пабудаваны ў Чыкага ў 1885 годзе.
У 1890 годзе Чыкага быў другім па памерах горадам у ЗША (пасьля Нью-Ёрку) з насельніцтвам у 1,1 мільёну.
З ростам гораду стаў адчувацца недахоп чыстай вады і праблемы з каналізацыяй, бо горад забруджваў возера Мічыган. У 1900 годзе праблема была вырашаная разваротам ракі Чыкага, каб яна выцякала з возера Мічыган і будаўніцтвам вычышчальнага канала, накіраванага ў раку Ілінойс.
У 1920 годзе горад набыў міжнародную «славу» дзякуючы росту арганізаванай злачыннасьці, з знакамітымі гангстэрамі, такімі як Аль Капонэ.
У 1942 годзе ў Чыкаскім унівэрсытэце ў рамках Мангэтанскага праекту была праведзеная першая ў сьвеце кіраваная ядзерная рэакцыя.
Геаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Паводле зьвестак United States Census Bureau, агульная плошча гораду — 589,91 км².
Спорт
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Транспарт
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Грамадзкі транспарт
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Працу грамадзкага транспарту ў Чыкага і прыгарадах забясьпечваюць тры агенцтвы:

- CTA (Chicago Transit Authority) — Транспартная Адміністрацыя Чыкага кіруе другой па велічыні сыстэмай грамадзкага транспарту ў ЗША, якая ўлучае 152 аўтобусныя маршруты і 7 лініяў мэтрапалітэну. Штодня CTA перавозіць 1,4 мільёну пасажыраў: аўтобусы перавозяць каля мільёну пасажыраў штодня, яшчэ паўмільёна чалавек карыстаецца цягнікамі мэтро. Маршруты CTA ахопліваюць увесь Чыкага і 40 найбліжэйшых прыгарадаў. Блакітная і памяранцавая лініі цягнікоў CTA злучаюць цэнтар гораду з гарадзкімі аэрапортамі.
- Metra — сыстэма прыгараднага чыгуначнага паведамленьня, абслугоўвае Чыкага і шэсьць найбліжэйшых акругаў штату Ілінойс і паўночны захад штату Індыяна. Цягнікі Metra абслугоўваюць каля 200 чыгуначных станцыяў, разьмешчаных на 11 лініях.
- Pace — сыстэма прыгараднага аўтобуснага паведамленьня, абслугоўвае пераважна шэсьць прылеглых да Чыкага акругаў штата Ілінойс, а таксама некалькі маршрутаў у самім горадзе.
Аэрапорты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Чыкага абслугоўваюць 2 буйныя аэрапорты і некалькі дробных. Аэрапорт О’Гара(en) разьмешчаны гарадзкой рысай на захад ад Чыкага, хоць адміністрацыйна далучаецца да Чыкага. Гэта адзін з самых буйных аэрапортаў у сьвеце. Мае 4 тэрміналы: 1, 2, 3 — для ўнутрыамэрыканскіх авіялініяў, і пяты тэрмінал — міжнародны. Другі аэрапорт Мідўэй (Midway) значна меншы і разьмяшчаецца ў паўднёва-заходняй частцы гораду.
Дадатковыя зьвесткі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Чыкага — прызнаны цэнтар архітэктуры ЗША. 5 з 10 самых высокіх будынкаў у ЗША і 10 з 50 самых высокіх будынкаў у сьвеце знаходзяцца ў Чыкага, улучаючы другі паводле вышыні будынак ЗША — Ўіліс Таўэр.
- Аэрапорт О’Гара змагаецца з аэрапортам у Атланце за званьне самага загружанага аэрапорта ў сьвеце. Паводле статыстыкі ён займае другое месца ў сьвеце па колькасьці перавезеных пасажыраў.
Асобы беларускай дыяспары
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Эдуард Будзька — беларускі публіцыст, грамадзкі дзяяч, каапэратар
- Чэслаў Будзька — беларускі грамадзкі дзяяч, настаўнік
- Язэп Варонка — беларускі палітычны дзеяч
- Мікола Дзямідаў — беларускі пэдагог, вайсковец
- Вацлаў Пануцэвіч — беларускі палітычны і рэлігійны дзяяч, гісторык
- Уладзімер Тарасевіч — беларускі грэка-каталіцкі біскуп
- Мікола Шчаглоў — беларускі кампазытар, музыколяг
- Янка Чарапук — беларускі грамадска-палітычны дзеяч
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б https://www.chicago.gov/city/en/depts/mayor.html
- ^ Illinois (USA): State, Major Cities, Towns, Villages & Places - Population Statistics in Maps and Charts (анг.) — зьвесткі пра насельніцтва гарадоў штату Ілінойс. Праверана 11 красавіка 2016 г.