Францішак Чарняўскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Czarniauski.jpeg

Францішак Чарняўскі (3 лістапада 1893, в. Чухны, Ашмянскі павет — 31 траўня 1979, Амстэрдам, Нью-Ёрк, ЗША) — беларускі рэлігійны дзяяч.

Нарадзіўся 3 лістапада 1893 году ў вёсцы Чухны, Ашмянскага павета. Скончыў вучылішча ў Ашмянах, з 1916 году вучыўся Віленскай духоўнай сэмінарыі. Пасьвечаны 30 траўня 1920 году, пачаў служыць у Сухаволі (польск. Suchowola) на пасадзе вікарыя. Служыў таксама ў Саколцы (польск. Sokółka) і ў Кузьніцы (польск. Kuźnica). Чытаў пропаведзі на беларускай мове і распаўсюджваў сярод вернікаў беларускія выданьні. У 19241927 вучыўся ў Рыме, у Грыгарыянскім універсітэце і Ўсходнім Папскім інстытуце. Абараніў магістарскую дысэртацыю. У 1927 годзе вярнуўся ў Беларусь, паступіў у навіцыят у манастыры марыянаў у Друі, але пакінуў яго пасьля таго, як Фабіян Абрантовіч быў накіраваны ў Харбін. Прымаў удзел у складзе беларускай дэлегацыі ў 5-м уніяцкім кангрэсе ў Велеградзе (Чэхаславакія). З 1929 году знаходзіўся на місіі сярод беларусаў і палякаў у Францыі, з 1933 году — у Бэльгіі, у 19531955 гадах жыў у бенедыктынскім манастыры. Рэдагаваў бюлетэнь «Божае слова». З 1957 году жыў у ЗША, дзе выдаваў беларускі рэлігійны часопіс «Siaŭbit».

Памёр 31 траўня 1979 году ў амэрыканскім горадзе Амстэрдаме (штат Нью-Ёрк).