Перайсьці да зьместу

Вялікалітоўская фундацыя імя Льва Сапегі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вялікалітоўская Фундацыя імя Льва Сапегі
Дата ўтварэньня 1974
Тып недзяржаўная
Юрыдычны статус фундацыя
Месцазнаходжаньне ЗША

Вялікалітоўская (Беларуская) Фундацыя імя Льва Сапегі (Вялікалітоўскі фонд імя Льва Сапегі[1]) — прыватная дабрачынная фундацыя, заснаваная ў 1974 годзе Янам і Марыяй Станкевічамі ў ЗША[2].

Фінансуе і заахвочвае работу дасьледнікаў беларускай гісторыі, літаратуры, мовы, культуры і мастацтва, выдае навуковыя працы, падручнікі, слоўнікі. Выдае стыпэндыю для беларускіх студэнтаў, якія навучаюцца ў ЗША.

У 1990 годзе выдала Вялікалітоўска-расейскі слоўнік Яна Станкевіча[3].

  1. ^ Лобач У. Этнаграфія Беларусі. — Наваполацк, 2006. С. 227.
  2. ^ Кіпель В. Беларусы ў ЗША. — Менск, 1993. С. 188.
  3. ^ Сурмач Г. Беларускі Нью-Ёрк. — New York, 2017. С. 122.