Летувіская мова

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Летувіская
lietuvių kalba
Современный литовский язык - диалекты.gif
Ужываецца ў Летуве, Польшчы, Беларусі і 14 іншых краінах
Рэгіён Летува, Беларусь, Польшча ды іншыя
Колькасьць карыстальнікаў звыш 3 мільёнаў
Клясыфікацыя Індаэўрапейская

 Балтыйскія
  Усходнебалтыйскія
    Летувіская

Афіцыйны статус
Афіцыйная мова ў Летуве,
Эўразьвязе,
Прызнаная мова меншасьці:
Польшчы,
ЗША
Рэгулюецца Дзяржаўнай камісіяй летувіскай мовы (Valstybinė lietuvių kalbos komisija)
Дзяржаўная моўная інспэкцыя (Valstybinė kalbos inspekcija)[1]
Статус: 1 дзяржаўная[d][2]
Пісьмо лацінскае пісьмо
Коды мовы
ISO 639-1 lt
ISO 639-2(Б) lit
ISO 639-2(Т) lit
ISO 639-3 lit
SIL LIT

Летуві́ская мо́ва, (таксама Жамойцкая мова, або Жмудзінская мова), (лет. lietuvių kalba) — нацыянальная мова летувісаў, мова ўсходнебалтыйскай падгрупы балтыйскай групы, якой карыстаецца каля 3 млн чалавек у Летуве, а таксама ў Беларусі, паўночна-ўсходняй Польшчы, Расеі, ЗША, Канадзе, Аўстраліі і Нямеччыне. Дзяржаўная мова Летувы. Утварылася ў канцы XIX стагодзьдзя на базе гістарычнай жамойцкай мовы[a] — архаічных гаворак ваколіцаў Коўна, Шаўляў і Клайпеды[4].

Назва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Моўная мапа з этнаграфічнага атлясу (Лёндан, 1850 г.): літоўская мова (Lithuanian) займае ўсю этнічную тэрыторыю беларусаў (ад Горадні да Смаленску), жамойцкая мова (Samogitian) — этнічную тэрыторыю летувісаў
Асноўныя артыкулы: Жмогусы, Жамойты і Летувізацыя

Факт масавага і традыцыйнага называньня ў Вялікім Княстве Літоўскім мовы летувісаў (у тым ліку мовы прускіх жамойтаў у «Малой Летуве»[b]) жамойцкай засьведчылі: нямецкі філёляг і гісторык Абрагам Пэнцэль(de) у «Journal zur Kunstgeschichte und zur allgemeinen Litteratur» (1781 год) — "…шмат ["літоўскіх" кніг, якія аўтар прывёз у мясцовую бібліятэку з Кёнігзбэргу] дадалося зь Вільні <…> дзе яна ["літоўская мова" — паводле прускіх кніг] называецца жамойцкай, бо гэтай мовай гавораць не ўва ўсім Вялікім Княстве Літоўскім, а толькі ў яго правінцыі, якая завецца Жамойцю"[c][6] — і нямецкі лінгвіст Ёган Фатэр(en) у сваёй працы «Die Sprache der alten Preussen» (1821 год) — "У мясцовасьцях, дзе жылі надровы і скалвы ["Малая Летува"]… да гэтага часу захавалася літоўская мова; там ёсьць друкаваныя біблія, граматыкі, слоўнікі, і менавіта яна вядомая ў пэўнай ступені выняткова пад імем літоўскай, у той час як у колішнім Вялікім Княстве Літоўскім мае назву жамойцкай«[d][7]. У адказ на падобныя сьведчаньні афіцыйная навука Летувы высоўвае тэорыю, што ў Вялікім Княстве Літоўскім існавала дзьве пісьмовыя летувіскія мовы: першая зь якіх называлася „летувіскай мовай“ і цалкам зьнікла ў пачатку XVIII ст., а другая называлася „жамойцкай мовай“ і выкарыстоўвалася ў Жамойцкіх старостве і біскупстве. Адпаведна, сучасная літаратурная летувіская мова, паводле гэтай тэорыі, утварылася на базе „жамойцкай мовы“ (заходнеаўкштоцкі або сярэдні дыялект — у тэрміналёгіі летувіскіх мовазнаўцаў)[4]. Такім парадкам, афіцыйнае летувіскае мовазнаўства, хоць і знаходзіць пэўнае тлумачэньне называньню летувіскай мовы ў Вялікім Княстве Літоўскім жамойцкай мовай, але разам з тым прызнае, што сучасная летувіская мова ёсьць працягам старой жамойцкай пісьмовай мовы, якая называецца цяпер „літоўскай“ (у значэньні летувіскай) толькі паводле імя[8][e].

Летувіскія кнігі (Вільня, 1750 г. і Супрасьля, 1787 г.), мова якіх на вокладках азначаецца як жамойцкая

Назва летувіская мова (прыметнік «летувіскі» як вытворны ад назвы эўрапейскай нацыі летувісаў, сучасная нацыянальная дзяржава якіх — Летува) пасьлядоўна ўжываецца па Другой сусьветнай вайне ў клясычнай моўнай норме Беларускай дыяспары[11] — у адрозьненьне ад наркамаўкі, дзе савецкія ўлады дазволілі толькі варыянт «літоўская мова». Напрыклад, у тэкстах Аляксандра Надсана сустракаецца пераважна Летува, летувіскі, летувіс (а ў размове таксама жмудзін, Жмудзь). У 1960—1970-я гады ў часопісе «Божым шляхам» у многіх тэкстах ужываліся словы Летува, летувіскі (у Часлава Сіповіча, Льва Гарошкі). Тое ж назіралася ў мове беларускага друку Паўночнай Амэрыкі: у тэкстах Сяргея Хмары ўжываецца Летува ў апісаньні праекту летувіскай дзяржаўнасьці з сталіцай сьпярша ў Коўне, потым у Вільні. Газэта беларусаў ЗША «Беларус» ўжывае выняткова Летува. Словы Летува, летувіс і летувіскі фіксуюцца ў неапублікаваным «Беларуска-францускім слоўніку» Льва Гарошкі[12].

Старонкі каталёгаў бібліятэк у Гарадзішчы і Крэтынзе, на якіх мова выдадзеных у Літве і Прусіі летувіскіх кніг азначаецца як жамойцкая

Мовазнаўцы Вінцук Вячорка і Сяргей Шупа крытыкуюць ужываньне прыметніка летувіскі, называючы яго «словам-калекам» на падставе таго, што ў гэтым слове «канчатак становіцца суфіксам»[13]. Аднак лінгвіст Зьміцер Санько даводзіць, што такая пазыцыя ёсьць непасьлядоўнай і недарэчнай, бо захаваньне канчаткаў у пазычаных словах — звычайная зьява ў беларускай мове. У якасьці прыкладаў ён прыводзіць запазычаныя словы з грэцкай (апакаліпсіс, базіс, крызіс, тэзіс, Ахілес, Геркулес, Ісус) або з лаціны (кансэнсус, полюс, статус, узус, калегіюм, кворум, форум), пры скланеньні якіх да чужых «закансэрваваных» канчаткаў дадаюцца беларускія[12]. Такім чынам, «летувіскі» — прыметнік, утвораны паводле законаў беларускай мовы[12]. Пагатоў, беларускі прыметнік «латыскі», вытворны ад назвы эўрапейскай нацыі латышоў, таксама ўзыходзіць да саманазвы (лат. latviešy, latvietis, ад назвы ракі Late)[14] і азначае латыскую мову, роднасную летувіскай (балтыйская моўная група). Тым часам назвы «літош», «літашы» датычна летувісаў фіксуюцца ў беларускіх дыялектах[15].

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Жамойць: літоўская (Samogitia) і пруская (Samaide)[16]. З атлясу «Theatrvm orbis terrarvm», 1570 г.

Раньнія часы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Як асобная мова ў балтыйскай групе моваў пачала разьвівацца ў VII стагодзьдзі н. э. Яе носьбіты доўгі час жылі ў цяжкадаступных лясах, што дазволіла захаваць архаічную мадэль мовы[17].

У складзе Вялікага Княства Літоўскага і Прусіі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першая друкаваная летувіская кніга[18][19]у прускай мове»), выдадзеная дзеля жамойтаў («прусаў») Самбіі. Кёнігзбэрг, 1545 г.

У пасланьні да кардыналаў Рымскай курыі з нагоды прызначэньня ў 1417 годзе першага каталіцкага біскупа для Жамойці Мацея львоўскі арцыбіскуп Ян і віленскі біскуп Пётар пісалі: «Дастойнага пана Мацея, магістра вольных навук, пробашча Віленскага, Ліцьвіна, які поўнасьцю валодае жамойцкай гаворкай <…> мы высьвяцілі на катэдру»[f]. Тое, што першы жамойцкі біскуп досыць добра ведаў «жамойцкую гаворку»[g], паўтаралася яшчэ ў адным пасланьні гэтых жа герархаў[22]. Само ж новае біскупства стваралася для «народу Жамойтаў», што неаднаразова падкрэсьлівалася ў афіцыйных дакумэнтах (лац. gens Samagitarum у 1409 годзе[23], лац. gens Samaytarum у 1416 годзе[24]). У просьбе вялікага князя Вітаўта да папы Марціна V аб прызначэньні новага біскупа для «жамойцкага народу» Мікалая (1423 год) зноў зазначалася, што гэтым разам ужо другі жамойцкі біскуп ведае «гаворку жамойцкага народу» (sciensque gentis Samaitice ydioma[25])[26]. Такім чынам, жамойцкія біскупы мусілі вольна валодаць жамойцкай мовай[27]. У 11-й кнізе сваіх хронікаў Ян Длугаш зазначыў пра першага жамойцкага біскупа Мацея, што той «добра ведаў мовы літоўскую і жамойцкую»[h], чым засьведчыў існаваньне дзьвюх асобных моваў — літоўскай і жамойцкай. Апроч таго, апісваючы эпізоды хрышчэньня ліцьвінаў і жамойтаў храніст адзначыў: пры хрышчэньні ліцьвінаў польскія сьвятары ня мелі патрэбы ў перакладніках, якія спатрэбіліся ім пры хрышчэньні жамойтаў[i][30]. Яшчэ адным сьведчаньнем адрозьненьня лічыцца грамата вялікага князя Аляксандра да біскупа жамойцкага Марціна ад 1503 году, дзе зазначалася нізкая адукацыя парафіяльных ксяндзоў у Жамойці і тое, што яны былі няздольныя карыстацца ў набажэнствах «гаворкай літоўскай або гэтай жамойцкай»[j][31]. У 1507 годзе Барташ Табаравіч, брат якога біскуп віленскі Войцех Табар атрымаў аналягічную паводле зьместу грамату, аформіў фундацыю на касьцёл у Таўрогах з прызначэньнем туды сьвятароў, якія б ведалі «гутарковую жамойцкую мову» і маглі б навучаць парафіянаў слову Божаму ў «мове жамойтаў»[32]. Жамойцкую мову з мовай уласна ліцьвінаў адрозьнівалі і ў Прусіі, дзе апынулася значная частка тэрыторыі Жамойці (Малая Летува), якая ўвайшла ў склад Самбійскага біскупства: у 1435 годзе Базэльскі царкоўны сабор задаволіў просьбу біскупа самбійскага Міхала Юнге дазволіць карыстацца ў царкоўным жыцьці мовамі мясцовых насельнікаў Самбіі, у тым ліку «мовай жамойтаў»[31].

Катэхізм Мажвіда, 1547 г.

Уласна літоўскія князі і баяры, пакінуўшы ў XIV—XV стагодзьдзяў у сваіх перакладных лацінскіх і нямецкіх граматах тузіны гутарковых беларускіх словаў і выразаў, не падалі ў іх ніводнага балтыйскага слова[k][33]. Першыя помнікі летувіскай пісьменнасьці зьявіліся толькі ў пачатку XVI ст. У гэты час кнігі на летувіскай мове выдаваліся па-за межамі Вялікага Княства Літоўскага — у Прусіі нямецкім шрыфтам. Прытым у першым летувіскім катэхізьме, выдадзеным ў 1545 годзе, летувіская мова называецца «прускай», а ў тэкстах дзьвюх наступных кніг (1547 і 1559 гады) назва мовы не ўпамінаецца[18]. Толькі ў 1579 годзе, па сьмерці герцага прускага Альбрэхта Гогенцолерна, які быў ініцыятарам летувіскага кнігадрукаваньня, выйшаў летувіскі катэхізм, дзе мова выданьня азначалася як летувіская. Гэтая назва замацавалася ў наступных летувіскіх кнігах[34][l].

Азначэньне летувіскай кнігі 1681 году як жамойцкай: Міхалам Вайніловічам і ўласьнікам захаванага яе асобніка[m]

Павал Урбан адзначае той факт, што малітоўнікі і катэхізмы, перакладзеныя на жамойцкую мову, пачалі выкарыстоўвацца ў Жамойці ў другой палове XVI ст. Менавіта дзякуючы выдавецкай дзейнасьці кніжнікаў-перакладнікаў сьпярша ў Прусіі («Малой Летуве»), а потым і ў Вільні (з 1595 году[41]), мова жамойтаў атрымала статус «літоўскай мовы»[42]. Страту з гэтай і шэрагу іншых прычынаў у другой палове XVI ст. старога значэньня назвы «літоўская мова» на карысьць жамойцкай мовы адзначае таксама Вацлаў Пануцэвіч[43].

Надрукаваны ў Вільні ў 1690 годзе пераклад булы Папы на летувіскую мову, якая ў дакумэнце называецца «жамойцкай мовай» (лац. Lingua Samogitica). Прызначаўся да чытаньня ў парафіях Жамойцкага біскупства, якое ахоплівала ня толькі Жамойцкае староства, але і Ўпіцкі павет, жыхароў якога за Расейскай імпэрыяй назвалі «аўкштайтамі» — «уласнымі літоўцамі»

Як падкрэсьлівае гісторык і літаратуразнаўца Іван Саверчанка, у XVI ст. раньнія ідэолягі жамойцкага (летувіскага) нацыянальнага руху, найперш пісьменьнікі і багасловы Марцін Мажвід, Мэльхіёр Пяткевіч, Мікалай Даўкша і Канстанцін Шырвід, пачалі актыўна ўжываць тэрмін «літоўская мова» ў дачыненьні да гістарычна жамойцкай мовы. Абапіраючыся выняткова на этнічныя фантазіі ды показкі, яны назвалі свой народ «літоўцамі»[44]. Тым часам амэрыканскі гісторык Тымаці Снайдэр падкрэсьлівае, што «летувіская мова цягам стагодзьдзяў не была мовай палітыкі»[45]. Палітычная, эканамічная, сацыяльная і культурная сытуацыя ў Вялікім Княстве Літоўскім не была прыхільнай да летувіскай мовы, якую паводле летувіскага лінгвіста Зігмаса Зінкявічуса загналі «ў ніжэйшую клясу ва ўласнай айчыне»[46]. Напрыклад, «вялікія князі літоўскія ніколі не друкавалі кнігаў на летувіскай мове»[45].

Вокладкі першых летувіскіх слоўніка лац. Dictionarium trium linguarum (налева) і лемантара лет. Moksłas skaytima raszto lękiszko del mazu waykialu або польск. Nauka czytania pisma polskiego dla małych dziatek (направа)

З мэтай павелічэньня ўплыву на вернікаў-летувісаў у канцы XVI ст. кнігі на летувіскай мове пачалі друкавацца ў Вялікім Княстве Літоўскім: першай такой кнігай стаў «Катэхізм» у перакладзе Даўкшы (лет. Kathechismas arba mokslas kiekwienam priwalvs), выдадзены ў 1595 годзе. Хоць у прадмове да «Катэхізму» Даўкшта сьцьвярджаў, што пераклаў яго «на ўласную мову нашу летувіскую», аднак ужо ў 1605 годзе выйшла перавыданьне, дзе ўжо ананімны перакладнік сьцьвярджаў, што папярэднік пераклаў катэхізм на жамойцкую мову і таму летувісы скардзіліся: «Ня маем катэхізму летувіскага»[4][n]. Паводле тлумачэньня летувіскага мовазнаўцы Зігмаса Зінкявічуса[o], у кнігах XVII ст. усталяваліся тры варыянты пісьмовай летувіскай мовы — заходні (мова летувісаў у Прусіі — «Малой Летуве»), заснаваны на заходнежамойцкім дыялекце[50], блізкі да яго сярэдні, заснаваны на гаворках ваколіцаў Кейданаў (выкарыстоўваўся ў Жамойцкіх старостве і біскупстве Вялікага Княства Літоўскага і называўся жамойцкай мовай) і ўсходні — уласна «летувіская мова». Адпаведна, першыя летувіскія кнігі, выдадзеныя Даўкшам, былі на сярэднім варыянце летувіскай мовы — жамойцкай мове, аднак ужо ў пачатку XVIII ст. (1705 год) усходні варыянт пісьмовай летувіскай мовы (уласна «летувіская мова»), што, паводле Зінкявічуса, грунтаваўся на прывіленскіх дыялектах, цалкам зьнік[8][p]. Як адзначае Зінкявічус, «для летувіскай мовы сытуацыя была катастрафічнай, ёй не давалі разьвівацца, выштурхоўвалі з агульнага ўжытку ды й друкаваць пісьмовыя тэксты па-летувіску было цяжка». З гэтай прычыны летувіскія мовазнаўцы імкнуцца падкрэсьліваць «адзінства арэалу летувіскай мовы праз палітычную мяжу паміж Вялікім Княства Літоўскім і Прусіяй»[q], прызнаючы той факт, што летувіскія граматыкі і слоўнікі доўгі час (да канца XVIII ст.) складаліся і друкаваліся галоўным парадкам у Прусіі:

  • «Летувіская граматыка» (лац. Grammatica Litvanica, Даніэль Кляйн, 1653 год)
  • «Зборнік летувіскай граматыкі» (лац. Compendium Grammaticae Lithvanicae, Хрыстафор Сапун, 1673 год)
  • «Ключ нямецка-летувіскі» (лац. Clavis Germanico-Lithvana, Фрыдрых Прэторыюс, 1680 год, рукапіс)
  • «Прынцыпы летувіскай мовы» (лац. Principium primarium in lingva Lithvanica, Міхаэль Мёрлін, 1706 год)
  • «Слоўнік летувіска-нямецкі і нямецка-летувіскі» (лац. Vocabularium Litthuanico-Germanicum, et Germanico-Litthvanicum, Фрыдрых Вільгельм Гаак, 1730 год)
  • «Лексыкон нямецка-летувіскі і летувіска-нямецкі» (лац. Lexicon Germanico-Lithvanicum et Lithvanico-Germanicum, Якуб Брадоўскі, да 1744 году, рукапіс)
  • «Разгляд летувіскай мовы ў яе вытоках» (лац. Betrachtung der littauischen Sprache in ihrem Ursprunge, Філіп Руіг, 1745 год)
  • «Летувіска-нямецкі і нямецка-летувіскі лексыкон» (лац. Littauisch-Deutschen und Deutsch-Littauischen Lexicon, Філіп Руіг, 1747 год), тым часам рэдкі асобнік гэтага слоўніка (як і, увогуле, хоць-якой кнігі, выдадзенай у Прусіі), што трапіў у кнігазбор на тэрыторыі колішняга Вялікага Княства Літоўскага, азначылі ў каталёзе бібліятэкі кляштару францішканаў у Крэтынзе як «Жамойцка-нямецкі слоўнік» (лац. «Dictionarium Samogitico-Germanicum»)
  • «Пачаткі граматыкі летувіскай мовы» (лац. Anfangsgründe einer Littauischen Grammatick, Фрыдрых Руіг, 1747 год)
  • «Новая летувіская граматыка» (лац. Neue Littauische Grammatik, 1791 год)
Біскуп Ян Дамінік Лапацінскі азначае летувіскую мову кнігі як жамойцкую (польск. «Zmudzki ięzyk»). Вільня, 1773 г.

Адзіным выдадзеным на тэрыторыі ВКЛ да канца XVIII стагодзьдзя слоўнікам летувіскай мовы стаў «Слоўнік трох моваў» Канстанціна Шырвіда[56] (выйшаў з друку каля 1620 году ў Вільні і перавыдаваўся ў 1629, 1631, 1642, 1677, 1713 гадох), у якім, аднак, не падавалася назвы трэцяй (летувіскай) мовы[57] (хоць выдадзены ў 1683 годзе таксама пры Віленскай езуіцкай акадэміі першы друкаваны слоўнік латыскай мовы дакладна падаваў назву гэтай мовы ўжо ў самім сваім назове — «Dictionarium Polono-Latino-Lotavikum…»), вынікам чаго стала наступнае дадатковае азначэньне ў шэрагу навуковых працаў XIX ст.: «польскі, лацінскі і жамойцкі» (лац. Poln. Lat. et Samogiticae[58][59][60], ням. Das lateinisch-polnisch-samogitische Wörterbuch[61]) — як і ў некалькіх каталёгах бібліятэк на тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага (польск. «Dykcyonarz Łacinsko-polski i Zmudzki»[62], лац. «Synonyma Latino-Polono-Samogitica»[63])[r]. Першая на тэрыторыі ВКЛ летувіская граматыка выйшла ў 1737 годзе на сярэднім варыянце пісьмовай летувіскай мовы (жамойцкай мове)[4] і мела назву «Лучнасць моваў Літвы, апісаная паводле граматычных законаў галоўнага дыялекту гэтага княства. І да карыстаньня старанным нэа-палямонам прызначаная з дазволу старэйшых»[64] (лац. Universitas Linguarum Litvaniae in Principali Ducatus Ejusdem Dialecto Grammaticis Legibus Circumscripta. & in obsequium Zelorum Neo-Palaemonum Ordinata Permissu Superiorum). Як і ў выпадку выдадзенага езуітамі слоўніка, праз фактычны брак у назове граматыкі назвы летувіскай мовы (хоць выдадзеная таго ж году граматыка латыскай мовы дакладна пазначала назву мовы ў назове — «Lotavica Grammatica…») у рыскім навуковым выданьні 1844 году яе азначылі як «граматыку жамойцкай мовы» (ням. «eine Grammatik der schamaitischen (schmudischen) Sprache»)[65]. Існуюць зьвесткі, што ў 1752 годзе ў Віленскай друкарні францішканаў выйшаў «Лемантар жамойцкі», які, аднак, не захаваўся[66]. Першы вядомы летувіскі лемантар у ВКЛ выйшаў паміж 1759—1761 гадамі (захаваліся выданьні 1763 і 1766 гадоў) і меў назву «Навука чытаньня пісьма польскага для малых дзетак» (лет. Moksłas skaytima raszto lękiszko del mazu waykialu = польск. Nauka czytania pisma polskiego dla małych dziatek), у выданьні 1783 году ён застаўся бяз польскай моўнай часткі і польскага назову, але ўжо з пазначэньнем у назове «летувіскага пісьма»: «Навука чытаньня пісьма летувіскага для малых дзетак» (лет. Moksłas skaytima raszta lietuwiszka dieł mazu wayku)[66]. Тым часам у каталёзе бібліятэкі кляштару бэнэдыктынак у Гарадзішчы (Піншчына), складзеным паміж 1783—1790 гадамі, асобнік летувіскага лемантара азначылі як «Мокслас або лемантар жамойцкай мовы» (польск. «Moksłas czyli Elementarz Zmudzkiego Ięzyka»)[67], таксама ў складзеным Адукацыйнай камісіяй у 1773—1774 гадох інвэнтары Віленскай езуіцкай акадэміі адзначалася 100 асобнікаў «жамойцкага лемантара» (польск. «Elementarz żmudzki»)[68][s].

Летувіская кніга (Варшава, 1781 г. і Вільня, 1806 г.), мова якой на вокладцы азначаецца як жамойцкая

Разам з тым, назва «літоўская мова» ўсё ж зьявілася ў назове адной рэлігійнай кнігі з друкарні Віленскай езуіцкай акадэміі «Punkty kazan od adwentu az do postu. Litewskim iezykiem, z wytlumaczeniem na polskie. Przez ksiedza Konstantego Szyrwida» 1629 году[t], якая перавыдавалася езуітамі ў 1644 годзе. Апроч таго, азначэньні «літоўская мова» (польск. «Litewski ięzyk») ёсьць у прадмовах да выдадзеных гатычным шрыфтам «Polski z litewskim katechism» (Вільня, 1598 г.) і «Knyga nobažnystės» (Кейданы, 1653 г.), якія пазьней не перавыдавалася. Летувіская кніга «Ewangelie polskie i litewskie» (Вільня, 1647 г.), якая перавыдавалася ў XVII—XIX ст. (апошнія разы — у 1858 і 1859 гадох пад назвай «Ewangelje polskie i żmudzkie»[71]), уласна словазлучэньня «літоўская мова» ў тэксьце не зьмяшчае[u]. У 1681 годзе тагачасная блытаніна і няпэўнасьць тэрміналёгіі знайшла адлюстраваньне ў выдадзенай у Вільні летувіскай кнізе, у пачатку якой Казімер Пац азначае яе мову як «літоўскую гаворку» (лац. «litvanico idiomate»), а Міхал Вайніловіч — як «жамойцкую гаворку» (лац. «idiomate Samogitico»), урэшце сам уласьнік асобніка азначыў гэтую кнігу як «выдадзеную… па-жамойцку» (польск. «wydana… po Żmudzku»). Тым часам у складзеным у 1772 годзе каталёзе бібліятэкі Віленскага ўнівэрсытэту назву кнігі Шырвіда абрэзалі да «Punkty kazan od adwentu az do postu»[72], а адзіную ў сьпісе цалкам летувіскую кнігу азначылі як жамойцкую (лац. «Samogitico idiomate»)[73]. Адзіную кнігу на летувіскай мове азначылі як «жамойцкую кнігу» (польск. «Książka Żmudzka» і ў бібліятэцы Берасьцейскага трынітарскага кляштару[74].

Увогуле, нягледзячы на спробы папулярызацыі ў XVII ст. назвы «літоўская мова» сярод літоўскіх жамойтаў[v] (пры пасьпяховым замацаваньні гэтай назвы ў прускіх жамойтаў), у Рэчы Паспалітай летувіская мова працягвала называцца і ўспрымацца менавіта як жамойцкая. Паводле зробленага польскім гісторыкам і дзяржаўным дзеячом Янам Гербуртам перакладу тэксту Мельнскага міру, зьмешчанага ў працы «Statuta y Przywileie Koronne z Łácińskiego ięzyká na Polskie przełożone» (Кракаў, 1570 год), пры апісаньні межаў Прусіі адзначалася, што «замак Мэмэль па-жамойцку завецца Клайпеда»[w][76][77]. Пры прызначэньні ў 1575 годзе Мэльхіёра Гедройца на Медніцкую катэдру неаднаразова падкрэсьлівалася, што ён «валодае жамойцкай мовай»[x]. Пры візытацыі Жамойцкага біскуства ў 1579 годзе абмяркоўвалася выняткова жамойцкая мова (лац. lingua Samogitica) — як вусная мова мясцовага насельніцтва[y]. Складзеныя ў 1620—1752 гадох сьпісы навучэнцаў Папскай сэмінарыі ў Вільні разьмяжоўваюць літоўскую (lingua lituanica) і жамойцкую (lingua samogitica) мовы[82] — як і ліцьвінаў з жамойтамі[83]. У 1631 годзе пры прызначэньні на Медніцкую катэдру Мэльхіёра Гейша, народжанага на Жамойці, староства генэральны жамойцкі Геранім Валовіч зазначаў, што той «вольна валодае жамойцкай мовай…, якой амаль не валодаў ніводны біскуп да цяперашняга часу» (лац. «Et ita existimo, quia ipse callet linguam Samogiticam…, quam fere nullus Episcopus, praeter modernum, possedit»)[84]. У 1647 годзе чацьверты сынод Жамойцкага біскупства пастанавіў перакласьці булу папы рымскага Урбана VIII менавіта на «жамойцкую мову» (лац. «lingua Samogitica translaram»), таго ж году адпаведны тэкст зьмясьцілі ў кнізе «Synodus quarta dioecesis Samogitiae», надрукаванай у Вільні. Публікацыя жамойцкага перакладу тлумачылася ў пастанове сыноду тым, што некаторыя сьвятары і прапаведнікі перакручвалі зьмест булы «ў мясцовай мове»[85]. У 1690 годзе адпаведны тэкст папскай булы «жамойцкай мовай» зь невялікімі зьменамі зьмясьцілі ў надрукаваным у Вільні зборніку дакумэнтаў Жамойцкага біскупства[86]. У 1618 годзе цытату летувіскай мовай з азначэньнем «па-жамойцку» (польск. «po Żmucku») прыводзіў Станіслаў Бурневіч, «жыхар места Кейданскага ў Жамойцкай зямлі»[87]. У інтэрмэдыі на польскай і летувіскай мовах (паходзіць з зборніку другой паловы XVII ст., творы зь якога ставіліся ў езуіцкіх калегіюмах Рэчы Паспалітай ды іншых краінаў) адзін з пэрсанажаў у адказ на зварот па-летувіску гаворыць свайму суразмоўцу (пад імём «Rusticus, г.зн. жамойт»[88]), што не разумее па-жамойцку[z][89]. Аршанскі шляхціч Адам Рыгор Каменскі Длужык, які ў 1660 годзе трапіў у палон Маскоўскай дзяржавы (далей — на поўнач Сыбіры), у сваім дзёньніку зазначаў, што мова пярмі-зыранаў (заходнія суседзі самаедаў) мае падабенства з жамойцкай[aa][91]. Паводле выдадзенага ў 1691 годзе жагорскім намесьнікам дэкрэту, «…навучыла тых словаў на гаспадара свайго Мацяша Стракша мовіць па-жамойцку: „Welne iszszłuok łowi ir banda io“»[ab][93]. У надрукаванай у 1699 годзе кнізе «Riga Literata» дзеля высьвятленьня этымалёгіі назвы Інфлянтаў (Лівоніі) пасьля эстонскага (лац. Esthonico) Liva і перад латыскім (лац. Lettice) Laivas прыводзілася «жамойцка-прускае» (лац. Samogithico & Prussico) Lewas або Loiwas[94]. Рукапісная летувіская кніга 1707 году азначаецца на вокладцы як пераклад на жамойцкую мову: «ператлумачаная з польскай на жамойцкую» (лет. «par[t]łumoczita isz Lynkiyska ąt Zemajty[szka]»)[95]. Польскі гісторык і лексыкограф Каспар Нясецкі ў 1737 годзе пісаў: «…слова „гедрос“, паводле Стрыйкоўскага, у жамойцкай мове значыць сонца»[ac][96]. У рукапісным зборніку, укладзеным на польскай мове ў сярэдзіне XVIII ст., адзіны твор на летувіскай мове падаваўся пад назвай «Жамойцкая песьня» (польск. «Pieśn Żmucka»)[97]. Жамойцкай азначалася мова летувіскіх кніг XVIII ст., друкаваных у Вільні, Варшаве і Супрасьлі: у назове кнігі 1750 году («з польскай на жамойцкую мову перакладзеная», лет. «Isz Lankiszka Ziemaytiszkay iżguldita»), у назове («па-жамойцку вытлумачаная і друкаваная», лет. «ziamaytyszka ysztumocitas yr drukowatas») і ў тэксьце (лет. «Ziemaytyszku liezuwiu»)[98] кнігі 1759 году, якая перавыдалася ў 1787 годзе, а таксама ў назове кнігі 1781 году («з польскай мовы на жамойцкую», лет. «isz Liezuwe Lękiszka ant ziemaytyszka»), якая перадрукоўвалася ў 1806 і 1830 гадох[ad]. Каля 1750 году зь перавыданьнем каля 1762 і ў 1765, 1770, каля 1775, каля 1778 і ў 1798 гадох у Вільні друкавалі кнігу «Жамойт на роднай мове славіць Пана Бога» (лет. «Ziemaytis prigimtu sawa lieżuwiu Pona Diewa garbin»)[99]. У 1773 годзе біскуп Ян Дамінік Лапацінскі ў сваёй польскамоўнай прадмове да летувіскай кнігі, выдадзенай у Вільні, азначыў яе мову як жамойцкую (польск. «Zmudzki ięzyk»). Устава, зьмешчаная ў інвэнтары Рэтаўскага староства 1784 году, вызначала павіннасьць: «…уставу два разы на год для ўсёй воласьці, па-жамойцку перакладзеную, прачытаць і патлумачыць, што каторы пункт значыць…»[ae][100]. Паводле слоўніка курляндзка-нямецкага лінгвіста Фрыдрыха Штэндэра(en), надрукаванага ў 1789 годзе, назва «жамойцкая мова» (лат. Smuhdschu walloda) бытавала сярод латышоў[101]. Шматлікія выдадзеныя ў Вільні летувіскія кнігі (дзьве 1793, 1797, 1805, 1812, 1820, 1824, 1826, 1830, 1832, 1834, 1840, 1848, дзьве 1851, 1852, дзьве 1853, 1854, 1856 гады) зьмяшчалі лацінска-польска-жамойцкія слоўнікі месяцаў (лет. «Mienesey Łotiniszki, Lękiszki, Ziemaytiszki / Źiemaytiszki / Ziemaytyszki / Żiamaytyszki / Żiamaytiszki / Ziamaytiszki / Žiamaytiszki»). Складзены ў 1797 годзе каталёг бібліятэкі Віленскага францішканскага кляштару, у якой захоўваўся вялікі збор летувіскіх кнігаў[102], меў назву: «Каталёг кніг у мовах жамойцкай, рускай, габрэйскай, арабскай, грэцкай і нямецкай» (польск. Katalog ksiąg w Języku Zmudzkim, Ruskim, Hebrayskim, Arabskim, Greckim i Niemieckim)[103]. Тым часам генэрал-ад’ютант войска былога Вялікага Княства Літоўскага Юры Грушэўскі азначыў летувіскую біблію Багуслава Самуэля Хілінскага, асобнік якой у 1805 годзе падараваў бібліятэцы Віленскага ўнівэрсытэту, як «рэдкую біблію ў жамойцкай мове» (польск. «rzadką Biblią w Żmudzkim języku»)[104][af].

Як сьведчаць праўныя крыніцы, выкарыстаньне жамойцкай (летувіскай) мовы ў Вялікім Княстве Літоўскім да самых падзелаў Рэчы Паспалітай абмяжоўвалася максымум рэгіянальным узроўнем, у тым ліку асобнымі натарыяльна засьведчанымі перакладамі дзяржаўных актаў (напрыклад, летувіскі пераклад тэксту Канстытуцыі 3 траўня 1791 году)[8].

У складзе Расейскай імпэрыі і Прусіі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Летувіскі пераклад Сыманаса Даўкантаса «з лацінскай мовы на жамойцкую» (1834—1836 гг., з мэтай фальсыфікацыі больш раньняга часу стварэньня падпісаны «1798 г.»)

Адзін зь першых ідэолягаў летувіскага нацыянальнага руху Сыманас Даўкантас (1793—1864) — з мэтай зрабіць летувіскую літаратуру больш старажытнай[106] — пакінуў на вокладцы падпісанага псэўданімам уласнага летувіскага перакладу азначэньне «з лацінскай мовы на жамойцкую»[ag] (лет. «Isz Łotynû kałbôs i Żæmaitiû») і дату «1798 год». Азначэньнем летувіскай мовы як жамойцкай ён, з усяго відаць, спрабаваў зрабіць сваю фальсыфікацыю адпаведнай сапраўдным раньнім летувіскім перакладам: Антанаса Кляментаса(lt) паміж 1790—1810 гадамі («з польскай на жамойцкую», лет. «isz Linkiszka… unt… Ziemaytiszka», лет. «isz linkiszka raszta ziemaytyszka»)[108][ah] і Юзэфа Арнульфа Гедройца 1809 году («на жамойцкую мову», лет. «and ležuwia… Ziematyszka»)[110][ai].

Выдадзеныя ў Вільні жамойцкія (летувіскія) «Граматыка жамойцкай мовы» (1832 г.) і лемантар «Новая навука чытаньня пісьма жамойцкага для малых дзетак» (1848 г.)

Як зазначае гісторык мовы Сяргей Запрудзкі, яшчэ ў пачатку XIX ст. тэрмін «літоўскі» ў розных мовах (як і «беларускі», «рускі» і многія іншыя) меў «дыфузнае», няўстойлівае ў тэрміналягічным пляне значэньне і ня быў замацаваны за назвай мовы сучасных летувісаў[112]. Напрыклад, нямецкі лінгвіст Ёган Хрыстаф Адэлюнг(en) у сваёй працы «Мітрыдат, або Агульнае мовазнаўства…»[113] (1809 год) пісаў, што «літоўцы» маюць няяснае мяшанае «германа-славянскае» паходжаньне; іх жамойцкая група складаецца з носьбітаў дыялекту, які мае назву «польска-літоўскі», сама ж «літоўская» мова на дзьве траціны складаецца з славянскай; аўтар паведаміў, што суседзям «літоўцы» сьпярша былі вядомыя як гуды, а таксама згадаў яцьвягаў і такую іх назву, як палешукі. Сяргей Запрудзкі зазначае, што з пададзенай інфармацыі можна меркаваць, што пад назвай «літоўцы» нямецкі лінгвіст часткова разумеў беларусаў[114]. Іншы нямецкі лінгвіст Ёган Сэвэрын Фатэр(en) у свай працы «Літаратура, датычная граматык, лексыкі і збораў словаў усіх моваў зямлі: выкладзеная ў альфабэтным парадку моваў…»[115] (1815 год) сьцьвярджаў, што будучы сястрой латыскай мовы, з пункту гледжаньня лексыкі і граматыкі «літоўская» мова была пераважна славянскай, у іншых дачыненьнях — германскай; «літоўская» мова мела свае адгалінаваньні ў Жамойці і на поўдні Вялікага Княства Літоўскага. Апошняе сьцьверджаньне дазваляе меркаваць, што тут таксама пад «літоўскай» мовай часткова разумелася беларуская[116].

«Эвангельле польскае і літоўскае» (1647 г.), перавыдадзенае ў 1858 г. як «Эвангельле польскае і жамойцкае»

У пачатку XIX ст. працэс паступовага атаясамліваньня жамойцкай мовы зь «літоўскай» працягнуўся[aj], чаму спрыяла ў тым ліку ўлучэньне ўладамі Расейскай імпэрыі ўсёй тэрыторыі Жамойці (разам з гістарычна адасобленым ад уласна Літвы колішнім Жамойцкім староствам) у склад Літоўскай, з 1801 году Літоўска-Віленскай губэрні. У 1808 годзе народжаны ў Вількамірскім павеце былы езуіт Францішак Ксавэры Богуш надрукаваў у Варшаве кнігу «Аб пачатку народу і мовы літоўскай» (польск. «O początkach narodu i języka litewskiego»), дзе атаясаміў ліцьвінаў з прускімі летувісамі (з спасылкамі на выдадзеныя ў Малой Летуве кнігі)[117], а таксама заявіў, што «літоўская мова адрозьніваецца ад славянскай»[118] і двойчы паўтарыў, што «жамойцкая мова дакладна такая ж самая, як літоўская, часам адрозьніваецца вымаўленьнем, але гэтая розьніца меншая, чым паміж вялікапалякам і мазурам»[119], а далей фактычна засьведчыў уласнае даволі кепскае веданьне летувіскай мовы (на што зьвярнулі ўвагу яшчэ ў 1875 годзе[120]), заявіўшы, што «Жамойць называе сябе źiemaiten… <…> ліцьвіны… назвалі гэты край źiemaitis»[121]. Апроч таго, Богуш заклікаў зрабіць летувіскую мову мовай высокай культуры, што неўзабаве знайшло падтрымку ў студэнта Віленскага ўнівэрсытэту, народжанага на Жамойці селяніна Сыманаса Даўкантаса, які ў 1822 годзе выдаў кнігу «Дзеяньні старажытных летувісаў і жамойтаў» («Darbai senųjų lietuvių ir žemaičių»), а па публікацыі ў 1830 годзе ліста вялікага князя Вітаўта ад 1420 году, што вярнула зь нябыту назву Аўкштота і дазволіла атаясаміць жамойтаў зь ліцьвінамі, новая праца Даўкантаса (1845 год) атрымала назву «Звычаі старажытных летувісаў — горнікаў і жамойтаў» («Budą senowęs lёtuwiū, kalnienū ir žȧmajtiū», сучаснае летувіскае «Būdas senovės lietuvių, kalnėnų ir žemaičių»), дзе наватворам «kalnienū» пазначаліся вылучаныя пазьней з усходніх жамойтаў аўкштайты — «уласныя літоўцы». Лінгвістычны падзел на «аўкштайтаў» і жамойтаў Даўкантас спрабаваў сьцьвердзіць выдадзеным у 1842 годзе «Лемантаром летувіска-горнай і жамойцкай моваў» («Abecieļa lîjtuwiû-kalnienû ir źiamajtiû kałbos», сучаснае летувіскае «Abėcėlė lietuvių-kalnėnų ir žemaičių kalbos»)[ak].

«Новы жамойцкі лемантар». Вільня, 1864 г.

Разам тым, да вылучэньня «аўкштайтаў» розныя аўтары (як летувіскія, так і іншаземныя) мелі даволі розныя погляды на «літоўскую» і жамойцкую мовы — як і на склад «літоўскіх народаў». Яшчэ ў 1824 годзе народжаны на Жамойці мовазнаўца Каэтан Незабітоўскі(ru) (з 1835 году працаваў у Міністэрстве асьветы Расейскай імпэрыі, потым цэнзарам і начальнікам канцылярыі ў Варшаўскім цэнзурным камітэце) выдаў кнігу «Сборнік усіх відаў пісьменства на летувіскай, жамойцкай і пруска-летувіскай мовах» («Surinkimas wysokiu rasztu Lietuwiszku, Žemaytiszku yr Prusiszkay Lietuwiszku», сучаснае летувіскае «Surinkimas visokių raštų lietuviškų, žemaitiškų ir prūsiškai lietuviškų»). Тым часам у 1827 годзе расейскі навуковец Пётар Кёпэн(ru) у сваёй кнізе «О происхождении, языке и литературе литовских народов» крытыкаваў апублікаваны ў 1822 годзе артыкул латыскага сьвятара-дасьледніка Карла Ватсана(de), які да «латыскіх народаў» (ням. «Lettischer Volksstamm») адносіў латышоў, летувісаў і ўсіх беларусаў («крывічоў»)[123]. Таксама ён палемізаваў датычна назвы адпаведнай моўнай групы, сьцьвярджаючы «літоўскія мовы» і «літоўскія народы» замест прынятых у той час «латыскія мовы» і «латыскія народы»[124], ужываючы, разам з тым, наступныя азначэньні: «ўласна гэтак званая літоўская гаворка», «уласна гэтак званая літоўская мова», «уласна гэтак званыя літоўцы (жамойць?)», «уласна гэтак званая літоўская [гаворка] (або жамойцка-літоўская)» (рас. «собственно так называемое литовское наречие», «собственно так называемый литовский язык», «собственно так называемые литовцы (жмудь?)», «собственно так называемое литовское [наречие] (или жмудско-литовское)»[125])[al]. Аднак у 1829 годзе (гэтая праца перавыдавалася ў 1830 годзе) расейскі пісьменьнік і гісторык Мікалай Палявы(ru) зазначаў: «Няма сумневу прылічваць сюды [да латыскіх народаў] крывічоў (цяперашніх літвіна-русаў і беларусаў)»[am][127]. Яшчэ ў 1831 годзе прафэсар гісторыі Парыскай акадэміі Андрыен Жары Мансі вылучаў у «літоўскай мове» чатыры падмовы: «літоўскую» (уласна) каля Вільні ды іншых; «крывіцкую» каля Віцебску, Смаленску ды іншых; «жамойцкую»; «пруска-літоўскую» каля Тыльзыту ды іншых[128]. Падобныя зьвесткі географ Х’ю Мюрэй(en) зьмясьціў у сваёй «An Encyclopaedia of Geography», выдадзенай у 1834 годзе (перавыдавалася ў 1839 годзе, а таксама ў 1861 годзе пад назвай «The Encyclopedia of All Nations»[129]), вылучаючы ў «літоўскай мове» дыялекты «сапраўдны літоўскі», «жамойцкі», «крывіцкі» і «пруска-літоўскі»[130]. А ў 1837 годзе (гэтая праца перавыдавалася ў 1839, 1845, 1849 і 1855 гадох) расейскі гісторык Мікалай Устралаў(ru) ужываў да мовы летувісаў назву «латыская гаворка» (рас. «...в воеводствах Виленском и Трокском удержалось Латышское наречие»)[131]. У 1842 годзе афіцыйны часопіс Міністэрства народнай асьветы Расейскай імпэрыі зазначаў, што «паводле меркаваньня Ватсана, які прылічвае крывічоў (літвіна-русаў і беларусаў) да народаў літоўскіх, колькасьць літоўцаў можа дасягаць 11 мільёнаў»[an][132]. У 4-м томе часопісу Biblioteka Warszawska(pl) за 1848 год захавалася сьведчаньне, што «…палякі звычайна называюць беларускую (крывіцкую) мову літоўскай, а літоўскую[ao] — жамойцкай» (польск. «…Polacy język biało-ruski (krzywicki) powszechnie nazywają litewskim, a litewski żmudzkim»[133])[ap]. Тым часам у 1832 годзе народжаны на Жамойці сьвятар і мовазнаўца Калікст Касакоўскі выдаў па-польску ў Вільні граматыку летувіскай мовы пад назвай «Граматыка жамойцкай мовы» (польск. Grammatyka języka żmudzkiego = лет. Kałbrieda leźuwio źiamaytiszko)[134], у 1848 годзе ксёндз Ян Ляховіч выдаў летувіскі лемантар пад назвай «Новая навука чытаньня пісьма жамойцкага для малых дзетак» (лет. «Naujes moksłas skajtima raszta żemajtyszka diel mażun wajkun»), а ў 1861 годзе Язэп Багдановіч склаў «жамойцка-польскі слоўнік»[135]. Яшчэ ў 1888 годзе польскі гісторык літаратуры Караль Эстрэйхэр(pl), якога называюць «бацькам польскай бібліяграфіі», азначаў надрукаваны ў Кёнігзбэргу першы поўны пераклад Бібліі на летувіскую мову як «жамойцкую біблію», «біблію ў жамойцкай мове» (польск. «Biblia Żmudzka», «w języku żmudzkim»)[136].

Патомны віленскі выдавец Адам Завадзкі, у друкарні якога выходзілі кнігі на розных мовах, у тым ліку летувіскай, выдаў у 1858 годзе каталёг летувіскіх кніг, надрукаваных за 25 гадоў, пад назвай «Жамойцкія кнігі, выдадзеныя коштам і друкам Юзэфа Завадзкага» (лет. «Knigas žemajtiszkas iszduotas kasztu ir spaustuwi Jozapa Zawadskia»). Польскі і беларускі пісьменьнік Адам Плуг наступным чынам ахарактарызаваў выдаваньне Адамам Завадзкім кніг па-летувіску: «…таксама адзначу яшчэ пра адзін бок дзейнасьці Адама Завадзкага, пра які, апроч Вільні і Жамойці, мала хто ведае. Маю на ўвазе розныя выданьні на жамойцкай мове»[aq][137].

У 1846 годзе нямецкі гісторык прафэсар Дэрпцкага ўнівэрсытэту Фрыдрых Крузэ(ru), хоць ужо і пісаў, што «літоўцы жывуць часткова ў заходніх губэрнях Расеі, дзе яны ўлучаюць жамойтаў, а часткова ў Прусіі», і апісваў летувіскую мову як «літоўскую» (адзначаючы, аднак, што «літоўцы называюць сваю краіну Litwa, Lätawa»), але прытым зазначаў[138]:

« Сапраўдныя літоўцы жывуць у былых Віленскім і Троцкім, Наваградзкім, Берасьцейскім Літоўскім, Менскім, Полацкім, Віцебскім, Амсьціслаўскім і Смаленскім ваяводзтвах. »

У 1854 годзе на старонках часопіса Библиотека для чтения(ru), які рэдагаваўся ўраджэнцам Віленшчыны прафэсарам-паліглётам Восіпам Сянкоўскім(ru), зьявілася крытычная нататка датычна называньня часткі жамойтаў (будучая «Аўкштота») «літоўцамі», а жамойцкай мовы — «літоўскай»[139]:

Я хачу яшчэ аддаць гістарычнай і філялягічнай крытыцы сябраў віленскага камітэту самы тэрмін Літва. Я не зусім разумею адрозьненьне, якое робяць яны ў адным і тым жа чудзкім народзе, паміж Літвою і Жамойцю. Мне здаецца, што дарма адну частку гэтага народа называюць Літвою, тады як іншай пакідаюць агульную і сапраўдную назву ўсяго народа, Жамойць. Абедзьве яны — тая ж Жамойць. Слова Літва зусім не літоўскае[ar] і яно належыць столькі ж і яшчэ больш славянскай частцы ранейшага літоўскага гаспадарства, як і чудзкай. Калі жыхары чудзкай часткі адгукаюцца, што яны — Літува і што яны кажуць літувішкі, па-літоўску, гэта па-мне значыць толькі, што яны ўжываюць на свой асабісты рахунак агульную палітычную назву гаспадарства, а не сваю племянную назву. Гэтак жа цяперашнія Грэкі, Італьянцы і паўднёвыя Швайцарцы, таму, што некалі знаходзіліся пад рымскім валадарствам, выхваляюцца, нібыта яны — Рымляне і гавораць па-рымску (Romeі, Rumanі, Roman). Латышы, альбо Леты, чудзкія людзі аднаго кораня зь літоўскай Чудзьдзю, не называюць сябе Літвою; такім чынам, і сястра іхняя, літоўская Чудзь, этнаграфічна, ня мае права на гэтую назву. Уся яна — Жамогусы, Жамогі альбо Жамодзі, Сямогі альбо Сямодзі, адкуль ўтварыліся словы Жамойць і Самагіція. Латышы таксама называюць сябе Земме, Семме, а гэта значыць толькі «свая зямля» падобна таму, як Сома альбо Суомі, «свая зямля» Фінляндыя і Суомалайне, «людзі сваёй зямлі», Фіны, альбо Фінляндцы. Жамогус альбо жмогус значыць — чалавек. Яны проста — людзі, а ня літоўцы. Вядома, што ў прыбалтыйскіх Чудзкіх пакаленьнях няма асобых назваў для іх моваў: кожнае запэўнівае, што яно гаворыць на мове ма-кіль, «мове зямлі». Як у літоўскай Чудзі, альбо Жамогусаў, відаць, не было асобай назвы дзеля народнай мовы, то яна тым больш ахвотна пагадзілася называць яе «літоўскай», што слова «Літва» было палітычным тытулам знакамітай дзяржавы, якой Чудзь гэтая належала.

«Расейскі лемантар зь перакладам словаў і фразаў на жамойцкую мову» (рас. «Русская азбука с переводом слов и фраз на жмудский язык»), 1861 г.

У 1855 годзе ў «Навуковых запісках Імпэратарскай акадэміі навук» прыводзілася сьведчаньне роспыту «літоўскага селяніна» з Жамойці, які шмат езьдзіў суседнімі губэрнямі і адрозьніваўся асаблівым веданьнем моваў: на пытаньне, якімі мовамі ён валодае, апроч польскай і расейскай, той адказаў, што можа гаварыць «па-літоўску, па-жамойцку, па-латыску, па-куршаўску і трошачкі па-нямецку»[140].

У артыкуле «Народная літоўска-жамойцкая літаратура», надрукаваным у 1858 годзе ў часопісе Dziennik Literacki(pl), зазначалася, што «насельніцтва, якое размаўляе літоўска-жамойцкай мовай, займае: 1) Ковенскую губэрню, апроч часткі Новааляксандраўскага (даўняга Браслаўскага) павету…, 2) частку Віленскай губэрні, 3) частку Прусіі да самага Караляўца, 4) частку Аўгустоўскай губэрні ўлучна з Мар’ямпалем — і 5) ёсьць некалькі вёсак у Гарадзенскай губэрні, у якіх гавораць той мовай»[141].

«Жамойцка-літоўскі буквар», выдадзены ў 1864 годзе на загад Мураўёва-вешальніка

У 1861 годзе ў афіцыйным прадстаўленьні папячыцеля Віленскай навучальнай акругі Аляксандра Шырынскага-Шыхматава(ru) да генэрал-губэрнатара Ўладзімера Назімава(ru) адзначалася, што большасьць сельскага насельніцтва Ковенскай губэрні размаўляюць па-жамойцку, а большасьць сельскага насельніцтва Віленскай, Гарадзенскай і Менскай губэрніяў — па-беларуску. Адпаведна, у народных вучэльнях дзеля першых прапаноўвалася выкладаць па-жамойцку, а дзеля другіх — толькі па-расейску. Тым часам летувіская мова (рас. литовский язык) не ўпаміналася:

« Так, у большай частцы Ковенскай губэрні, населенай жамойтамі, якія маюць сваю пісьменнасьць, хоць яшчэ і нязначную, але якая прадстаўляе ўжо для народу малітоўнікі, календары і некаторыя іншыя карысныя кнігі на жамойцкай мове, на якой народ слухае пропаведзі ў касьцёлах і спавядаецца ў гэтай губэрні, навучаньне ў пачатковых вучэльнях жамойцкай грамаце варта дазволіць, выкладаньне ж польскай мовы, на якой гавораць абшарнікі і чыноўнікі, у гэтыя вучэльні ня ўводзіць, пакінуўшы яе толькі ў гімназіях і прагімназіях. У губэрнях жа Віленскай, Гарадзенскай і Менскай вялікая частка сельскага насельніцтва размаўляе беларускай гаворкай, таму і народныя вучэльні ў гэтых мясцовасьцях маюць быць чыста расейскімі. »

—Корнилов И. П. Русское дело в Северо-Западном крае: Материалы для истории Виленского учебного округа преимущественно в Муравьевскую эпоху. — С.-Петербург, 1901. С. 4—5.

Праграмы выкладаньня летувіскай мовы ў Панявескай настаўніцкай сэмінарыі: рас. «Программа преподавания жмудского языка» (налева), рас. «Программа жмудско-литовского языка» (направа)

Як прызнае сучасны летувіскі гісторык Дарыюс Сталюнас(lt), «Хоць уласна тэрмін „літоўцы“ ўжываўся даволі часта, больш звыклымі для расейскай бюракратыі [у 1860-я гады] заставаліся іншыя паняцьці — „самагіцкае племя“, „жамойць“ або „жмудзіны“, „жамойцкі народ“, а мова — „жамоцкая“[as] або „самагіцкая“[at]»[au][143].

Слоўнікі месяцаў з кніг, выдадзеных у 1879 годзе: апошняе ўласнае азначэньне жамойцкай мовы (налева) і новае яе азначэньне ўжо як летувіскай (направа)

У 1862 годзе ў прадстаўленьні Аляксандра Шырынскага-Шыхматава да кіраўніка Міністэрства народнай асьветы Расейскай імпэрыі Аляксандра Галаўніна(ru) адзначалася, што адной з мэтаў адкрыцьця школаў на Жамойці (пад якой найперш разумелася этнічна летувіская Ковенская губэрня) мусіць быць умацаваньне жамойцкай нацыянальнасьці зь бесьперапынным пераконваньнем тамтэйшых сялянаў, што яны жамойты і літоўцы (ліцьвіны) і што ўлады Расейскай імпэрыі жадаюць не абмаскаліць іх, а наблізіць іхныя інтарэсы да інтарэсаў Расеі:

« На Жамойці — умацаваньне жамойцкай нацыянальнасьці, зусім не варожай Расеі і ўраду ў ніжэйшых пластах насельніцтва, і бесьперапыннае ўнушэньне сялянам, што яны не палякі, а жамойты і літоўцы, і што Расея не жадае зусім абмаскаліць іх, а хоча толькі зблізіць іх інтарэсы з інтарэсамі дзяржавы. »

—Корнилов И. П. Русское дело в Северо-Западном крае: Материалы для истории Виленского учебного округа преимущественно в Муравьевскую эпоху. — С.-Петербург, 1901. С. 22.

Пры здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня (1863—1864) 1 лютага 1864 году генэрал-губэрнатар Паўночна-Заходняга краю Мураўёў-вешальнік у сваім цыркуляры дазволіў «незалежна ад расейскай мовы навучаньне мове жамойцкай як мясцовай гаворцы, а таксама і катэхізму на гэтай мове»[av], а 5 лютага 1865 году ён выдаў загад «прапанаваць біскупу Валанчэўскаму, пад асабістым яго назіраньнем неадкладна распарадзіцца складаньнем зборніка або перакладу на жамойцкую мову пропаведзяў Бялабрэскага і Філіпецкага»[aw]. Акруговы інспэктар Мікалай Новікаў, які займаўся ўладкаваньнем школаў у Ковенскай губэрні, 25 жніўня 1864 году пісаў папячыцелю Віленскай навучальнай акругі Івану Карнілаву(ru): «Гэтая сумесь гаворкі дае надзею на магчымасьць стварыць на развалінах розных гаворак расейскую і жамойцкую мовы»[ax], а 11 верасьня таго ж году — «Дазволю сабе ня першы раз паўтарыць, што сапраўдны стан літоўскай мовы ў Ковенскай губэрні дапускае магчымасьць і ўзнавіць яе з развалінаў, і на гэтых развалінах стварыць хоць-якую іншую мову»[ay].

Шыльда летувіскай школы (лет. Lietuviška mokykla, рас. Литовское училище) на Лідзкай вуліцы ў цэнтры Вільні, 1912 год. Тым часам хоць-якія беларускія школы ў Расейскай імпэрыі заставаліся пад забаронай

Па нацыянальна-вызвольным паўстаньні 1863—1864 гадоў улады Расейскай імпэрыі пастанавілі падтрымаць летувіскі нацыянальны рух у супрацьвагу моцным пазыцыям палякаў[144]. Яны пачалі заахвочваць летувіскія асьвету і друк[145], летувіскую мову зрабілі мовай навучаньня ў Мар’ямпальскай дзяржаўнай вышэйшай вучэльні, якая стала цэнтрам падрыхтоўкі летувіскай эліты. Летувіскую мову таксама выкладалі ў Сейненскай і Сувалкаўскай гімназіях. Тым часам яшчэ перад паўстаньнем біскуп Матэвус Валанчус дамогся дазволу адчыняць пры касьцёлах парафіяльныя школы з выкладаньнем па-летувіску[146].

Выдадзеная ў Расейскай імпэрыі летувіскамоўная паштоўка з рэпрадукцыяй малюнка Высокага Гарадзенскай губэрні (аўтар малюнка — Напалеон Орда) і подпісам: лет. Augštaičai, Gardino gubernijoje. Падобныя летувіскія паштоўкі выйшлі з краявідамі Наваградку, Крэва, Ліды, Геранёнаў

У 1863 годзе Аляксандар Шырынскі-Шыхматаў на сродкі Віленскай навучальнай акругі вялікім накладам надрукаваў «Рассказы на белорусском наречии» (выдавалася за зборнік ананімных «народных» твораў) — кнігу да чытаньня ў народных вучэльнях, дзе гістарычным ліцьвінам навязваўся ідэалягічны штамп расейскага імпэрыялізму дзеля абгрунтаваньня прынцыпаў іх русіфікацыі і асыміляцыі[147]: у першым творы «Кто булы наши найдавнійшіи диды и якая их була доля до уніи?» аўтар (відаць, Міхаіл Каяловіч[148]) апавядае пра «літоўскую заваёву Беларусі»[az], называючы «літвінамі» летувісаў[149], у другім творы праводзіцца думка, што «нашы дзяды былі рускімі, але сталі над імі панаваць ліцьвіны і палякі ды прымусілі прыняць унію, каб ператварыць нас у палякаў і католікаў»[148], трэці твор «Великая помылка наших белорусов» заканчваецца заклікам, што «Русскими, а не Поляками мы повинны называтца»[150], у чацьвертым творы прапагандуецца навучаньне дзяцей у расейскіх школах[151]. Выдадзены ў 1870 годзе Імпэратарскай акадэміяй навук у Санкт-Пецярбургу «Словарь белорусского наречия» Івана Насовіча падае да беларускага слова «литвин» расейскі адпаведнік «литовец» і прыклад ужываньня «литвин як лин»[ba], сьледам падаецца слова «литвяк», якому даецца расейскае тлумачэньне «тоже, что литвин» і прыклад ужываньня «литвяки по нашему не говоруць»[153]. Тым часам у якасьці прыкладу да слова «боцвинне» падаецца «Кузьма и Дземьян два лицвины, принешли горшочек боцвиння»[154][bb]. Гэты ж слоўнік да вядомай беларускай назвы расейцаў — маскаль — падае толькі адно расейскае значэньне «солдат»[156].

7 лютага 1869 году літоўскі архіяпіскап Макары (Булгакаў)(ru) пісаў да обэр-пракурора Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі «Адны мы, расейцы, мусім клапаціцца не пра тое, каб абмаскаліць літоўцаў, а пра тое, каб захаваць і распрацоўваць іх мову, даць ім граматыку і слоўнік іх мовы і праз тое спрыяць падтрыманьню іх нацыянальнасьці…»[bc][143].

У 218-м томе (1881 год) афіцыйнага часопіса Міністэрства народнай асьветы Расейскай імпэрыі зазначалася[157]:

« Зрэшты, варта заўважыць, што назвы «Жмудзіны» і «Літвіны» (Літоўцы) у лінгвістычна-этнаграфічным сэнсе далёка не супадаюць зь іх гістарычным значэньнем і зь іх папулярным ужываньнем у цяперашні час. Шмат хто называе «Жмудзінамі» ўсіх сапраўдных Літоўцаў, у супрацьлегласьць «Літвінаў», гэта значыць людзям не літоўскага, але славянскага этнаграфічнага паходжаньня, якія жывуць у Літве, альбо ў супрацьлегласьць «літвінаў» як наогул жыхарам гістарычнай Літвы без адрозьненьня іх паходжаньня. Пры такім поглядзе замест назвы «літоўская мова» ўжываюць «жамойцкая мова». »

У 1885 годзе ў расейскай прэсе Паўночна-Заходняга краю асьвятлялася наведваньне летувіскіх вучэльняў Ковенскай губэрні генэрал-губэрнатарам Іванам Каханавам(ru), калі той заахвочваў мясцовае насельніцта да летувіскай (жамойцкай) мовы, у тым ліку загадаў хлопчыку чытаць малітву «Ойча наш» па-летувіску: «ты ліцьвін, дык навошта молісься па-польску, а не на сваёй мове?» (рас. «ты литвин, так зачем же молишься по-польски, а не на своем языке?»)[158]. Урэшце, у 1888 годзе начальнік Віленскага цэнтральнага архіву старажытных актаў латыш з паходжаньня Іван Спрогіс(ru), які разам зь сям’ёй дзеля паляпшэньня сацыяльнага становішча зьмяніў лютэранскую веру на маскоўскую Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (сярод іншага, гэты дзяяч спрабаваў сьцьвярджаць «расейскі» характар Вялікага Княства Літоўскага, азначаў беларускую газэту Наша Ніва як «вядомае сэпаратысцкае выданьне, якое выдаецца за польскія грошы з мэтай убіць клін паміж беларусамі і вялікарусамі паводле прыкладу ўкраінцаў», беларускую мову лічыў «сапсаванай вэрсіяй» расейскай і, увогуле, актыўна займаўся антыбеларускай прапагандай на карысьць «вялікай расейскай нацыі»[159]), зрабіў наступную заяву ў выдадзеным пры падтрымцы расейскіх ўладаў «Геаграфічным слоўніку даўняй Жамойцкай зямлі XVI стагодзьдзя»: «У гэтым пункце лічу неабходным зрабіць заўвагу, што ўжываныя ў цяперашні час некаторымі пісьменьнікамі і навукоўцамі выразы пра мову літоўцаў „літоўская мова“, „жамойцкая мова“ як штосьці адзін ад аднаго аддаленае і ці ледзь не супрацьлеглае, ня маюць для сябе апраўданьня ў апісаных мною юрыдычных актах XVI стагодзьдзя. Існавала Жамойцкая зямля (таксама — Жамойцкае княства, Жамойць), але не існавала жамойцкай або жмудзкай мовы. Для ўсіх літоўцаў, як бы не называлася займаная імі мясцовасьць (у тым ліку на першым пляне Жамойцкая зямля), была адна мова — літоўская»[160][bd].

Як прызнае летувіскі этноляг Пятрас Кальнюс(lt), у афіцыйных дакумэнтах Расейскай імпэрыі азначэньне жамойцкай мовы ў якасьці «літоўскай» (рас. «литовский язык») — як і само паняцьце «літоўскі народ» (рас. «литовский народ») датычна летувісаў Віленскай і Ковенскай губэрняў — пачало дамінаваць толькі ў 1890—1900-я гады[162].

Знаходжаньне часткі этнічнай Летувы (г. зв. «Малой Летувы») у складзе Прусіі дазволіла да 1904 году ў Тыльзыце і Караляўцы выдаць па-летувіску каля 3300 найменьняў кніг і каля 120 пэрыядычных выданьняў агульным накладам некалькі мільёнаў асобнікаў[163]. Тым часам багата літаратуры па-летувіску выходзіла і ў Расейскай імпэрыі: буквары, граматыкі, календары, малітоўнікі, кантычкі, катэхізмы (па паўстаньні 1863—1864 гадоў расейскія ўлады ня сталі забараняць друк па-летувіску, але змусілі перавесьці яго на кірыліцу)[163].

Фармаваньне сучаснай літаратурнай летувіскай мовы адбылося ў канцы XIX ст. на базе найбольш архаічных гаворках ваколіцаў Коўна, Шаўляў і Клайпеды (сярэдні варыянт кніжнай летувіскай мовы XVII стагодзьдзя — гістарычная жамойцкая мова ў Вялікім Княстве Літоўскім)[4]. Тым часам яшчэ ў першай палове XIX ст. ураджэнцы Жамойці (Дыянізі Пашкевіч, Людвік Юцэвіч, Сыманас Даўкантас ды інш.) у сваіх этнаграфічных публікацыях пачалі задаваць эталёны летувіскасьці, якія пазьней пачалі выкарыстоўвацца іншымі дасьледнікамі дзеля ацэнкі адпаведнасьці «традыцыйнаму» і «этнічнаму». Значную ролю ў іх дасьледаваньнях адыграла канцэптуалізацыя «чыстых», «клясычных», «не закранутых вонкавымі ўплывамі» летувіскіх зямель. Лінгва-этнаграфічны калярыт Жамойці дазволіў выбудаваць значную адлегласьць ад «славянскага» і стварыць на аснове жамойцкага трывалы вобраз летувіскасьці з максымальным індэксам адрознасьці ад суседзяў[164].

Летувіская Рэспубліка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паводле летувіскага лінгвіста Зігмаса Зінкявічуса, «перасьледаваная стагодзьдзямі летувіская мова ўпершыню за сваю гісторыю атрымала статус дзяржаўнай» толькі ў першай Летувіскай Рэспубліцы — у 1918 годзе[165].

Сучасныя летувіскія мовазнаўцы адрозьніваюць у летувіскай мове два галоўныя дыялекты: аўкштоцкі й жамойцкі, якія ў сваю чаргу падзяляюцца на паддыялекты.

Альфабэт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дзеля запісу летувіскай мовы з XVI стагодзьдзя выкарыстоўваецца трохі мадыфікаваны лацінскі альфабэт. Разам з тым, у дакумэнце Вількамірскага гродзкага суду захаваўся фрагмэнт кірылічнага запісу летувіскай цытаты пасярод беларускага тэксту: «Падданая вашая, да іменіча і дому вашага Ґаідамоўскага ў полю Курклеўскам… прыслухаючая, домам мешкаючая ў сяле Макілях, называемым Нацавічамі,… паxвалку на здароўе сына Дзешуковага… учыніла мовячы тымі словы: „Жыноки, ку нежыдеси илкгаи ант ся света“»[93].

У другой палове 1860-х гадоў улады Расейскай імпэрыі спрабавалі перавесьці летувіскую мову на кірыліцу, што, аднак, вынікаў не прынесла праз супраціў з боку летувісаў. У 1901—1905 гадох праводзілася рэформа правапісу, калі таксама ўнесьлі зьмены ў альфабэт.

Летувіскі альфабэт складаецца з 32 літараў. У яго аснове — чэская традыцыя (дыякрытычныя знакі для пазначэньня шыпячых), польская традыцыя захавался ў напісаньні літараў, які раней перадавалі насавыя галосныя і цяпер служаць дзеля адрозьненьня аманімуючых словаў і граматычных формаў[17].

Літара Назва Гучаньне (МФА)
1 A a a [ ɑ ]
2 Ą ą a nosinė [ ɑː ]
3 B b [ b ]
4 C c [ t͡s ]
5 Č č čė [ t͡ʃ ]
6 D d [ d ]
7 E e e [ ɛ ] [ æː ]
8 Ę ę e nosinė [ æː ]
9 Ė ė ė [ eː ]
10 F f ef [ f ]
11 G g [ g ]
12 H h ha [ ɣ ]
13 I i i trumpoji [ ɪ ]
14 Į į i nosinė [ iː ]
15 Y y i ilgoji [ iː ]
16 J j jot [ j ]
Літара Назва Гучаньне (МФА)
17 K k ka [ k ]
18 L l el [ ɫ ]
19 M m em [ m ]
20 N n en [ n ]
21 O o o [ ɔ ] [ oː ]
22 P p [ p ]
23 R r er [ r ]
24 S s es [ s ]
25 Š š [ ʃ ]
26 T t [ t ]
27 U u u [ ʊ ]
28 Ų ų u nosinė [ uː ]
29 Ū ū u ilgoji [ uː ]
30 V v [ ʋ ]
31 Z z [ z ]
32 Ž ž žė [ ʒ ]

Дзеля запісу пэўных зычных і галосных гукаў выкарыстоўваюцца камбінацыі, напрыклад, ch — х.

Граматыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Летувіская мова захавала ад індаэўрапейскай эпохі складаную граматычную сыстэму, якая шмат у чым агульная з славянскай[4]: 2 роды і 5 скланеньняў назоўнікаў, парны лік, 7 склонаў, у тым ліку клічны; множныя лічэбнікі, апроч колькасных, парадкавых і дробавых; ускосны лад дзеяслова, апроч абвеснага, умоўнага і загаднага, складаная сыстэма формаў дзеепрыметнікаў і дзеепрыслоўяў у залежнасьці ад часу, трываньня і стану; ужываньне дзеепрыметнікаў і дзеепрыслоўяў у ролі выказьніка, архаічныя сынтаксічныя звароты тыпу давальны самастойны і інш.

Граматыка летувіскай мовы няпростая, але падпарадкаваная строгім правілам. Летувіская — мова з разьвітай сыстэмай флексіяў, што робіць лацінскую падобнай на яе, асабліва ў сваім фіксаваньні склонавых канчаткаў і выкарыстаньні для апісаньня назоўнікаў разьмешчаных перад ім прыметнікаў або іншых назоўнікаў, якія ставяцца ў родным склоне. Назвы склонаў назоўнікаў (linksniai): vardininkas (назоўны), kilmininkas (родны), naudininkas (давальны), galininkas (вінавальны), įnagininkas (творны), vietininkas (месны) i šauksmininkas (клічны). У летувіскай мове няма артыкляў. Існуе чатыры часы дзеясловаў: цяперашні, будучы, мінулы, радзей выкарыстоўваецца шматразовы мінулы. Летувіская мова адрозьніваецца багацьцем дзеепрыметнікаў, якіх некалькі дзясяткаў. Націск зьяўляецца рухомым і свабодным, што азначае, што можа падаць на кожны склад у выразе, а таксама зьмяняць сваю пазыцыю пры зьмене выразу.

Летувіская мова вельмі цікавая для мовазнаўства, бо шмат у чым захавала некаторыя марфалягічныя асаблівасьці праіндаэўрапейскай мовы — мовы, у выніку распаду якой быў закладзены пачатак будучаму ўтварэньню моваў індаэўрапейскай сям’і.

Лексыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Базавая лексыка летувіскай мовы мае невялікую колькасьць запазычаньняў. Ёсьць старыя запазычаньні (senieji skoliniai, buslas) з моваў суседніх рэгіёнаў. Сярод іх: stiklas (шкло), muilas (мыла), gatvė ад славянскага «гатво», дарога, spinta ад нямецкага der Spind. Ёсьць таксама словы лацінскага і грэцкага паходжаньня (ciklas, schema і г. д.). Па аднаўленьні Летувой незалежнасьці ўзмацняецца ўплыў ангельскай мовы (hakeris, singlas ды іншыя).

Агульныя рысы зь беларускай мовай і яе гістарычны ўплыў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Летувіская кніга «Broma atwerta ing wiecznastį» (бел. «Брама, адчыненая да вечнасьці», сучаснае лет. «Vartai, atverti į amžinybę»), выдадзеная ў Вільні, 1753 год

Польская мовазнаўца Ніна Бароўская(pl) адзначала: «Бясспярэчным довадам існаваньня хрысьціянства ў Літве да часоў Ягайлы, у кожным разе, ёсьць склад літоўскай царкоўнай тэрміналёгіі. Гэта было хрысьціянства ўсходняга абраду з славянска-рускай царкоўнай тэрміналёгіяй. Хрост Літвы, учынены Ягайлам, трэба разумець, відаць, гэтак, што ён замяніў усходні, праваслаўны абрад, што існаваў дагэтуль пры княскіх дварох, сярод некаторай часткі паноў, рыцарства і мяшчанства — каталіцкім…»[166]. Мовазнаўца Альфрэд Зэн(ru) пісаў: «Польскія місіянэры, якія прыйшлі да ліцьвінаў, знайшлі ў іх ужо гатовую царкоўную тэрміналёгію, якую яны прынялі бязь зьменаў. Гэтая тэрміналёгія была беларускага паходжаньня. Ліцьвіны ўзялі яе ад беларускіх місіянэраў, значыць, ад праваслаўных. Гэтая праваслаўная місія, відаць, была пасьпяховай. Яна была такой пасьпяховай, што частка гэтай беларускай тэрміналёгіі захавалася аж да дваццатага стагодзьдзя»[167][168].

Пра беларускія царкоўныя тэрміны ў жамойцкай мове пісаў яшчэ летувіскі мовазнаўца Казімерас Буга: «Усе гэтыя хрысьціянскія тэрміны, бяз сумневу, ужо карысталіся правамі грамадзянства да 1386 году; інакш на месцы рускіх тэрмінаў мы мелі б польскія[169]. <…> У сваёй мове мы маем багата паказьнікаў на тое, хто былі першыя пашыральнікі хрысьціянскае рэлігіі ў Літве <…>. Моўныя зьявы прымусілі мяне прызнаць, што для ліцьвінаў хрысьціянства не было чыста чужым яшчэ да хросту Ягайлы. Назвы хрысьціянскіх паняцьцяў паказваюць, што ліцьвіны навучаліся веры ад усходу, уласна, ад беларусаў. Пра тое, што беларусы былі настаўнікамі рэлігіі, сьведчаць наступныя словы: 1) назвы дзён: nedėlia (нядзеля), utarnikas (аўторак), sereda (серада) ды інш.; 2) назвы сьвятаў: kučia (куцця), velykos (Вялікдзень), verbų nedėlia (Вербная нядзеля), blovieščios (Благавешчаньне, Блавешчаньне); 3) krikštas (хрост), kumas (кум), gavėnia (гавеньне, пост); 4) хрысьціянскія ўласныя імёны: Alena, Ulijona, Povilas, Algenia <…>. Жамойцкі дыялект захаваў для нас cirkva — вельмі старую назву беларускае царквы. Гэтае слова ёсьць найлепшым сьведкам таго, што беларусы мелі свае цэрквы на жамойцкай зямлі ў XI і першай палове XII стагодзьдзя»[169]. Летувіскі мовазнаўца Зігмас Зінкявічус на грунце свайго дасьледваньня антрапаніміі і хрысьціянскай тэрміналёгіі адзначыў: «Відаць, хрысьціянская царква ўсходняга абраду пачала ўплываць на Літву яшчэ ў XI стагоддзі, але асабліва моцным уплыў быў ад другой паловы XII стагодзьдзя. Большасьць хрысьціянскіх (царкоўных) тэрмінаў, у тым ліку і нейкая частка ўласных імёнаў, у літоўскую мову прыйшла ад усходнеславянскіх суседзяў яшчэ да пачатку XIV стагодзьдзя»[170][171].

Агульнавядомым ёсьць тое, што ў старой летувіскай мове значны пласт складалі словы беларускага паходжаньня[4]. Агульныя рысы паміж летувіскай і беларускай мовамі таксама былі ў фанэтыцы, марфалёгіі і сынтаксісе: паводле беларускага лінгвіста Ўладзімера Сьвяжынскага — гэта пазыцыйная мяккасьць зычных, ётацыя пры зьбегу галосных, клічны склон, параўнальная ступень прыметнікаў і прыслоўяў з прыназоўнікам «за», асобная форма загаднага ладу дзеля выразу супольнага дзеяньня, дробавыя лічэбнікі, структурна-сэмантычная блізкасьць пэўных займеньнікаў, агульная валентавасьць паасобных дзеясловаў, канструкцыі тыпу «хвораму палепшала», пераважнае ўжываньне роднага склону з адмоўем, канструкцыі зь дзеясловам «мець», даслоўнае супадзеньне спалучэньняў тыпу «ставіць хату» ды іншае[4].

У XX ст. улады СССР спрабавалі замяніць традыцыйныя гістарычныя беларускія назвы мясцовасьцяў, а таксама імёны людзей на адпаведныя запазычаньні зь летувіскае мовы.

Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Вызначэньне сучаснай летувіскай мовы менавіта як «жамойцкай» часам сустракаецца нават сярод даўніх летувіскіх этнічных групаў у Беларусі: гэтак, «як мы, барцякі, па-жмудзінску гаворым няшчыра…»[3]
  2. ^ У Прусіі мову жамойтаў з 1579 году пачалі называць выняткова «літоўскай» — у кнігах, друкаваных пры падтрымцы прускіх уладаў. Тым часам пры перадруку ў Расейскай імпэрыі пруска-летувіскай кнігі «Prastas Pamokslas per Klausimus ir per Atsakymus» (упершыню выйшла з друку ў 1780 годзе, без пазначэньня ў назове і тэксьце назвы мовы) яе новы выдавец, выхадзец з колішняй Рэчы Паспалітай Ян Юры Ляховіч азначыў гэтую кнігу як «на чыстую жамойцкую мову… перакладзеную» (лет. «ant czista zemajtiszka Liežuwy... iszgulde»)[5]
  3. ^ ням. «Ich habe viel Litauisches, Lettisches, und Estonisches aus Königsberg mitgebracht; die zwen letztern Fächer nicht, aber das erstere sehr stark aus Wilna vermehrt, welches um desto merkwurdiger ist, weil das Litauische, welches man hier spricht, (man nennt es Samogitisch, weil diese Sprache nicht im ganzen Großherzogthum Litauen, sondern nur in der Provinz, die den Nahmen Schamaiten, Samogitia, führt, gesprochen wird,) merklich vom preußischen Dialekt abweicht, und theils mit rußischen, theils lettischen Worten durchspickt ist»
  4. ^ ням. «In den Gegenden, wo ehemals die Nadrauer und Schalauer wohnten, d. i. von Memel, Tilse, Ragnit, Insterburg bis Gumbinnen, hat sich noch bis auf den heutigen Tag der Gebrauch der Litthauischen Sprache erhalten; die Bibel, Sprachlehren, Wörterbücher sind in derselben gedruckt, und sie ist es, welche gewissermassen ausschliesslich unter dem Namen der Litthauischen bekannt ist, während die des ehemals Grossherzogl. Litthauens den Namen der Schamaitischen führt»
  5. ^ Як падкрэсьлівае сучасны польскі літаратуразнаўца прафэсар Ягелонскага ўнівэрсытэту Анджэй Раманоўскі(pl), „усё тое, што сёньня называем „літоўскім“ (або жамойцкім ці аўкштайцкім)“, тады акрэсьлівалася адзіным тэрмінам „Жамойцкае“» (польск. «...wszystko to, co dziś nazywamy „litewskim” (czyli żmudzkim lub auksztockim), wtedy określano jednym terminem: „Żmudzkie”»)[9][10]
  6. ^ лац. ...venerabilem dominum Mathiam Magistrum arcium prepositum wilnensem Lythwanum necnon ydiomate Samagitico plenissime eruditum...[20]
  7. ^ лац. «wenerabilem virum magistrum Mathiam prepositum Wilnensem, de vite puritate morum venustate et sciencia ceterisque virtutibus commendatum ac de ydiomate Samagitico sufficientissime institutum, ex assumptum et pro hominibus in pontificem constitutum Medinicensem ad instanciam prefatorum clarissimorum principum in virtute trinitatis vivifice»[21]
  8. ^ лац. «Miednicensis autem ecclesiae cathedralis primus Mathias nomine, Almanus, in Vilna tamen natus, qui linguam lituanicam et samogiticam norat, praefectus est et consecratus»[28]
  9. ^ Вялікі князь Гедзімін, сучасьнікам якога быў Ян Длугаш, у сваім лісьце-пасланьні да манахаў-францішканаў Саксоніі, датаваным 26 траўнем 1323 году, запрашаў у Вялікае Княства Літоўскае чатырох прапаведнікаў, каб яны маглі апеквацца двума касьцёламі, збудаванымі ў Вільні і Наваградку. Гедзімін ставіў умову і пажаданьне, каб місіянэры абавязкова ведалі польскую, земгальскую (у 1289—1290 гадох па паразе паўстаньня супраць Лівонскага ордэну у ВКЛ перасялілася каля 100 тысячаў земгалаў) і рускую мовы. У пасланьні таксама дадавалася, што гэтымі мовамі валодалі іншыя місіянэры, якія дагэтуль былі або яшчэ знаходзіліся ў Вялікім Княстве Літоўскім[29]
  10. ^ Паводле Паўла Урбана, няведаньне ксяндзамі «літоўскай гаворкі» можа тлумачыцца тым фактам, што біскупства стваралася ў межах Жамойці, якія паводле мірнага пагадненьня 1398 году трапілі пад уладу Тэўтонскага ордэну. Тым часам у межах біскупства таксама маглі жыць ліцьвіны, асабліва на захад ад утокі Нявежы ўздоўж Нёману[31]
  11. ^ Тым часам, да прыкладу, хаця польская мова не была пісьмовай да XVI ст., ёсьць запісы ў сярэднявечных лацінамоўных крыніцах, якія падаюць прыклады польскай мовы і адназначна сьведчаць пра тое, што палякі размаўлялі на польскай мове, а запіс пра эстонскую мову сустракаецца яшчэ пад 1214 годам у хроніцы Генрыка Латвійскага: «лаўла, лаўла, паппі» («сьпявай, сьпявай, поп»)[33]
  12. ^ Разам з тым, у 1592 годзе прускі гісторык Каспар Шутц(en) у сваёй «Historia Rerum Prussicarum» згадваў «жамойцкую мову» (ням. «Sameitischen Sprache»)[35]; таксама шэраг нямецкіх выданьняў XVIII ст. тлумачылі назву Жамойці менавіта з «жамойцкай мовы» (ням. «Samogitischen Sprache»)[36][37][38][39]
  13. ^ Азначэньне гэтай кнігі як выдадзенай «па-жамойцку» (польск. «po żmudzku») таксама даў польскі гісторык літаратуры Караль Эстрэйхэр(pl) у сваёй «Bibliografia Polska» (1905 год)[40]
  14. ^ Тым часам у 1823 годзе пад назвай «Вытрымкі з жамойцкіх казаньняў» (польск. «Wyjątek z kazań żmudzkich») у Вільні надрукавалі вытрымкі з «Пасьцілы», выдадзенай Даўкшам у 1599 годзе[47], у прадмове да якой той таксама сьцьвярджаў назву «летувіская мова». Урэшце, польскі гісторык літаратуры Караль Эстрэйхэр(pl) азначаў «Пасьцілу» Даўкшы ў сваёй «Bibliografia Polska» (1882 год) як выдадзеную «па-жамойцку» (польск. «po żmudzku»)[48]
  15. ^ У 1993 годзе Зігмас Зінкявічус заклікаў замяніць навуковы тэрмін старабеларуская мова «больш карэктным» — «канцылярская славянская мова Літоўскай дзяржавы»[49]
  16. ^ Аднак складзеныя ў 1620—1752 гадох сьпісы навучэнцаў Папскай сэмінарыі ў Вільні не зафіксавалі прыкметаў поўнага зьнікненьня ў пачатку XVIII ст. мовы, якая ў іх азначаецца як «літоўская»: калі ў 1666—1700 гадох 97% навучэнцаў-жамойтаў ведалі жамойцкую мову, а 19% — літоўскую мову, тым часам 57% навучэнцаў-ліцьвінаў ведалі літоўскую мову, а сярод навучэнцаў-русінаў веданьне літоўскай мовы не адзначалася, то ў 1700—1752 гадох толькі 37% жамойтаў ведалі жамойцкую мову, але ўжо 73% — літоўскую мову, тым часам веданьне літоўскай мовы дэкляравалі 37% ліцьвінаў, 7% русінаў і нават 6 навучэнцаў-палякаў. Увогуле, увесь час веданьне жамойцкай мовы дэкляравалі толькі навучэнцы-жамойты[51]
  17. ^ Тым часам яшчэ ў 1874 годзе ў лічбе Маскоўскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту зазначалася, што ў Прусіі ўсіх летувісаў, што жывуць у Расейскай імпэрыі, называюць жамойтамі (рас. «В Пруссии называют Жемайтами всех Литовцев, живущих в России, хотя, собственно говоря, Жемайты (Жмудь) составляют только часть их»)[52]. Зь іншага боку, жамойцкі біскуп у Расейскай імпэрыі Мацей Валанчэўскі (Валанчус) (1801—1875) азначаў прускіх летувісаў як жамойтаў, якія «гавораць па-жамойцку, маюць жамойцкія кнігі і вывучаюць жамойцкую мову» (лет. «...daug yra žemaičių katalikų, kurie tačiau gyvena dailiai, šneka žemaitiškai, turi knygų, mokos rašto žemaitiško»)[53]. Зрэшты, у 1882 годзе нямецкі лінгвіст Адальбэрт Бэцэнбэргер(en), які лічыцца заснавальнікам балтыйскай філялёгіі, пакінуў сьведчаньне, што летувісы ў Расейскай імпэрыі называлі прускіх летувісаў жамойтамі, а іх мову — жамойцкай, тым часам самі прускія летувісы называлі жамойтамі ўсіх расейскіх летувісаў (ням. «Der gemeine russische Litauer aber versteht unter Žemaiten alle diejenigen seiner landsleute, welche über seinen horizont hinaus nach westen wohnen. So erklärte zum biespiel ein Litauer, mit dem ich mich in Birsen über seine muttersprache unterhielt, das preussische süd-Litauisch, das ich damals sprach, für žemaitisch. Umgekehrt nenuen die preussischen Litauer alle jenseits der grenze wohnenden Litauer „Žemaiten“»)[54]. А ў 1900 годзе на старонках прускага летувіскага часопісу Saulėteka(lt) зазначалася, што прускія летувісы ня толькі называюць расейскіх летувісаў «жамойтамі», але і лічаць гэтых жамойтаў такім жа чужым народам, як расейцаў або палякаў (лет. «Kas pažįsta arčiaus prūsų pusės lietuvius, tas gerai mato, kad maskoliškoji Lietuva su savo gyventojais yra visai nepažįstama jiems šalis; jie jos ir nenori pažinti, nelaikydami tų, kaip jie vadina «Žemaičių», ne per savo viengenčius; jų akyse žemaitis, tai tiek, ką maskolius ar lenkas»)[55]
  18. ^ Разам з тым, сустракалася і азначэньне «літоўскі» (лац. Litvanicu, Lithvanica): у кнізе езуіцкага гісторыка Станіслава Растоўскага (1768 год) і ў каталёгу бібліятэкі бэрнардынскага кляштару ў Трашкунах (1782 год)
  19. ^ У першай палове XIX ст. перавыданьні гэтага лемантара працягвалі азначаць «жамойцкімі» польск. «Elementarz żmudzki»[69]
  20. ^ Таксама згадваюць кнігу Шырвіда «Clavis linguae Lituanicae» 1630 году, ніводнага асобніка якой не захавалася (як і вытрымак з гэтай кнігі або апісаньня яе зьместу)[70]
  21. ^ Простае азначэньне «летувіскі» трапіла ў назоў кнігі «Postilla lietvwiszka» (Вільня, 1600 г.), таксама ў ананімным лацінамоўным панэгірыку Жыгімонту Вазе, выдадзеным ў 1589 годзе пры Віленскай езуіцкай акадэміі, зьмяшчаецца фрагмэнт летувіскага тэксту пад назовам «Litvanica» (у заканчэньне, пасьля італьянскага, гішпанскага, францускага, нямецкага, ангельскага і польскага тэкстаў)
  22. ^ Як прыклад (з усяго відаць, адзінкавы) плёну такой папулярызацыі на Жамойці летувіскі гісторык Канстанцінас Яблонскіс(ru) падае тэкст прысягі з судовай кнігі маёнтку Біржаў, датаваны 1699 годам, дзе пасьля польскага тэксту ідзе летувіскі з подпісам «Toż samo po litewsku»[75]
  23. ^ польск. «...zamek Memel ktory po Zmudzku zowe Klupedo»
  24. ^ лац. «...linguae Samogiticae, cum qua inter indigenas majore cum commmendatione atque fractu versari possit, peritum...»[78]; лац. «...praeterea indigena huius patriae et linguam norit Samogiticam, qua tanto maiorem fructum in illa dioecesi facere possit»[79]; лац. «Accedit quod linguam illam Samogiticam bene novit»[80]
  25. ^ лац. «Interrog., an calleat linguam Samogiticam? — R.: Partim scio, quia fui in ista regione 18 annos...; Interrog., an isti parochiani soleant confiteri et communicare? — R.: Raro confitentur et non sunt in hac civitate quatuor vel quinque, qui istud faciant, — et facta replicatione dixit: Isti confitentur lingua Samogitica, — et iterum interogatus dixit: Parum servant festa et multi etiam comedant carnes tempore prohibito praesertim extra civitatem <...> Et iterum facta replicatione dixit: Ego intelligo confitentes Samogitice et etiam aliquantulum loquor, quia fui in istis regionibus 18 annos, — sed facta experientia ostendit se parum scire loqui Samogitice»[81]
  26. ^ польск. «Nierozumiem po żmuydzku»
  27. ^ польск. «I stąd się poczyna Permia, a Moskwa zowie ją Zyrany, którzy są ludzie dziwnego języka; mają wiarę ruską; powiadają, że ich chrzcił ś[w.] Stephan. Ludzie przemyślni, mianowicie w lasach, na wodzie, strzelcy z łuków. Język poszedł trochę na żmudzki»[90]
  28. ^ польск. «...nauczyła tych słów na gospodarza swego Matyasza Straksza mówić po Żmudzku: „Welne iszszłuok łowi ir banda io“»[92]
  29. ^ польск. «...słowo Gedros, według Stryikow: fol: 355, w Zmudzkim języku słońce znaczy»
  30. ^ Разам з тым, адну кнігу з азначэньнем яе мовы менавіта як летувіскай выдалі ў друкарні Віленскай езуіцкай акадэміі ў 1772 годзе
  31. ^ польск. «…ustawę dwa razy na rok dla całey włosci, po Żmudzku przekopiowaną, przeczytać y wyexplikować, co ktory punkt znaczy…»
  32. ^ Сярод іншага, друкаваную ў Лёндане біблію ў жамойцкай мове ўпамінае маршалак Цельшаўскага павету Ўладзімер Гадон у сваёй «Статыстыцы Жамойцкага княства» (1839 год)[105]
  33. ^ Хоць ад свайго імя Даўкантас сьцьвярджаў толькі азначэньне «летувіская мова»[107]
  34. ^ Таксама захаваліся шматлікія прыклады азначэньняў «жамойцкая мова» (польск. «Język żmudzki»), «па-жамойцку» (польск. «po żmudzku») у архіве гэтага аўтара[109]
  35. ^ Апроч таго, Юры Пабрэжа(en) ў 1814 годзе падаваў у сваім рукапісе пра лекарскія расьліны менавіта іх «жамойцкія назвы» (польск. «Imiona Żmuydzkie»)[111]
  36. ^ Гэта выявілася ў выданьні кніг з пазначэньнем у назовах «летувіскай мовы»: «Naujas Istatimas Jezaus Christaus Wieszpaties musu / lietuwiszku leżuwiu iszgulditas par Jozapa Arnulpa kunigaykszti Giedrayti wiskupa Żiemayciu, żenklinika s. Stanislowo» (Вільня, 1816 г.), «Karawakas, arba Krzizius anioliszkas. Runku s. Tamosziaus isz Akwina iszpažintoia, zokana kaznadzieju, latiniszkay iszraszitas, ira baznicioy kunigu Daminikonu mieste Anagnios … Tas pats krizius czieši missyu szwętu, lietuviszkay iszgulditas» (Вільня, 1817 г.), «Kielas kruwinas karalaus sopulu Jezusa Chrystusa brangu krauiu iszkłotas o eynantiems ant scieśliwos wiecznastes zmoniems kieleywems troksztantiems zinoty taiemnicios niewinnos mukos Wieszpaties Pona musu paroditas / ir su pazwaliimu wiresniu isz łankiszko ant lietuwiszko lieźuwie iszgulditas» (Вільня, 1821 г.), «Jonas isz Swisłoczes krominikas wędrawois / lietuwiszku lieźuwiu iszgulditas kasztu yr storony par Jozapa Rupeyka kanaunika Płocka, klebona Szaduwos, źenklinika s. Onos» (Вільня, 1823 г.), «Surinkimas dasekimu par mokintus źmonias, senowias amźiose tikray daritu apey bytes / o par kunigo Kluko kanauniko Kruszwickojo metuose 1780 Warszuwoje lenkiszkay yszdrukawotas, yr diel lenku yszdotas; o dabar pirmo siki ant leźuwio letuwiszkay-zemaytiszko, par kunigo Cypriono Juzapo Niezabitawski kanauninko Minskojo, prabaszcziu Welonos pargulditas yr metuose 1823 ing drukarnia diel yszspaudimo, ant kningu raszto, podatas» (Вільня, 1823 г.)
  37. ^ Тым часам мовазнаўца Станіслаў Мікуцкі ў 1855 годзе падзяляў летувісаў, паводле асаблівасьцяў іх мовы, на «паўночных» (Сьвянцянскі, Новааляксандраўскі, Вількамірскі, Панявескі і часткова Шавельскі паветы) і «паўднёвых», адзначыўшы, што мяжа між адпаведнымі гаворкамі часткова праходзіць ракой Вяльлёй[122]
  38. ^ У 1824 годзе віленскі Kurier Litewski называў мову летувіскіх кніг «жамойцка-літоўскай» («літоўска-жамойцкай») і «пруска-літоўскай» (польск. «...w języku Litewsko-Żmudzkim i Prusko-Litewskim... Napisane w języku Żmudzko-Litewskim przez Kajetana Niezabitowskiego Żmudzina...»)[126]
  39. ^ рас. «Нет сомнения причислять сюда [к Латышским народам] Кривичей (нынешних Литвино-Русов и Белоруссов)»
  40. ^ рас. «По мнению Ватсона, причисляющего Кривичей (Литвино-Руссов и Белоруссов) к народам Литовским, число Литовцев может простираться до 11 мил.»
  41. ^ Тут — у сэнсе „летувіскую“
  42. ^ Аднак сам аўтар нататкі (J. Szreder) лічыць, што гэтая замена нібыта адбываецца з прычыны «невуцтва» (польск. «Tylko niewiadomość popełnić może taką zamianę»)
  43. ^ польск. «…też będzie wspomnieć jeszcze o jednej stronie działalności Adama Zawadzkiego, o której poza Wilnem i Zmujdzią mało komu wiadomo. Mamy na myśli różne publikacje w języku żmujdzkim»
  44. ^ Тут — у сэнсе «летувіскае»
  45. ^ Сярод іншага, існавала „Камісія для разгляду польскіх і жамойцкіх кніг, якія прадаюцца ў Вільні“ (рас. «Комиссия для рассмотрения польских и жмудских книг, продаваемых в г. Вильне»), утвораная ў 1865 годзе наступнікам Мураўёва-вешальніка Канстанцінам фон Каўфманам(ru). Таксама таго ж году пры ўправе Віленскай навучальнай акругі выйшаў з друку „Жамойцка-расейскі буквар“ (лет. «Букварс жемайтишкай-русишкасис паращитас пагал моки ма ну В. Золотова падота, ишгульдитас пар И. Кречински» або рас. «Букварь жмудско-русский, составленный но методе В. Золотова. Пер. И. Кречинского»)
  46. ^ Напрыклад, назва „самагіцкая мова“ (рас. «самогитский язык») ужываецца ў афіцыйных дакумэнтах Міністэрства народнай асветы Расейскай імпэрыі ад 1803 году датычна летувіскіх выданьняў віленскіх друкарняў езуітаў (Віленскага ўнівэрсытэту) і базылянаў[142]
  47. ^ рас. «Хотя собственно термин „литовцы“ употреблялся довольно часто, более привычными для российской бюрократии оставались другие понятия — „самогитское племя“, „жмудь“ или „жмудины“, „жмудский народ“, а язык — „жмудский“ или „самогитский“»
  48. ^ рас. «независимо от русского языка обучение языку жмудскому как местному наречию, а также и катехизису на этом языке»
  49. ^ рас. «предложить епископу Волончевскому, под личным его наблюдением немедленно распорядиться составлением сборника или перевода на жмудский язык проповедей Бялобрежского и Филипецкого»
  50. ^ рас. «Эта смесь говора дает надежду на возможность создать на развалинах разных говоров русский и жмудский языки»
  51. ^ рас. «Позволю себе не в первый раз повторить, что настоящее состояние литовского языка в Ковенской губернии допускает возможность и воссоздать его из развалин, и на этих развалинах создать какой угодно другой язык»
  52. ^ Хоць супольнае жыцьцё беларусаў з «заваёўнікамі» ў гэтым творы падаецца досыць станоўча[149]
  53. ^ Выдадзены ў 2011 годзе Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі «Слоўнік беларускіх народных параўнанняў» дае наступнае тлумачэньне выразу «літвін як лін»: «Пра характар колішняга беларуса — дужага, моцнага, выкрутлівага, якога голай рукой ня возьмеш»[152]
  54. ^ Як зазначаюць сучасныя дасьледнікі, сьвятых Кузьму і Дзям’яна беларусы здаўна лічылі сваімі апекунамі і дарадцамі: у беларускім фальклёры адлюстроўваецца вера ў тое, што Кузьма і Дзям’ян дапамагалі сялянам у іх галоўных клопатах — сенакосе, падрыхтоўцы да жніва, малацьбе. Сярод іншага, менавіта Кузьма і Дзям’ян дапамагаюць ліцьвіну паводле сюжэту ўкраінскай інтэрмэдыі XVIII стагодзьдьзя[155]
  55. ^ рас. «Одни мы, русские, должны заботиться не о том, чтобы обрусить литовцев, а о том, чтобы сохранить и разрабатывать их язык, дать им грамматику и словарь их языка и чрез то содействовать поддержанию их национальности…»
  56. ^ Дзеля абгрунтаваньня гэтага сьцьверджаньня Іван Строгіс прывёў пэўныя вытрымкі зь некалькіх крыніцаў (найбольшую вядомасьць атрымала датаваная 1597 годам — «по литовску Ожолиос, а по руску Дубины», цытаваная ў тым ліку будучым дзеячом і прапагандыстам прарасейскага рэжыму Лукашэнкі Ігарам Марзалюком[161]), арыгіналы якіх, нягледзячы на відавочную важнасьць для летувіскай гістарыяграфіі, дагэтуль не зьявіліся ў адкрытым доступе

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Valstybinė kalbos inspekcija
  2. ^ Ethnologue — 25 — Dallas, Texas: SIL International, 2022.
  3. ^ Унуковіч Ю. Мікраэтнонімы літоўскай этнічнай групы Рэспублікі Беларусь // Весн. Гродз. дзярж. ун-та. Сер. 1, Гуманіт. навукі. — 2008. С. 8.
  4. ^ а б в г д е ё ж Свяжынскі У. Літоўская мова // ВКЛ. Энцыкл. — Менск: 2005 Т. 2. С. 209.
  5. ^ Biržiška V. Aleksandrynas: senųjų lietuvių rašytojų, rašiusių prieš 1865 m., biografijos, bibliografijos ir biobibliografijos. T. 2. — Čikaga, 1963. P. 154.
  6. ^ Journal zur Kunstgeschichte und zur allgemeinen Litteratur. 10. Theil, 1781. S. 236.
  7. ^ Vater J. S. Die Sprache der alten Preussen. — Braunschweig, 1821. S. XII.
  8. ^ а б в Касьцян К., Васілевіч Г. Спадчына ВКЛ вачыма беларускіх і летувіскіх гісторыкаў: поле для роўных магчымасьцяў? // ARCHE Пачатак. № 11—12 (86—87), 2009. С. 292—303.
  9. ^ Romanowski A. Prawdziwy koniec Rzeczy Pospolitej. — Kraków: Universitas, 2007. S. 87.
  10. ^ Romanowski A. Pozytywizm na Litwie: polskie życie kulturalne na ziemiach litewsko-białorusko-inflanckich w latach 1864—1904. — Kraków: Universitas, 2003. S. 31.
  11. ^ Гарбацкі Ў. У тарашкевіцы не абыйсьціся бяз слова «Летува», ARCHE: электронная газэта, 9 сакавіка 2020 г.
  12. ^ а б в Санько З. І ўсё ж — Літва ці Летува?, Радыё Свабода, 2 сакавіка 2020 г.
  13. ^ Вячорка В., Шупа С. Чаму Літва, а не «Летува», Радыё Свабода, 20 лютага 2020 г.
  14. ^ Этымалагічны слоўнік беларускай мовы. Т. 5. — Менск, 1989. С. 256.
  15. ^ Назвы людзей па месцы пражывання // Чалавек: Тэматычны слоўнік. — Менск: Беларуская навука, 2006. ISBN 985-08-0715-6.
  16. ^ Пануцэвіч В. Літва і Жамойць. Розныя краіны і народы. — Менск, 2014. С. 271—272.
  17. ^ а б Свяжынскі У. Літоўская мова // ВКЛ. Энцыкл. — Менск: 2005 Т. 2. С. 208.
  18. ^ а б Пануцэвіч В. Літва і Жамойць. Розныя краіны і народы. — Менск, 2014. С. 271.
  19. ^ Урбан П. У сьвятле гістарычных фактаў (У сувязі з брашурай Л. С. Абэцэдарскага). — Мюнхэн — Нью-Ёрк: БІНІМ, 1972.
  20. ^ Lites ac res gestae inter Polonos Ordinemque Cruciferorum. T. 3. — Posnaniae, 1856. P. 191.
  21. ^ Monumenta Medii Aevi Historica Res Gestas Poloniae Illustrantia. T. XII. — Cracoviae, 1891. P. 94.
  22. ^ Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: 2001. С. 109.
  23. ^ Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: 2001. С. 25.
  24. ^ Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: 2001. С. 26.
  25. ^ Liber Cancellariae Stanislai Ciolek: ein Formelbuch der polnischen Königskanzlei aus der Zeit der husitischen Bewegung. — Wien, 1871. S. 106.
  26. ^ Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: 2001. С. 26, 109.
  27. ^ Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: 2001. С. 59.
  28. ^ Gołębiowski Ł. Dzieje Polski za Władysława Jagiełły i Władysława III-go. T. 1. — Warszawa, 1846. S. 426.
  29. ^ Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: 2001. С. 102.
  30. ^ Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: 2001. С. 22, 103.
  31. ^ а б в Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: 2001. С. 110.
  32. ^ Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: 2001. С. 111.
  33. ^ а б Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі. — Менск, 2019. С. 29.
  34. ^ Пануцэвіч В. Літва і Жамойць. Розныя краіны і народы. — Менск, 2014. С. 273.
  35. ^ Schütz C. Historia Rerum Prussicarum. — Zerbst, 1592. S. 110.
  36. ^ Uhse E. Universal-geographisch-historisches Lexicon. — Leipzig, 1710. S. 348.
  37. ^ Allgemeines Geographisch-Historisches Zeitungs-LEXICON. — Frankfurt, 1738. S. 348.
  38. ^ Rink E. G. Das verwirrte Pohlen, in einer genauen Gegeneinanderhaltung der Geschichte. — Leipzig, 1711. S. 87.
  39. ^ Grosses vollständiges Universal-Lexicon aller Wissenschaften und Künste. — Leipzeig — Halle, 1742. S. 1705.
  40. ^ Estreicher K. Bibliografia Polska. T. XX. — Kraków, 1905. S. S. 15.
  41. ^ Пануцэвіч В. Літва і Жамойць. Розныя краіны і народы. — Менск, 2014. С. 274.
  42. ^ Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: 2001. С. 6, 33.
  43. ^ Пануцэвіч В. Літва і Жамойць. Розныя краіны і народы. — Менск, 2014. С. 277.
  44. ^ Саверчанка І. Aurea mediocritas. Кніжна-пісьмовая культура Беларусі. Адраджэнне і ранняе барока. — Менск: Тэхналогія, 1998. С. 14.
  45. ^ а б Snyder T. The Reconstruction of Nations: Poland, Ukraine, Lithuania, Belarus, 1569—1999. — New Haven: Yale Univ. Press, 2003.
  46. ^ Zinkevičius Z. History of the Lithuanian Language. — Vilnius: Mokslo ir enciklopedijų leidybos institutas, 1998. P. 244.
  47. ^ Lietuvos TSR bibliografija. T. 1. — Vilnius, 1969. P. 86.
  48. ^ Estreicher K. Bibliografia Polska. T. VIII. — Kraków, 1882. S. 107.
  49. ^ Нікалаеў М. Вільня і Літва ў расейскім друку // ARCHE Пачатак. № 5 (28), 2003.
  50. ^ Дзярновіч А. Пошукі Айчыны: «Літва» і «Русь» у сучаснай беларускай гістарыяграфіі // Палітычная сфера. № 18—19 (1—2), 2012. С. 30—53.
  51. ^ Litwin H. Przynależność narodowa alumnów Seminarium Papieskiego w Wilnie 1582—1798. Przyczynek do badań nad świadomością narodową w Rzeczypospolitej w czasach nowożytnych // Między Wschodem i Zachodem. Rzeczpospolita XVI—XVIII w. Studia ofiarowane Zbigniewowi Wójcickiemu w siedemdziesiątą rocznicę urodzin. — Warszawa, 1993. S. 63—64.
  52. ^ Отчет о состояниях и действиях Императорского Московского университета за 1874 год. — Москва, 1875. С. 14.
  53. ^ Pocytė S. Mažosios ir Didžiosios Lietuvos integracijos problema XIX a. — XX a. pradžioje // Sociologija. Mintis ir veiksmas. Nr. 1—2, 2001. P. 78—79.
  54. ^ Bezzenberger A. Litauische Forschungen: Beiträge zur Kenntniss der Sprache und des Volkstumes der Litauer. — Göttingen, 1882. S. 38.
  55. ^ Pocytė S. Mažosios ir Didžiosios Lietuvos integracijos problema XIX a. — XX a. pradžioje // Sociologija. Mintis ir veiksmas. Nr. 1—2, 2001. P. 80.
  56. ^ Schmalstieg W. R. Early Lithuanian Grammars // Lituanus. Vol. 28, Nr. 1, 1982.
  57. ^ Szyrwid K. Dictionarium trium linguarum. — Vilna, 1713.
  58. ^ Кёппен П. И. О происхождении, языке и литературе литовских народов. — СПб, 1827. С. 103.
  59. ^ Adelung J. H. Mithridates, oder allgemeine Sprachenkunde. Band 2. — Berlin, 1809. S. 709.
  60. ^ Magazin, herausgegeben von der Lettisch-Literarischen Gesellschaft. — Mitau, 1828. S. 65.
  61. ^ Winkelmann E. Bibliotheca Livoniæ historica. — St. Petersburg, 1870. S. 45.
  62. ^ Pacevičius A. Vienuolynų bibliotekos Lietuvoje 1795—1864 m. — Vilnius, 2005. P. 186.
  63. ^ Lebedys J. Lietuvių kalba XVII—XVIII a. viešajame gyvenime. — Vilnius, 1976. P. 115.
  64. ^ Граматыкі і слоўнікі летувіскай мовы паводле крытыка канцэпцыі літвінізму летувіскага гісторыка Томаса Баранаўскага(рас.)
  65. ^ Magazin, hrsg. von der Lettisch-Literärischen Gesellschaft. Band 7, 1844. S. 31.
  66. ^ а б Дзярновіч А. Літоўская мова ў Вялікім Княстве Літоўскім // Палітычная сфера. № 16—17 (1—2), 2011. С. 115—143.
  67. ^ Pacevičius A. Vienuolynų bibliotekos Lietuvoje 1795—1864 m. — Vilnius, 2005. P. 183.
  68. ^ Lietuvos TSR bibliografija. T. 1. — Vilnius, 1969. P. 266.
  69. ^ Lietuvos TSR bibliografija. T. 1. — Vilnius, 1969. P. 269.
  70. ^ Lietuvos TSR bibliografija. T. 1. — Vilnius, 1969. P. 398.
  71. ^ Lietuvos TSR bibliografija. T. 1. — Vilnius, 1969. P. 144.
  72. ^ Catalogus Auctorum Ordine Alphabetico dispositus in Bibliotheca Collegii Academiae Vilnensi S. I. reperibilium. — Vilnae, 1772. P. 148.
  73. ^ Catalogus Auctorum Ordine Alphabetico dispositus in Bibliotheca Collegii Academiae Vilnensi S. I. reperibilium. — Vilnae, 1772. P. 69.
  74. ^ Pacevičius A. Vienuolynų bibliotekos Lietuvoje 1795—1864 m. — Vilnius, 2005. P. 184.
  75. ^ Jablonskis K. Lietuvių kultūra ir jos veikėjai. — Vilnius, 1973. P. 302—303.
  76. ^ Herburt J. Statuta y Przywileie Koronne z Łácińskiego ięzyká na Polskie przełożone. — Kraków, 1570. S. 740.
  77. ^ Malinowski M. Dzieje Korony Polskiej i Wielkiego Ksiestwa Litewskiego od roku 1380 do 1535. — Wilno, 1847. S. 489.
  78. ^ Ivinskis Z. Merkelis Giedraitis arba Lietuva dviejų amžių sąvartoje // Aidai. Nr. 5 (40), 1951.
  79. ^ Elementa ad Fontium Editiones. T. XXII. — Romae, 1970. P. 132.
  80. ^ Annales ecclesiastici. T. 2. — Romae, 1856. P. 105.
  81. ^ Jablonskis K. Lietuvių kultūra ir jos veikėjai. — Vilnius, 1973. P. 189.
  82. ^ Grickevičius A. Popiežiškosios seminarijos Vilniuje studentų lietuvių ir žemaičių kalbų mokėjimas 1626−1651 m. // Lituanistica. Nr. 1, 1993. P. 61.
  83. ^ Litwin H. Przynależność narodowa alumnów Seminarium Papieskiego w Wilnie 1582—1798. Przyczynek do badań nad świadomością narodową w Rzeczypospolitej w czasach nowożytnych // Między Wschodem i Zachodem. Rzeczpospolita XVI—XVIII w. Studia ofiarowane Zbigniewowi Wójcickiemu w siedemdziesiątą rocznicę urodzin. — Warszawa, 1993. S. 64.
  84. ^ Acta Nuntiaturae Polonae. T. XXIV, Vol 1. — Romae, 1992. P. 391.
  85. ^ Zinkevičius. Reikšmingas žemaitiškas rankraštinis tekstas // Žodžių formos ir jų vartosena. — Vilnius, 1974, P. 172.
  86. ^ Collectanea: Constitutionum Synodalium Dioecesis Samogitiensis. — Vilnius, 1690. P. 146.
  87. ^ Biržiška V. Aleksandrynas: senųjų lietuvių rašytojų, rašiusių prieš 1865 m., biografijos, bibliografijos ir biobibliografijos. T. 1. — Chicago, 1960. P. 231.
  88. ^ Archiwum do Dziejów Literatury i Oświaty w Polsce. T. 9. — Kraków, 1910. S. 263.
  89. ^ Brückner A. Lituanica von A Brückner // Archiv für slavische philologie. Band 13. — Berlin, 1891. S. 217.
  90. ^ Kamieński-Dłużyk A. Diariusz więzienia moskiewskiego miast i miejsc // Warta, Książka zbiorowa ofiarowana ks. Fr. Bażyńskiemu. — Poznań, 1874. S. 380.
  91. ^ Грицкевич В. П. От Нёмана к берегам Тихого океана. — Мн.: Полымя, 1986.
  92. ^ Jucewicz L. A. Wspomnienia Żmudzi. — Wilno, 1842. S. 182.
  93. ^ а б Jablonskis K. Lietuvių kultūra ir jos veikėjai. — Vilnius, 1973. P. 291.
  94. ^ Riga Literata. — Rostochii, 1699. P. A 2.
  95. ^ Kregždys R. Lietuvių kalbos polonizmų žodynas. — Vilnius, 2016. P. 200.
  96. ^ Niesiecki K. Korona polska przy zlotej wolnosci. T. 2. — Lwów, 1738. S. 194.
  97. ^ Brückner A. Lituanica von A Brückner // Archiv für slavische philologie. Band 13. — Berlin, 1891. S. 223.
  98. ^ 1759 metų «Ziwatas». — Vilnius, 1998. P. 5.
  99. ^ Lietuvos TSR bibliografija. T. 1. — Vilnius, 1969. P. 464—465.
  100. ^ Акты издаваемые Виленской комиссией для разбора древних актов. Т. XXV. — Вильна, 1898. С. 547.
  101. ^ Stenders G. F. Lettisches Lexikon. T. 1. — Jelgava, 1789. S. 280.
  102. ^ Pacevičius A. Vienuolynų bibliotekos Lietuvoje 1795—1864 m. — Vilnius, 2005. P. 180.
  103. ^ Lietuvos TSR aukstuju mokyklu mokslo darbai. Nr. 33—34, 1998. P. 33.
  104. ^ Stankiewicz M. Bibliografia litewska od 1547 do 1701 r. — Kraków, 1889. S. 56.
  105. ^ Gadon W. Statystyka Xięstwa Żmudzkiego. — VIC, 1839. S. 53.
  106. ^ Roma Bončkutė, Nedegantys Simono Daukanto raštai, bernardinai.lt, 28 лістапада 2020 г.
  107. ^ Kalnius P. Žemaičių etniškumo sampratos XIX a. šaltiniuose. 2. Nuo žemaičių kultūrinio sąjūdžio iki XIX a. pab // Liaudies kultūra. 2 (131), 2010. P. 15.
  108. ^ Biržiška V. Aleksandrynas: senųjų lietuvių rašytojų, rašiusių prieš 1865 m., biografijos, bibliografijos ir biobibliografijos. T. 2. — Čikaga, 1963. P. 226.
  109. ^ Lietuvių tauta. T. 1, kn. 4. — Vilnius, 1910. P. 512—513, 515, 526—527.
  110. ^ Biržiška V. Aleksandrynas: senųjų lietuvių rašytojų, rašiusių prieš 1865 m., biografijos, bibliografijos ir biobibliografijos. T. 2. — Čikaga, 1963. P. 212.
  111. ^ Lietuvos TSR bibliografija. T. 1. — Vilnius, 1969. P. 521.
  112. ^ Запрудскі С. Назвы беларускай мовы ў працах даследчыкаў пачатку ХІХ ст. // Беларуская мова і мовазнаўства: ХІХ стагоддзе / пад агул. Рэд. М. Прыгодзіча. — Менск: БДУ, 2013. С. 85.
  113. ^ Mithridates, oder allgemeine Sprachenkunde. Band 2. — Berlin, 1809. S. 696—697.
  114. ^ Запрудскі С. Назвы беларускай мовы ў працах даследчыкаў пачатку ХІХ ст. // Беларуская мова і мовазнаўства: ХІХ стагоддзе / пад агул. Рэд. М. Прыгодзіча. — Менск: БДУ, 2013. С. 96.
  115. ^ Litteratur der Grammatiken, Lexika und Wörtersammlungen aller Sprachen der Erde. — Berlin, 1815. S. 132.
  116. ^ Запрудскі С. Назвы беларускай мовы ў працах даследчыкаў пачатку ХІХ ст. // Беларуская мова і мовазнаўства: ХІХ стагоддзе / пад агул. Рэд. М. Прыгодзіча. — Менск: БДУ, 2013. С. 100.
  117. ^ Bohusz X. M. O początkach narodu i języka litewskiego. — Warszawa, 1808. S. 4, 12, 64, 94, 146.
  118. ^ Bohusz X. M. O początkach narodu i języka litewskiego. — Warszawa, 1808. S. 96.
  119. ^ Bohusz X. M. O początkach narodu i języka litewskiego. — Warszawa, 1808. S. 58—59, 106.
  120. ^ Karłowicz J. O języku litewskim // Rozprawy i sprawozdania z posiedzeń wydziału filologicznego Akademii Umiejętności. T. II. — Kraków, 1875. S. 144—145.
  121. ^ Bohusz X. M. O początkach narodu i języka litewskiego. — Warszawa, 1808. S. 59—60.
  122. ^ Известия Императорской Академии наук по Отделению русского языка и словесности. Т. 4. — СПб., 1855. С. 109.
  123. ^ Кёппен П. И. О происхождении, языке и литературе литовских народов. — СПб, 1827. С. 11.
  124. ^ Кёппен П. И. О происхождении, языке и литературе литовских народов. — СПб, 1827. С. 32—36.
  125. ^ Кёппен П. И. О происхождении, языке и литературе литовских народов. — СПб, 1827. С. 29, 31, 33, 49, 77.
  126. ^ Kurier Litewski. Nr. 49, 1824. S. 4.
  127. ^ Полевой Н. История русского народа. — Москва, 1829. С. 47.
  128. ^ Жарри Манси А. История древних и новых литератур, наук и изящных искусств. — Москва, 1832. С. 46.
  129. ^ Murray H. The Encyclopedia of All Nations. Vol. 1. — New York, 1861. P. 307.
  130. ^ Murray H. An Encyclopaedia of Geography. — London, 1834. P. 306.
  131. ^ Устрялов Н. Русская история. Ч. 2. — СПб., 1837. С. 106.
  132. ^ Журнал Министерства народного просвещения. Том 36 (1842). С. 173.
  133. ^ Biblioteka Warszawska. T. 4, 1848. S. 435
  134. ^ Subačius G. Kalikstas Kasakauskis // Visuotinė lietuvių enciklopedija. T. IX (Juocevičius — Khiva). — Vilnius: Mokslo ir enciklopedijų leidybos institutas, 2006. P. 521.
  135. ^ Lietuvos TSR bibliografija. T. 1. — Vilnius, 1969. P. 496.
  136. ^ Estreicher K. Bibliografia Polska. T. IX. — Kraków, 1888. S. 527, CCCXLI.
  137. ^ Romanowski A. Pozytywizm na Litwie: polskie życie kulturalne na ziemiach litewsko-białorusko-inflanckich w latach 1864—1904. — Kraków: Universitas, 2003. S. 33.
  138. ^ Kruse F. Ur-Geschichte des Esthnischen Volksstammes und der Kaiserlich-Russischen Ostseeprovinzen Liv-, Esth- und Curland überhaupt, bis zur Einführung der christlichen Religion. — Moskau, 1846. S. 128.
  139. ^ Библиотека для чтения. Том 123, 1854. С. 28—29.
  140. ^ Ученые записки Императорской академии наук: по первому и третьему отделению. Т. 3. — СПб., 1855. С. 747.
  141. ^ Dziennik Literacki. Nr. 124, 1858. S. 1008.
  142. ^ Сборник материалов для истории просвещения в России, извлеченных из Архива Министерства народного просвещения. Т. 4. Вып. 1. — СПб, 1902. С. 341—342.
  143. ^ а б Сталюнас Д. Идентификация, язык и алфавит литовцев в российской национальной политике 1860-х годов // Ab imperio. № 2, 2005. С. 225—254.
  144. ^ Навумчык С., Каткоўскі Ў. Вільня, Вялікае Княства і Беларусь — поўны тэкст онлайнавай канфэрэнцыі з Уладзімерам Арловым, Радыё Свабода, 8 лютага 2005 г.
  145. ^ Катлярчук А. Чаму беларусы не апанавалі літоўскай спадчыны // ARCHE Пачатак. № 2 (25), 2003.
  146. ^ Арлоў У. Краіна Беларусь. Вялікае Княства Літоўскае. — KALLIGRAM, 2012. С. 348.
  147. ^ Хаўстовіч М. «Разсказы на белорусскомъ наречіи» ў кантэксце ананімнай літаратуры 60-х гг. XIX ст. // Веснік Беларускага дзяржаўнага універсітэта. Серыя 4, Філалогія. Журналістыка. Педагогіка. № 1, 2001. С. 11.
  148. ^ а б Хаўстовіч М. «Разсказы на белорусскомъ наречіи» ў кантэксце ананімнай літаратуры 60-х гг. XIX ст. // Веснік Беларускага дзяржаўнага універсітэта. Серыя 4, Філалогія. Журналістыка. Педагогіка. № 1, 2001. С. 9.
  149. ^ а б Токць С. Абуджэнне заходнерусізму ў інтэграцыйным канструктывізме А. Бендзіна // Беларускі гістарычны агляд. Т. 13, сш. 2 (снежань 2006). С. 388—419.
  150. ^ Хаўстовіч М. «Разсказы на белорусскомъ наречіи» ў кантэксце ананімнай літаратуры 60-х гг. XIX ст. // Веснік Беларускага дзяржаўнага універсітэта. Серыя 4, Філалогія. Журналістыка. Педагогіка. № 1, 2001. С. 10.
  151. ^ Хаўстовіч М. «Разсказы на белорусскомъ наречіи» ў кантэксце ананімнай літаратуры 60-х гг. XIX ст. // Веснік Беларускага дзяржаўнага універсітэта. Серыя 4, Філалогія. Журналістыка. Педагогіка. № 1, 2001. С. 11.
  152. ^ Слоўнік беларускіх народных параўнанняў. — Менск: Беларуская навука, 2011. С. 241.
  153. ^ Носович И. Словарь белорусского наречия. — СПб, 1870. С. 269.
  154. ^ Носович И. Словарь белорусского наречия. — СПб, 1870. С. 31.
  155. ^ Кабржыцкая Т., Рагойша У. Феномен часу: драматургія Кіева-Магілянцаў як выява ўкраінска-беларускай культурнай супольнасці // Беларусь і беларусы ў прасторы і часе: зборнік да 75-годдзя прафесара Адама Мальдзіса / Грамадскае аб’яднанне «Міжнародная асацыяцыя беларусістаў», Польскі інстытут у Мінску. — Менск, 2007. С. 140―151
  156. ^ Носович И. Словарь белорусского наречия. — СПб, 1870. С. 290.
  157. ^ Журнал Министерства народного просвещения. Том 218 (1881). С. 299.
  158. ^ Каблиц И. И. Интеллигенция и народ в общественной жизни России. — СПб., 1886. С. 224.
  159. ^ Ціхаміраў А. Іван (Яніс) Спрогіс і беларускасць // Латыши и белорусы вместе сквозь века: сб. науч. ст. Вып. 5, 2016. С. 9—18.
  160. ^ Спрогис И. Я. Географический словарь древней Жомойтской земли XVI столетия. — Вильна, 1888. С. VII.
  161. ^ Марзалюк І. Тэрміналогія этнічнай гісторыі Беларусі // Гістарычны альманах. Т. 9 (2003). С. 115—116.
  162. ^ Kalnius P. Žemaičių etniškumo sampratos XIX a. šaltiniuose. 2. Nuo žemaičių kultūrinio sąjūdžio iki XIX a. pab // Liaudies kultūra. 2 (131), 2010. P. 22.
  163. ^ а б Арлоў У. Краіна Беларусь. Вялікае Княства Літоўскае. — KALLIGRAM, 2012. С. 349.
  164. ^ Унуковіч Ю. Этнічная ідэнтыфікацыя і катэгарызацыя беларусаў і літоўцаў у ХІХ ст. // Białorutenistyka Białostocka. T. 12 (2020). S. 393.
  165. ^ Zinkevičius Z. History of the Lithuanian Language. Vilnius: Mokslo ir enciklopedijų leidybos institutas, 1998. P. 297.
  166. ^ Borowska N. Wpływy słowiańskie na litewską terminologię kościelną na podstawie Dictionarum Szyrwida. // Studia z filologii polskiej i słowiańskiej. T. II. — Warszawa, 1957. S. 364—365.
  167. ^ Зинкявичус З. К истории литовских личных имѐн восточнославянского происхождения // Балто-славянские этноязыковые контакты. — Москва, 1980. С. 152.
  168. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі. — Менск, 2019. С. 162.
  169. ^ а б Зинкявичус З. К истории литовских личных имѐн восточнославянского происхождения // Балто-славянские этноязыковые контакты. — Москва, 1980. С. 151—152.
  170. ^ Зинкявичус З. К истории литовских личных имѐн восточнославянского происхождения // Балто-славянские этноязыковые контакты. — Москва, 1980. С. 139.
  171. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі. — Менск, 2019. С. 34—35.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]