Восіп Сянкоўскі
Восіп Сянкоўскі лац. Vosip Siankoŭski | |
па-польску: Józef Julian Sękowski | |
Дата нараджэньня | 31 сакавіка 1800[1][2][3] |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 16 сакавіка 1858[1][2][3] (57 гадоў) |
Месца сьмерці | |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | журналіст, пісьменьнік, літаратурны крытык, пісьменьнік навуковай фантастыкі, паэт, sinologist, прафэсар унівэрсытэту, дыплямат |
Месца працы |
|
Псэўданімы | Baron Brambeus і Барон Брамбеус[3][4] |
Сябра ў | Кракаўскае навуковае таварыства[d][1] |
Навуковая ступень | сябра-карэспандэнт (1828) |
Восіп Юльян Сянкоўскі (31 сакавіка 1800, Віленскі павет — 16 сакавіка 1858) — навуковец-усходазнаўца, дыплямат, журналіст і пісьменьнік. Заслужаны прафэсар (1847), сябра-карэспандэнт Пецярбурскай акадэміі навук (1828).
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]З старажытнага шляхецкага роду, адным зь яго продкаў быў паэт XVII стагодзьдзя, выкладнік Віленскай акадэміі Мацей Казімер Сарбеўскі. Атрымаў хатнюю адукацыю, навучаўся ў Менскім езуіцкі калегіюме.
У 1819 годзе скончыў Віленскі ўнівэрсытэт, па чым зьдзейсьніў падарожжа на Ўсход[5].
У 1815—1822 гадох друкаваўся ў «Tygodnik Wileński». Апроч эўрапейскіх моваў, авалодаў турэцкай, арабскай, пэрсыдзкай, кітайскай, мангольскай і тыбэцкай. З 1821 году служыў перакладнікам у Замежнай калегіі ў Санкт-Пецярбургу. Стацкі дарадца.
У 1822—1847 гадох працаваў прафэсарам катэдры ўсходніх моваў і арабістыкі Пецярбурскага ўнівэрсытэту. У 1834—1856 гадох рэдагаваў першы масавы расейскі прыватны часопіс «Библиотека для чтения»(ru) (з 1848 году супольна з выхадцам з кіеўскай шляхты, энцыкляпэдыстам і знаўцам эўрапейскіх і ўсходніх моваў Альбэртам Старчэўскім(ru)).
Ліцьвіны
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1835 годзе пісаў пра этнічную інтэграцыю ў Вялікім Княстве Літоўскім ліцьвінаў і русінаў, што тлумачыў агульным германскім паходжаньнем кіроўных дынастыяў Літвы і Русі[6]. Падобныя думкі (пра германскае паходжаньне літоўскае шляхты і яе славянізацыю ў ВКЛ яшчэ да Крэўскай уніі) выказвалі такія гісторыкі, як Юзэф Ярашэвіч(be) (1793—1860), Іван Барычэўскі (1810—1887), Мацьвей Любаўскі (1860—1936), Фёдар Леантовіч(ru) (1793—1860), Юзэф Эдвард Пузына (1878—1949) ды іншыя[7].
У 1854 годзе на старонках часопісу «Библиотека для чтения» зьявілася крытыка штучнага пашырэньня назвы «літва» на частку жамойцкага насельніцтва, пазьней вядомую як «аўкштайты»[8]:
Я хачу яшчэ аддаць гістарычнай і філялягічнай крытыцы сябраў віленскага камітэту самы тэрмін «літва». Я не зусім разумею адрозьненьне, якое робяць яны ў адным і тым жа чудзкім народзе, паміж літвой і жамойцю. Мне здаецца, што дарма адну частку гэтага народа называюць літвой, тады як іншай пакідаюць агульную і сапраўдную назву ўсяго народа, жамойць. Абедзьве яны — тая ж жамойць. Слова літва зусім не літоўскае[a] і яно належыць столькі ж і яшчэ больш славянскай частцы ранейшага літоўскага гаспадарства, як і чудзкай. Калі жыхары чудзкай часткі адгукаюцца, што яны — літува і што яны кажуць літувішкі, па-літоўску, гэта па-мне значыць толькі, што яны ўжываюць на свой асабісты рахунак агульную палітычную назву гаспадарства, а не сваю племянную назву. Гэтак жа цяперашнія грэкі, італьянцы і паўднёвыя швайцарцы, таму, што некалі знаходзіліся пад рымскім валадарствам, выхваляюцца, нібыта яны — рымляне і гавораць па-рымску (Romeі, Rumanі, Roman). Латышы, альбо леты, чудзкія людзі аднаго кораня зь літоўскай чудзьдзю, не называюць сябе літвой; такім парадкам, і сястра іхняя, літоўская чудзь, этнаграфічна, ня мае права на гэтую назву. Уся яна — жамогусы, жамогі альбо жамодзі, сямогі альбо сямодзі, адкуль ўтварыліся словы жамойць і самагіція. Латышы таксама называюць сябе земме, семме, а гэта значыць толькі «свая зямля» падобна таму, як сома альбо суомі, «свая зямля» Фінляндыя і Суомалайне, «людзі сваёй зямлі», фіны, альбо фінляндцы. Жамогус альбо жмогус значыць — чалавек. Яны проста — людзі, а ня літоўцы. Вядома, што ў прыбалтыйскіх чудзкіх пакаленьнях няма асобых назваў для іх моваў: кожнае запэўнівае, што яно гаворыць на мове ма-кіль, «мове зямлі». Як у літоўскай чудзі, альбо жамогусаў, відаць, не было асобай назвы дзеля народнай мовы, то яна тым больш ахвотна пагадзілася называць яе «літоўскай», што слова «Літва» было палітычным тытулам знакамітай дзяржавы, якой чудзь гэтая належала.
У 2020 годзе часопіс Міністэрства абароны Летувы Karys(en) прысьвяціў два артыкулы «ліцьвінізму», якія разьмясьцілі ў самым пачатку першага і другога нумароў (аўтар — лет. Darius Sutkus, невядомы, аднак, сваімі публікацыямі як прафэсійны гісторык). У першым артыкуле ў разьдзеле «Вытокі ліцьвінізму: шанаваньне цара» аўтар называе Восіпа Сянкоўскага заснавальнікам «ліцьвінізму» які «супрацаваў з расейскімі ўладамі» і быў «адным зь першых псэўдагісторыкаў, хто сьцьвярджаў, што ВКЛ было славянскай дзяржавай»[9]. Яшчэ адным заснавальнікам «ліцьвінізму» летувіскі аўтар называе Ігната Кулакоўскага (раней, у 2017 годзе аналягічнае азначэньне Восіпу Сянкоўскаму і Ігнату Кулакоўскаму даў у сваёй публікацыі гісторык-прапагандыст рэжыму Лукашэнкі Ігар Марзалюк[10]).
Годнасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Сябра Пецярбурскага Вольнага Таварыства Аматараў Славеснасьці (сьнежань 1821), на рэкамэндацыю Тадэвуша Булгарына;
- Сапраўдны сябра Таварыства Аматараў Навук у Варшаве (1823);
- Ганаровы доктар філязофіі Кракаўскага ўнівэрсытэту (жнівень 1826);
- Сябра Навуковага Таварыства пры Кракаўскім унівэрсытэце (лістапад 1826);
- Сябра Азіяцкага Таварыства ў Лёндане (1827);
- Сябра-карэспандэнт Імпэратарскай Акадэміі навук (сьнежань 1828);
- Сябра Таварыства Паўночных Антыкварыяў у Капэнгагене;
- Заслужаны прафэсар (1847).
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Тут — у сэнсе «летувіскае»
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в г http://tnk.krakow.pl/czlonkowie/sekowski-jozef/
- ^ а б в г Сенковский Осип Иванович // Большая советская энциклопедия (рас.): [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — Москва: Советская энциклопедия, 1969. — Т. 23. — С. 257.
- ^ а б в г Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо (белар.) — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2002. — С. 351. — 552 с. — ISBN 985-11-0251-2
- ^ а б Энцыклапедыя гісторыі Беларусі ў 6 тамах. Том 6 Кніга І (белар.) — С. 478.
- ^ Караў Д. Сянкоўскі Восіп Юльян Іванавіч // ЭГБ. — Мн.: 2001 Т. 6. Кн. 1. С. 478.
- ^ Собрание сочинений Сенковского (Барона Брамбеуса). Т. 6. — СПб., 1859. С. 47—48.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі. — Менск, 2019. С. 4.
- ^ Библиотека для чтения. Том 123, 1854. С. 28—29.
- ^ Sutkus D. Litvinizmas: istorija, prielaidos, perspektyvos // Karys. Nr. 1, 2020. P. 4.
- ^ Марзалюк І. Ля вытокаў нацыянальнай тоеснасці. Гістарычны наратыў і яго ўплыў на нацыянальную свядомасць у Беларусі канца XVIII—XIX стст. // 1917 год у гістарычных лёсах Беларусі : зб. матэрыялаў Міжнар. навук. канф., Мінск, 30 лістап. — 1 снеж. 2017 г. / рэдкал. : А. Д. Кароль (старш.) [і інш.]. — Менск: Выд. цэнтр БДУ, 2017. С. 26—28.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая. — 591 с. — ISBN 985-11-0214-8