Гітанас Наўседа
Гітанас Наўседа | |
![]() | |
з 12 ліпеня 2019 | |
Папярэднік | Даля Грыбаўскайце |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
19 траўня 1964[1] (58 гадоў) |
Партыя: | |
Сужэнец: | Дыяна Наўседыяне[d] |
Адукацыя: | |
Узнагароды: | |
Гіта́нас Наўседа́ (па-летувіску: Gitanas Nausėda; нар. 19 траўня 1964, Клайпеда) — летувіскі эканаміст, банкір і выкладчык унівэрсітэту. Кандыдат на прэзыдэнцкіх выбарах у 2019 годзе.
Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
З 1982 па 1987 год вучыўся на факультэце эканомікі прамысловасьці Віленскага ўнівэрсытэту, з 1987 па 1989 год — на эканамічным факультэце. Атрымаў доктарскую ступень у вобласьці сацыяльных навук у 1993 годзе, з 1990 па 1992 год праходзіў практыку ў Мангайскам унівэрсытэце ў Нямеччыны. Стажыраваўся ў Бундэстагу ў Боне (1994) і ў Сусьветным банку ў Вашынгтоне (1998).
З 1992 па 1993 год — старэйшы навуковы супрацоўнік Інстытуту эканомікі і прыватызацыі. З 1993 па 1994 год узначальваў аддзел фінансавага рынку ў Дзяржаўным камітэце па коштах і канкурэнцыі. З 1994 году быў намесьнікам кіраўніка аддзелу па наглядзе за камэрцыйнымі банкамі (1994—1996), дырэктарам дэпартамэнту грашова-крэдытнай палітыкі (1996—2000) і сябрам кіраваньня Банку Летувы (1998—2000).
У 2000 годзе пачаў працаваць у AB Vilniaus Bankas у якасьці раднага старшыні кіраваньня. З 2008 па 2018 год — радны прэзыдэнта SEB Bankas, галоўны эканаміст. З 2004 па 2009 год ён таксама быў радным прэзыдэнта Валдаса Адамкуса.
З 1987 па 2004 год выкладаў на эканамічным факультэце Віленскага ўнівэрсытэту, у 2009 годзе пачаў выкладаць у Віленскай бізнес-школе.
Удзел у палітыцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Вылучыўся як беспартыйны кандыдат у прэзыдэнты Летувы на выбарах у 2019 годзе.
Падчас першага туру 15 траўня экс-міністарка фінансаў, былы намесьніца прэзыдэнта Банка Летувы, кандыдат ад правацэнтрысцкай партыі «Саюз айчыны — Хрысьціянскія дэмакраты» Інгрыда Шыманіце набрала 31,43%, а Гітанас Наўседа — 31,16% і выйшлі ў другі тур абышоўшы іншых 7 кандыдатаў[3].
Падчас другога туру, які адбыўся 26 траўня 2019 году Гітанас Наўседа абыйшоў сваю суперніцу былую міністарку фінансаў Інгрыду Шыманіце[4].
Асабістае жыцьцё[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Жанаты, мае дзьвюх дачок[5]. Валодае ангельскай, нямецкай і расейскай мовамі[6].
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ а б Gitanas Nauseda // Munzinger Personen (ням.)
- ^ а б Hoffman R. LinkedIn (анг.) — 2003.
- ^ ЦВК Летувы
- ^ На прэзыдэнцкіх выбарах у Літве перамагае эканаміст Гітанас Наўседа, Радыё Свабода, 26-05-2019
- ^ D. Nausėdienė: Gitanas man pateikė viliojantį pasiūlymą, kurio negalėjau atsisakyti Delfi, October 31, 2015
- ^ G.Nausėdos kelias į ekonomiką aplaistytas ašaromis Delfi, February 24, 2010