Тудаўляне

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Тудаўляне
Колькасьць ~45 000 (па стане на 1903 год)
Рэгіёны пражываньня Ржэўскі і часткова Зубцоўскі паветы
Мовы Тудаўлянскія гаворкі, расейская мова
Рэлігія праваслаўе
Блізкія этнасы беларусы

Тудаўля́не — этнаграфічная група беларусаў[1] на захадзе былога Ржэўскага павету Цьвярской губэрні.

У вузкім сэнсе — жыхары старажытных воласьцяў Стары Туд, Малады Туд і Туд-Скаваратынь паабапал ракі Туд, правага прытока Волгі. У шырокім сэнсе назва «тудаўляне» ўжывалася этнографамі XIX стагодзьдзя для абазначэньня ўсяго беларускамоўнага насельніцтва правабярэжжа Верхняй Волгі.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У VII—IX стагодзьдзях гэты рэгіён, вядомы паводле «Аповесьці мінулых часоў» як Акоўскі лес, быў заселены смаленскімі крывічамі, у XIIIXIV стагодзьдзях уваходзіў у склад Таропецкага і Ржэўскага княстваў. Зь першай трэці XIV стагодзьдзя тут праходзіла мяжа ВКЛ з Маскоўскім і Цьвярскім княствамі, былі пабудаваныя «гради литовстии: Селук, Осечен, Горышин, Рясна, Сижка, Туд», якія часта пераходзілі з рук у рукі. Тудаўляне канчаткова засталіся па-за межамі ВКЛ пасьля ўдакладненьня мяжы паводле Палянаўскага міра 1634 году, але з прычыны адноснай ізаляванасьці краю (лясістасьць складала каля 3/4 тэрыторыі) доўгі час захоўвалі адметна беларускія рысы: мову, абрады («бабіна каша» ды іншыя), гульні («каралі», «проса»). Адрозьніваліся ад суседняга вялікарускага насельніцтва і насовамі — верхнім расхінным адзеньнем зь белага даматканага палатна, адкуль паходзіла іх мянушка «белакафтаншчына». Ужываліся і іншыя мянушкі — «Польшча», «шаплякі» (паколькі беларускія гукі «дз», «ц», мяккі «с» падаваліся вялікарускаму насельніцтву шапялявымі). У тудаўлянаў не існавала якой-небудзь саманазвы, хаця яны і ўсьведамлялі сваё адрозьненьне ад уласна расейцаў. У 1903 годзе тудаўлянаў дасьледаваў этнограф Яўхім Карскі, які вызначаў іх колькасьць у 45 тыс., у 1925—1926 гадох яны падрабязна вывучаліся Н. Грынковай. У XX стагодзьдзі адрозьненьні тудаўлянаў ад суседняга расейскага насельніцтва практычна сьцёрліся, хаця асобныя моўныя і іншыя рысы, уласьцівыя беларусам, адзначаліся ржэўскім краязнаўцам І. Вішняковым яшчэ ў сярэдзіне 1960-х гадоў.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ http://www.mediafire.com/?jgmzymde1wt(недаступная спасылка)

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Алесь Белы // . — Мн.: .
  • Квашнин-Самарин Н. Д. Исследование по истории княжеств Ржевского и Фоминского. Тверь, 1887.
  • Успенский В. Н. Литовские пограничные городки. Тверь, 1892.
  • Попов В. М. Замечания о сев.-смоленских и ржевских говорах // Изв. ОРЯС. Т. 18, кн. 3. СПб., 1913.
  • Гринкова Н. П. Говор тудовлян Ржевского у. // Изв. ОРЯС. Т. 21. Л., 1926.
  • Белы А. «Краіна вытокаў» // Спадчына. 1993. № 3.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]