Аляксандар Васільевіч Пашкевіч
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Аляксандар Пашкевіч.
Аляксандар Пашкевіч лац. Alaksandar Paškievič | |
Дата нараджэньня | 10 кастрычніка 1978 (46 гадоў) |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | гісторык |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат гістарычных навук[d] (2007) |
Аляксандар Васілевіч Пашкевіч (нар. 10 кастрычніка 1978, вёска Падонкі Лагойскага раёну) — беларускі гісторык, кандыдат гістарычных навук (2007 год).
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 2000 годзе скончыў гістарычны факультэт БДУ (спэцыяльнасьць «гісторыка-архівазнаўства»), у 2002 годзе — магістратуру пры гістарычным факультэце БДУ, у 2005 годзе — асьпірантуру Інстытуту гісторыі НАНБ (спэцыяльнасьць «Айчынная гісторыя»). У 2000—2001 гадох працаваў дырэктарам архіву з асабовага складу Лагойскага райвыканкаму, у 2005—2010 гадох — навуковым сакратаром Беларускага навукова-дасьледчага цэнтру электроннай дакумэнтацыі, з 2010 году — намесьнік галоўнага рэдактара часопісу ARCHE Пачатак, з 2018 году — намесьнік галоўнага рэдактара навукова-папулярнага часопісу Наша гісторыя.
У 2020 годзе ў час пратэстаў супраць фальсыфікацыі выбараў, гвалту і беззаконьня затрымліваўся супрацоўнікамі сілавых структураў рэжыму Лукашэнкі[1].
Навуковая дзейнасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Кірункі навуковых зацікаўленьняў: гісторыя беларускага нацыянальнага руху першай паловы XX стагодзьдзя, гісторыя Заходняй Беларусі ў складзе Польшчы (1921—1939).
У 2023 годзе зрабіў наступнае падсумаваньне: ліцьвінства аб’ектыўна ёсьць часткай беларускага нацыянальнага руху, часткай той нацыянальнай беларускай канцэпцыі, якая адмаўляе прыналежнасьць Беларусі да «маскоўскага сьвету» і сьведчыць, што Беларусь — гэта частка Эўропы, а беларусы належаць да эўрапейскай гісторыі. Зьвярнуў увагу на тое, што прыхільнікі ліцьвінства пераконваюць сваю аўдыторыю ў тым, што Беларусь — гэта ня частка Расеі, што ў яе свая гісторыя і што яна не арыентавалася на Маскву. Як пераканаўчы довад на карысьць гэтага падаў той факт, што супраць ліцьвінства рэзка выступаюць расейскія шавіністы, якія называюць яго правакацыяй супраць «маскоўскага сьвету»[2].
Крытыка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крытыкуецца за рэкляму-папулярызацыю ў 2015 годзе антыбеларускага публіцыстычнага твору летувіскага гісторыка Стывэна Крыстафэра Роўэла (азначыў гэтую кнігу як «адно з найлепшых дасьледваньняў пачатковага пэрыяду гісторыі Вялікага Княства Літоўскага»)[3].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Гісторык Алесь Пашкевіч знайшоўся на Акрэсціна, Наша Ніва, 12 жніўня 2020 г.
- ^ Сяргей Абламейка, «Літвінства» нельга забараніць, аб’ектыўна яно процістаіць «рускаму сьвету» — гісторык Аляксандар Пашкевіч, Радыё Свабода, 18 кастрычніка 2023 г.
- ^ Краўцэвіч А. Папяровы імперыялізм, або ці была Літва ў XIV ст. «паганскай імперыяй»? Рэцэнзія: С. К. Роўэл, Уздым Літвы: Паганская імперыя ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе, 1295—1345 г.; пераклаў з англ. А. Мікус. Мінск: Медысонт, 2015. — 424 с. // Гадавік Цэнтра Беларускіх Студыяў. № 6, 2020. С. 237, 246.