Сяргей Паўлавіч Абламейка
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Абламейка.
Сяргей Паўлавіч Абламейка | |
Дата нараджэньня | 1962 |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Месца вучобы | Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт |
Занятак | журналіст, гісторык, публіцыст, пісьменьнік, радыёвядоўца |
Навуковая сфэра | Гісторыя |
Месца працы | Радыё Свабода |
Навуковая ступень | доктар гістарычных навук[d] |
Узнагароды | ![]() |
Сяргей Паўлавіч Абламейка (15 кастрычніка 1962, Менск) — беларускі гісторык, журналіст і пісьменьнік. Доктар гістарычных навук.
Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Скончыў гістарычны факультэт БДУ і дактарантуру Каталіцкага ўнівэрсытэту ў Любліне. Быў работнікам на МАЗе, выкладаў гісторыю ў школе, працаваў у Беларускім дзяржаўным музэі народнай архітэктуры і побыту і ў Нацыянальным навукова-дасьледчым цэнтры імя Францішка Скарыны. Быў актывістам «Талакі» і іншых нефармальных моладзевых аб’яднаньняў.
У 1990 годзе стаў адным з стваральнікаў часопісу «Унія» і ініцыятарам аднаўленьня Беларускай грэцка-каталіцкай царквы. Быў першым кіраўніком грэцка-каталіцкай парафіяльнай супольнасьці ў Менску[2].
З 1990 года — карэспандэнт Радыё Свабода ў Менску. З 1995 году жыве ў Празе і працуе ў Радыё Свабода.
Сябра Рады БНР.
Навуковая і творчая дзейнасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Аўтар цыклаў гістарычных і культуралагічных перадачаў «Terra Incognita» і «Беларускія раздарожжы», шматгадовы аўтар перадачы «Сымбаль Веры» на Радыё Свабода[3].
Узнагароды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У 2018 годзе ўзнагароджаны Мэдалём да стагодзьдзя Беларускай Народнай Рэспублікі[1].
У 2021 годзе стаў ляўрэатам (трэцяе мейсца) Прэміі Ежы Гедройця[4] і ляўрэатам Прэміі Францішка Багушэвіча[5] за кнігу «Каліноўскі і палітычнае нараджэньне Беларусі».
Кнігі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Мой Картаген. — Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2015. — ISBN 978-0-929849-72-0
- Дом літаратара. — Мінск: Галіяфы. — С. 200. — ISBN 978-985-7140-09-1
- Нечаканы Скарына. — Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2018. — ISBN 978-0-929849-10-2
- Каліноўскі і палітычнае нараджэньне Беларусі. — Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2020. — С. 140 с.: іл.. — ISBN 978-0-929849-77-5
- Невядомы Менск. Гісторыя зьнікненьня. Кніга першая. — Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2021. — 476с.:іл. с. — ISBN 978-0-929849-86-7
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ а б Уручэньні Мэдалёў да стагодзьдзя БНР у Вільні 22-23 лістапада 2019 г. – афіцыйны сайт Рады БНР
- ^ Сяргей Абламейка, Саюз беларускіх пісьменьнікаў
- ^ Сяргей Абламейка, Радыё Свабода
- ^ Сяргей Абламейка Прэмія Ежы Гедройця
- ^ Прэмію Багушэвіча атрымаў журналіст Свабоды за кнігу пра Каліноўскага. Радыё Свабода (30 сакавіка 2021). Архіўная копія
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Сяргей Абламейка, Радыё Свабода
- Блёг на сайце Радыё Свабода
- Сяргей Абламейка, Саюз беларускіх пісьменьнікаў
|