Падляскае ваяводзтва (1513—1795)
Падляскае ваяводзтва | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Вялікае Княства Літоўскае Каралеўства Польскае |
Статус | ваяводзтва Каралеўства Польскага[d] і ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага[d] |
Адміністрацыйны цэнтар | Дарагічын |
Дата ўтварэньня | 29 жніўня 1513 |
Дата скасаваньня | 1795 |
Ваяводы | Ваяводы падляскія |
Кашталяны | Кашталяны падляскія |
Насельніцтва |
|
Час існаваньня | 1513—1795 |
Месцазнаходжаньне Падляскага ваяводзтва | |
![]() | |
![]() |
Падля́скае ваяво́дзтва[a] — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на захадзе Вялікага Княства Літоўскага (з 1569 году ў складзе Каралеўства Польскага). Сталіца — места Дарагічын.
Сымболіка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Сьпярша гербам ваяводзтва была Пагоня, па ўлучэньні ў склад Каралеўства Польскага — аб’яднаныя польскі і літоўскі гербы: арол без кароны ў чырвоным полі і Пагоня.
- Герб Падляскага ваяводзтва Пагоня
Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Утварылася 29 жніўня 1513 году як Падляска-Берасьцейскае ваяводзтва[1] шляхам вылучэньня з Троцкага. Колішні ваявода віцебскі Іван Сапега атрымаў прывілей ад вялікага князя Жыгімонта Старога «на ваяводзтва падляскае, берасьцейскае і інш.», таксама ён называўся ваяводам наднарвенскім.
Ахоплівала Падляшша (Дарагічынскі, Мельніцкі і Бельскі паветы) і Берасьцейскую зямлю (Берасьцейскі, Камянецкі і Кобрынскі паветы).
Паводле адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформы 1565—1566 гадоў на аснове Берасьцейскай зямлі і тэрыторыі колішняга Тураўска-Пінскага княства ўтварылася Берасьцейскае ваяводзтва (імаверна, яшчэ раней гэтая тэрыторыя вярнулася ў склад Троцкага ваяводзтва).
У 1569 годзе, згодна з умовамі Люблінскай уніі, апынулася пад уладай Каралеўства Польскага.
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) спыніла сваё існаваньне.
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Па адміністрацыйнай рэформе 1565—1566 гадоў падзялялася на тры паветы: Дарагічынскі, Мельніцкі і Бельскі.
Ваяводзкі соймік праводзіўся ў Дарагічыне, тамака ж склікалася паспалітае рушаньне. Павятовыя соймікі праходзілі ў Дарагічыне, Мельніку і Бельску.
Мясцовая шляхта абірала шасьцёх паслоў на Вальны сойм Рэчы Паспалітай Абодвух Народаў, а таксама шасьцёх дэпутатаў на Галоўны Трыбунал.
Ураднікі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Асноўныя артыкулы: ваяводы падляскія і кашталяны падляскія
У Сэнаце Рэчы Паспалітай Падляскае ваяводзтва мела двух прадстаўнікоў — ваяводу і кашталяна.
Архітэктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Помнікі традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры
Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ ВКЛ. Энцыкл. — Менск: 2005 Т. 2. С. 384.
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Менск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0
|