Імпэрыялізм
Імпэрыялі́зм — дзяржаўная палітыка, скіраваная на заваёўваньне тэрыторыяў, калёніяў, або ўсталяваньне палітычнага й эканамічнага кантролю над іншымі дзяржавамі. Тэрмін выкарыстоўваецца для характарыстыкі палітыкі краін, што валодаюць калёніямі або дамінуюць над іншымі краінамі — незалежна да таго, ці называюць яны сябе імпэрыямі. Імпэрыялізм апошнія 500 гадоў ёсьць у першую чаргу прадпрыемства заходніх краінаў, якія праводзілі экспансіянісцкую палітыку, а таксама камуністычных сыстэмаў[1]. Геаграфічныя дамэны ўлучаюць Нямецкую імпэрыю, Мангольскую імпэрыю, Рымскую імпэрыю, Асманскую імпэрыю, Сьвятую Рымскую імпэрыю, Партугальскую імпэрыю, Гішпанскую імпэрыю, Нідэрляндзкую імпэрыю, Пэрсыдзкую імпэрыю, Францускую імпэрыю, Расейскую імпэрыю, Кітайскую імпэрыю й Брытанскую імпэрыю, але гэты тэрмін можа быць у роўнай ступені ўжывацца да галінаў ведаў, перакананьняў, каштоўнасьцяў і досьведу, як то імпэрыя хрысьціянства альбо ісламу. Імпэрыялізм, як правіла, ёсьць самадзяржаўнай, а таксама часам маналітнай структурай паводле свайго характару. Яна можа быць адносна дабраякаснай, як у Канадзе, альбо жорсткай, як у дзяржаве Конга[2].
Паводле краінаў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Брытанія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Асноўны артыкул: Брытанская імпэрыя

Імпэрыялістычныя амбіцыі Брытаніі пачалі выяўляцца яшчэ ў XVI стагодзьдзі. У 1599 годзе была створана Брытанская Ост-Індзкая, якая атрымала падтрымку з боку каралевы Лізаветы ў наступным годзе[3]. Са стварэньнем гандлёвых пастоў у Індыі, ангельцы здолелі захаваць сваю моц, бо іншыя імпэрыі, як то партугальская, таксама ўжо мелі гандлёвае прадстаўніцтва ў Індыі[3]. Да 1670 году Ангельшчына мела заморскія ўладаньні ў Вірджыніі, Масачусэтсе, Бэрмудах, Гандурасе, Антыгуа, Барбадасе, Ямайцы і Новай Шатляндыі. У XIII стагодзьдзі назіралася пашырэньне дзейнасьці Ост-Індзкай кампаніі на Індйскім субкантынэнце, якая прывяла да жахлівага стану мясцовай эканомікі.
Празь вялізныя імпэрыялістычныя амбіцыі эўрапейскіх краінаў Вялікабрытанія мела колькі сутыкненьняў з Францыяй. Гэта спаборніцтва асабліва набыло сілу ў калянізацыі Канады. Джон Кабот зацьвердзіў Ньюфаўндлэнд за ангельцамі, у той час як у гэтым жа рэгіёне меліся францускія калёніі, створаныя ўздоўж ракі Сьвятога Лаўрэнція, якія мелі назву «Новая Францыя»[4]. Брытанія працягвала пашырацца, калянізуючы Новую Зэляндыю і Аўстралію, якія не былі пустыя землі, а мелі сваё тубыльнае насельніцтва са сваёй адметнай культурай[3]. Нацыяналістычныя рухі Вялікабрытаніі прасоўвалі ідэю стварэньня Садружнасьці, якая бы мела агульны характар нацыянальнай ідэнтычнасьці[3].
Палітыка раньняй Брытанскай імпэрыі была заснаваная на мэркантылізьме, калі эканамічны катроль над калёніямі, перш за ўсё, у Паўночнай Амэрыцы, краінах Карыбскага басэйну і Індыі, ажыцьцяўляўся з боку холдынгаў. Эканамічны рост імпэрыі быў сапсаваны стратай амэрыканскіх калёніяў у 1776 годзе, аднак Брытанія атрымала карысную кампэнсацыю ў Індыі і Аўстраліі, а таксама ў будаўніцтве нефармальнай эканамічную імпэрыі з дапамогай кантролю гандлю і фінансаў у Лацінскай Амэрыцы пасьля таго, як шэраг краінаў атрымалі незалежнасьць ад Гішпаніі і Партугаліі ў XIX стагодзьдзі[5].
Расея[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Асноўныя артыкулы: Расейская імпэрыя, Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік і Расея
Расейская імпэрыя, у адрозьненьне ад іншых каляніяльных імпэрыяў свайго часу, была не заморскай, а кантынэнтальнай. Геаграфічна калёніі знаходзіліся побач з мэтраполіяй, а часам мелі этнічную блізкасьць зь ёй. Гэта дазваляла ня толькі прыхоўваць каляніяльны прыгнёт, але і накідваць паняволеным народам чужую гісторыю, культуру і мову[6].
11 сьнежня 1992 году кіраўнік Міністэрства замежных справаў Расеі Андрэй Козыраў(ru) зрабіў наступную заяву на паседжаньні Рады міністраў НБСЭ (цяпер АБСЭ)[7]:
![]() |
Прастора былога Савецкага Саюзу ня можа разглядацца як зона поўнага ўжываньня нормаў НБСЕ. Гэта, ў існасьці, постімпэрская прастора, дзе Расеі трэба будзе бараніць свае інтарэсы з выкарыстаньнем усіх даступных сродкаў, у тым ліку ваенных і эканамічных. Мы будзем цьвёрда настойваць, каб былыя рэспублікі СССР неадкладна ўступілі ў новую фэдэрацыю альбо канфэдэрацыю, і пра гэта пойдзе жорсткая размова.
Арыгінальны тэкст (рас.)
Пространство бывшего Советского Союза не может рассматриваться как зона полного применения норм СБСЕ. Это, по сути, постимперское пространство, где России предстоит отстаивать свои интересы с использованием всех доступных средств, включая военные и экономические. Мы будем твердо настаивать, чтобы бывшие республики СССР незамедлительно вступили в новую федерацию или конфедерацию, и об этом пойдет жесткий разговор. |
![]() |
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Johnston R. J. The Dictionary of Human Geography. 4th ed.. Wiley-Blackwell, 2000. ISBN 0-631-20561-6 — P. 375.
- ^ Gjersø J. F.The Congo Free State – A Latifundium of Terror
- ^ а б в г Painter J., Jeffrey A. Political Geography. 2nd ed. SAGE, 2009. ISBN 978-1-44-624435-7.
- ^ «New France (1608–1763)». Canada in the Making.
- ^ Brendon P., The Decline and Fall of the British Empire, 1781–1997. 2008. P. 61.
- ^ Арлоў У. Краіна Беларусь. Вялікае Княства Літоўскае. — KALLIGRAM, 2012. С. 320.
- ^ Лебедок: «Когда речь о власти ради власти, то уже не важно, кто формальный собственник», Заўтра тваёй краіны, 6 сьнежня 2021 г.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Імпэрыялізм. Quotations
- «Эканамічны імпэрыялізм». A. J. P. Taylor
- «Парадокс імпэрыялізму». Hans-Hermann Hoppe.