Інфлянты
Гісторыя Латвіі |
![]() Раньняя гісторыя
Сярэднявечча
Новы час
Найноўшы час
|
Гісторыя Эстоніі |
![]() Раньняе Сярэднявечча
Новы час
Сучасная Эстонія
|
Інфлянты (па-нямецку: Livland, па-польску: Inflanty) — агульная назва зямель, якія з XIII да XVI стагодзьдзя былі пад уладай Інфлянцкага (Лівонскага/мечаносцаў) Ордэну, якія складаюць тэрыторіі сучасных, Латвіі ды Эстоніі. У вузкім сэнсе зямлі сучаснай усходняй ды паўночнай Латвіі, а таксама паўднёвай паласы Эстоніі — якая пасьля 1621 году была разьдзеленая на Швэдзкія Інфлянты (Лівонія) і Польскія Інфлянты (Латгалія).
Само найменьне зьяўляецца перакручанай славянамі нямецкай назвай Livland — што даслоўна значыць «зямля ліваў» — уграфінскае племя, якое ў сярэднявеччы жыло на землях сучаснай Лівоніі.
Адміністрацыйны падзел Інфлянтаў у 1566—1578[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

26 жніўня 1566 адміністратарам і гетманам Інфлянтаў прызначаны жамойцкі староста, маршалак вялікі літоўскі Ян Хадкевіч. У сьнежне 1566 Інфлянты падзелены каралём Жыгімонтам Аўгустам на 4 акругі на чале з кашталянамі зь ліку мясцовага рыцарства. Гэтая адміністрацыйна-тэрытарыяльная структура ўлічвала ранейшы падзел Інфлянтаў на ордэнскія й біскупскія тэрыторыі. Кашталяны сталі чальцамі Рады ВКЛ.
- Вэндэнская (ордэнскія землі ад Рыгі да Гельмета і Руена). Кашталян у 1573—1577 Юст Фюрстэнберг (Just Fürstenberg).
- Дынабурская (ордэнскія землі ў Латгаліі). Кашталян у 1577 Ежы Брабак (Jerzy Brabek, Jürgen von Brabeck).
- Рыская (латгальская частка Рыскага арцыбіскупства). Кашталян у 1569—1576 Якуб Мэк (Jakób Mek, Jacobus von Meck)
- Трайдзенская (ліўская частка Рыскага арцыбіскупства). Кашталян у 1569—1577 Отта Унгэрн (Otto von Ungern).
Люблінскі сойм 1569 абвесьціў Інфлянты кандамініюмам. Інфлянцкія кашталяны не атрымалі годнасьці сэнатараў Рэчы Паспалітай.
Гэты падзел Інфлянтаў захоўваўся на працягу адміністрацыі Яна Хадкевіча, які склаў гэтую годнасьць у рукі караля Стэфана Баторыя ў Львове ў дзень Сьвятой Тройцы 1578, у час, калі цар Іван Жахлівы заняў са сваім войскам Інфлянты.
Архітэктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Помнікі сакральнай архітэктуры барока (віленскага барока)
|