Эдвардас Гудавічус
Эдвардас Гудавічус | |
Дата нараджэньня | 6 верасьня 1929 |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 27 студзеня 2020[1][2] (90 гадоў) |
Месца сьмерці | |
Месца вучобы | |
Занятак | гісторык |
Навуковая ступень | доктар гістарычных навук[d] |
Узнагароды |
Эдвардас Гудавічус (па-летувіску: Edvardas Gudavičius; 6 верасьня 1929, Коўна — 27 студзеня 2020, Вільня) — летувіскі гісторык. Доктар гістарычных навук (1989), прафэсар (1991). Ляўрэат Нацыянальнай навуковай прэміі Летувы (1995) і Летувіскай нацыянальнай прэміі культуры ды мастацтваў (1998), узнагароджаны двума дзяржаўнымі летувіскімі ардэнамі (1999, 2003).
Скончыў Ковенскі політэхнічны інстытут (1953), гістарычны факультэт Віленскага ўнівэрсытэту (1968). З 1974 году працаваў у Інстытуце гісторыі Летувы. Аўтар трох манаграфіяў і шматлікіх артыкулаў.
Погляды і дзейнасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Прытрымліваўся старой (XIX стагодзьдзя) вэрсіі пра летувіскае заваяваньне беларускіх земляў. Паводле згаданай канцэпцыі маскавіты вызвалілі беларусаў з-пад летувіскага прыгнёту[4].
У сваёй апошняй кнізе «Гісторыя Летувы» (больш за 700 старонак, наклад 5000 асобнікаў), выдадзенай у Маскве пры падтрымцы летувіскай амбасады і расейскіх фундатараў, не прызнаваў існаваньне беларусаў як народу хоць бы ў XVI стагодзьдзі, называючы іх адарванымі ад Масковіі русінамі[4].
Вядомае інтэрвію Гудавічуса датычна беларусаў і сучаснай беларускай гістарыяграфіі[5]:
![]() |
Это люди без национального самосознания, мыслящие в первую очередь бытовыми категориями. Естественно, это результат бесконечной нищеты. <...> Так как у нас [заўв. — летувісаў] было государство, то остается лишь сказать, что там было очень замечательно. А белорусам остается лишь отнять это государство у других. Так они и присваивают нашу историю. | ![]() |
—«Tai yra elgetų politika». Svečiuose — istorikas Edvardas Gudavičius // Dienovidis. 1995 04 21. Nr. 16, p. 2, 4. |
Крытыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Беларускі гісторык Аляксандар Краўцэвіч паказвае на тое, што ў кнігах Гудавічуса прысутнічае мноства падтасовак і маніпуляцыяў фактамі, а свае гістарычных падагульненьні летувіскі гісторык робіць на колішніх уласных асабістых меркаваньняў, якія зь цягам часу пачынае падаваць як ужо даведзеныя факты[4].
У сваіх кнігах Гудавічус імкнуўся ігнараваць беларускую гістарыяграфію, гэтак у летувіскай вэрсіі кнігі «Гісторыя Летувы» няма спасылак на працы беларускіх гісторыкаў. Яны зьявіліся толькі ў расейскім выданьні з патрабаваньня маскоўскіх выдаўцоў і навуковых рэдактараў[4].
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ http://www.bernardinai.lt/index.php/straipsnis/2020-01-27-mire-profesorius-istorikas-gedimino-ordino-kavalierius-edvardas-gudavicius-1929-2020/178861
- ^ https://www.tv3.lt/naujiena/lietuva/1027734/skaudi-netektis-mire-profesorius-edvardas-gudavicius
- ^ https://www.lrt.lt/naujienos/lietuvoje/2/1136980/mire-profesorius-edvardas-gudavicius
- ^ а б в г Алесь Краўцэвіч. Кніга Гудавічуса — праява летувіскай гістарычнай экспансіі ў Беларусь // Беларуская служба «Радыё Свабода», праграма «Вольная студыя» ад 8 кастрычніка 2006 г.
- ^ «Это — политика нищих». В гостях — историк Эдвардас Гудавичюс, перевод Т. Баранаускаса // Dienovidis. 1995 04 21. Nr. 16, p. 2, 4.