Мацей Казімер Валанчэўскі
Мацей Казімер Валанчэўскі | |
Motiejus Valančius | |
першы біскуп зь летувіскіх сялянаў | |
Род дзейнасьці | рэлігійны дзеяч, пісьменьнік, гісторык, этнограф, асьветнік |
---|---|
Дата нараджэньня | 28 лютага 1801[1] |
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 29 траўня 1875[1] (74 гады) |
Месца сьмерці | |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | гісторык, прафэсар унівэрсытэту, каталіцкі сьвятар, каталіцкі дыякан, каталіцкі тэоляг, пісьменьнік, этнограф, каталіцкі біскуп |
Навуковая сфэра | царкоўнае служэньне[d][3], каталіцкае багаслоўе[d][3], творчае і прафэсійнае пісьмо[d][3], гісторыя[3], этнаграфія[3] і сацыяльная ангажаванасьць[d][3] |
Сябра ў | Віленская археалягічная камісія |
Узнагароды | |
Мацей Казімер Валанчэўскі (Мацеюс Валанчус, Валанчэўскіс; па-летувіску: Motiejus Valančius, Wolonczewskis, па-польску: Maciej Kazimierz Wołonczewski; 16 (28) лютага 1801, в. Насрэнай, Крэцінскі павет — 17 (29) траўня 1875, Коўна) — рэлігійны дзяяч, летувіскі пісьменьнік, гісторык, этнограф, асьветнік.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Скончыў Віленскую галоўную духоўную сэмінарыю (1828). Ад 1840 прафэсар Віленскае й Пецярбурскае духоўных акадэміяў, ад 1845 рэктар Варніскае духоўнае сэмінарыі. Ад 1849 жамойцкі біскуп. З мэтай умацаваньня каталіцтва ў летувіскай вёсцы праводзіў асьветніцкую працу на летувіскай мове, арганізоўваў парафіяльныя школы, стварыў шырокую сетку таварыстваў цьвярозасьці. Быў ляяльны ў адносінах да царскае ўлады, але выступаў супраць прымусовага насаджэньня ў Жамойці праваслаўя, русыфікацыі насельніцтва й забароны летувіскага друку. 18 жніўня 1863 выдаў адозвы з заклікам заставацца вернымі царскаму ўраду. У 1864 перанёс сталіцу дыяцэзіі з Варняў у Коўню. Аўтар гістарычнага дасьледваньня «Жамойцкае біскупства» («Żemajtiu Wiskupste», Вільня, 1848, 2 ч.), дыдактычных апавяданьняў і аповесьцяў. Складальнік зборніку «Жамойцкія прыказкі» (1867).
Творы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Raštai. T. 1—2. Vilnius, 1972;
- Biskupstwo żmujdzkie. Kraków, 1898 (польскі пераклад)
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr (фр.): плятформа адкрытых зьвестак — 2011.
- ^ Валанчюс Мотеюс // Большая советская энциклопедия (рас.): [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — Москва: Советская энциклопедия, 1969.
- ^ а б в г д е Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
Папярэднік Шымон Мікалай Гедройц |
Жамойцкія біскупы 1849—1875 |
Наступнік Аляксандар Берасьневіч |
- Нарадзіліся 28 лютага
- Нарадзіліся ў 1801 годзе
- Нарадзіліся ў Летуве
- Памерлі 29 траўня
- Памерлі ў 1875 годзе
- Памерлі ў Коўне
- Пахаваныя ў Коўне
- Узнагароджаныя ордэнам Сьвятога Станіслава 1 ступені
- Кавалеры ордэна Сьвятога Ўладзімера 3 ступені
- Кавалеры ордэна Сьвятой Ганны 3 ступені
- Жамойцкія біскупы
- Летувіскія гісторыкі
- Летувіскія этнографы
- Летувіскія літаратары
- Летувіскамоўныя пісьменьнікі