Перайсьці да зьместу

Юліюш Бардах

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Юліюш Бардах
па-польску: Juliusz Bardach
Дата нараджэньня 3 лістапада 1914(1914-11-03)[1]
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 26 студзеня 2010(2010-01-26)[1] (95 гадоў)
Месца сьмерці
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак адвакат, гісторык права, прафэсар унівэрсытэту, афіцэр
Месца працы
Сябра ў Асацыяцыя гісторыкаў-марксістаў[d], Польская акадэмія навук[2] і Нацыянальная акадэмія дэі Лінчэі[d][3]
Навуковы кіраўнік Adam Vetulani[d]
Узнагароды

Юліюш Бардах (3 лістапада 1914 — 26 студзеня 2010) — польскі гісторык дзяржавы і права. Адзін з найбольш аўтарытэтных польскіх гісторыкаў ХХ ст.

1914 г. — нарадзіўся ў Адэсе. Вучыўся ў гімназіі ва Ўладзімеры Валынскім. 1930-я — студэнт унівэрсытэту Стэфана Баторыя ў Вільні. Вучыўся ў знакамітых гісторыкаў Стэфана Эгрэнкройца і Генрыка Лаўмянскага. 1938—1939 гг. — рэдактар віленскай вэрсіі газэты «Robotnik», актыўны сябра Польскай сацыялістычнай партыі. 1943—1945 гг. — афіцэр Арміі Людовай. 1945—1947 гг. — вайсковы аташэ Амбасады Польшчы ў Маскве. 1948 г. — абараніў доктарскую дысэртацыю ў Ягелонскім унівэрсытэце. Прафэсар Варшаўскага ўнівэрсытэту, з 1983 г. — чалец Польскай Акадэміі Навук. Меў тытул доктара honoris causa. Адзначаны крыжам Вялікага Ордэна Адраджэньня Польшчы.

Аўтар больш як 600 гістарычных публікацыяў. Сфэры зацікаўленасьці вельмі шырокія — гісторыя права, гісторыя ВКЛ, гісторыя парлямэнтарызму.

Выбраныя працы

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

У 2002 г. выйшаў зборнік артыкулаў Юліюша Бардаха ў перакладзе на беларускую мову пад абагульненай назвай «Штудыі з гісторыі Вялікага Княства Літоўскага» ў сэрыі «Бібліятэка часопіса «Беларускі гістарычны агляд»».

  1. 1 2 3 4 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr (фр.): плятформа адкрытых зьвестак — 2011.
  2. http://czlonkowie.pan.pl/czlonkowie/sites/WynikiWyszukiwania.html?s=BARDACH,%20Juliusz%20
  3. (нявызначаны загаловак)doi:10.5281/ZENODO.18315206

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]