Беларускі музэй у Вільні

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Беларускі музэй у Вільні
Muzeum Białoruskie w Wilnie
Месцазнаходжаньне ВільняДругая Рэч Паспалітая
Створаны 1921 г.
Дырэктар Антон Луцкевіч
Адрас Вастрабрамская, 9
Геаграфічныя каардынаты 54°41′ пн. ш. 25°17′ у. д. / 54.683° пн. ш. 25.283° у. д. / 54.683; 25.283Каардынаты: 54°41′ пн. ш. 25°17′ у. д. / 54.683° пн. ш. 25.283° у. д. / 54.683; 25.283
Беларускі музэй у Вільні на мапе Польшчы (1918—1939)
Беларускі музэй у Вільні
Беларускі музэй у Вільні
Беларускі музэй у Вільні

Беларускі музэй у Вільні, Віленскі беларускі музей імя Івана Луцкевіча (польск. Muzeum Białoruskie w Wilnie) — адна з галоўных навуковых і асьветніцкіх установаў у гісторыі Беларусі. Знаходзілася ў Вільні на вуліцы Вастрабрамская, 9 у 1921—1945 гадох разам зь Беларускім навуковым таварыствам і Беларускай гімназіяй.

Музэй заснаваны ў 1921 годзе і названы ў гонар памерлага ў 1919 годзе беларускага дзеяча Івана Луцкевіча.

Экспанаты паходзілі галоўным чынам з калекцыі Івана Луцкевіча, які ў тэстамэнце перадаў яе музэю.

Музэй налічваў каля 14 тысячаў рукапісаў і старадрукаў. У экспазыціі меліся, у прыватнасьці: частка праскай Бібліі 1517 году Францішка Скарыны, Статут ВКЛ 1588 году, наваградзкае Эвангельле 14 стагодзьдзя, Аль-Кітаб, друкаваныя па-беларуску кнігі (Вільня, Іўе, Супрасьль, Нясьвіж, Слуцак), іншыя рэдкія кнігі.

Музэй быў ліквідаваны напрыканцы 1944 году. Тое, што захавалася па вайне, было падзелена супольнай камісіяй паміж Летувіскай ССР і БССР. Ад беларускага боку ў камісіі былі асобы, не зьвязаныя зь Беларусьсю. Яны адбіралі толькі тыя экспанаты, якія былі на беларускай мове. Усё зьвязанае з ВКЛ было адкінута, таму найбольш значныя экспанаты засталіся Летуве ці патрапілі ў Маскву.

На чале музэю да 1939 году стаяў Антон Луцкевіч — брат Івана. Яго супрацоўнікамі былі Мар’ян Пецюкевіч, Янка Шутовіч і Владас Дрэма.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]