Ліга Манархічная Вялікага Княства Літоўскага

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ліґа Манархічная Вялікага Княства Літоўскага
Абрэвіятура ЛМ ВКЛ
Дэвіз Hej Litwiny! Boh nam radzić! (Гэй Літвіны! Бог нам радзіць!)
Za Litwu! (За Літву!)
За Веру, Айчыну і Князя!
Традыцыя, Сям’я, Уласнасьць.
Дата ўтварэньня 2002 рок
Тып Грамадзка-палітычнае
Юрыдычны статус Грамадзкае аб’яднаньне
Мэта Папулярызацыя гісторыі Вялікага Княства Літоўскага, ідэяў кансэрватызму, традыцыяналізму, манархізму й ліцьвінства
Дзейнічае ў рэгіёнах Беларусь
Маршалак[1] Аляксандр Ян Стральцоў-Карвацкі
Кіроўны орган Арґкамітэт
Сайт https://vk.com/ligawkl

Лі́ґа Манархі́чная Вялі́кага Кня́ства Літо́ўскага (таксама Лі́ґа Манархі́чная ВКЛ або ЛМ ВКЛ) — грамадзкае згуртаваньне ліцьвінаў-манархістаў у Беларусі. Задзіночаньне займаецца папулязацыяй гісторыі Вялікага Княства Літоўскага, традыцыяў й ідэяў ліцьвінства, кансэрватызму й манархізму, пазьней традыцыяналізму, выступае за аднаўленьня Вялікага Княства Літоўскага[2] й Рэчы Паспалітай[3], за лацінку,[4] супраць ґлябалізацыі.[5] Арґанізація штогод прымае ўдзел у шэсьцях на Дзяды і часам у маршы незалежнасьці[6].

Дзейнасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

28 лютага 1995 году зьяўляецца газэта аб’яднаньня — «LITWA: hłos monarchisty». Да 1998-га ў склад рэдакцыі ўваходзілі Ўладзімер Міхневіч, Аляксандр Ян Стральцоў-Карвацкі й Уладзімер Пятровіч. З 1998-га рэдактарам газэты зьяўляўся Аляксандар Ян Стральцоў-Карвацкі.

Арґкамітэт па стварэньні Манархічнай Лігі быў утвораны ў 2002 годзе. У арґкамітэце было няшмат чальцоў, фактычна да 50-і чалавек.[7]

У 2009 годзе прадстаўляе беларускую лацінскую клавіятуру «Keyboard Lithuaniae».[8]

У 2010 годзе Стральцоў-Карвацкі ад імя руху напісаў ліст пра пазамаральную й руйнуючую грамадзтва дзейнасьць праваабарончай арґанізацыі «ГейБеларусь». Зь ліста:

Варта праклямаваць ідэю адпору для ГейБеларусь, падобна як у Польшчы фармуецца «Ruch Odparcia Palikota». Геям-  іх месца ў іх дамах, але не на нашых вуліцах і парлямэнтах. Найважнейшы час прапагандаваць Супольнасьць Нармальных Людзей. Няхай жыве нармальнасьць!

23 сьнежня 2011 году чальцы задзіночаньня разам з чальцамі аб’яднаньня «Краёвае згуртаваньне літвінаў» усталявалі вялікі крыж у Курапатах побач з тым месцам, дзе сябры лігі ўжо ставілі крыж у 2002 року.

Плякат Аляксандра Стральцова-Карвацкага да выбараў дэпутатаў

У 2012 року маршалак Лігі Манархістаў Аляксандар Стральцоў-Карвацкі зарэгістраваны кандыдатам у дэпутаты па Гарадзенскай сельскай выбарчай акрузе №52. Агітацыя ішла пад выключна кансэрватыўнымі лёзунгамі.[9]

У 2014 року прымае ўдзел у перэгрынацыі разам зь фігурай Маці Божай Фацімскай, наведалі Шаўлі, Цытавяны, Міцайчы, Байсагалу, Кельмы, Вільню, Салечнікі, Дзевянішкі і ўзялі ўдзел у пешай пілігрымцы зь Цітавянаў да Шыдлова, дзе, як паведамляецца, у 1608 годзе мясцовым людзям аб’явілася Багародзіца, якая выказала скаргу, што імя Яе Сына не шануецца.[10]

Ідэі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пра бачаньне беларускай манархіі Стральцоў-Карвацкі паведаміў наступнае:[7]

Таксама й мы ў межах гэтага арґкамітэту выступаем менавіта за каталіцкую манархію. Таксама мы выступаем за традыцыйны лад у сэнсе ерархічнасьці, які павінен у той ці іншай ступені быць адроджаны. Гэта значыць, што зноў павінна быць у тым ці іншым выглядзе шляхта, Царква й Касьцёл павінны мець тыя прывілеі, якія ім належаць. Пры ўсім тым, што дзяржава каталіцкая, мы дапускаем талернанцыю да рэлігійных поглядаў грамадзянаў. Хаця, гэта ня значыць, што маёмасьць, якая была сілавым шляхам ў Каталіцкага касьцёла на працягу ХІХ-ХХ стагодзьдзяў забраная, не павінна быць вернутая. Гэтая справядлівасьць павінна быць адноўлена.

Арґанізацыя прытрымліваецца эўраскептычных поглядаў, пра што казаў Стральцоў-Карвацкі:[7]

Я маю эўраскептычныя погляды з той прычыны, што, на жаль, на сёньняшні дзень па розных цывілізацыйных прыкметах Эўрапейскі Зьвяз не зьяўляецца той структурай, якая спрыяе культурнаму прагрэсу. Хутчэй, назіраецца культурны рэгрэс. І гэта першасны момэнт. Можна шмат казаць пра эканоміку, але гэта другасны момэнт. Я лічу, што эканоміка зьяўляецца толькі наступствам культурнага прагрэсу альбо рэгрэсу. Якія рэальныя праявы гэтага рэгрэсу? Ён заключаецца ў тым, што Эўразьвяз ня даў сабе рады з палітыкай шматкультурнасьці. Эўрапейскі Зьвяз не распазнаў тыя выклікі і пагрозы, якія перад ім стаялі. Стварэньне Эўрапейскага Зьвязу ў пасляваенны час было мэтазгодным і адпаведным таму часу, бо ўсе краіны, якія тады аб’ядналіся, існавалі перад абліччам вельмі яскрава выражанай савецкай пагрозы. І тады такі саюз быў неабходны. Ён і сёньня, можа, неабходны ў тых межах, у якіх ён існаваў у той момэнт.

Задзіночаньне ставіцца да ЛГБТ як дэструктыўнай сілы:[7]

Гомасэксуалізм як зьява зьяўляецца складаным псыхічна-медычным комплексам кожнага канкрэтнага чалавека. І пэўныя схільнасьці, якія прысутнічаюць у канкрэтнага чалавека, гэта асабістая справа дадзенага чалавека. І ніхто з нас не збіраецца дыскрымінаваць гэтую канкрэтна ўзятую асобу з-за схільнасьцяў ці нейкіх прыкметаў. З палітычнага пункту гледжаньня дадзеная сіла павінна быць адназначна аднесена да дэструктыўных. Стабільнае грамадзтва можа быць збудавана толькі на цьвёрдай ячэйцы, якой можа быць толькі традыцыйная сям’я. І гомасэксуальны саюз такой адзінкай быць ня можа ніяк. Гэта аксіёма.

Прэтэндэнты на трон[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Згуртаваньне ўважае за магчымых манархаў Беларусі Габсбургаў. Наконт гэтага ў 2012 року выказваўся Аляксандар Стральцоў-Карвацкі:[11]

У коле манархічна мыслячых людзей ёсьць амаль 100-адсоткавая згода, што гэта мусіць быць прадстаўнік дынастыі Габсбургаў. І гэтае меркаваньне выказваецца па абсалютна розных прычынах. З нашага боку гэта абсалютна зразумела. Род Габсбургаў на працягу стагодзьдзяў больш за ўсіх клапаціўся пра развіцьцё каталіцкай веры ў Эўропе. Значыць, з гэтага пукту гледжаньня ёсьць гарантыя, што ён падтрымае тое бачаньне манархіі, якое мы бачым у будучым ВКЛ.

У 2016 годзе ён паведаміў Белсату наступнае:[12]

Мы як манархічная ліга прытрымліваемся таго, што неабходна было б прадстаўнікоў гэтага роду запрасіць у выпадку чаго на трон ВКЛ.

Споклічы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Hej Litwiny! Boh nam radzić! (Гэй Літвіны! Бог нам радзіць!)[13]
  • Za Litwu! (За Літву!)[14]
  • За Веру, Айчыну і Князя!
  • Традыцыя, Сям’я, Уласнасьць.[15]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]