Вэнэцыя
| Вэнэцыя | |||||
| Населены пункт | |||||
| |||||
| Краіна | Італія | ||||
|---|---|---|---|---|---|
| Рэгіён | Вэнэта | ||||
| Правінцыя | Вэнэцыя | ||||
| Дата заснаваньня | 25 сакавіка 421 | ||||
| Кіраўніцтва і ўлада | |||||
| mayor of Venice[d] | Simone Venturini[d][1] | ||||
| Заканадаўчы орган | Venice City Council[d] | ||||
| Геаграфія | |||||
| Плошча | 414,57 км² | ||||
| Вышыня НУМ | 2 м | ||||
| Часавы пас | |||||
| Каардынаты | 45°26′ пн. ш. 12°19′ у. д.HGЯO | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Колькасьць | 249 316 чал. (2025) | ||||
| Этнахаронімы | Vénitienne[2], Vénitien[2], Венецијанка, Венецијанац, Венецијанке, Венецијанци, wenecjanin, wenecjanka, venesian, venesiana, venetiansk, wenecjanie, wenecjanki, Venetian, veneciano, veneziani, venecià, veneciana, Venezianer, Venezianerin, Venezianerinnen, venesiani і venesiane | ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Тэлефонны код | +39 41 | ||||
| Паштовы індэкс | 30 100 | ||||
| Нумарны знак | VE | ||||
| Узнагароды | |||||
| Сайт | comune.venezia.it (італ.) | ||||
| Вэнэцыя на мапе Італіі Вэнэцыя | |||||
Вэнэ́цыя (па-італьянску: Venezia, па-вэнэцыянску: Venezsia) — горад у паўночнай Італіі. Насельніцтва на 30 верасьня 2025 году — 249 316 жыхароў.
Геаграфічнае становішча
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Порт на Адрыятычным моры (грузазварот больш за 20 млн тон у год); міжнародны аэрапорт імя Марка Полё. Гістарычны цэнтар разьмешчаны на 118 выспах Вэнэцыянскай лягуны, падзеленых 150 каналамі й пратокамі, празь якія перакінута каля 400 мастоў (у тым ліку Рыяльта і так званы мост Уздыхаў, абодва былі пабудаваны да канца XVI стагодзьдзя).
Прамыслова-партовая частка Вэнэцыі мацерыковая. Суднабудаваньне й сударамонт, каляровая мэталюргія, нафтаперапрацоўчая, хімічная, электратэхнічная, лёгкая прамысловасьць. Рамесная вытворчасьць мастацкіх вырабаў з шкла (выспа Мурана; музэй), карунак (выспа Бурана), мазаікі. Унівэрсытэт, кансэрваторыя (1916). Музэі (у тым ліку галерэя Акадэміі мастацтваў). Першы агульнадаступны опэрны тэатар (1637—1812), опэрны тэатар «Фэнічэ» (1792).
Вэнэцыя — марскі курорт, цэнтар міжнароднага турызму сусьветнага значэньня, месца правядзеньня міжнародных кінафэстаў, мастацкіх выстаў. Нутрагарадзкія перавозкі на маторных суднах, гандолах, баржах. Селішча з V стагодзьдзя да н. э., горад з пачатку IX стагодзьдзя. З IX—X па XVI стагодзьдзі — буйны цэнтар пасрэдніцкага гандлю паміж Заходняй Эўропай і Ўсходам. У сярэднія стагодзьдзі рэспубліка (з канца XIII стагодзьдзя алігархічная, з дожам на чале) са значнай падуладнай ёй тэрыторыяй. У 1797—1805 і 1815—1866 гадох Вэнэцыя — валоданьне Аўстрыі. Уздоўж каналаў і вузкіх крывых вуліц разьмяшчаюцца багата дэкараваныя цэрквы, палацы. На цэнтральнай плошчы Сан-Марка — базыліка (IX—XV стагодзьдзя), Палац дожаў (XIV—XV стагодзьдзяў), Старая бібліятэка Сан-Марка (XVI стагодзьдзя), будынкі рэлігійных братэрстваў (скоўл), кляштары. Горад і лагуна уключаныя ў сьпіс Сусьветнай спадчыны.
Адміністрацыйны падзел
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Гранд-канал (Canal Grande), выгінаючыся S-вобразна, праходзіць праз цэнтар Вэнэцыі, вынікаючы старому рэчышчу ракі. Яго бакі, у сваю чаргу, вызначаюць 6 адміністрацыйных раёнаў (sestieri), якія склаліся яшчэ ў сярэднія стагодзьдзі.
- Сан-Марка (San Marco)
- Канарэджа (Cannaregio)
- Кастэльлё (Castello)
- Дарсадура (Dorsoduro)
- Сан-Полё (San Polo)
- Санта-Крочэ (Santa Croce)
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- UNESCO Venice Office
- Карта Вэнэцыі
- Sectioned map of Venice
- Architecture of Venice: palaces
- A tour of Venice, Europe’s largest carfree city
- Satellite image from Google Maps
- For broadband: Interactive high quality fullscreen QTVR panoramas
- Venice in one picture a day
- A virtual tour of Venice, with free audio guide in mp3