Перайсьці да зьместу

Эндру Ўілсан

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Ўілсан.
Эндру Ўілсан
Дата нараджэньня 15 кастрычніка 1961(1961-10-15)[1] (63 гады)
Месца нараджэньня
Месца вучобы
Занятак аўтар, палітоляг, гісторык, славіст
Навуковая сфэра Украіна і Беларусь
Месца працы

Эндру Ўілсан (па-ангельску: Andrew Wilson; нар. {{15 кастрычніка 1961, Камбрыя, Ангельшчына, Вялікабрытанія) – брытанскі гісторык, палітоляг і спэцыяліст па Ўсходняй Эўропе.

Ўілсан вывучаў гісторыю ў Оксфардзкім унівэрсытэце й атрымаў ступень доктара філязофіі ў Лёнданскай школе эканомікі й палітычных навук у 1993 годзе[3]. Працаваў у каледжы Сідні Сасэксу(simple) пры Кембрыдзкім унівэрсытэце. Зьяўляецца выкладчыкам расейска- і ўкраіназнаўства у Школе славяна-ўсходнеэўрапейскіх дасьледаваньняў(pl) пры Ўнівэрсытэцкім каледжы Лёндану(uk)[3].

Ўілсан – старэйшы навуковы супрацоўнік аналітычнага цэнтру «Эўрапейская рада па міжнародных адносінах(uk)»[4]. Таксама сябра рады дырэктараў «Ukraine Today(uk)», украінскага навіновага каналу на ангельскай мове[5]. Ён таксама ганаровы супрацоўнік Каралеўскага інстытуту міжнародных адносінаў(uk)[3].

Напісаў шэраг кніг і часопісных артыкулаў у асноўным па Расеі, Украіне й Беларусі. Валодае ўкраінскаю, расейскаю, размоўнаю францускаю й трохі беларускаю мовамі[4].

Выбраная бібліяграфія

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • The Crimean Tatars. A situation report on the Crimean Taters for International Alert. International Alert, London 1994.
  • Ukraine: Perestroika to Independence (у суаўтарстве з Тарасам Кузьё(uk)). St. Martin’s Press, New York 1994, ISBN 0-312-08652-0.
  • The Donbas between Ukraine and Russia. The Use of History in Political Disputes. In: Journal of Contemporary History(en), Jg. 30 (1995), С. 265–289.
  • Ukrainian Nationalism in the 1990s. A Minority Faith, Cambridge University Press, Cambridge 1996, ISBN 0-521-48285-2.
  • The Ukrainians: Unexpected Nation, Yale University Press, New Haven 2000, ISBN 0-300-08355-6.[6]
  • The legacy of the Soviet Union (у суаўтарстве з Wendy Slater). Palgrave Macmillan, Basingstoke 2004, ISBN 1-4039-1786-8.
  • Virtual Politics: Faking Democracy in the Post-Soviet World, Yale University Press, New Haven 2005, ISBN 0-300-09545-7.
  • Ukraine’s Orange Revolution, Yale University Press, New Haven 2005, ISBN 0-300-11290-4.
  • Belarus: The Last European Dictatorship, Yale University Press, New Haven 2012, ISBN 978-0-300-13435-3 (новае выданьне 2021 году: New Haven, London: Yale University Press(uk) – 384 с. — ISBN 978-0-300-25921-6)
  • Ukraine Crisis: What It Means for the West. Yale University Press, New Haven 2014, ISBN 978-0-300-21159-7.
  • Клименко О. В. Вільсон Ендрю Лівінгстон // Енциклопедія історії України : у 10 т. / редкол.: В. А. Смолій (голова) та ін. ; Інститут історії України НАН України. — К.: Наук. думка, 2003. — Т. 1 : А — В. — С. 563.
  • Вільсон (Wilson) Ендрю Лівінгстон // Україна в міжнародних відносинах. Енциклопедичний словник-довідник. Випуск 5. Біографічна частина: А-М / Відп. ред. М.М. Варварцев. — К.: Ін-т історії України НАН України, 2014. — С. 70–71.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]