Ян Станкевіч
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Станкевіч.
Ян Станкевіч | |
![]() | |
Род дзейнасьці | мовазнаўца, гісторык, палітычны дзяяч |
---|---|
Дата нараджэньня | 26 лістапада 1891 |
Месца нараджэньня | в. Арляняты, Ашмянскі павет |
Дата сьмерці | 16 жніўня 1976 |
Месца сьмерці | Гаўтарн, Пэнсыльванія, ЗША |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | мовазнаўца, гісторык, палітык |
Навуковая сфэра | гісторыя і мовазнаўства |
Месца працы |
|
Псэўданімы | Янучонак Я., Янучонак І., Янучонак, Вайцюлевіч П., Скарыніч Б., Скарыніч Бр. і Скарыніч Брачыслаў |
Дзеці | Вячка Станкевіч |
Ян (Я́нка) Станке́віч, псэўданімы Брачыслаў Скарынін, Ян Янушонак (26 лістапада 1891, в. Арляняты, Ашмянскі павет — 16 жніўня 1976, Гаўтарн, Пэнсыльванія, ЗША) — беларускі мовазнаўца, гісторык, палітычны дзяяч, брат Адама Станкевіча. Доктар славянскае філялёгіі й гісторыі (1926).
Біяграфічны нарыс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У Першую сусьветную вайну служыў у дзеючай расейскай арміі. Удзельнік зьезду беларускіх нацыянальных арґанізацыяў у Менску (сакавік 1917), зьезду настаўнікаў Менскае губэрні (травень 1917). Зь сьнежня 1917 у Вільні, удзельнік стварэньня Беларускага навуковага таварыства, у студзені 1918 абраны ў склад Віленскае беларускае рады, удзельнічаў у сэсіі Рады БНР у Менску (24-25 сакавіка 1918). У лістападзе 1918 кааптаваны ў склад Летувіскае Тарыбы. Пасьля прыходу ў Вільню Чырвонае Арміі працаваў у літаратурна-выдавецкім аддзеле Наркамасьветы Летувіска-Беларускае ССР, загадваў беларускім выдавецтвам «Веда». У час польска-савецкае вайны 1919—1920 гадоў сябра Цэнтральнае беларускае рады Віленшчыны й Гарадзеншчыны, прэзыдыюму Беларускае цэнтральнае школьнае рады.
Скончыў Віленскую беларускую гімназію (1921), Карлаў унівэрсытэт у Празе (1926). Доктар славянскае філялёгіі й гісторыі (1926). Працаваў выкладчыкам беларускае мовы ў Варшаўскім унівэрсытэце (1928—1932) і Ўнівэрсытэце Стэфана Баторыя ў Вільні (1927—1940). Друкаваўся ў часопісе «Крывіч», заходнебеларускіх выданьнях.
Ян Станкевіч быў паслом Сойму Польшчы (1928—1930). Як палітык быў прыхільнікам польска-беларускага збліжэньня, за што яго ня раз крытыкавалі беларускія групоўкі.
У 1940 Янка Станкевіч выехаў у Варшаву, дзе далучыўся да дзейнасьці Беларускага камітэту. Ян Станкевіч супрацоўнічаў з Вацлавам Іваноўскім, наладзіў кантакты з польскім антыфашысцкім падпольлем, стварыў кансьпірацыйную групу пад назвай Партыя беларускіх нацыяналістаў (ПБН). Стратэгічнай мэтай гэтае дзейнасьці была адбудова беларускае дзяржаўнасьці ў апоры на Польшчу.
З восені 1941 году Ян Станкевіч жыў у Менску, куды перамясьціўся й ЦК Партыі беларускіх нацыяналістаў, нядоўга працаваў у школьным аддзеле Менскае ўправы. Станкевіч быў сябрам Беларускае народнае самапомачы, Беларускае незалежніцкае партыі, навуковага аддзелу Беларускае цэнтральнае рады, адным з заснавальнікаў Беларускага навуковага таварыства. Выкладаў гісторыю Беларусі ў падафіцэрскай школе паліцыі ў Менску.
З 1944 у эміграцыі. У Нямеччыне ён аднавіў дзейнасьць Беларускага навуковага таварыства. З 1949 Ян Станкевіч жыў у ЗША, удзельнічаў у працы Беларуска-амэрыканскага задзіночаньня, Беларуска-амэрыканскага зьвязу, выдаваў часопіс «Веда», «Незалежнік», супрацоўнічаў зь Беларускім інстытутам навукі й мастацтва й ягоным выданьнем «Запісы», часопісам «Сяўбіт», ґазэтай «Бацькаўшчына» (Мюнхэн), «Беларус» (Нью-Ёрк) і інш. Заснавальнік (разам са Станіславам Станкевічам) Вялікалітоўскага фонду імя Л. Сапегі.
Пахаваны на беларускіх могілках у Саўт-Рывэры, штат Нью-Джэрзі, ЗША.
Навуковая дзейнасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Аўтар працаў зь беларускай гісторыі, гістарыяграфіі, мовазнаўства («Месца беларускага языка сярод іншых славянскіх языкоў і час яго ўзьнікненьня», 1930; «Час узьнікненьня беларускага і ўкраінскага народаў», 1931; «Крыўя-Беларусь у мінуласьці», 1942; «Этнаграфічная і гістарычная тэрыторыі і граніцы Беларусі», 1953, на беларускай і ангельскай мовах; «3 гісторыі Беларусі»,1958; Mova rukapisu Al Kitab. Kryvickaha muzeju Ivana Łuckieviča u Vilni. Čaść 1. Fonetyka, New York, 1954; «Нарысы з гісторыі Вялікалітвы-Беларусі», 1978). Беларусь называў Крывіяй (зыходзячы з «крывіцкай» канцэпцыі этнагенэзу беларусаў) ці Вялікалітвой. Трансьлітарыраваў кітаб 1-й паловы 18 ст.(Кітаб Івана Луцкевіча). Падрыхтаваў «Беларуска-расейскі (Вялікалітоўска-расейскі) слоўнік» (выд. ў 1990).
Бібліяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Я. Станкевіч. Нашыя прозьвішчы. / Клаўдзі Дуж-Душэўскі // Беларускі сьцяг : часопіс. — Коўна: Урад БНР, 1922. — № 4. жнівень—верасень. — С. 29—33.
- Філ. Канд. Я. Станкевіч. Кнігапісь. Крывіч, месячнік літэратуры і грамадзкага жыцьця пад рэдакцыяй В. Ластоўскага. / Ст. Вольскі // Сялянская ніва : газэта. — Вільня: Орган Беларускага Сялянскага Саюзу, 30 траўня 1926. — № 16. — С. 2, 3.
- Філ. Канд. Я. Станкевіч. Кнігапісь. Крывіч, месячнік літэратуры і грамадзкага жыцьця пад рэдакцыяй В. Ластоўскага. / Ст. Вольскі // Сялянская ніва : газэта. — Вільня: Орган Беларускага Сялянскага Саюзу, 8 чэрвеня 1926. — № 17. — С. 2, 3.
- Філ. Канд. Я. Станкевіч. Кнігапісь. Крывіч, месячнік літэратуры і грамадзкага жыцьця пад рэдакцыяй В. Ластоўскага. / Ст. Вольскі // Сялянская ніва : газэта. — Вільня: Орган Беларускага Сялянскага Саюзу, 20 чэрвеня 1926. — № 18. — С. 2, 3.
- Філ. Канд. Я. Станкевіч. Кнігапісь. Крывіч, месячнік літэратуры і грамадзкага жыцьця пад рэдакцыяй В. Ластоўскага. / Ст. Вольскі // Сялянская ніва : газэта. — Вільня: Орган Беларускага Сялянскага Саюзу, 18 ліпеня 1926. — № 21. — С. 2, 3.
- Д-р Я. Станкевіч. «Казкі і апавяданьні беларусаў з Слуцкага павету». // Родныя гоні : месячнік літаратуры й культуры Заходняе Беларусі. — 1927, чэрвень. — № 4. — С. 37—38.
- Д-р Я. Станкевіч. Беларуская Акадэмічная Конфэрэнцыя 14.—21.XI.1926 і яе працы дзеля рэформы беларускае абэцэды й правпісу. // Родныя гоні : месячнік літаратуры й культуры Заходняе Беларусі. — 1927, ліпень—жнівень. — № 5. — С. 26—34.
- Д-р Я. Станкевіч. Беларуская Акадэмічная Конфэрэнцыя 14.—21.XI.1926 і яе працы дзеля рэформы беларускае абэцэды й правпісу. // Родныя гоні : месячнік літаратуры й культуры Заходняе Беларусі. — 1927, верасень—кастрычнік. — № 6. — С. 44—50.
- Др. Ян Станкевіч. Повесьці й апавяданьні беларускіх (крывіцкіх) летапісаў. // Маладая Беларусь : часопіс. — 1936. — № 1. — С. 35—49.
- Др. Я. Станкевіч. Гісторыя беларускага языка. — Вільня: Выданьне аўтара, 1939. — 16 с.
- Я. Станкевіч. Некаторыя праўніцкія тэрміны беларускія. — Нью-Ёрк: Крывіцкае навуковае т–ва Пранцішка Скарыны, 1953. — 84 с.
- Друкары Йван Хведаровіч Рагаза а Пётра Мсьціславец. Нью-Ёрк, 1969;
- 3 украінскіх дачыненьняў да Вялікалітвы–Беларусі. Нью-Ёрк, 1970;
- Беларускія мусульмане і беларуская літаратура арабскім пісьмом. Вільня, 1933 (3–е выд. Менск, 1991);
- Зьмена граматыкі беларускага языка ў БСРР. Вільня, 1936 (рэпр. выд.: Менск, 1991);
- Гісторыя беларускага языка. Вільня, 1939 (рэпр. выд.: Менск, 1992)
- Маленькі маскоўска–беларускі (крывіцкі) слоўнічак фразэолёгічны і прыказкаў ды прывітаньні, зычэньні і інш. Менск. 1944
- Гісторыя Беларусі і расейская чорная сотня // Спадчына. 1998. № 2.
Творы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Др. Я. Станкевіч. Беларуска-расейскі (Вялікалітоўска-расейскі) слоўнік. Byelorussian-Russian (Greatlitvan-Russian) Dictionary by Dr. J. Stankevich. — Published by: Lew Sapieha Greatlitvan (Byelorussian) Foundation, New York. Library of Congress Catalog Card No. 89-092248. — 1305 бачынаў (Скапіяваць кнігу у фармату pdf)
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Вячорка В., Шупа С. Станкевіч, Ян. // Беларуская мова: Энцыклапедыя / Пад рэд. А. Я. Міхневіча. — Мн.: БелЭн, 1994. С. 530, 531.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Нарадзіліся 26 лістапада
- Нарадзіліся ў 1891 годзе
- Памерлі 16 жніўня
- Памерлі ў 1976 годзе
- Пахаваныя на Беларускіх могілках у Саўт-Рывэры
- Навучаліся ў Віленскай беларускай гімназіі
- Выпускнікі Карлавага ўнівэрсытэту
- Выкладчыкі Варшаўскага ўнівэрсытэту
- Выкладчыкі Віленскага ўнівэрсытэту
- Нарадзіліся ў Арлянятах
- Беларускія палітыкі
- Беларускія мовазнаўцы
- Беларускія гісторыкі
- Беларускія парлямэнтарыі Польскай Рэспублікі (1918—1939)
- Скаўцкі рух на Беларусі
- Амэрыканцы беларускага паходжаньня
- Памерлі ў Пэнсыльваніі
- Дактары філялягічных навук
- Перакладчыкі Бібліі на беларускую мову
- Беларускія нацыяналісты і нацыяналісткі
- Сябры Беларускай народнай самапомачы
- Сябры Беларускай цэнтральнай рады
- Сябры Арганізацыі беларускіх нацыяналістаў
- Сябры Беларуска-амэрыканскага задзіночаньня