Дэзынфармацыя
Дэзынфарма́цыя — загадзя ілжывая інфармацыя, якая прадстаўляецца суперніку альбо дзелавому партнэру для больш эфэктыўнага вядзеньня баявых дзеяньняў, супрацоўніцтва, праверкі на выцечку інфармацыі й кірунак яе выцечкі, выяўленьне патэнцыйных кліентаў чорнага рынку.
Таксама дэзынфармацыяй (дэзынфармаваньнем) называецца сам працэс маніпуляваньня інфармацыяй, г.зн.: увядзеньне каго-небудзь у зман шляхам прадастаўленьня няпоўнай інфармацыі ці поўнай, але ўжо не патрэбнай інфармацыі, скажэньне кантэксту, скажэньне часткі інфармацыі.
Дэзынфармацыя, такім чынам, — гэта прадукт дзейнасьці чалавека, спроба стварыць ілжывае ўражаньне і, адпаведна, падштурхнуць да жаданых дзеяньняў і/ці бязьдзейнасьці.
Установы выкрыцьця[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Эўрапейскі Зьвяз: Усходняя апэрацыйная група стратэгічных зносін
Польшча: «OKO.press(pl)»
Чэхія: «Seznam Zprávy(cs)»
Украіна: «Детектор медіа(uk)», «StopFake(uk)»