Аляксандар Краўцэвіч
Алесь Краўцэвіч | |
Варшава (Польшча), 19 верасьня 2013 г. | |
Дата нараджэньня | 13 верасьня 1958 (62 гады) |
---|---|
Месца нараджэньня | вёска Лупачы, Мастоўскі раён, Гарадзенская вобласьць, Беларуская ССР, СССР |
Грамадзянства | СССР СССР |
Месца вучобы | Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт (1981) |
Занятак | археоляг, гісторык і лектар |
Навуковая сфэра | Гісторыя |
Месца працы | Вышэйшая эканамічная школа ў Беластоку |
Вядомы як | Аўтар кнігі «Гедымін (1316–1341). Каралеўства Літвы і Русі» |
Навуковая ступень | доктар гістарычных навук[d] |
Навуковы кіраўнік | Міхась Ткачоў |
Узнагароды | Прэмія імя Францішка Багушэвіча (2013) |
Подпіс | ![]() |
Аляксандар Канстантынавіч Краўцэвіч (нар. 13 верасьня 1958, вёска Лупачы Мастоўскага раёну) — беларускі гісторык і археоляг. Доктар гістарычных навук (1998), прафэсар. Ляўрэат Прэміі імя Ф.Багушэвіча 2013[1].
Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Скончыў БДУ (1981). У 1981—1984 гадах навучаўся ў асьпірантуры Інстытуту археалёгіі АН СССР. У 1985—1987 роках працаваў малодшым навуковым супрацоўнікам аддзелу археалёгіі ў Інстытуце гісторыі НАН Беларусі. У 1987—1990 роках — у Беларускім Рэстаўрацыйна-праектным інстытуце (начальнік аддзелу архітэктурна-археалягічных дасьледаваньняў). У 1988 року абараніў кандыдацкую дысэртацыю па тэме «Гарады і замкі Беларускага Панямоння 14—17 стст. (планіроўка, культурны слой)» (кіраўнік акадэмік Барыс Рыбакоў). У 1991—1993 роках займаў пасаду загадніка аддзелу археалёгіі ў архітэктурна-рэстаўрацыйным каапэратыве «Арк», далей — на пасадзе намесьніка Старшыні Дзяржаўнай інспэкцыі аховы гістарычна-культурнай спадчыны (1993), першага прарэктара Гарадзенскага дзяржунівэрсытэту (1994—1995).
У сакавіку 1995 року з прычыны зьмены палітычнай сытуацыі ў Беларусі адыйшоў з пасады прарэктара і паступіў у дактарантуру БДУ (1995—1998). У лютым 1996 — траўні 1997 року праходзіў навуковае стажыраваньне ў Ягелонскім унівэрсытэце ў Кракаве (кіраўнік — прафэсар Ежы Выразумскі). 4 сьнежня 1998 року ў Інстытуце гісторыі НАН Беларусі абараніў доктарскую дысэртацыю па тэме «Вялікае Княства Літоўскае ў другой палове 13 — пачатку 14 ст.: генезіс дзяржавы па пісьмовых і археалагічных крыніцах». У 2001 року абраны Старшынём выканкаму Рады Беларускага Гістарычнага Таварыства, таго ж року — прафэсар Вышэйшай эканамічнай школы ў Беластоку[2]. Ад лютага 2005 року сябар Саюзу беларускіх пісьменьнікаў.
Дасьледуе беларускае Сярэднявечча, палітычную гісторыю Вялікага Княства Літоўскага. Ад 1998 року рэдагуе выданьне ў Горадні навуковага гістарычнага і краязнаўчага часопіса «Гістарычны Альманах». Ад чэрвеня 2015 году вядзе цыкль перадач «Загадкі Беларускай гісторыі» на тэлеканале Белсат.
Узнагароды і прэміі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- 2013 — Прэмія імя Ф.Багушэвіча (за кнігу «Гедымін (1316—1341). Каралеўства Літвы і Русі»).
Асноўныя працы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Аўтар працаў пра матэрыяльную культуру местаў, мястэчак і замкаў Панямоньня ХIV—XVIII стагодзьдзяў, палітычную гісторыю Вялікага Княства Літоўскага ХIII—XVI стагодзьдзяў, этнічныя працэсы на Беларусі ад Сярэднявечча да найноўшага часу.[2]
- Майстар наш продак. — Мн.: Народная асвета, 1990. — 88 с.
- Гарады і замкі Беларускага Панямоння 14—18 стст.: Планіроўка, культурны слой. — Мн.: Навука і тэхніка, 1991. — 171 с.
- Краўцэвіч А. К., Якшук Г. М. Стары Мір. — Мн.: Навука і тэхніка, 1993. — 85 с.
- Гродзенскі замак. — Мн.: Юнацтва, 1993.
- Тэўтонскі ордэн (Ад Ерусаліма да Грунвальда). — Мн.: «Навука і тэхніка», 1993.
- Здановіч Н. І., Краўцэвіч А. К., Трусаў А. А. Матэрыяльная культура Міра і Мірскага замка. — Мн.: Навука і тэхніка, 1994. — 152 с.
- Стварэнне Вялікага Княства Літоўскага / Рэд. Георгі Штыхаў. — Мн.: Беларуская навука, 1998. — 208 с. ISBN 985-08-0249-9
- Вялікі князь Вітаўт. — Мн.: Юнацтва, 1998. — 48 с.
- Стварэнне Вялікага Княства Літоўскага. 2-е выданне. — Жэшаў, 2000. — 238 с.
- Замкі Гедыміна пры заходняй мяжы Літвы // Castrum, urbis et bellum / Рэд. Генадзь Семянчук, Андрэй Мяцельскі. — Баранавічы, 2002. — 422 с ISBN 985-6676-13-4
- Powstanie Wielkiego Księstwa Litewskiego. — Białystok: Wydawnictwo Wyższej Szkoły Ekonomicznej w Białymstoku, 2003. — 191 s.
- Тэрміны «Літва» і «Летува» ў сучаснай беларускай гістарыяграфіі // Гістарычны Альманах том 9 / 2004
- Міндаўг: Пачатак вялікага гаспадарства. — Мн.: «Мастацкая Літаратура», 2005.
- Рыцары і дойліды Гародні. — Гародня-Wrocław, 2009. ISBN 978-83-61617-97-6
- Гістарычная Літва і этнагенез беларусаў // «Наша Слова» № 11 (902)
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Бугай М. Кіраўніком ПЭН-Цэнтра пераабралі паэта Андрэя Хадановіча
- ^ а б Краўцэвіч Аляксандр Канстанцінавіч // ВКЛ. Энцыкл. Т. 2. — Менск, 2005. С. 144
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Краўцэвіч А. К. // Археалогія і нумізматыка Беларусі: Энцыклапедыя. — Менск: БелЭн, 1993. — 702 с.: іл. ISBN 5-85700-077-7. — С. 341.
- Краўцэвіч А. К. // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4: Кадэты — Ляшчэня / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Менск: БелЭн, 1997. — 432 с.: іл. ISBN 985-11-0041-2. — С. 254.
- Краўцэвіч А. К. // Выкладчыкі Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы. — Гродна: ГрДУ, 1999. — 595 с ISBN 985-417-164-7. — С. 250.
- Пяткевіч А. М. Краўцэвіч А. К. // Людзі культуры з Гродзеншчыны. — Гродна: ГрДУ, 2000. — С. 163.
- Краўцэвіч А. К. // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Менск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 788 с.: іл. ISBN 985-11-0378-0. — С. 144.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Аляксандр Краўцэвіч // на pawet.net