Усевалад Ігнатоўскі
Усевалад Ігнатоўскі лац. Usievaład Ihnatoŭski | |
| Дата нараджэньня | 19 красавіка 1881 |
|---|---|
| Месца нараджэньня | |
| Дата сьмерці | 4 лютага 1931[1] (49 гадоў) |
| Месца сьмерці | |
| Месца пахаваньня | |
| Месца вучобы | Тартускі ўнівэрсытэт (1911) |
| Занятак | гісторык, палітык |
| Навуковая сфэра | гісторыя |
| Месца працы | |
| Сябра ў | Нацыянальная акадэмія навук Украіны, Беларуская школьная рада Меншчыны і Маладая Беларусь[d] |
Усе́валад Мака́равіч Ігнато́ўскі (19 красавіка 1881, вёска Такары, цяпер Камянецкі раён Берасьцейскай вобласьці — 4 лютага 1931, Менск) — беларускі гісторык, грамадзкі й палітычны дзяяч. Першы прэзыдэнт АН Беларусі (1928).
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У 1911 годзе скончыў Тартускі ўнівэрсытэт (Юр’еўскі). У 1914—1921 працаваў выкладнікам, старшынём пэдагагічнай рады Менскага настаўніцкага інстытуту. У 1915 стварыў культурна-асьветніцкую арганізацыю «Наш край» (у 1917 пераўтвораная ў арганізацыю «Маладая Беларусь»). У час польскай акупацыі ў студзені 1920 на базе «Маладой Беларусі» стварыў Беларускую камуністычную арганізацыю (БКА). Як яе старшыня 31 ліпеня 1920 удзельнічаў у падпісаньні «Дэкларацыі аб абвяшчэнні Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусь». Са сьнежня 1920 народны камісар асьветы БССР. У 1926 старшыня, з 1927 першы прэзыдэнт Інстытуту беларускай культуры, са сьнежня 1928 прэзыдэнт Беларускай акадэміі навук, дырэктар Інстытуту гісторыі.
У час кампаніі супраць гэтак званага нацыянал-дэмакратызму ў 1930 быў вызвалены ад пасады прэзыдэнта АН Беларусі, як «кулацкі агент» выклікаўся на допыты ў АДПУ. Неўзабаве выключаны з партыі. Пачалася крытыка ягоных гістарычных поглядаў, абсурднае цкаваньне. 3 лютага 1931 году Янка Купала залечваў у шпіталі рану, якую нанёс сабе пры спробе самагубства. У гэты дзень яго наведаў Ігнатоўскі і паведаміў, што ўсе абвінавачваньні супроць Купалы перакладзеныя на Ігнатоўскага. Скончыў жыцьцё самагубствам 4 лютага 1931. Пахаваны ў Менску на Вайсковых могілках.
Адыграў значную ролю ў правядзеньні палітыкі беларусізацыі, у вырашэньні праблемы ўзбуйненьня БССР, спрыяў вяртаньню беларускай эміграцыі на радзіму. Навуковыя працы Ігнатоўскага склалі падмурак нацыянальнай канцэпцыі гісторыі беларускага народу. Гэтая канцэпцыя найбольш поўна выкладзеная ў кнізе «Кароткі нарыс гісторыі Беларусі» (1-е выд. 1919, 5-е выд. 1991), якая доўгі час была падручнікам.
Ён падзяляў гісторыю Беларусі на 5 пэрыядаў:
- Полацкі пэрыяд сярэднявечнай гісторыі Беларусі (IX—XII стагодзьдзі) зыходзячы з таго, што Полацкае княства было ад пачатку незалежным, і толькі на некалькі рокаў (у 1-й палове 12 ст.) яно трапіла ў залежнасьць ад Кіеўскага, каб яшчэ раз дабіцца самастойнасьці.
- Другі пэрыяд гісторыі Беларусі (XIII — 1-я палова XVI стагодзьдзя).
- Трэці пэрыяд навуковец называе польскім (2-я палова XVI—XVIII стагодзьдзі), паколькі ён лічыць, што пасьля Люблінскай вуніі «Літва і Беларусь былі інкарпараваныя (улучаныя) у арганізм Польшчы».
- Чацьверты пэрыяд гісторыі Беларусі адносіцца да канца XVIII — пачатку XX стагодзьдзя]], калі Беларусь уваходзіла ў склад Расейскай імпэрыі.
- Пяты пэрыяд — упершыню ў маладой беларускай нацыянальнай гістарыяграфіі — дасьледнік прысьвяціў савецкаму пэрыяду.
| Папярэднік — |
Прэзыдэнт Беларускай акадэміі навук сьнежань 1928 — люты 1931 |
Наступнік Павал Горын (Каляда) (люты 1931 — люты 1936) |
Быў жанаты (з 1908) з Марыяй Севасьцянаўнай Арэф’евай. Сыны: Міхаіл, Юры, Валянцін. Уся сям’я трапіла пад рэпрэсіі, Юры і Валянцін былі расстраляныя ў 1937.
Бібліяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
|
|
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
|
|
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Нарадзіліся 19 красавіка
- Нарадзіліся ў 1881 годзе
- Нарадзіліся ў Гарадзенскай губэрні
- Памерлі 4 лютага
- Памерлі ў 1931 годзе
- Памерлі ў Менску
- Пахаваныя на Вайсковых могілках
- Выкладчыкі БДПУ імя Максіма Танка
- Супрацоўнікі Інстытуту беларускай культуры
- Супрацоўнікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
- Супрацоўнікі Інстытуту гісторыі НАН Беларусі
- Выкладчыкі БДУ
- Выпускнікі Тартускага ўнівэрсытэту
- Беларускія гісторыкі
- Сябры ЦВК БССР
- Акадэмікі Акадэміі навук БССР
- Рэпрэсаваныя ў БССР
- Палітыкі-самагубцы