Дзяніс Марціновіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Дзяніс Марціновіч
Дзяніс Аляксандравіч Марціновіч
Род дзейнасьці Журналіст
Дата нараджэньня 8 жніўня 1986 (37 гадоў)
Месца нараджэньня Менск, Беларуская ССР, СССР
Грамадзянства Беларусь
Месца вучобы
Занятак літаратуразнаўца, тэатральны крытык, журналіст, літаратурны крытык, гулец у інтэлектуальныя гульні
Навуковая сфэра літаратуразнаўства[1] і літаратурная крытыка[1]
Месца працы
Бацька Алесь Марціновіч
Узнагароды
Сайт denis86.blog.tut.by
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Марціновіч.

Дзяніс Марціновіч (1986, Менск) — беларускі гісторык, літаратурны і тэатральны крытык, журналіст.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся ў сям’і пісьменьніка Алеся Марціновіча. Брат Ягор Марціновіч працуе журналістам. Вучыўся ў Нацыянальным гуманітарным ліцэі імя Якуба Коласа. Скончыў Ліцэй Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту (2004). Як пераможца рэспубліканскай алімпіяды па гісторыі быў залічаны без экзамэнаў на гістарычны факультэт БДУ, які скончыў у 2009 годзе з чырвоным дыплёмам. У 2010 г. закончыў магістратуру таго ж факультэта па спэцыялізацыі «ўсеагульная гісторыя». Магістар гістарычных навук (2010). Зь лістапада 2010 г. асьпірант гістарычнага факультэта БДУ. Адначасова зь 2010 г. аглядальнік газэты «Літаратура і Мастацтва».

Творчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя выявы
Выпуск праграмы «Дыяблог. Пра літаратуру» на тэлеканале «Беларусь 3» з удзелам Дзяніса Марціновіча. 23 лістапада 2015

Друкуецца з 1999 году. Піша на беларускай і расейскай мовах. Аўтар кнігі «Донжуанскі сьпіс» Караткевіча" (Менск, 2012) і больш як 300 публікацыяў (навуковыя артыкулы аб грамадзка-палітычным разьвіцьці СССР 1920-30-х гадоў і беларускай гістарычнай літаратуры ХХ ст., рэцэнзіі на творы сучасных беларускіх пісьменьнікаў і пастаноўкі ў драматычным і музычным тэатрах). Друкаваўся ў часопісах «Беларуская думка», «Бярозка», «Дзеяслоў», «Маладосць», «Мастацтва», «Нёман», «Полымя», «Роднае слова», газэтах «Культура», «Літаратура і Мастацтва», «Настаўніцкая газэта» і іншых.

Кніга[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 2012 годзе ў сэрыі «Менскія маладыя галасы», якую заснавала Менскае гарадзкое аддзяленьне Саюза пісьменьнікаў Беларусі выйшла кніга «Донжуанскі сьпіс» Караткевіча: Літаратуразнаўчыя дасьледаваньні і артыкулы" (Мн.: «Чатыры чвэрці», 2012. — 114 с.). У ёй дасьледуюцца асобы 10 жанчынаў, якіх кахаў Уладзімер Караткевіч. Імёны некаторых зь іх уведзены ў навуковы зварот упершыню.

Прызнаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Чэмпіён Беларусі сярод школьнікаў па гульні «Брэйн-рынг» (у складзе каманды «Дурол»; 2004).
  • Бронзавы прызэр чэмпіянату Беларусі сярод школьнікаў па гульні «Што? Дзе? Калі?» (у складзе каманды «Дурол»; 2004).
  • Ляўрэат рэспубліканскага конкурсу навуковых працаў студэнтаў вышэйшых навучальных установаў Рэспублікі Беларусь (2007).
  • Сябра Саюзу пісьменьнікаў Беларусі (з 2012 году).
  • «Нацыянальная літаратурная прэмія» ў намінацыі «Лепшы твор літаратурнай крытыкі і літаратуразнаўства» за кнігу «Жанчыны ў жыцці Ўладзіміра Караткевіча» (2015)[2][3].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Marcìnovìč, Dzjanìs Aljaksandravìč // Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
  2. ^ Яна Багданава (6 верасьня 2015) 6 авторов получили Первую национальную литературную премию (рас.) Праверана 7 верасьня 2015 г.
  3. ^ Аўтар «Нашай Нівы» стаў уладальнікам Першай нацыянальнай літаратурнай прэміі. Наша Ніва (6 верасьня 2015). Праверана 7 верасьня 2015 г.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]