Лідзія Савік
Лідзія Савік лац. Lidzija Savik | |
Дата нараджэньня | 1 сакавіка 1936 |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 22 чэрвеня 2024 (88 гадоў) |
Месца сьмерці | |
Месца вучобы | |
Занятак | літаратуразнаўца |
Вядомая як | дасьледніца пісьменства беларускай дыяспары |
Сябра ў | Саюз беларускіх пісьменьнікаў, Згуртаваньне беларусаў сьвету Бацькаўшчына і Міжнародная асацыяцыя беларусістаў |
Навуковая ступень | кандыдат філялягічных навук[d] |
Лі́дзія Сымо́наўна (Сямёнаўна) Са́вік (1 сакавіка 1936, в. Камуна, Любанскі раён, цяпер Менская вобласьць, Беларусь — 22 чэрвеня 2024, Менск, Беларусь) — пісьменьніца, літаратуразнаўца, крытык. Кандыдатка філялягічных навук (1977), прафэсарка (2001), ганаровая акадэмік Міжнароднай акадэміі навук Эўраазіі (1995).
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзілася ў сялянскай сям’і Адама Васілевіча і Алены Піліпаўны Адзярыха. Бацькі, разам зь іншымі, былі арганізатарамі сельскагаспадарчай камуны (в. Камуна) на Мар’інскім балоце «Над ракой Арэсай». У першыя дні Вялікай Айчыннай вайны бацька пайшоў на фронт і загінуў у 1941 г. пад Масквой. Вёску Камуну спалілі немцы, маці з двума дзецьмі, Лідай і Ірынай (будучая сьпявачка), знаходзілася ў партызанскім атрадзе «Камсамолец» брыгады імя Панамарэнкі, была сувязной, потым у гаспадарчым узводзе, узнагароджана ордэнам і баявымі мэдалямі. Пасьля вяртаньня Чырвонай арміі нейкі час жылі ў Любані (там Ліда пайшла ў першую клясу), потым, у сувязі зь пераводам айчыма Сымона Шыкунова на працу ў Барысаў, Заслаўе, Койданаў і пераездам сям’і вучылася ў тых мясцовых школах.
У 1954 г. Лідзія Шыкунова закончыла Койданаўскую школу № 1 Менскай вобласьці, працавала піянэрважатай у Вязанскай школе Койданаўскага раёну (1954—1955), у Койданаўскай школе № 1 (1955—1959), у 1959 г. пераехала ў Менск, настаўнічала ў школе № 62 г. Менску. Скончыла філялягічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту (1962), Інстытут удасканаленьня настаўнікаў (1964), асьпірантуру. Працавала ў Фундамэнтальнай бібліятэцы АН БССР імя Якуба Коласа (1966—1978), У 1977 г. абараніла кандыдацкую дысэртацыю па праблемах сучаснай беларускай літаратуры, з 1978 г. працуе ў Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР малодшым, потым старшым навуковым супрацоўнікам, адначасова з 1982 г. у Беларускім унівэрсытэце культуры. Выкладала ў ВНУ беларускую літаратуру, чытала спэцкурсы пра творчасьць рэпрэсаваных і эмігранцкіх пісьменьнікаў. З 1993 г. дацэнт Беларускага ўнівэрсытэту культуры, чытае курс лекцыяў па сучаснай беларускай літаратуры. Чалец Саюзу пісьменьнікаў Беларусі (з 1992), потым Саюзу беларускіх пісьменьнікаў. Адна з арганізатараў і сакратар Рады Згуртаваньня беларусаў сьвету «Бацькаўшчына», чалец Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў. Сакратар сэкцыі крытыкі Саюзу пісьменьнікаў Беларусі, старшыня камісіі па вяртаньні спадчыны беларускіх пісьменьнікаў.
Муж — Мікалай Савік, ураджэнец Койданава (23.07.1937) — вучоны-кібэрнэтык. Сястра — Ірына Сямёнаўна Шыкунова, опэрная сьпявачка.
Дзейнасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Літаратурнай дзейнасьцю займаецца з 1970-х г. Кірунак навуковай дзейнасьці — праблемы разьвіцьця беларускай літаратуры ХХ ст. Атрымала дазвол на працу ў архівах КДБ, сабрала дакладныя зьвесткі пра лёс рэпрэсаваных беларускіх паэтаў і празаікаў. Дасьледуе эмігранцкую беларускую літаратуру. Аўтар больш чым 100 артыкулаў і рэцэнзіяў, 230 энцыкляпэдычных артыкулаў. Зьбірала матэрыялы пра жыцьцё і дзейнасьць вядомых беларусаў у Францыі, Нямеччыны ды ЗША.
Творы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Праблемы сучаснай беларускай «вясковай» прозы. (Агульны агляд мастацкай і крытычнай літаратуры). // Кніга, библиотечное дело и библиография в Белоруссии. Минск. 1974. С. 179—194.
- Проблемы современной белорусской «деревенской» прозы. (10.01.03) Автореферат диссертации на соискание ученой степени кандидата филологических наук /АН БССР Институт литературы им. Янки Купалы/ Минск. 1977. 21 с.
- Адчуванне часу. Тэма вёскі ў сучаснай беларускай прозе. Мінск. 1981.
- Каб не астыла цяпло зямлі. Беларуская проза 70 — пачатку 80-х гг.). Мінск. 1984.
- Пад мірным небам Бацькаўшчыны. Нарыс творчасці Барыса Сачанкі. Мінск. 1986. 120 с.
- У. І. Ленін і Кастрычніцкая рэвалюцыя ў беларускай літаратуры. Мінск. (сааўтары: У. Гніламёдаў да С. Ляўшук).
- Вяртанне. Жыццяпіс Барыса Уладзіміравіча Кіта. Мінск. 1993. 75 с.
- Космас беларуса. Жыцьцяпіс Барыса Уладзіміравіча Кіта, асьветніка, вучонага, патрыёта. Мінск. 1996. 381 с; 2 выд. Мн., 1998. 449 с.
- Пакліканыя. Літаратура беларускага замежжа. Мінск. 2001. 478 с.
- Адна між замкаў. Літаратурны партрэт Вольгі Іпатавай. Мінск. 2003. 165 с.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Багдановіч І. Савік Лідзія. // Беларускія пісьменнікі у 6 тамах. Т. 5. Мінск. 1995. С. 209.
- Драздова З. У. Савік Лідзія. Бібліяграфія. // Беларускія пісьменнікі у 6 тамах. Т. 5. Мінск. 1995. С. 209—210.
- Багдановіч І. На плыні часу // Памяць. Гісторыка-дакументальная хроніка Любанскага раёна. Мінск. 1996.
- Савік Лідзія Сямёнаўна. // Беларуская Энцыклапедыя ў 18 тамах. Т. 14. Мінск. 2002. С. 67-68.
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Дзяржынскага р-на. — Мн.: БЕЛТА, 2004. — 704 с.: іл. ISBN 985-6302-64-1.
- Pages using the JsonConfig extension
- Нарадзіліся 1 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1936 годзе
- Нарадзіліся ў Любанскім раёне
- Памерлі 22 чэрвеня
- Памерлі ў 2024 годзе
- Памерлі ў Менску
- Выпускнікі філялягічнага факультэту БДУ
- Кандыдаты філялягічных навук
- Беларускія літаратаркі
- Беларускія літаратуразнаўцы
- Сябры Саюзу беларускіх пісьменьнікаў