Аляксандар Краўцэвіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Алесь Краўцэвіч»)
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Алесь Краўцэвіч
Аляксандар Канстантынавіч Краўцэвіч
Alyaksandr Kraucevich in Collegium Civitas, Warsaw 2.JPG
Нарадзіўся 13 верасьня 1958(1958-09-13) (60 гадоў)
вёска Лупачы, Мастоўскі раён, Гарадзенская вобласьць, Беларуская ССР, СССР
Навуковая сфэра Гісторыя
Месца працы Вышэйшая эканамічная школа ў Беластоку
Альма-матэр Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт (1981)
Навуковая ступень доктар гістарычных навук[d] і кандыдат гістарычных навук
Навуковы кіраўнік Міхась Ткачоў
Вядомы як Аўтар кнігі «Гедымін (1316–1341). Каралеўства Літвы і Русі»
Узнагароды і прэміі Прэмія імя Францішка Багушэвіча (2013)
Аўтограф Аўтограф

Аляксандар Канстантынавіч Краўцэвіч (нар. 13 верасьня 1958, вёска Лупачы Мастоўскага раёну) — беларускі гісторык і археоляг. Доктар гістарычных навук (1998), прафэсар. Ляўрэат Прэміі імя Ф.Багушэвіча 2013[1].

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Скончыў БДУ (1981). У 19811984 гадах навучаўся ў асьпірантуры Інстытуту археалёгіі АН СССР. У 19851987 роках працаваў малодшым навуковым супрацоўнікам аддзелу археалёгіі ў Інстытуце гісторыі НАН Беларусі. У 19871990 роках — у Беларускім Рэстаўрацыйна-праектным інстытуце (начальнік аддзелу архітэктурна-археалягічных дасьледаваньняў). У 1988 року абараніў кандыдацкую дысэртацыю па тэме «Гарады і замкі Беларускага Панямоння 14—17 стст. (планіроўка, культурны слой)» (кіраўнік акадэмік Барыс Рыбакоў). У 19911993 роках займаў пасаду загадніка аддзелу археалёгіі ў архітэктурна-рэстаўрацыйным каапэратыве «Арк», далей — на пасадзе намесьніка Старшыні Дзяржаўнай інспэкцыі аховы гістарычна-культурнай спадчыны (1993), першага прарэктара Гарадзенскага дзяржунівэрсытэту (19941995).

У сакавіку 1995 року з прычыны зьмены палітычнай сытуацыі ў Беларусі адыйшоў з пасады прарэктара і паступіў у дактарантуру БДУ (19951998). У лютым 1996 — траўні 1997 року праходзіў навуковае стажыраваньне ў Ягелонскім унівэрсытэце ў Кракаве (кіраўнік — прафэсар Ежы Выразумскі). 4 сьнежня 1998 року ў Інстытуце гісторыі НАН Беларусі абараніў доктарскую дысэртацыю па тэме «Вялікае Княства Літоўскае ў другой палове 13 — пачатку 14 ст.: генезіс дзяржавы па пісьмовых і археалагічных крыніцах». У 2001 року абраны Старшынём выканкаму Рады Беларускага Гістарычнага Таварыства, таго ж року — прафэсар Вышэйшай эканамічнай школы ў Беластоку[2]. Ад лютага 2005 року сябар Саюзу беларускіх пісьменьнікаў.

Дасьледуе беларускае Сярэднявечча, палітычную гісторыю Вялікага Княства Літоўскага. Ад 1998 року рэдагуе выданьне ў Горадні навуковага гістарычнага і краязнаўчага часопіса «Гістарычны Альманах». Ад чэрвеня 2015 году вядзе цыкль перадач «Загадкі Беларускай гісторыі» на тэлеканале Белсат.

Узнагароды і прэміі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 2013 — Прэмія імя Ф.Багушэвіча (за кнігу «Гедымін (1316—1341). Каралеўства Літвы і Русі»).

Асноўныя працы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аўтар працаў пра матэрыяльную культуру местаў, мястэчак і замкаў Панямоньня ХIV—XVIII стагодзьдзяў, палітычную гісторыю Вялікага Княства Літоўскага ХIII—XVI стагодзьдзяў, этнічныя працэсы на Беларусі ад Сярэднявечча да найноўшага часу.[2]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Бугай М. Кіраўніком ПЭН-Цэнтра пераабралі паэта Андрэя Хадановіча
  2. ^ а б Краўцэвіч Аляксандр Канстанцінавіч // ВКЛ. Энцыкл. Т. 2. — Менск, 2005. С. 144

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Краўцэвіч А. К. // Археалогія і нумізматыка Беларусі: Энцыклапедыя. Мн.: БелЭн, 1993. — 702 с.: іл. ISBN 5-85700-077-7. — С. 341.
  • Краўцэвіч А. К. // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т.. Т. 4: Кадэты — Ляшчэня / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Менск: БелЭн, 1997. — 432 с.: іл. ISBN 985-11-0041-2. — С. 254.
  • Краўцэвіч А. К. // Выкладчыкі Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы. — Гродна: ГрДУ, 1999. — 595 с ISBN 985-417-164-7. — С. 250.
  • Пяткевіч А. М. Краўцэвіч А. К. // Людзі культуры з Гродзеншчыны. — Гродна: ГрДУ, 2000. — С. 163.
  • Краўцэвіч А. К. // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Менск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 788 с.: іл. ISBN 985-11-0378-0. — С. 144.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]