Анатоль Астапенка
Анатоль Астапенка лац. Anatol Astapienka | |
Дата нараджэньня | 7 жніўня 1947[1] (77 гадоў) |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | пісьменьнік, эсэіст, палітык, фізык, публіцыст |
Навуковая сфэра | фізыка[1][2], квантавая тэорыя поля, фізыка элемэнтарных часьцінак[d], публіцыстыка[2] і палітыка[2] |
Сябра ў | Саюз беларускіх пісьменьнікаў |
Навуковая ступень | доктар навук (2003) і кандыдат фізыка-матэматычных навук[d][1] (1986) |
Анатоль Уладзімеравіч Астапенка (нар. 7 жніўня 1947, Мсьцібаў) — беларускі гісторык, фізык, палітык і публіцыст. Кандыдат фізычна-матэматычных навук (1986), доктар гістарычных навук (2021), прафэсар[3]. Сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў (2006).
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Скончыў Фізычны факультэт БДУ. У 1986 годзе абараніў кандыдацкую дысэртацыю на тэму: «Фэрміён-антыфэрміённае раўраньне і спэктар масаў мэзонаў». У 1999 годзе атрымаў годнасьць дацэнта ў спэцыяльнасьці «Інфарматыка, кіраваньне і вылічальная тэхніка».
Быў заснавальнікам і старшынём Беларускай нацыянальнай партыі (1994—1999). Напісаў праграму БНП, дзе ўпершыню нацыяналізм адкрыта абвяшчаўся базавай праграмнай каштоўнасьцю, а сфармуляваныя прынцыпы БНП былі выразам хрысьціянска-дэмакратычнай ідэалёгіі ва ўмовах Беларусі. З 1998 году — намесьнік старшыні Цэнтральнай Рады партыі БСДГ.
У 2021 годзе ў Кіеўскім нацыянальным унівэрсытэце імя Тараса Шаўчэнкі абараніў дысэртацыю «Этнічныя фактары ў працэсах фармаваньня беларускага народу і нацыі» на ступень доктара гістарычных навук (спэцыяльнасць — «этналёгія»), у якой падкрэсьлівае: «мова „Літвы“ сярэднявечча — беларуская, а „ліцьвін“ — гэта назва беларуса таго часу»[4].
Навуковая дзейнасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Галіны навуковых дасьледаваньняў:
- гісторыя і этналёгія (гісторыя Беларусі, этнагенез беларусаў)
- фізыка (квантавая тэорыя поля, фізыка элемэнтарных часьцінак)
- паліталёгія (палітычныя партыі, ідэалёгіі, нацыянальная ідэя)
У галіне гісторыі і этналёгіі надрукаваў шэраг артыкулаў у беларускіх выданьнях, а таксама ва ўкраінскім навуковым часопісе «Етнічна історія народів Європи». Выдаў манаграфіі «Роль этнических факторов и модерных процессов в формировании белорусской нации» (2020), «Беларусы: ад этнасу да нацыі» (2022).
У галіне паліталёгіі друкаваўся ў часопісах «Весьнік БДУ», «Весьці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі», дзяржаўных энцыкляпэдыях. Выдаў манаграфію «Нацыянальная ідэя ў сучасным сьвеце» (2003).
Аўтар больш за 200 навуковых, навукова-папулярных і мэтадычных артыкулаў і кніг, а таксама навучальна-мэтадычнага комплексу «Правовая информатика», 2005, манаграфіі «Нацыянальная ідэя ў сучасным сьвеце» (2004). У 2010 годзе ў Санкт-Пецербургу ў выдавецтве «Невский простор» выдаў манаграфію «Игде зродилися и ускормлены суть побозе. Досьлед беларускага нацыяналізму».
Літаратурная дзейнасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Друкаваўся ў «ЛІМе», «Маладосьці», «Дзеяслове», «ARCHE» ды іншых. Выдаў кнігу «Паслухайце нацыяналіста» (2000). У 2012 годзе пад псэўданімам Антон Кулон выйшла яго кніга «Сіняя кніга беларускага алькаголіка».
У 2014—2017 гадох у сэрыі 100 выдатных дзеячоў выдаў эсэ «Мікола Ермаловіч: Той хто вярнуў нам гісторыю». «Мікалай Крукоўскі: Бляск і трагедыя філёзафа», «Міхась Стральцоў: Гросмайстар беларускага слова», «Ларыса Геніюш: Сумленьне і гонар нацыі», «Уладзімір Конан: Творца беларускай нацыянальнай ідэі».
У 2017 годзе ў выдавецтве «Логвінаў» выдаў кнігу прозоы «Між сьветам тым і гэтым», у якой аўтар выступае і ў жанры фантастыкі (першае фантастычнае апавяданьне «Нэйсі» друкавалася ў часопісе «Дзеяслоў» у 2016 годзе).
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в Палітычная гісторыя незалежнай Беларусі (да 2006 г.) (белар.) — Беласток, Вільня: Беларускае гістарычнае таварыства, (untranslated), 2011. — вып. 2. — С. 1179. — 1228 с. — ISBN 978-80-86961-16-3
- ^ а б в Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
- ^ Пастухов М. И. Научное наследие С. Ф. Сокола живет и развивается, БИП — Университет права и социально-информационных технологий, 26.05.2023 г.
- ^ Остапенко А. В. Етнічні фактори у процесах формування білоруського народу та нації : автореф. дис. … д-ра іст. наук : [спец.] 07.00.05 «Етнологія» / Остапенко Анатолій Володимирович ; Київський нац. ун-т ім. Тараса Шевченка. — Захищена 26.04.2021. — Київ, 2021. С. 114.