Вайшнорыя
| Вайшнорыя Viejšnoryja Рэспубліка Вайшнорыя | |||||
| |||||
| Дзяржаўны гімн: «Ціха гудзе бор Вайшнорыі любай…» | |||||
| Афіцыйная мова | вайшнорская | ||||
| Сталіца | Горадня[1] | ||||
| Найбуйнейшы горад | Горадня | ||||
| Форма кіраваньня | Рэспубліка | ||||
| Насельніцтва • агульнае |
15000 | ||||
| Канфэсійны склад | Пастафарыяне, праваслаўныя, каталікі | ||||
| Валюта | Талер (TLR) | ||||
| Часавы пас | FET (UTC+3) | ||||
| Незалежнасьць | 30 жніўня 2017 | ||||
| Аўтамабільны знак | VIE | ||||
| Тэлефонны код | +375 | ||||
Рэспубліка Вайшнорыя — віртуальная дзяржава, інтэрнэт-рэспубліка на прынцыпах вяршэнства права, прыярытэту інтарэсаў народа і плюралізму меркаваньняў.
Гісторыя станаўленьня
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Аб існаваньні Вайшнорыі стала вядома пры падрыхтоўцы сумесных беларуска-расейскіх вучэньняў «Захад-2017».
Назва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вайшнорыя (Viejšnoryja, па-ангельску: Viejsnoryja, па-расейску: Вейшнория) паходзіць ад імя Вайшнор (па-летувіску: Vaišnoras, у старажытных прусаў Waisnоr) — «той, хто ахвотна частуе» (хлебасольны)[2]. На тэрыторыі Беларусі існуюць населеныя пункты Вялікія Вайшнарышкі і Малыя Вайшнарышкі (Ашмянскі раён Гарадзенскай вобласьці).
Адпаведнасьць законам Рэспублікі Беларусь
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Паводле Канстытуцыі Вайшнорыі грамадзяне могуць камунікаваць паміж сабою праз інтэрнэт-плятформу «Вайшнорыя», зарэгістраванаю ў гандлёвым рэестры Рэспублікі Беларусь[4]. Паводле трэцяга артыкула Канстытуцыі Вайшнорыі грамадзяне не абмяжоўваюцца абавязкамі выкарыстоўваць інтэрнэт-плятформу vie.today.
У жніўні 2022 годe Лідскі раённы суд абвясьціў «экстрэмісцкімі матэрыяламі» сацсеткі Вайшнорыі[5]. У 2026 годзе МУС Беларусі абвясьціла Вайшнорыю экстрэмісцкім фармаваньнем[6].
Дзяржаўныя сымбалі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Законам сьцьвярджаецца адзіны ўзор дзяржаўных сымбаляў[7].
- Герб Вайшнорыі: Геральдычны гішпанскі шчыт блакітнага колеру. У першай чвэрці шчыта намаляваны латарынскі крыж жоўтага колеру з чорнай акантоўкай. Па цэнтры шчыта намаляваны белы бусел, які зьвернуты ў бок сыністэру, які стаіць на правай назе, левую нагу падціснуўшы. Дзюба і ногі чырвоныя. Над галавой бусла намаляваная залатая карона. У ніжняй палове тры белыя хвалістыя лініі з чорнай акантоўкай;
- Сьцяг Вайшнорыі: Прамавугольнае палотнішча з трыма роўнымі гарызантальнымі палосамі, белай, блакітнай і белай. Адносіны шырыні сьцяга да яго даўжыні 2:3. Па цэнтры намаляваны латарынскі крыж жоўтага колеру з чорнай акантоўкай. Заканцоўкі крыжа зьлёгку пашыраны;
- Гімн Вайшнорыі: Аўтар музыкі і тэксту — гурт «EIZVA». (EIZVA. Гімн Вайшнорыі / Himn Vaišnoryji).
Дзяржаўны лад
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Сойм, парлямэнцкая рэспубліка. Рашэньні па дзяржаве прымаюцца он-лайн.
Сьвяты
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Дзень Ініцыяцыі | 29 жніўня | Усьведамленьне існаваньня Вайшнорыі ва ўсім Сьвеце |
| Дзень Незалежнасьці | 30 жніўня | Грамадзкая мабілізацыя дзеля гераічнай абароны краіны |
| Дзень Перамогі ў сямідзённай вайне | 21 верасьня | Вызваленьне Вайшнорыі ад захопнікаў |
| Дзень Талера | 6 кастрычніка | Стварэньне нацыянальнай грашовай сыстэмы |
| Дзень Канстытуцыі | 16 сакавіка | Прыняцьце Канстытуцыі Вайшнорыі |
| Дзень Дзяржаўных сымбаляў | 6 траўня | Зацьвярджэньне Соймам Гербу, Гімну і Сьцяга Вайшнорыі |
Традыцыйныя сьвяты:
| Дзень Бусла. | Прылёт буслоў, (калі прылятаюць) прыблізна 7 красавіка |
Міжнародныя сьвяты:
| Дзень Сьвятога Патрыка | 17 сакавіка |
| Дзень усіх сьвятых | 1 лістапада |
Эканоміка
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Прамайн беларускай крыптавалюты талер перададзены кіраўніцтву плятформы Вайшнорыя[8]. Талеры маюць абмежаванае выкарыстаньне ў якасьці грашовых заробкаў. Акрамя крыптавалюты для зьнешніх грашовых стасункаў, як камісія за афармленьне карткі вайшнорца, аплата за сувэнірную прадукцыю, набыцьцё гостынґу паслугаў, выкарыстоўваецца беларускі рубель.
Міжнародныя адносіны
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Дыпляматычныя прадстаўніцтвы Вайшнорыі адкрываюцца пераважна ў населеных пунктах Расеі і Ўкраіны аматарамі праекту Вайшнорыя з адпаведных краінаў. Вайшнорыя ўсталёўвае дыпляматычныя адносіны з віртуальнымі краінамі. Вайшнорыя падтрымлівае братэрскі беларускі народ у шляху да дэмакратыі і незалежнасьці[9].
Дэмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Больш за 15 тысячаў жыхароў. За афармленьне грамадзянства спаганяецца консульскі збор. На тэрыторыі Рэспублікі Беларусь дазваляецца вызначаць уласную нацыянальнасьць як вайшнорац (вайшнорка)[10].
Нацыянальныя стравы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Як у Вялікіх Вайшнарышках спраўляюць Куцьцю і варожаць пра наступны год[11].
Культура і спорт
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Рашэньнем сойму створаны нацыянальны ўнівэрсытэт і канфэдэрацыя спорту Вайшнорыі.
На роварным марафоне «Суседзі 2018»[12] зборная каманды Вайшнорыі здабыла 3 месца[13]
На роварным марафоне «Суседзі 2019»[14] зборная каманды Вайшнорыі здабыла 2 месца[15].
Асобы Вайшнорыі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Сяргей Чалы, эканамічны аглядальнік
- Алег Ларычаў, заснавальнік праекту па расфарбоўцы гарадзкіх менскіх будынкаў мураламі[16].
- Дзяніс Лаўнікевіч, стваральнік першай беларускай крыптавалюты талер.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ https://vkurier.by/106310
- ↑ Алесь Мікус (2017-08-29) Вейшнорыя, Весбарыя, Лубенія: што азначаюць назвы ўмоўных ворагаў Беларусі. Наша Ніва.
- ↑ https://nv.ua/lifestyle/life/vymyshlennoe-gosudarstvo-vejshnorija-soobshchilo-o-pobede-v-uchenijah-zapad-2017-1894139.html
- ↑ https://web.archive.org/web/20180830070752/http://mart.gov.by/sites/mart/home/activities/regulation-trade/trade-reg.html
- ↑ В Беларуси объявили «экстремистскими» соцсети вымышленного государства Вейшнория. Его придумали во время военных учений Беларуси и России (рас.) Meduza
- ↑ МВД признало Вейшнорию «экстремистским формированием» (рас.) Reform.news(be)
- ↑ https://web.archive.org/web/20230516023635/https://vie.today/%D1%81%D0%BE%D0%B9%D0%BC/?law=6&session=3#!law/58/
- ↑ https://web.archive.org/web/20180612144753/https://talercoin.by/prinyato-reshenie-peredat-ostavshuyusya-chast-premajna-proektu-vejshnoriya/
- ↑ Euroradio - Twitter
- ↑ https://twitter.com/CerbersBrothers/status/923501766045589504
- ↑ http://belsat.eu/programs/yak-u-vyalikih-vajshnaryshkah-spraulyayuts-kutstsyu-i-varozhats-pra-nastupny-god/
- ↑ https://web.archive.org/web/20180903234144/https://velogrodno.by/marafon-susedzi/marafon-susedzi-2018
- ↑ https://web.archive.org/web/20211024155926/https://velogrodno.by/blog/wp-content/files/finish_team_susedzi_2018.pdf
- ↑ https://web.archive.org/web/20190716013201/https://velogrodno.by/marafon-susedzi/marafon-susedzi-2019
- ↑ https://web.archive.org/web/20190723151306/https://velogrodno.by/blog/wp-content/files/finish_team_susedzi_2019.pdf
- ↑ https://web.archive.org/web/20211207021537/https://mustact.by/rus/press
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Афіцыйны сайт
МЗС Вайшнорыі у X- Пасольства Вайшнорыі в Украіне
- Афіцыйнае прадстаўніцтва Вайшнорыі ў Адэсе
- Генэральнае консульства Вайшнорыі ў Барашах
- Нацыянальны банк Вайшнорыі
- Алесь Киркевич. Вейшнория — это Новороссия наоборот (рас.) БелСат
- Война с Вейшнорией: как Белоруссия придумала «страну-агрессора» BBC
- Вейшнория. Нервничать на этот раз нужно белорусам (рас.)
- 8 верасня на Кастрычніцкай плошчы ў Менску будуць выдаваць візы Вяйшнорыі Хартыя97
- Жыве Вайшнорыя! (рас.) Пётр и Мазепа
- Не Вейшнория, а Вейшнарь! Байнет смеется в очереди за гражданством Вейшнории (рас.) udf.by
- Viejšnoryja: the Belarusian Defence Ministry plays with fire (анг.) Belarus Digest
- Алесь Мікус (2017-08-29) Вейшнорыя, Весбарыя, Лубенія: што азначаюць назвы ўмоўных ворагаў Беларусі. Наша Ніва.
- Муки творчества корреспондента украинского телеканала 112
- Гандлёвы рэестр Рэспублікі Беларусь
- Закон аб дзяржаўных сымбаля Вейшнорыі
- Принято решение передать оставшуюся часть премайна проекту #Вейшнория talercoin.by
- Адзначэньне Вейшнорцамі сьвята #БНР100 Euroradio
- адказ на ліст ад Нацыянальнага статыстычнаг камітэта Рэспублікі Беларусь
- Як у Вялікіх Вайшнарышках спраўляюць Куццю і варожаць пра наступны год
- Старонка Роварнага марафону Суседзі 2018
- Вынікі Роварнага марафону Суседзі 2018
- Сяргей Чалы be.wikipedia.org
Дзеля паляпшэньня артыкулу неабходна:
|