Перайсьці да зьместу

Аляксей Марачкін

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Аляксей Марачкін

лац. Alaksiej Maračkin
Аляксей Марачкін падчас адкрыцця сваёй выставы жывапісу ў арт-галерэі «Мастацтва», Менск, 22.11.2013
Дата нараджэньня 30 сакавіка 1940(1940-03-30)[1] (86 гадоў)
Месца нараджэньня
Адукацыя Віцебскі пэдагагічны інстытут (1962), Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут (1972)
Месца вучобы
Занятак жывапіс, выкладаньне
Навуковая сфэра малярства[2] і паэзія[2]
Месца працы
Сябра ў Беларускі саюз мастакоў і Саюз беларускіх пісьменьнікаў
Плынь рэалізм
Працы «Цётка» (1976), «Пачатак. Францішак Скарына» (1978), «Мікола Гусоўскі» (1980)
Узнагароды
мэдаль Францішка Скарыны Мэдаль да стагодзьдзя БНР

Аляксе́й Анто́навіч Ма́рачкін (нарадзіўся 30 сакавіка[3][4] 1940, в. Папоўшчына, цяпер Новая Слабада Чэрыкаўскага раёну[5]) — беларускі мастак, жывапісец, пэдагог, грамадзкі дзяяч. Псэўданім: Алесь Мара.

Скончыў мастацка-графічны факультэт Віцебскага пэдагагічнага інстытуту (1962). Працаваў па разьмеркаваньні ў вёсцы Рубель Столінскага раёну, служыў у Пячах пад Барысавам. Пасьля войска і двух гадоў працы настаўнікам у СШ № 4 г. Жодзіна паступіў у Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут (скончыў у 1972).

Сябра Саюзу мастакоў (з 1974). Пэўны час працаваў у Менску як вольны мастак, пасьля — галоўным мастаком Мастацкага фонду (1982—1986). У 1988—1997 гг. працаваў у Беларускай акадэміі мастацтваў, выкладаў, з 1990 году загадваў катэдрай жывапісу. Паводле палітычных матываў быў вымушаны пакінуць пасаду ў 1997 годзе[4].

Сябра аргкамітэту БНФ у 1988—1989 гадох, сябра БНФ з 1989, сябра Сойму з 1989 па цяперашні час, сакратар Управы БНФ (1989—1993), старшыня камісіі па культуры БНФ. У 1990 годзе балятаваўся ў Вярхоўны Савет БССР.

Адзін з заснавальнікаў і першы старшыня мастацкай суполкі «Пагоня» (з 1991).

Старшыня міжнароднага грамадзкага аб’яднаньня «Згуртаваньне беларусаў сьвету „Бацькаўшчына“» (2005—2009).

У 2009 годзе ўвайшоў у грамадзкі арганізацыйны камітэт «Міленіюм Літвы». У звароце арганізацыйнага камітэту паведамлялася, што назва Літва датычыцца старажытнай тэрыторыі Беларусі, а цяперашнія беларусы да пачатку XX стагодзьдзя называлі сябе ліцьвінамі[6].

Жанаты, мае сына, унукаў.

Удзельнік мастацкіх выставак з 1966 году. Працуе пераважна ў станкавым жывапісе ў жанрах партрэту, тэматычнай карціны, краявіду і нацюрморту.

Працы А. Марачкіна захоўваюцца ў Нацыянальным мастацкім музэі Беларусі, у музэях і прыватных галерэях Беларусі, Польшчы, Нямеччыны, ЗША.

Узнагароджаны мэдалём Францішка Скарыны за высокія дасягненьні ў справе нацыянальнага адраджэньня, прапаганду культурнай спадчыны беларускага народу (1992). Двойчы адмовіўся ад ганаровага дзяржаўнага званьня: «Заслужаны мастак БССР» у 1989 годзе, пратэстуючы супраць сыстэмы дзяржаўнага патранату і кантролю за мастацтвам, і «заслужаны мастак Рэспублікі Беларусь» у 1995 на знак пратэсту супраць антыбеларускай і антыдэмакратычнай палітыкі Аляксандра Лукашэнкі[4].

  1. Aljaksej Antonavič Maračkin // Artists of the World (ням.)B, Boston: Verlag Walter de Gruyter, 2022. — ISSN 2750-6088
  2. 1 2 Maračkìn, Aljaksej Antonavìč // Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
  3. Аляксей Марачкін: «Я шчаслівы чалавек - спавядаюся на паперы, на палатне» Культура. Хартыя’97 (30 сакавіка 2010). Праверана 24 кастрычніка 2010 г.
  4. 1 2 3 Вацлаў Арэшка Марачкін Алесь. Электронная энцыкляпэдыя «Slounik.org». Праверана 24 кастрычніка 2010 г.
  5. Аляксандар Тамковіч (19 лютага 2010) Аляксей Марачкін Асоба. «Новы час». Праверана 24 кастрычніка 2010 г.
  6. Марат Гаравы. Створаны грамадзкі аргкамітэт сьвяткаваньня 1000-годзьдзя назвы Літва пад старшынствам прафэсара Анатоля Грыцкевіча // БелаПАН, 22 студзеня 2009 г. Праверана 14 кастрычніка 2014 г.
  • Ждановіч В. Гуканьне вясны // «Маладосьць» № 3 Т. 1977.
  • Марачкін А. Жывапіс. — Менск: 1996.
  • Марачкін А. Стронцый на маёй палітры // Крыніца» № 4. — 1990.
  • Царова Л. Выставы суполкі «Пагоня». Дыпломная праца, рукапіс. — Менск: 1996.
  • Мара-92. — Менск: 1992.
  • Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 5: М — Пуд. — 592 с. — ISBN 985-11-0141-9
  • Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі. У 5 т. / Рэд. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Т. 3: Карчма — Найгрыш. — 751 с. — 9500 ас.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]