Ігар Чаквін
Ігар Чаквін | |
2009 г. | |
Дата нараджэньня | 20 жніўня 1954 |
---|---|
Месца нараджэньня | Менск, Беларуская ССР, СССР |
Дата сьмерці | 26 красавіка 2012[1] (57 гадоў) |
Месца сьмерці | Менск, Беларусь |
Месца вучобы | Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт |
Занятак | навуковец |
Навуковая сфэра | Антрапалёгія |
Месца працы | Нацыянальная акадэмія навук Беларусі |
Вядомы як | Рэканструктар аблічча крывічаў, дрыгавічаў і радзімічаў; зьбіральнік помнікаў культуры беларусаў |
Навуковая ступень | доктар гістарычных навук[d] |
Навуковы кіраўнік | Васіль Бандарчык |
Вучні | Сяргей Алегавіч Шыдлоўскі[d] |
Узнагароды | «За духоўнае адраджэньне» (2008) |
Ігар Усеваладавіч Чаквін (1954, Менск — 2012) — беларускі гісторык, этноляг, антраполяг. Доктар гістарычных навук (1995).
У 1977 скончыў Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт. 3 1983 працаваў старэйшым, а з 1996 вядучым навуковым супрацоўнікам Інстытуту мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклёру НАН Беларусі.
Дасьледаваў праблемы этнагенэзу і этнічнай гісторыі беларусаў эпохі фэадалізму, этнасацыяльныя працэсы нашых дзён. Адзін з аўтараў кніжак «Праблемы сучаснай антралалёгіі» (1983), «Этнаграфія беларусаў: гістарыяграфія, этнагенэз, этнічная гісторыя» (1985), «Спадчына Скарыны» (1989), «Скарына і яго эпоха» (1990), «Сям’я і сямейны побыт беларусаў» (1990), «Грамадзкі побыт і духоўная кудьтура гарадзкога насельніцтва Беларусі» (1990) і іншыя.
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Менск: БЕЛТА, 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-6302-33-1.