Гердзень (імя)
Ґердзень лац. Gierdzień / Hierdzień | |
Garden | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Gardo + суфікс з элемэнтам -н- (-n-) |
Іншыя формы | |
Варыянт(ы) | Гердзін, Гардзінь, Гірдзен |
Вытворныя формы | Гердзюн |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Ґердзень» |
Гердзень (Гірдзен), Гердзін (Гардзінь) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гардзін, Гардэн, Гердзін, Гердзіна або Герцін (Gardin, Garden[1], Gerdin[2], Geerdina[3], Gertinus[4]) — імя германскага паходжаньня[5]. Іменная аснова -гард- (-герд-, -герт-) (імёны ліцьвінаў Альгерд, Мундыгерд, Тэўтыгерд; германскія імёны Algardus, Mundgerd, Teutgerdis) паходзіць ад гоцкага gairdan 'падпяразваць' (пераноснае 'ахоўваць'), garda 'агароджа' (пераноснае 'ахова, бясьпека')[6]. Такім парадкам, імя Гердзень азначае «ахоўнік»[7].
Адпаведнасьць імя Гардзін германскаму імю Gardin, засьведчанаму ў IX стагодзьдзі, сьцьвердзіў францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[8].
Мовазнаўца і гісторык Алесь Жлутка супастаўляе імя Гердзень з адпаведнікамі ст.-польск. Gerdin (1445), Gerden (1471), Girden (1460); ст.-чэск. Gridon (1029), Gherdon (1186), Hyrdon (1205); серб. Gerdanus (1278—1301) і тлумачыць яго як скарочаную форму (гіпакарыстык) ад двухасноўнага імя Гердобор, Gerdobor[9]. Гісторык Павал Урбан у сваёй кнізе «Старажытныя ліцьвіны» таксама адзначае яшчэ адзін адпаведнік — памянёнага Козьмам Праскім чэскага вяльможу Грдоня, сына Янека[10].
Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Gerden (Gerdin, Girden)[11].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Gerdine de Nailse (15 чэрвеня 1260 году)[12][13]; Гердень (1263 год[14], Наўгародзкі першы летапіс[15], Наўгародзкі чацьверты летапіс[16], Сафійскі першы летапіс[17]); Hirdeny Zabelski[a] або Гирдений Забельский[b] (1370—1387 гады)[18]; Ердень[19] або Гердень[20] (Васкрасенскі летапіс); Gerdzina (1671—1681 гады)[21]; Łukasz Girdenowicz (1667 год)[22]; Józefata Gardiniewicz (1837 год)[23]; Justyn Gardziniewicz (1839 год)[24].
Носьбіты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Гердзень (каля 1190—1267) — князь полацкі
- Гірдзені Забельскі — літоўскі баярын, які ўпамінаецца ў грамаце полацкага князя Андрэя Альгердавіча
У актах Вялікага Княства Літоўскага ўпаміналася сяло Гердзены каля Крэтынгі[25].
У XVI ст. існавала «поле» Гардыны ў Жамойцкім старостве[26]. У 1594 годзе ўпаміналася зямля Гердзены ў Жамойцкім старостве[27].
У гістарычнай Прусіі існуе вёска Гардыны.
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Ferguson R. The Teutonic Name-system Applied to the Family Names of France, England, & Germany. — London, 1864. P. 277.
- ^ Sveriges medeltida personnamn. Hft. 6. — Uppsala, 1980. S. 156.
- ^ Brons B. Friesische Namen und Mitteilungen darüber. — Emden, 1877. S. 43.
- ^ Socin A. Mittelhochdeutsches Namenbuch. — Basel, 1903. S. 141, 181, 305, 720.
- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 600.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 21.
- ^ Schmittlein R. Les noms d’eau de la Lituanie (suite) // Revue internationale d’onomastique. Nr. 2, 1964. P. 83.
- ^ Міндаў, кароль Літовіі, у дакумэнтах і сьведчаньнях / А. Жлутка. — Менск, 2005. С. 111.
- ^ Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: 2001. С. 48.
- ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 69.
- ^ Пожалование Миндовга для Тевтонского ордена в Ливонии на всю Литовскую землю — фальсификат (1260), Fontes historiae Magni Ducatus Lithuaniae
- ^ Міндаў, кароль Літовіі, у дакумэнтах і сьведчаньнях / А. Жлутка. — Менск, 2005. С. 39.
- ^ Полоцкие грамоты XIII — начала XVI в. Т. 1. — М., 2015. С. 58.
- ^ ПСРЛ. Т. 3. — СПб., 1841. С. 59.
- ^ ПСРЛ. Т. 4. — СПб., 1848. С. 40.
- ^ ПСРЛ. Т. 5. — СПб., 1851. С. 193.
- ^ Полоцкие грамоты XIII — начала XVI в. Т. 1. — М., 2015. С. 74.
- ^ ПСРЛ. Т. 7. — СПб., 1856. С. 253.
- ^ ПСРЛ. Т. 7. — СПб., 1856. С. 167.
- ^ Zinkevičius Z. Lietuvių antroponimika: Vilniaus lietuvių asmenvardžiai XVII a. pradžioje. — Vilnius, 1977. P. 143.
- ^ Błaszczyk G. Herbarz szlachty żmudzkiej. T. 2. — Warszawa, 2015. S. 121.
- ^ Kowno, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
- ^ Kowno, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
- ^ Indeks alfabetyczny miejscowości dawnego wielkiego Księstwa Litewskiego: A—K (Abakanowicze — Kujany). Wilno, 1929. S. 192.
- ^ Спрогис И. Я. Географический словарь древней Жомойтской земли XVI столетия. — Вильна, 1888. С. 66.
- ^ Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 3. ― Вильна, 1904. С. 94.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. Аўтарскае выданне. — Менск, 2019. — 459 с. — (сьціслая вэрсія кнігі: Вытокі Вялікае Літвы. — Менск, 2021. — 89 с.)