Яўхім Кіпель
Яўхім Яўсеевіч Кіпель | |
![]() | |
Род дзейнасьці | беларускі грамадзкі дзеяч, пэдагог, актывіст беларускай дыяспары ў ЗША |
---|---|
Дата нараджэньня | 25 сьнежня 1895 (па новым стылі: 7 студзеня 1896) |
Месца нараджэньня | Байлюкі Бабруйскі павет Менская губэрня Расейская імпэрыя |
Дата сьмерці | 27 ліпеня 1969 |
Месца сьмерці | ЗША |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | публіцыст, пэдагог, палітык, палітычны актывіст, біёляг, настаўнік |
Навуковая сфэра | палітычная дзейнасьць[d][1] і біялёгія[1] |
Месца працы | |
Дзеці | Вітаўт Кіпель |
Яўхі́м Яўсе́евіч Кі́пель (Крыптанімы: К-ль; Я.К-ль; 7 студзеня 1896 па новым стылі, Байлюкі, Бабруйскі павет, Менская губэрня, цяпер Глускі раён Магілёўскай вобласьці — 27 ліпеня 1969) — беларускі грамадзкі дзеяч, пэдагог, актывіст беларускай дыяспары ў ЗША.
Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
З 1915 году быў удзельнікам Першай сусьветнай вайны, скончыў 2-ю Кіеўскую ваенную школу прапаршчыкаў. З 1918 году ваяваў у шэрагах Чырвонай арміі. Браў удзел у паседжаньнях Усебеларускага зьезду Саветаў у Смаленску, дзе была абвешчаная БССР.
З 1921 году ў Менску, сябар Навукова-тэрміналягічнай камісіі пры Наркамасьвеце БССР. Вучыўся ў БДУ (скончыў у 1926), у 1922—1927 выкладаў беларускую мову і прыродазнаўства ў школах Менску. З 1926 году сакратар аддзела прыроды і народнай гаспадаркі Інбелкульту, адначасова лектар на пэдкурсах у Менску. Са студзеня 1928 году асьпірант БДУ, у кастрычніку 1929 году выключаны па ідэалягічных матывах. З сакавіка 1930 году выкладчык Менскіх пэдкурсаў пры пэдтэхнікуме.
Арыштаваны ДПУ БССР 28 чэрвеня 1930 году па справе «Саюза вызваленьня Беларусі»; паводле пастановы Калегіі АДПУ СССР ад 10 сакавіка 1931 высланы ў Налінск Вяцкай вобласьці на 5 гадоў. Паўторна арыштаваны ў Арле ў сьнежні 1935; асуджаны на 5 гадоў лягераў. Вызвалены ў сьнежні 1940 году. Пасьля вызваленьня настаўнічаў у Саратаве.
Напачатку 1942 году мабілізаваны ў Чырвоную Армію. З чэрвеня 1942 году ў Менску. Працаваў у Інспэкцыі беларускіх школ над падрыхтоўкай школьных падручнікаў і праграмаў ды старшынстваваў, быў у Беларускай народнай самапомачы (нацыянальная арганізацыя, якая дзейнічала ва ўмовах нацысцкай акупацыі). Рэдагаваў газэту «Голас вёскі». З 1944 быў кіраўніком навуковага аддзелу Беларускай Цэнтральнай Рады, старшыня II Усебеларускага Кангрэсу. У 1944 годзе сям’я Кіпеляў выехала на Захад. Зь сярэдзіны 1944 году ў Нямеччыне. Падрыхтаваў да друку кнігу ўспамінаў пра савецкія лягеры «Зь іхняга раю».
З 1950 году ў ЗША, з 1951 году ўваходзіў у Беларускі кангрэсавы камітэт Амэрыкі, стварыў Аб’яднаньне беларускіх вязьняў савецкіх канцлягераў, быў ініцыятарам стварэньня Беларускай народнай партыі. Публікаваўся ў беларускай эмігранцкай прэсе. Успаміны Яўхіма Кіпеля захоўваюцца ў архіве Беларускага інстытута навукі і мастацтва (БІНіМ) у Нью-Ёрку.
Пахаваны на беларускіх могілках у Саўт-Рывэры (Нью-Джэрзі). У 1989 годзе Вярхоўны суд БССР прыняў пастанову аб рэабілітацыі . У 1999 у Нью-Ёрку выйшла кніга ўспамінаў Яўхіма Кіпеля «Эпізоды».
Сям’я[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Сын — Вітаўт Кіпель.
Творы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Шляхі да паляпшэньня чалавечага роду // Полымя. 1927, №2;
- Як нас вучылі // Запісы БІНІМ. 1977. Т. 15;
- Эпізоды. Нью-Ёрк, 1998.
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Ляхоўскі У. Пра Яўхіма Кіпеля // Спадчына. 1995, №3;
- Возвращенные имена;
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Менск: БелЭн, 1997. — Т. 4: Кадэты — Ляшчэня. — 432 с. — ISBN 985-11-0041-2
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Яўхім Кіпель. Эпізоды(недаступная спасылка) (мэмуары Яўхіма Кіпеля. Рэцэнзія на кнігу)
- Яўхім Кіпель. Эпізоды
- martyraloh.org: КІПЕЛЬ Яўхім Яўсеевіч
- Імёны Свабоды: Яўхім Кіпель
- ^ а б Kìpel‘, Jaŭchìm Jaŭsejevìč // Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
- Пахаваныя на Беларускіх могілках у Саўт-Рывэры
- Выпускнікі Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту
- Супрацоўнікі Інстытуту беларускай культуры
- Нарадзіліся 7 студзеня
- Нарадзіліся ў 1896 годзе
- Нарадзіліся ў Глускім раёне
- Удзельнікі Першай сусьветнай вайны
- Рэпрэсаваныя ў БССР
- Высланыя
- Беларускія пэдагогі
- Асобы Беларусі
- Амэрыканцы беларускага паходжаньня
- Памерлі 27 ліпеня
- Памерлі ў 1969 годзе
- Асуджаныя па справе «Саюзу вызваленьня Беларусі»
- Сябры Беларускай цэнтральнай рады
- Удзельнікі Другога ўсебеларускага кангрэсу