Перайсьці да зьместу

Бэнэдыкт Дыбоўскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Бэнэдыкт Дыбоўскі

лац. Benedykt Dyboŭski
Бэнэдыкт Дыбоўскі
Род дзейнасьці заоляг, прыродазнаўца
Дата нараджэньня 11 траўня 1833
Месца нараджэньня Адамарын Віленскага павету
Дата сьмерці 31 студзеня 1930
Месца сьмерці Львоў
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак натураліст, лекар, географ, заоляг, энтамоляг, эспэрантыст
Навуковая сфэра геаграфія
Месца працы
Сябра ў Расейская акадэмія навук, Акадэмія навук СССР[d], Польская акадэмія ведаў[d], Познаньскае таварыства сяброў навук[d], Акадэмія ведаў[d], Польскае навуковае таварыства ў Львове[d] і Зьвяз сыбіракоў[d]
Бацька Ян Дыбоўскі[d]
Маці Саламея з Пшысецкіх[d]
Узнагароды
Камандорскі крыж з зоркай ордэна Адраджэньня Польшчы

Бэнэдыкт Дыбоўскі (11 траўня 1833, маёнтак Адамарын каля Маладэчна — 31 студзеня 1930) — заоляг, прыродазнаўца, лекар і публіцыст. Замежны чалец-карэспандэнт АН СССР (1928), чалец акадэміі ведаў у Кракаве (1884). Брат Уладзіслава Дыбоўскага.

Нарадзіўся 11 траўня 1833 году ў маёнтку Адамарын каля Маладэчна. Скончыў Дорпацкі (Тартускі) унівэрсытэт (1857), навучаўся ўва Ўроцлаве (1857—1858) і Бэрліне (1858—1860). З 1862 прафэсар у Варшаўскім унівэрсытэце.

За ўдзел у нацыянальна-вызвольным паўстаньні 1863—1864 гадоў расейскія ўлады ўзялі яго пад варту ў Х Павільёне Варшаўскае цытадэлі, а потым выслалі ў Сыбір. Апісаў прыроду Прыбайкальля, фаўну возера Байкал і ракі Амур. У 1879—1884 працаваў лекарам на Камчатцы. З 1884 выкладаў у Львоўскім унівэрсытэце.

Дасьледаваў гісторыю і этнаграфію беларусаў[1].

Памёр 31 студзеня 1930 году. Пахаваны ў Львове на Лычакаўскіх могілках.

  1. ^ Генадзь Каханоўскі. Дыбоўскі Бенядзікт Іванавіч // ЭГБ. — Мн.: 1996 Т. 3. С. 322.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Бэнэдыкт Дыбоўскісховішча мультымэдыйных матэрыялаў