Вітаўт Чаропка
Вітаўт Чаропка лац. Vitaŭt Čaropka | |
Дата нараджэньня | 21 жніўня 1961 |
---|---|
Месца нараджэньня | Менск |
Занятак | пісьменьнік, рэдактар |
Навуковая сфэра | гісторыя |
Месца працы |
Ві́таўт (Ві́ктар) Кузьмі́ч Чаро́пка (21 жніўня 1961, Менск) — беларускі гісторык[1] і пісьменьнік.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1981—1990 гадоў працаваў на Менскім трактарным заводзе. Браў удзел у рабоце літаратурнага аб’яднаньня «Крыніцы» пры рэдакцыі газэты «Чырвоная зьмена». 3 1990 году працаваў рэдактарам часопісу «Хрысьціянская Думка», з 1993 году — часопісу «Спадчына», з 1994 году — загаднік аддзелу часопісу «Беларуская мінуўшчына», з 1998 году — супрацоўнік рэдакцыі «Беларускім гістарычным часопісе».
Літаратурная і навуковая дзейнасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Творчай працай займаецца з 1982 году. Першая публікацыя пабачыла сьвет у 1988 годзе. Аўтар шматлікіх артыкулаў з гісторыі Беларусі, гістарычнага раману «Храм бяз бога» (1992 год), які ўвайшоў у сьпіс «Сто беларускіх кніг ХХ стагодзьдзя» паводле газэты «Наша Ніва»[2].
У кнігах «Імя ў летапісе» (1994 год) і «Ўладары Вялікага княства» (1996 год) ўваскрашае панараму гістарычных падзеяў на тэрыторыі сучаснай Беларусі з X да XVII ст. і апавядае пра найбольш знакамітых беларускіх дзеячоў гэтага часу.
Бібліяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Імя ў летапісе / В. Чаропка. — Мн.: Полымя, 1994. — 559 с. ISBN 5-345-00656-3.
- Гісторыя нашага імя: Гіст. даслед. / В. Чаропка. — Мн.: Полымя, 1995. — 96 с. — (Б-ка часопіса «Маладосць»).
- Уладары Вялікага княства / В. Чаропка. — Мн.: Полымя, 1996, 2002, 2007. — 638 с. ISBN ISBN 985-07-0034-3.
- Перамога ценю: Аповесьці. Апавяданьні. Эсэ / В. Чаропка. — Мн.: Маст. літ., 1996. — 270 с. ISBN ISBN 985-02-0017-0.
- Лёсы ў гісторыі: нарысы / В. Чаропка. — Мн.: Беларусь, 2005. — 558 с. ISBN ISBN 985-01-0601-8.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 739.
- ^ Сто беларускіх кніг ХХ стагодзьдзя, Наша Ніва
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-6302-33-1.