Беларускі афіцыйны правапіс

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Белару́скі афіцы́йны пра́вапіс[a][1], таксама нарка́маўка, нарко́маўка — варыянт правапісу беларускае мовы, які бярэ адлік пасьля палітычнай рэформы беларускага правапісу 1933 году, замацаваны ў далейшых афіцыйных зводах правілаў (1934 і 1957 гг. у БССР; і ў «правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі» 2008 г. у Рэспубліцы Беларусь)[b].

Сама назва «наркамаўка» паходзіць ад слова «наркамат» — «народны камісарыят» (найменьне міністэрства ў БССР) і мае падкрэсьліваць факт прыняцьця новай беларускай граматыкі 1933 году Саўнаркамам БССР без грамадзкага ды навуковага абмеркаваньня.[2][3] Акрамя гэтага, дадзеную граматыку крытыкуюць за наўмыснае штучнае набліжэньне беларускай мовы да расейскай[4][5]. Адзначаецца, што пасродкам яе ў беларускую мову было ўведзена больш за «30 фанэтычных і марфалягічных асаблівасьцяў, уласьцівых расейскай мове»[6][7].

Уласна тэрмін наркомаўка быў ўведзены ў навуковы ўжытак З. Саўкам[8]. Пры гэтым існавалі і іншыя прапановы для пазначэньня гэтага правапісу — парэформенны ці рэфармаваны[9], а таксама чарнушэвіца[8] (А. Чарнушэвіч быў у 1933 г. наркамам асьветы БССР)

У 2008 годзе IANA вылучыла для наркамаўкі асобны моўны падтэг «1959acad[c]» (поўнае пазначэньне: be-1959acad)[11] з мэтай адрозьненьня яе ад іншых правапісаў беларускай мовы, якія ўсе ахопліваюцца моўным тэгам «be», у прыватнасьці — ад тарашкевіцы, якая таксама мае свой падтэг «tarask».

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Палітычная рэформа беларускага правапісу[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Рэформа беларускага правапісу 1933 году

Рэформу беларускага правапісу 1933 году не вызналі беларускія навуковыя і культурна-асьветніцкія арганізацыі ў Заходняй Беларусі (напрыклад, Беларускае навуковае таварыства ў Вільні на сваім надзвычайным паседжаньні 31 кастрычніка 1933 г. прыняло рэзалюцыю супраць рэформы, дзе паказала яе русіфікацыйную скіраванасьць і слабы навуковы падмурак), беларускія цэнтры ў Латвіі, Празе і Бэрліне[3] з наступных прычынаў:


« Пастанова СНК сімвалізавала для сучаснікаў неадхільную волю наблізіць беларускую мову да расійскай «любой цаной». »

Сяргей ЗапрудскіБеларуская мова ў яе кантактах з расійскай: у цісках аднімальнага білінгвізму // Letopis 50 (2003) 1. — С. 81

  • рэформа сталася праявай палітыкі расеізацыі і штучна[5][14][16] наблізіла беларускую мову да расейскай — з папярэдняга, акадэмічнага, праекту 1933 году былі ўзятыя ўсе пункты, якія прадугледжвалі збліжэньне з расейскай мовай, астатнія жа былі альбо кардынальна перапрацаваныя ў бок набліжэньня да расейскіх нормаў, альбо зусім ня ўлічаныя.[4]. На штучную, русіфікацыйную сутнасьць рэформы паказвае філёляг І. Клімаў:


« Бальшавіцкая дзяржава <…> разглядала мову як аб’ект адмысловых маніпуляцый, накіраваных на дасягненне пэўных, зусім не лінгвістычных мэтаў. Важным кірункам такіх маніпуляцый з 1930 года было замацаванне рускага ўплыву ў нормах літаратурных моў іншых народаў СССР. Гэта падвышала культурную гамагеннасць сярод народаў савецкай імперыі, прыглушала іх памкненні да сепаратызму, спрыяла іх культурнай і моўнай асіміляцыі. Ахвярай такой палітыкі з 1930-х гадоў зрабілася і беларуская мова. Яе далейшае развіццё адбывалася не ў выніку ўнутранай неабходнасці ці рэальнага ўжытку, а прадвызначалася палітычнай кан'юнктурай савецкай дзяржавы. »

Клімаў І.Два стандарты беларускай літаратурнай мовы [2004] // Мова і соцыум. (TERRA ALBA. Том III). Магілёў, ГА МТ «Брама»

Сучасныя беларускія філёлягі падкрэсьліваюць той факт, што звыш 20 новых правілаў, уведзеных рэформай 1933 году, скажалі ўсталяваныя нормы беларускай літаратурнай нормы шляхам штучнага, ненатуральнага і прымусовага накладаньня на іх правілаў расейскай мовы.[14]

Сутнасьць зьменаў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Зьмены ў беларускім правапісе
(пасьля перагляду праекту 1933 году адмысловай Палітычнай камісіяй)
Акадэмічны праект 1930 году Акадэмічны праект 1933 году
(да перагляду Палітычнай камісіяй)
Зьмены ў перадачы пазычаньняў
1. Перадача складоў [л’а], [л’о], [л’у]) празь цьвёрдае «л». (напрыклад: маналог замест маналёг) Symbol oppose vote.svg Захоўваліся існыя правілы. Symbol oppose vote.svg Аўтары праекту характаразуюць дадзеныя прапановы, як «вялікадзяржаўніцкія», «уласьцівыя расейскаму вымаўленьню».[17]
2. Зьмякчэньне зычных [з], [с], [б], [п], [в], [ф], [м], [н] перад галосным [е] (напрыклад: кааперацыя, фанетыка замест каапэрацыя, фанэтыка)
3. Замена спалучэньняў -тар, -дар на -тр, -др на канцы словаў (напрыклад: літр, цэнтр замест літар, цэнтар) Symbol oppose vote.svg Захоўваліся існыя правілы.
4. Перадача літары «θ» у грэцызмах праз «ф» або «т» у залежнасьці ад правілаў расейскай мовы (міф, кафедра замест міт, катэдра) Symbol support vote.svg Гэты захад мусіў адпавядаць агучанаму партыйным кіраўніцтвам патрабаваньню «па замацаваньні расейскай мовы як пасярэдніка для пазычаньняў з трэціх моваў»[2]
Зьмены ў артаграфіі ўласнабеларускіх словаў
1. Скасаваньне пазначэньня асыміляцыйнага зьмякчэньня зычных [з], [с], [ц] (напрыклад: (свет, след замест сьвет, сьлед) Symbol oppose vote.svg Symbol support vote.svg Дадзеная прапанова зьявілася толькі ў карэктуры (г. зн. пасьля згортваньня палітыкі беларусізацыі — і гвалтоўнага адхіленьня ад кіраваньня праектам акадэміка Сьцяпана Некрашэвіча, які выступаў катэгарычна супраць яе прыняцьця. Таксама супраць гэтай прапановы быў Янка Купала[2] Symbol support vote.svg Аўтары абгрунтоўваюць прыняцьцё гэтай прапановы «палягчэньнем і эканоміяй для паліграфічнай справы».[17]
2. Скаваньне напісаньня мяккага знаку паміж падоўжанымі зычнымі [з], [с], [ц], [н], [л] (напрыклад: насенне, галлё, ззяе, рыззё, калоссе, суддзя, жыццё замест насеньне, гальлё, зьзяе, рызьзё, калосьсе, судзьдзя, жыцьцё) Symbol support vote.svg Каміся прыняла гэтую прапанову як кампрамісны варыянт — пры ўмове захаваньня пазначэньня мяккасьці ўва ўсіх астатніх выпадках.[2] Symbol oppose vote.svg Прапаноўвалася сьцягненьне падвоеных зычных на манер заходнебеларускіх гаворак (напрыклад: насене, галё, зяе, рызё, калосе, судзя, жыцё)
3. Увядзеньне нязьменнага напісаньня часьціцы і прыназоўніка «не» (напрыклад: без нас, не руш замест бяз нас, ня руш) Symbol oppose vote.svg Захоўваліся існыя правілы[2][18] Symbol oppose vote.svg Захоўваліся існыя правілы.

Парэформавая кадыфікацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Апошні пункт (№ 27) Пастановы СНК «Аб зьменах і спрашчэньні беларускага правапісу» (1933) вызначыў працяг мэтанакіраванай працы па расеізацыі беларускай мовы:


« Даручыць Народнаму Камісарыяту Асьветы і Прэзыдыуму Беларускай Акадэміі Навук арганізаваць сыстэматычную навуковую працу па далейшым разьвіцьці і ўпарадкаваньні беларускага правапісу, усяе граматыкі і тэрміналёгіі, а таксама арганізаваць новае выданьне беларуска-рускіх слоўнікаў, вытраўляючы з беларускай мовы ўсялякія буржуазна-нацыяналістычныя плыні і скажэньні. »

Пастанова Савету Народных Камісараў БССР «Аб зьменах і спрашчэньні беларускага правапісу», г. Менск, 26 жніўня 1933 г.

У 1939 годзе бальшавікі падрыхтавалі чарговую рэформу з напісаньнямі кшталту «весна», «братскі», «бібліатека». Яшчэ ў адным праекце (1951) прапаноўвалася пісаць «снегі», «цеатр», «басціон».[19] Толькі відавочная абсурднасьць гэтых прапановаў, а таксама пэўныя вонкавыя чыньнікі (Другая Сусьветная вайна, сьмерць І. Сталіна) уратавалі беларускую мову ад іх прыняцьця.

Расеізацыя істотна перайначыла слоўнікі. Партыйныя загады патрабавалі ўкладаць іх паводле «пралетарска-інтэрнацыянальнага» прынцыпу, тым часам спрадвечная і самабытная беларуская лексыка абвяшчалася «нацдэмаўскай» і «кулацкай». Найбольш яскравай праявай такой моўнай палітыкі стаўся «Руска-беларускі слоўнік» пад рэдакцыяй А. Александровіча (1937), у якім на карысьць прысутных у расейскай мове адпаведнікаў быў адкінуты вялікі пласт беларускай лексыкі.[20] Беларускі паэт Уладзімер Хадыка на допыце ў турме НКВД 30 сьнежня 1936 сьцьвярджаў што «поручение А. Александровичу редактировать новый белорусский словарь является страшнейшей ошибкой»[21]. На загад бальшавікоў быў таксама зрасеізаваны расейска-беларускі слоўнік 1953 году. Да беларускіх словаў дапісвалі расейскія сынонімы, ставячы іх часьцяком на першае месца: рас. батрак — бел. батрак, парабак; большак — гасцінец, бальшак; поезд — поезд, цягнік; минута — мінута, хвіліна. Яшчэ далей пайшоў слоўнік 1982 году, які рэкамэндаваў ужываць поруч са словамі «вавёрка», «бусак» таксама «белка», «багор» і г. д.[19]

У 1950-я гады з Масквы прыйшоў загад правесьці расеізацыю граматыкі беларускае мовы, што было зьдзейсьнена ў двухтомнай акадэмічнай «Граматыцы».[19]

У наш час значная колькасьць расейскіх моўных элемэнтаў ў афіцыйным наркамаўскім стандарце служыць для шавіністаў падставаю зьневажаць беларускую мову, называць яе «испорченным русским языком», «грубым диалектом русского языка», заяўляць пра яе неразьвітасьць.[19]

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ У адрозьненьне ад беларускага клясычнага правапісу, т. зв. «тарашкевіцы».
  2. ^ Разам з тым, як адзначаюць стваральнікі БКП (2005), з 1957 году афіцыйная артаграфія беларускай мовы паступова набывае рысы тарашкевіцы й эвалюцыянуе ў бок стандарту клясычнага правапісу[1].
  3. ^ Ад «акадэмічны», у сэнсе «школьны», «рэгуляваны акадэміямі»[10] (у прыватнасьці Нацыянальнай акадэміяй навук).

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б БКП. Два правапісныя стандарты.
  2. ^ а б в г д е Зьміцер Саўка. Мазаічная артаграфія // Часопіс «Arche», 16 сьнежня 2008
  3. ^ а б в г Клімаў І. Два стандарты беларускай літаратурнай мовы, 2004 // Мова і соцыум. (TERRA ALBA. Том III). Магілёў, ГА МТ «Брама»
  4. ^ а б Зьміцер Саўка. Мэханіка зьнявечаньня // Часопіс «Arche», 10 кастрычніка 2009
  5. ^ а б Паноў С. В. Матэрыялы па гісторыі Беларусі; пад навук. рэд. М. С. Сташкевіча, Г. Я. Галенчанкі. — Мн.: «Аверсэв», 2003. С. 254
  6. ^ Ніна Баршчэўская. Беларуская эміграцыя — абаронца роднае мовы. — Варшава: Катэдра Беларускай Філялёгіі Факультэт Прыкладной Лінгвістыкі і Ўсходнеславянскіх Філялёгіяў Варшаўскі Ўніверсітэт, 2004. С. 368
  7. ^ Традыцыя такой крытыкі была распачатая брашурай Я. Станкевіча «Зьмена граматыкі беларускага языка ў БСРР», Вільня, 1936. Гл. таксама: Татьяна Амосова. Репрессивная политика Советской власти в Беларуси.
  8. ^ а б Запрудскі С. Варыянтнасць у беларускай літаратурнай мове // IV летні семінар беларускай мовы, літаратуры і культуры (5—19 ліпеня 1999 г.): Лекцыі. Мінск, 1999. С. 20-26.
  9. ^ Жураўскі А. Праблемы норм беларускай літаратурнай мовы. Мінск, 1993. / згодна з Клімаў І. Два стандарты беларускай літаратурнай мовы, 2004 // Мова і соцыум. (TERRA ALBA. Том III). Магілёў, ГА МТ «Брама»
  10. ^ Skarnik.by, акадэмічны, тлумачальны слоўнік.
  11. ^ IANA registry of language subtags
  12. ^ Е. А. Потехина (Минск — Ольштын). Обучение белорусскому языку в условиях белорусско-белорусского двуязычия (проблемы обучения белорусскому языку как иностранному) // Исследование славянских языков и литератур в высшей школе: достижения и перспективы: Информационные материалы и тезисы докладов международной научной конференции / Под ред. В. П. Гудкова, А. Г. Машковой, С. С. Скорвида. — М.:[Филологический факультет МГУ им. М. В. Ломоносова], 2003. — 317 с. С. 170—173 1
  13. ^ Гісторыя беларускага мовазнаўства, 1918—1941: Хрэстаматыя для студэнтаў філалагічнага факультэта. Ч. 1—2. Мінск: БДУ, 2005—2008. Ч. 2. 2008. С. 168
  14. ^ а б в Плотнікаў Б. А., Антанюк Л. А. Беларуская мова. Лінгвістычны кампендыум. — Мн.: Інтэрпрэссэрвіс, Кніжны Дом, 2003. С. 88
  15. ^ Ніна Баршчэўская. Беларуская эміграцыя — абаронца роднае мовы. — Варшава: Катэдра Беларускай Філялёгіі Факультэт Прыкладной Лінгвістыкі і Ўсходнеславянскіх Філялёгіяў Варшаўскі Ўніверсітэт, 2004. С. 166
  16. ^ Леанід Лыч. Рэформа беларускага правапісу 1933 года: ідэалагічны аспект. Мн.: Навука і тэхніка, 1993. ISBN 5-343-01453-4
  17. ^ а б Прадмова // Акадэмічны праект рэформы беларускага правапісу 1933 году
  18. ^ Беларускі правапіс (проект) / Апрацаваны Правапіснай Камісіяй Беларускае Акадэміі Навук. Менск, 1930. С. 12
  19. ^ а б в г 128. Як бальшавікі рэфармавалі беларускую мову? // 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002.— 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
  20. ^ Дзмітрый Шыманскі «Хто знішчыў беларускую мову?» // Дзедзіч, № 5 (24) (лістапад, 2003 г.)
  21. ^ Маракоў, Л. Уладзімір Хадыка. Штрыхі да партрэта пісьменніка // Роднае слова. — Мн.: 2002. — № 10. — С. 102—107.