Перайсьці да зьместу

Кастусь Цьвірка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Кастусь Цьвірка
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньні Канстанцін Аляксеевіч Цьвірка
Нарадзіўся 28 сакавіка 1934 (92 гады)
Зялёная Дуброва, Менская вобласьць, БССР
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці паэт, перакладнік, фальклярыст, этнограф, мовазнаўца
Мова беларуская
Дэбют 1951
Узнагароды
Творы на сайце Knihi.com
Творы на сайце Kamunikat.org

Касту́сь Цьві́рка (сапр. — Канстанці́н Аляксе́евіч Цьві́рка; нар. 28 сакавіка 1934, Зялёная Дуброва, Менская вобласьць, БССР) — беларускі паэт, пісьменьнік, перакладнік, краязнаўца, этнограф, фальклярыст, кандыдат гістарычных навук. Ёсьць заснавальнікам і старшынём Міжнароднага грамадзкага аб’яднаньня Беларускі кнігазбор.

Нарадзіўся ў вёсцы Зялёная Дуброва Старадароскага раёну ў сялянскай сям’і. У 1958 годзе скончыў адзьдзяленьне беларускай мовы й літаратуры філялягічнага факультэту БДУ. У 19581959 гадох выкладаў беларускую мову й літаратуру ў Труханавіцкай сярэдняй школе Капыльскага раёну. Быў літаратурным супрацоўнікам раённай газэты «Рудзенская праўда», рэдактарам на Беларускім радыё, старэйшым мэтадыстам рэспубліканскага Дому народнае творчасьці, старэйшым інспэктарам Кіраваньня па распаўсюджваньні друку Міністэрства сувязі БССР. У 1972 годзе скончыў асьпірантуру пры Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі й фальклёру АН БССР, і з таго часу — навуковы працаўнік гэтага інстытуту. З 1981 — старэйшы рэдактар выдавецтва «Юнацтва». З 1984 — рэдактар адзьдзелу паэзіі часопісу «Полымя». Кандыдат гістарычных навук. З 1961 году — сябра Саюзу пісьменьнікаў СССР. Сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў.

Першы артыкул зьявіўся ў друку ў 1951 годзе, першы верш — у 1953. Перакладае на беларускую мову польскамоўныя творы выхадцаў Беларусі, а таксама творы сусьветнавядомых аўтараў з ангельскай, грузінскай, расейскай і ўкраінскай моваў. Некаторыя вершы Кастуся Цьвіркі пакладзеныя на музыку.

Зборнікі вершаў

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Вершы і казкі для дзяцей

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Мастацкія нарысы

[рэдагаваць | рэдагаваць код]


Сумесныя працы, укладаньне зборнікаў

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Кастусь Цьвірка зьяўляецца адным з асноўных укладальнікаў шматлікіх зборнікаў твораў беларускіх і сусьветных пісьменьнікаў, якія публікуюцца ў сэрыі Беларускі кнігазбор.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]