Уладзімер Ляхоўскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Уладзімер Ляхоўскі
Уладзімер Віктаравіч Ляхоўскі
Дата нараджэньня 5 лютага 1964
Месца нараджэньня Менск, Беларуская ССР, СССР
Дата сьмерці 7 верасьня 2021
Месца пахаваньня
Месца вучобы Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт (1993)
Занятак гісторык, прафэсар унівэрсытэту
Навуковая сфэра гісторыя
Месца працы Факультэт міжнародных дачыненьняў БДУ (дацэнт)
Навуковая ступень кандыдат гістарычных навук[d]
Узнагароды Прэмія імя Льва Сапегі (2010), мэдаль Францішка Багушэвіча (2013)

Уладзімер Ляхоўскі (5 лютага 1964 — 7 верасьня 2021[1]) — беларускі гісторык, дасьледнік мытнае справы. Кандыдат гістарычных навук (2007), дацэнт (2013).

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Скончыў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсітэту (1993). З 1993 рэдактар выдавецтва «Беларуская энцыкляпэдыя», з 1995 году — супрацоўнік часопісу «Спадчына». З 1998 году ў Інстытуце гісторыі Нацыянальнай АН Беларусі, з 1999 году — адказны сакратар «Штогодніка Інстытута гісторыі НАН Беларусі», адначасова з 2002 году вядучы супрацоўнік Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь. У 2007 годзе абараніў кандыдацкую дысэртацыю па тэме «Адукацыя на акупаваных Нямеччынай беларускіх землях у гады Першае сусьветнае вайны (1915—1918)». З 2008 году дацэнт факультэту міжнародных дачыненьняў БДУ, з 2010 — заступнік галоўнага рэдактара навуковага штогодніка «Актуальныя пытаньні мытнае справы». Дасьледуе праблемы гісторыі культуры і адукацыі, разьвіцьця беларускага нацыянальнага руху і станаўленьня грамадзкае супольнасьці Беларусі ў ХІХ—ХХ стагодзьдзях, гісторыю беларускае даваеннае эміграцыі, сацыяльна-палітычныя і гуманітарныя наступствы Першае сусьветнае вайны для Беларусі, гісторыю мытнае справы, пытаньні міжнароднага супрацоўніцтва ў мытнай сфэры, геапалітычныя і геаэканамічныя аспэкты глябальнае і рэгіянальнае інтэграцыі. Адзін з укладальнікаў зборніка «Слуцкі збройны чын 1920 г. у дакумэнтах і ўспамінах» (2001, з А. Гесь, У. Міхнюком), каталёга выставы «Ёсьць на карце месца… : Грамадска-культурная чыннасьць беларускае і расейскае эміграцыі ў Чэхаславаччыне, 1921—1938» (2002), зборніка дакумэнтаў «Национальная академия наук Беларуси. 1928—2008. Документы и материалы» (2008), калектыўнае манаграфіі «Гісторыя Пінска: ад старажытнасьці да сучаснасьці: да 915-й гадавіны з першага летапіснага ўпамінаньня» (2012). Выдаў 2 манаграфіі «Школьная адукацыя ў Беларусі падчас нямецкае акупацыі 1915—1918 гг.» (2010) і «Ад гоманаўцаў да гайсакоў. Чыннасьць беларускіх маладзёвых арганізацыяў у 2-й палове 19 — першай трэці 20 ст.» (2012). Аўтар многіх артыкулаў у «Энцыкляпэдыі гісторыі Беларусі», часапісах «Спадчына», «Архэ», «Наша вера», «Беларускі гістарычны часопіс» і інш. У 2010 ўзнагароджаны прэміяй імя Льва Сапегі. Ганаровы сябра Нацыянальнага гістарычнага музэю Беларусі (2011). Узнагароджаны мэдалём Ф. Багушэвіча Беларускага ПЭН-цэнтру (2013).

Выбраная бібліяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Прадвеснік Адраджэння // Адукацыя і выхаванне. 1994. № 11;
  • Беларуская справа падчас польскай акупацыі 1919—1920 гг. // Спадчына. 1994. № 6;
  • Рупіўся дзеля Бога і людзей: Жыццёвы шлях Лявона Вітан-Дубейкаўскага // Наша вера. 1997. № 4;
  • Яшчэ адзін след Беларускага замежнага архіва ў Празе (разам з А.Гесь) // Замежная архіўная беларусіка. Мн., 1998;
  • Сумесная чыннасьць хрысьціянскіх сьвятароў і рэлігійных дзеячоў на ніве беларускай культуры ды дабрачыннасьці ў гады першай сусьветнае вайны (1914—1921) // Роля асобы ў жыцці і дзейнасці хрысьціянскіх цэркваў Беларусі ў XX ст. Мн., 2000;
  • Нямеччына і беларускі нацыянальны рух напярэдадні й у першыя гады другой сусветнай вайны (разам з У. Сакалоўскім) // Bialoruskie zeszyty historyczne. 2000. № 13;
  • На шляху стварэньня універсітэта ў Беларусі // Беларускі гістарычны часопіс 2001. № 4;
  • Пачатак тварэньня беларускае нацыянальнае школы // Спадчына. 2001. № 1/2;
  • Прафесар Мітрафан Доўнар-Запольскі і справа арганізацыі беларускай нацыянальнай адукацыі // Трэція Міжнародныя Доўнараўскія чытанні. Мн., 2002;
  • Чэхія і беларускі вызвольны рух у першай трэці ХХ стагоддзя / У. Ляхоўскі // Bialorus w XX stuleciu w kregu kultury i polityki. — Torun: Wydawnictwo Naukowe Uniwersitety Mikolaja Kopernika, 2007. — S. 491—522
  • Становішча рускамоўнай адукацыі ў зоне германскай акупацыі на тэрыторыі Беларусі падчас Першай сусветнай вайны (1915—1918 гг.) // Беларусь у гады Першай сусветнай вайны. Смаргоншына: трагедыя, гераізм, памяць: матэр. міжнар. навук.-практыч. канф. (Смаргонь, 18 — 19 мая 2007 г.). — Мінск: «Чатыры чвэрці», 2009. — С. 501—535
  • Беларускі маладзёвы рух ў пачатку ХХ ст. / У. Ляхоўскі // Спадчына. 2010. — № 1. — С. 117—148
  • Мінскі перыяд жыцця Язэпа Драздовіча (1919—1921 гг.): у адлюстрванні новых архіўных дакументаў // Знакамтыя мінчане ХІХ-ХХ стст. Матэрыялы беларуска-польскай навук. канферэнцыі, Мінск, 12 лістапада 2008 г. — Мінск: Польскі інстытут у Мінску, 2010 — С. 92—101
  • Памяці Аляксандры Гесь // Архэ. — 2011. — № 3. — С. 463—468
  • Гарадзенскі эпізод жыцця пастара Лукаша Дзекуць-Малея / разам з А. Чарнякевічам // Лукаш Дзекуць-Малей і беларускія пераклады Бібліі: зборнік матэрыялаў. — Мінск—Брэст: Альтэрнатыва, 2011. — С. 110—121
  • Кузьма Цярэшчанка: acta non verba / разам А. Чарнякевічам // Архэ. — 2011. — № 11 — С. 22—63
  • Рыжскі перамоўны працэс і дзейнасць Беларускай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў / разам з В. Лебедзевай // Да 90-годдзя прыняцця Рыжскага дагавору 1921 г. Матэрыялы з гісторыі польска-беларускіх узаемаадносін у ХХ ст.: зборнік навуковых прац III міжнароднай навукова-тэарэтычнай канферэнцыі, Мінск, 9—10 чэрвеня 2011. — Мінск: ТАА «Ковчег». — С. 111—129
  • Рэха трагічнага стрэлу: па слядах архіва Усевалада Ігнатоўскага / У. Ляхоўскі // Беларускі гістарычны часопіс. — 2011. — № 12. — С. 3—19
  • Маладзёвы рух паміж дзвюмя войнамі (1921—1939 гг.) // Спадчына. — 2012. — № 161. — С. 3—115
  • Коласаўская памежная застава i мытня ў Стоўбцах у 1921—1939 гг.: перакрыжаванне дзяржаў i людскіх лёсаў (разам з К.Нашчынцом) // Актуальныя пытанні мытнай справы: навуковыя працы кафедры мытнай справы. — Вып. 2. — Мінск: Выдавецкі цэнтр БДУ, 2012. — С. 145—171
  • Міжнароднае супрацоўніцтва ў барацьбе з карупцыяй у мытных органах // Актуальныя пытанні мытнай справы: навуковыя працы кафедры мытнай справы. — Вып. 2. — Мінск: Выдавецкі центр БДУ, 2012. — С. 201—223
  • О корректности определения величины таможенного компонента индекса развития логистики в Республике Беларусь за 2012 г. (по методике Всемирного банка)(вместе с А. Данильченко и В. Острого) // Труды факультета международных отношений 2012: научный сборник. — Минск: Выдавецкі центр БДУ, 2012. — Вып. III. с С. 153—160
  • Значение геополитических и геоэкономических факторов для дальнейшего развития Таможенного союза и Единого (евразийского) экономического пространства // Таможенный союз Республики Беларусь, Республики Казахстан и Российской Федерации: современность и перспективы развития в контексте формирования Единого экономического пространства. ІІІ Международная научно-практическая конференция (Минск, 21—23 сентября 2012 г.). Сборник докладов. — Минск: Белтаможиздат, 2013. — С. 83—91

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]