Вюртэмбэрскі дом

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Герб Вюртэмбэрскіх на браме ў палацавым парку Альтгаўзэну

Вюртэмбэрскі дом (па-нямецку: Haus Württemberg — старажытны нямецкі шляхецкі род, які мае свае карані ў асяродзьдзі Саліяў, кіраваў Вюртэмбэргам з канца XII стагодзьдзя да 1918 году. Галоўнымі супернікамі Вюртэмбэргаў за вяршэнства ў Швабіі традыцыйна былі Цэрынгены і Фюрстэнбергі. Па выніках Напалеонаўскіх войнаў вюртэмбэрскія кіраўнікі, быўшы найбліжэйшымі сваякамі Раманавых праз Марыю Фёдараўну, нарасьцілі свае ўладаньні і прынялі каралеўскі тытул (гл. Каралеўства Вюртэмбэрг). Адна з галінаў роду да канца XVIII стагодзьдзя правіла графствам Манбэльярскім на тэрыторыі сучаснай Францыі.

Вядомыя прадстаўнікі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Рэзыдэнцыі Вюртэмбэргаў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выява Назва Месцазнаходжанне Стыль
Altes Schloss - Stuttgart - Germany - panorama.jpg Старая Штутгарцкая рэзыдэнцыя Штутгарт Рэнэсанс
Neues Schloss, Stuttgart.jpg Новая Штутгарцкая рэзыдэнцыя Штутгарт Клясыцызм
Ludwigsburger Schloss.jpg Людвігсбурская рэзідэнцыя Людвігсбург Барока
Schloss-hohenheim.jpg Гоэнгаймскі замак Гоэнгайм Барока
Altshausen Schloss Torgebaeude 2005 b.jpg Альтсгаўзэн Альтсгаўзэн Барока
Schloss favorite park blick.jpg Віла Фаварыт Людвігсбург Барока
Blick aus Studio Akademie Schloss Solitude.jpg Віла Салітуд Штутгарт Ракако

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Вюртэмбэрскі домсховішча мультымэдыйных матэрыялаў