Сыманас Даўкантас

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Сыманас Даўкантас
Simonas Daukantas.png
Род дзейнасьці гісторык
Дата нараджэньня 28 кастрычніка 1793
Месца нараджэньня Кальві, цяпер Шкудзкі раён, Летува
Дата сьмерці 6 сьнежня 1864 (71 год)
Месца сьмерці Папіляны, цяпер Акмянскі раён

Сы́манас Да́ўкантас (па-летувіску: Simonas Daukantas, па-польску: Szymon Dowkont; 17 (28) кастрычніка 1793, Кальві, цяпер Шкудзкі раён, Летува — 24 лістапада (6 сьнежня) 1864, Папіляны, цяпер Акмянскі раён) — летувіскі гісторык, асьветнік, адзін зь першых ідэолягаў летувіскага нацыянальнага адраджэньня, аўтар першых працаў па гісторыі Летувы на летувіскай мове.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мэмарыяльны музэй Даўкантаса (Папіляны)

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Вучыўся ў школах Крэтынгі й Жмудзкай Кальварыі (цяпер Вардува), у віленскай гімназіі. Паступіў ў 1816 годзе ў Віленскі ўнівэрсытэт, спачатку вучыўся на аддзяленьні літаратуры й вольных мастацтваў, затым (з 1818 году) на аддзяленьні маральных і палітычных навук вывучаў гісторыю й антычную літаратуру. Скончыў Віленскі ўнівэрсытэт са ступеньню кандыдата ў 1819 годзе. У 1822 годзе абараніў дысэртацыю на ступень магістра, але праз працэс філяматаўфілярэтаў дыплём магістра права атрымаў толькі ў 1825 годзе.

Служыў у Рызе ў канцылярыі генэрал-губэрнатара (18251834), затым у Санкт-Пецярбургу памагатым мэтрыканта Літоўскай мэтрыкі ў канцылярыі Сэнату (18351851).

У 1850 годзе вярнуўся ў Летуву. У 1851 годзе выйшаў на пэнсію. Жыў у Варні ў біскупа Мацея Валанчэўскага, затым у мэцэнатаў — у лекара Пятра Смуглевіча ў маёнтку Ной-Бэргфрыд на паўдарогі паміж Баўскай і Елгавай (цяпер Яўнсьвірлаўка ў Латвіі)[1], а апошнія гады правёў у мястэчку Папіляны (сучасная Летува).

Працы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На працягу ўсёй сваёй дзейнасьці Сыманас Даўкантас пісаў наступныя творы: «Дзеяньні старадаўніх летувісаў і жмудзінаў»(«Darbai senųjų lietuvių ir žemaičių»), «Звычаі старадаўніх летувісаў, верхніх і ніжніх» («Būdas senovės lietuvių, kalnėnų ir žemaičių»). Пры ягоным жыцьці быў надрукаваны толькі адзіны твор: "Būdas senovės lietuvių, kalnėnų ir žemaičių" («Звычаі старадаўніх летувісаў, верхніх і ніжніх») (1845), дзе напісана пра асаблівасьці жыцьця летувіскага народу ў сярэднявеччы[2].

Паводле ягоная меркаваньня, летувісы да канца ХV ст. былі паганцамі, заставаліся апошнім паганскім народам Эўропы. Праз моцную палянізацыю мясцовыя звычаі й традыцыі зьнікалі, культура й мова знаходзіліся пад моцным уплывам Польшчы[2]. У 1845 годзе прапанаваў новаўтворанае слова «віціс» (výtis) (з малой літары й з націскам на першым складзе) для азначэньня вершніка-рыцара на гербе «Пагоня»[3].

Складальнік зборнікаў летувіскага фальклёру (1846, 1932), слоўнікаў летувіскай мовы. Аўтар падручнікаў, кніг па сельскай гаспадарцы.

Працы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Darbai senųjų lietuvių ir žemaičių (1822).
  • Istorija žemaitiška (1838).
  • Būdas senovės lietuvių, kalnėnų ir žemaičių (Звычаі старажытных летувісаў, аўкштайтаў і жмудзінаў) (1845).
  • Pasakojimas apie veikalus lietuvių tautos senovėje (1850).

Памяць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Партрэт Сыманаса Даўкантаса зьмешчаны на банкноце 100 літаў.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Egidijus Aleksandravičius. XIX amžiaus profiliai. Vilnius: Lietuvos rašytojų sąjungos leidykla, 1993. ISBN 9986-413-09-5. P. 167(лет.)
  2. ^ а б А. Ханников. История Великого Княжества Литовского. 2011. С. 22.
  3. ^ 97. Як здарылася, што Жамойць пачала называцца Літвою? // 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г.П. Пашкоў і інш. — Менск: БелЭн, 1998. — 576 с.: іл. ISBN 985-11-0106-0 С. 67
  • История литовской литературы. Вильнюс: Vaga, 1977. С. 76—78.
  • S. Žukas. Simonas Daukantas. Kaunas: Šviesa, 1988.
  • V. Merkys. Simonas Daukantas. Vilnius: Vyturys, 1991.
  • Lietuvių rašytojai. Biobibliografinis žodynas. I: A — J. Vilnius: Vaga, 1979. P. 392—409.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Сыманас Даўкантассховішча мультымэдыйных матэрыялаў