Краіна Беларусь. Вялікае Княства Літоўскае

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Краіна Беларусь. Вялікае Княства Літоўскае
Краіна Беларусь. Вялікае Княства Літоўскае
Жанр: ілюстраваная гісторыя
Аўтар: Уладзімер Арлоў
Мова арыгіналу: беларуская
Публікацыя: 2012
Выдавецтва: Kalligram
Колькасьць старонак: 400
Ілюстратар: Зьміцер Герасімовіч
Афармленьне: Зьміцер Санько
Носьбіт: кніга
ISBN: 978-985-6919-82-7
Электронная вэрсія

«Краі́на Белару́сь. Вялі́кае Кня́ства Літо́ўскае. Ілюстрава́ная гісторыя»кніга з гісторыі Беларусі і Вялікага Княства Літоўскага, выдадзеная ў 2012 годзе. Мае каля 2000 ілюстрацыяў. Працяг выданьня Краіна Беларусь, якое пабачыла сьвет у 2003 годзе[1].

Зьмест[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прысьвячаецца часам Вялікага Княства Літоўскага, знаёміць з жыцьцём і побытам, ваеннымі перамогамі і культурнымі дасягненьнямі продкаў беларусаў. На аснове гістарычных фактаў даводзіцца, што назвы «Літва» і «ліцьвіны» на працягу некалькіх стагодзьдзяў былі назвамі Беларусі і беларусаў[1].

Не абмяжоўваецца храналягічнымі межамі існаваньня Вялікага Княства Літоўскага: апавядае пра суіснаваньне балтаў і славянаў, становішча беларускіх земляў у Расейскай імпэрыі, вызвольнае змаганьне і спробы адрадзіць дзяржаву, нацыянальнае адраджэньне і лёс Віленшчыны ў ХХ стагодзьдзі[1].

Разглядае гісторыю Беларусі як частку агульнаэўрапейскага руху цывілізацыі[1]. Паказвае дзяржаватворчую ролю беларусаў у Вялікім Княстве Літоўскім і дае чытачу магчымасьць даведацца пра гісторыю ВКЛ зь беларускага гледзішча[2].

Іншыя зьвесткі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Рэцэнзэнты кнігі — доктар гістарычных навук Анатоль Грыцкевіч і кандыдат гістарычных навук Уладзімер Ляхоўскі, картограф — кандыдат гістарычных навук Віктар Цемушаў.

Матэрыялы для ілюстрацыяў мастак Зьміцер Герасімовіч зьбіраў у прыватных калекцыях Аўстрыі, Нямеччыны, Польшчы і Летувы, у архівах і музэях Беларусі і суседніх краінаў[3].

У 2018 годзе зьявілася кніга «Belarus. The Epoch of the Grand Duchy of Lithuania» ў перакладзе на ангельскую мову брытанскага беларусіста Джыма Дынглі[2].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]