Зьдзіслаў Сіцька
Зьдзіслаў Сіцька лац. Ździsłaŭ Sićka | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 1939 в. Пашкоўцы, Баранавіцкі павет, Наваградзкае ваяводзтва, Польшча |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | пісьменьнік, перакладчык, журналіст |
Жанр | артыкул, біяграфія |
Зьдзіслаў Сіцька (1939, в. Пашкоўцы, Баранавіцкі павет, Наваградзкае ваяводзтва, Польшча) — беларускі пісьменьнік, перакладнік, журналіст і гісторык[1]. Аўтар шматлікіх артыкулаў па гісторыі й культуры Беларусі, Вялікага Княства Літоўскага.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1974 годзе скончыў журналісцкі факультэт БДУ. Працаваў на кінастудыі «Беларусьфільм», у Дзяржкамітэце па кінематаграфіі, быў супрацоўнікам газэты «Наша слова», часопісаў «Роднае слова», «Дыялог» (Баранавічы). Рэдактар газэты «Гаспадар» (Баранавічы).
У 2009 годзе ўвайшоў у грамадзкі арганізацыйны камітэт «Міленіюм Літвы». У звароце арганізацыйнага камітэту паведамлялася, што назва Літва датычыцца старажытнай тэрыторыі Беларусі, а цяперашнія беларусы да пачатку XX стагодзьдзя называлі сябе ліцьвінамі[2].
Творы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Кнігі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Чалавек, які збіраў камяні: Ігнат Дамейка. — Менск: Тэхналогія, 2005.
- Утроп Літвы. — Смаленск: Новая школа, 2009. — 322 с., 290 ас.
Артыкулы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- «…ясней ад перлаў і золата кароны» (да 750-годдзя каранацыі Міндоўга) // Беларускі Гістарычны Часопіс. № 5, 2003.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Скобла М. Літва — ня племя, а ваярскі стан?, Радыё Свабода, 3 чэрвеня 2009 г.
- ^ Марат Гаравы. Створаны грамадзкі аргкамітэт сьвяткаваньня 1000-годзьдзя назвы Літва пад старшынствам прафэсара Анатоля Грыцкевіча // БелаПАН, 22 студзеня 2009 г. Праверана 14 кастрычніка 2014 г.