Таронта

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Таронта
анг. Toronto
Таронта
Герб Таронта Сьцяг Таронта
Першыя згадкі: 1793
Горад з: 1834
Краіна: Канада
Правінцыя: Антарыё
Вобласьць: Голдэн-Горсшу
Мэр: Алівія Чаў[d]
Плошча: 630,21 км²
Вышыня: 76 м н. у. м.
Насельніцтва (2016)
колькасьць: 2 731 571 чал.
шчыльнасьць: 4334,38 чал./км²
Часавы пас: UTC-5
летні час: UTC-4
Тэлефонны код: +1 416, +1 647
Паштовы індэкс: M
Геаграфічныя каардынаты: 43°40′13″ пн. ш. 79°23′12″ з. д. / 43.67028° пн. ш. 79.38667° з. д. / 43.67028; -79.38667Каардынаты: 43°40′13″ пн. ш. 79°23′12″ з. д. / 43.67028° пн. ш. 79.38667° з. д. / 43.67028; -79.38667
Таронта на мапе Канады
Таронта
Таронта
Таронта
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.toronto.ca/

Таро́нта (па-ангельску: Toronto, мянушкі: T.O., Hogtown, The Big Smoke, Toronto the Good, T-Dot) — самы вялікі горад Канады, які знаходзіцца ў паўднёвай частцы правінцыі Антарыё, зьяўляецца яе сталіцай. Горад зьяўляецца культурнай і эканамічнай сталіцай Канады. Насельнцтва налічвае 2 518 772 чалавекі, разам з прыгарадамі 5 715 386 чалавек.

Таронта зьяўляецца самым шматэтнічным горадам сьвету, тут знаходзіцца прыкладна 150 этнічных групаў, а ў 2001 годзе горад атрымаў ад ААН тытул: World’s Most Multicultural City.

Ангельская мова зьяўляецца роднай для 52% насельніцтва гораду. Каля 50% насельніцтва Таронта зьяўляецца імігрантамі, па гэтым парамэтры горад займае другое месца ў сьвеце пасьля Маямі.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Назва гораду паходзіць ад гуронскага «месца сустрэчы». Праз тэрыторыю сучаснага гораду праходзіў індзейскі шлях паміж азёрамі Антарыё і Гурон. Першым эўрапейцам, які пабываў на гэтым шляху ў 1615 годзе быў Эт’ен Бруле. Пасьля ўсталяваньня францускіх калёніяў у Канадзе гэты шлях граў важную ролю ў гандлі футрам. Французы пабудавалі тут факторыю (1720—1730), а потым быў пабудаваны Форт Руіль (1750—1751). У 1759 годзе форт быў спалены самімі французамі, калі яны былі вымушаныя адступіць пад націскам брытанцаў ў вайне. Тое, што засталося ад форта, знаходзіцца ў музэі ў цэнтры Таронта (Exhibition Grounds).

Некалькі дзесяцігодзьдзяў пасьля заваяваньня брытанцамі Канады ў 1760 годзе тэрыторыя будучага Таронта была заселена індзейцамі і некалькімі эўрапейскімі гандлярамі. Толькі пасьля амэрыканскай рэвалюцыі сюды пачалі прыбываць лаялісты (амэрыканскія пасяленцы якія жадалі і далей падпарадкоўвацца брытанскай кароне). Іх масавае перасяленьне ў Канаду прывяло да стварэньня правінцыі Горная Канада ў 1791 годзе. Хутка пасьля гэтага губэрнатар правінцыі Джон Сымка загадаў перанесьці ў навакольле будучага Таронта сталіцу правінцыі. У 1793 годзе ён загадаў пабудаваць горад, які назваў Ёркам, які павінен быў знаходзіцца недалёка ад прыроднай затокі на возеры Антарыё. Хутка сюды была перанесена сталіца правінцыі з гораду Ньюарк (сёньня Ніягана-он-зэ-Лэйк). У 1812 годзе Ёрк налічваў 700 жыхароў.

Падчас амэрыкана-брытанскай вайны 1813 году горад два разы займаўся амэрыканскімі войскамі. Пасьля вайны вялікі наплыў брытанскіх эмігрантаў у Горную Канаду прывёў да выбуховага росту насельніцтва і яе сталіцы. У 1834 годзе горад, які ўжо налічваў 9 тыс. чалавек, атрымаў гарадзкія правы пад назвай Таронта. Першым мэрам гораду стаў Ўільям Ліён Макензі. У 1827 годзе распачаў сваю дзейнасьць Каралеўскі ўнівэрсытэт (King’s College), які ў 1850 годзе быў пераўтвораны ва Ўнівэрсытэт Таронта.

З гэтых часоў насельніцтва гораду хутка павялічвалася. Порт Таронта прыймаў шмат караблёў, будова чыгункі злучыла Таронта з Манрэалем, Нью-Ёркам, Дэтройтам і Чыкага. Горад стаў фінансавым і гандлёвым цэнтрам правінцыі, якім застаўся і да нашых дзён.

У 1867 годзе, пасьля ўтварэньня Канадзкай Канфэдэрацыі, Таронта стала сталіцай новай правінцыі Антарыё. Насельніцтва гораду з 30 тыс. у 1851 годзе, да 1891 году павялічылася ў пяць разоў. Будова прамысловых прадпрыемстваў прывяла да хуткай індустрыялізацыі гораду. У пачатку ХХ стагодзьдзя будова гідраэлектрастанцыі ў Ніягара Фолз дала гораду танную электрычнасьць. У 1914 годзе Таронта стала другім, пасьля Манрэалю горадам Канады.

У пачатку 1920-х гадоў навукоўцы Фрэдэрык Бантынг, Чарльз Бэст, Джэймз Коліп і Джон Маклеад, якія працавалі ва ўнівэрсытэце Таронта вынайшлі інсулін. Разам з фармацэўтычнай фірмай Лілі, у хуткасьці былі створаны лініі масавай вытворчасьці інсуліна, які стаў даступны для мільёнаў людзей, хворых на цукровы дыябэт. За гэта адкрыцьцё Бантынг і Макеад у 1923 годзе атрымалі Нобэлеўскую прэмію ў вобласьці мэдыцыны.

Таронта перажыло дэпрэсію 1930-х гадоў значна лепей чым іншыя гарады Канады. У гады Другой сусьветнай вайны пачалі разьвівацца электрычная і авіяцыйная прамысловасьці. У 1949 годзе пачалася будова мэтро. У 1951 годзе насельніцтва павялічылася да мільёну чалавек.

На сойме беларусаў Паўночнае Амэрыкі. Зьлева направа: Сакрат Яновіч, Янка Жамойцін. Канада, м. Таронта, 1988 год.

У 1960-х гадах Таронта паступова прыняло ролю галоўнага фінансавага і камэрцыйнага цэнтру Канады ад Манрэалю. Хуткі эканамічны рост гораду быў зьвязаны са злучэньнем Вялікіх Азёраў з Атлянтычным акіянам. У сувязі з сэпаратысцкімі настроямі ў франкамоўнай правінцыі Квэбэк, адтуль у Таронта пачалася масавая міграцыя ангельскамоўнага насельніцтва. У канцы 1970-х і 1980-х гадоў шмат фірмаў і карпарацыяў перанесьці свае штаб-кватэры з Манрэалю ў Таронта, што спрыяла далейшаму разьвіцьцю гораду.

У 1998 годзе ў склад Таронта ўвайшлі прыгарады Іст-Ёрк, Этабікок, Норс-Ёрк, Скарбара і Ёрк. Усе гарады былі злучаны ў г. зв. мэгасіці. Цяпер Таронта зьяўляецца самым вялікім канадзкім горадам і яго эканамічнай сталіцай.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Таронтасховішча мультымэдыйных матэрыялаў