Перайсьці да зьместу

Кірыл Касьцян

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Кірыл Касьцян

лац. Kirył Kaścian
Дата нараджэньня 1982(1982)

Кірыл Касьцян (нар. 1982) — беларускі праўнік. Доктар права. Сябра Вялікай Рады МГА ЗБС «Бацькаўшчына»[1].

Скончыў Факультэт міжнародных дачыненьняў БДУ. Навучаўся ў магістратуры і дактарантуры ўнівэрсытэту Брэмэну (Нямеччына), дзе абараніў дысэртацыю на доктара права.

У 2012 годзе стаў пераможцам міжнароднага журналісцкага конкурсу для журналістаў, што пішуць пра Беларусь[2].

Выкладаў у розных унівэрсытэтах Нямеччыны і Чэхіі, у якасьці экспэрта працаваў з галоўным камісарам АБСЭ з пытаньняў нацыянальных меншасьцяў, радай нацыянальных супольнасьцяў пры ўрадзе Чэскай Рэспублікі і зь міжнароднай арганізацыяй «Equal Rights Trust».

Галоўны рэдактар часопісу Belarusian Review[3], супрацоўнік Цэнтру дасьледаваньняў этнічнай і лінгвістычнай разнастайнасьці (Чэхія)[4].

Навуковая дзейнасьць

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Зьвяртае ўвагу на тое, што ўжыванне тэрмінаў Летува і летувісы ў беларускай гістарычнай навуцы мае ня толькі лягічнае абгрунтаваньне, але і адпавядае эўрапейскаму досьведу датычна асэнсаваньня спадчыны шматэтнічных данацыянальных дзяржаўных фармаваньняў. Найяскравейшым прыкладам ёсьць шматнацыянальная дзяржаўная фармацыя ў цэнтры Эўропы — Вугорскае каралеўства (Regnum Hungariae) як асобна, так і як частка Аўстра-Вугоршчыны (Österreichisch-Ungarische Monarchie). Хоць самі вугорцы называюць сябе мадзярамі (адзіночны лік magyar, множны лік magyarok), а сваю краінуMagyarország незалежна ад гістарычнага кантэксту, назва гістарычнай Вугоршчыны ў мовах розных славянскіх народаў, якія калісьці мелі дачыненьне да гэтай фармацыі, адрозьніваецца ад назвы нацыянальнай дзяржавы вугорскага народу, якая існуе на частцы тэрыторыі былой шматнацыянальнай краіны (напрыклад, чэскае Uhersko датычна гістарычнай Вугоршчыны, але Maďarsko датычна сучаснай). Прытым беларуская назва сучаснай нацыі — летувісы — цалкам адпавядае славянскай практыцы называньня сучасных вугорцаў «мадзярамі», бо такім жа спосабам утвараецца ад арыгінальнай формы саманазвы ў адзіночным ліку з дапамогай канчатку множнага ліку, уласьцівага беларускай мове[5].

  • Касьцян К., Васілевіч Г. Спадчына ВКЛ вачыма беларускіх і летувіскіх гісторыкаў: поле для роўных магчымасьцяў? // ARCHE Пачатак. № 11—12 (86—87), 2009. С. 292—303.
  • Касьцян К., Васілевіч Г. Wilson, Andrew. Belarus: the Last European Dictatorship. Yale University Press, 2011. 256 p. // Беларускі гістарычны агляд. Т. 19, сш. 1—2 (36—37), 2012. С. 394—402.
  • Касьцян К., Васілевіч Г. Savchenko, Andrew. Belarus — a Perpetual Borderland. Brill Academic Publishers, 2009. // Беларускі гістарычны агляд. Т. 20, сш. 1—2 (38—39), 2013. С. 281—287.
  • Касьцян К. Лёс ізаляваных меншасьцяў: Лужыца — Падляшша // Беларусь в европейском контексте: актуальные дискуссии о нациостроительстве. — Вильнюс : ЕГУ, 2014. С. 184—194.
  • Kascian K. Implications of Russia’s war in Ukraine for Belarus and its society: what is exactly written in the EU documents? // Public Governance, Administration and Finances Law Review. Vol. 7 (1), 2022. P. 5—20.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]