Алесь Жлутка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Алесь Жлутка
Дата нараджэньня 12 верасьня 1954(1954-09-12) (66 гадоў) або 1954[1]
Месца нараджэньня Запольле[d], Бацэвіцкі сельсавет, Клічаўскі раён, Беларусь
Месца вучобы Львоўскі ўнівэрсытэт
Занятак перакладнік, мовазнаўца і гісторык
Месца працы Інстытут гісторыі НАН Беларусі і Беларускі гуманітарны ліцэй імя Якуба Коласа
Навуковая ступень кандыдат філялягічных навук[d]

Але́сь (Алякса́ндар) Анато́льевіч Жлу́тка (нар. 12 верасьня 1954, вёска Запольле Клічаўскага раёну Магілёўскай вобласьці) — беларускі мовазнавец і гісторык. Кандыдат філялягічных навук (1990). Ляўрэат узнагароды імя Льва Сапегі (2009).

Скончыў Львоўскі ўнівэрсытэт (1983). Абараніў дысэртацыю па лацінскай паэзіі Беларусі эпохі Асьветніцтва. З 1996 старэйшы навуковы супрацоýнік Інстытуту гісторыі НАН Беларусі.

У ягоным перакладзе на беларускую мову друкаваліся паэзія Гарацыюса, байкі Эзопа і творы анакрэотыкаў.

Дасьледуе лацінамоўную літаратуру Беларусі, лацінамоўныя крыніцы з гісторыі Вялікага Княства Літоўскага, гісторыю раньняга хрысьціянства на беларускіх землях, беларускую анамастыку[2].

Падрыхтаваў да выданьня кнігу дакумэнтаў і сьведчаньняў «Міндаў — кароль Літовіі».

8 лістапада 2020 году ў час пратэстаў у Беларусі Алесь Жлутка быў затрыманы за ўдзел у «Маршы народаўладзьдзя»[3] і прысуджаны да 10 сутак арышту[4][5]. Праз два тыдні кіраўніцтва Інстытуту гісторыі НАН Беларусі не працягнула зь ім кантракт[6].

Кніжныя публікацыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Міндаў, кароль Літовіі, у дакумэнтах і сьведчаньнях. Менск, 2005.
  • Метадычныя рэкамендацыі да выдання лацінскіх дакументаў X—XІV ст. Мн., 2005.
  • Лацінска-беларускі слоўнік актавай мовы Вялікага Княства Літоўскага XIII—XVIII ст. Мн., 2011.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]