Перайсьці да зьместу

Ліга чэмпіёнаў УЭФА 2018—2019 гадоў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ліга чэмпіёнаў УЭФА 2018—2019 гадоў
Стадыён «Ванда Мэтрапалітана» ў Мадрыдзе, месца правядзеньня фіналу
Стадыён «Ванда Мэтрапалітана» ў Мадрыдзе, месца правядзеньня фіналу
Спаборніцтва Ліга чэмпіёнаў УЭФА
Сэзон 2018—2019
Даты Кваліфікацыя:
26 чэрвеня — 29 жніўня 2018
Асноўная частка:
18 верасьня 2018
— 1 чэрвеня 2019
Колькасьць удзельнікаў Асноўная частка: 32
Усяго: 79 (з 54 асацыяцыяў)
Пераможца Лівэрпул
Фіналіст Тотэнгэм Готспур
Гледачоў на стадыёнах 6 163 044 (49 304 штоматч у сярэднім)
Згуляных матчаў 125
Забітых галоў 366 (2,93 штоматч у сярэднім)
Найлепшы бамбардзір Ліянэль Мэсі (Барсэлёна) — 12 мячоў

Ліга чэмпіёнаў УЭФА 2018—2019 гадоў — 64-ы розыгрыш трафэю з часоў Кубка эўрапейскіх чэмпіёнаў і 27-ы розыгрыш пад назвай Ліга чэмпіёнаў УЭФА. У гэтым сэзоне ўпершыню выкарыстоўвалася сыстэма відэаасістэнта рэфэры (VAR), пачынаючы з 1/8 фіналу.

У фінале, які адбыўся 1 чэрвеня 2019 году на стадыёне «Ванда Мэтрапалітана» ў Мадрыдзе (Гішпанія), «Лівэрпул» перамог «Тотэнгэм Готспур» зь лікам 2:0 і шосты раз у сваёй гісторыі стаў пераможцам турніру. «Лівэрпул» стаў трэцяй камандай у гісторыі пасьля «Рэала» ў 1966 годзе і «Міляна» ў 2003 годзе, каму столькі разоў скаралася Ліга чэмпіёнаў. Гэты фінал стаў другім у гісторыі, дзе гулялі дзьве ангельскія каманды, пасьля перамогі «Манчэстэр Юнайтэд» над «Чэлсі» ў 2008 годзе. Перамога ў фінале надала «Лівэрпулю» аўтаматычную кваліфікацыю ў групавы этап Лігі чэмпіёнаў УЭФА 2019—2020 гадоў і права гуляць у Супэркубку УЭФА 2019 году і клюбным чэмпіянаце сьвету па футболе 2019 году, у двох апошніх зь якіх ён перамог. Паколькі «Чэлсі» й «Арсэнал» таксама выйшлі ў фінал Лігі Эўропы УЭФА 2019 году, гэта быў першы сэзон, у якім было некалькі фіналаў буйных эўрапейскіх клюбных спаборніцтваў з удзелам камандаў з адной краіны.

Дзейны на пачатак турніру чэмпіён «Рэал», які перамог у чатырох з апошніх пяці розыгрышаў, у тым ліку ў трох апошніх, быў выбіты «Аяксам» у 1/8 фіналу. Нягледзячы на ​​тое, што «Аякс» выбыў у паўфінале, ён згуляў больш матчаў за любую іншую каманду ў турніры, бо пачынаў з другога кваліфікацыйнага раўнду.

Зьмены фармату

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

9 сьнежня 2016 году УЭФА пацьвердзіў плян рэфармаваньня Лігі чэмпіёнаў УЭФА на цыкл 2018—2021 гадоў, які быў абвешчаны 26 жніўня 2016 году. Згодна з новымі правіламі, пераможцы Лігі Эўропы УЭФА папярэдняга сэзону будуць аўтаматычна кваліфікавацца ў групавы этап Лігі чэмпіёнаў УЭФА (раней яны аўтаматычна кваліфікаваліся ў раўнд кваліфікацыйнага плэй-оф, але яны праходзілі ў групавы раўнд, калі ўладальнік тытулу Лігі чэмпіёнаў кваліфікаваўся празь лігу сваёй краіны, хоць гэтае павышэньне да групавога этапу было зроблена ва ўсіх трох сэзонах з моманту зацьверджаньня перад сэзонам 2015—2016 гадоў). У той жа час, чатыры найлепшыя каманды зь ліг чатырох нацыянальных асацыяцый, якія займаюць лідзіруючыя месцы ў сьпісе каэфіцыентаў краін УЭФА, таксама будуць аўтаматычна кваліфікавацца ў групавы этап. Толькі шэсьць каманд выйдуць у групавы этап праз кваліфікацыйныя раўнды, у параўнаньні зь дзесяцьцю ў папярэднім сэзоне.

Гэта быў таксама першы год, калі быў створаны папярэдні раунд — спэцыяльны міні-турнір для чатырох апошніх нацыянальных асацыяцый паводле каэфіцыентаў краінаў УЭФА, які складаўся з адзіночных паўфінальныых і фінальнага матчаў.

Разьмеркаваньне камандаў па асацыяцыях

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Усяго 79 камандаў ад 54 (з 55) асацыяцый-чальцоў УЭФА ўдзельнічалі ў Лізе чэмпіёнаў УЭФА 2018—2019 гадоў (акрамя Ліхтэнштайна, бо той не праводзіць нацыянальнае спаборніцтва для адбору на турнір). Рэйтынг асацыяцыяў на аснове каэфіцыентаў УЭФА па выніках каманд у папярэднія пяць сэзонаў выкарыстоўваецца для вызначэньня колькасьці каманд-удзельніц для кожнай асацыяцыі:

  • Першыя чатыры асацыяцыі кваліфікуюць прынамсі 4 каманды ў групавы этап Лігі чэмпіёнаў УЭФА.
  • Асацыяцыі на месцах 5—6 кваліфікуюць 3 каманды ў розыгрыш.
  • Кожная з асацыяцый на месцах 7—15 кваліфікуе па дзьве каманды.
  • Усе астатнія асацыяцыі (на месцах з 16-га па 55-е, акрамя Ліхтэнштайна) кваліфікуюць па адной камандзе.
  • Пераможцы Лігі чэмпіёнаў УЭФА 2017—2018 гадоў і Лігі Эўропы УЭФА 2017—2018 гадоў могуць дадаткова ўступіць у розыгрыш, калі яны не адабраліся ў Лігу Чэмпіёнаў УЭФА праз свае нацыянальныя чэмпіянаты. Пераможца Лігі чэмпіёнаў УЭФА 2017—2018 гадоў «Рэал» прайшоў кваліфікацыю праз сваю ўнутраную лігу, таму дадатковае месца для ўладальнікаў тытулу Лігі чэмпіёнаў не было патрэбным. Пераможцы Лігі Эўропы УЭФА 2017—2018 гадоў, «Атлетыка Мадрыд», кваліфікаваліся праз сваю ўнутраную лігу, што азначае, што дадатковае месца для ўладальнікаў тытулу Лігі Эўропы не было патрэбным.

Рэйтынг асацыяцыяў

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

У Лізе чэмпіёнаў УЭФА 2018—2019 гадоў асацыяцыі разьмяркоўваюцца ў адпаведнасьці зь іх каэфіцыентамі УЭФА за 2017 год, якія ўлічваюць іх вынікі ў эўрапейскіх спаборніцтвах з сэзону 2012—2013 гадоў па сэзон 2016—2017 гадоў.

Рэйтынг асацыяцыяў для сэзону Лігі чэмпіёнаў УЭФА 2018—2019 гадоў
М. Асацыяцыя Каэф. Клюбаў
1 Сьцяг Гішпаніі Гішпанія 104.998 4
2 Сьцяг Нямеччыны Нямеччына 79.498
3 Сьцяг Ангельшчыны Ангельшчына 75.962
4 Сьцяг Італіі Італія 73.332
5 Сьцяг Францыі Францыя 56.665 3
6 Сьцяг Расеі Расея 50.532
7 Сьцяг Партугаліі Партугалія 49.332 2
8 Сьцяг Украіны Украіна 42.633
9 Сьцяг Бэльгіі Бэльгія 42.400
10 Сьцяг Турэччыны Турэччына 39.200
11 Сьцяг Чэхіі Чэхія 33.175
12 Сьцяг Швайцарыі Швайцарыя 32.075
13 Сьцяг Нідэрляндаў Нідэрлянды 31.063
14 Сьцяг Грэцыі Грэцыя 27.900
15 Сьцяг Аўстрыі Аўстрыя 25.350
16 Сьцяг Харватыі Харватыя 25.250 1
17 Сьцяг Румыніі Румынія 24.350
18 Сьцяг Даніі Данія 24.000
19 Сьцяг Беларусі Беларусь 19.875
М. Асацыяцыя Каэф. Клюбаў
20 Сьцяг Польшчы Польшча 19.750 1
21 Сьцяг Швэцыі Швэцыя 19.725
22 Сьцяг Ізраілю Ізраіль 19.375
23 Сьцяг Шатляндыі Шатляндыя 18.925
24 Сьцяг Кіпру Кіпр 18.550
25 Сьцяг Нарвэгіі Нарвэгія 18.325
26 Сьцяг Азэрбайджану Азэрбайджан 17.750
27 Сьцяг Баўгарыі Баўгарыя 15.875
28 Сьцяг Сэрбіі Сэрбія 15.375
29 Сьцяг Казахстану Казахстан 15.250
30 Сьцяг Славеніі Славенія 13.125
31 Сьцяг Славаччыны Славаччына 11.750
32 Сьцяг Ліхтэнштайну Ліхтэнштайн 11.000 0
33 Сьцяг Вугоршчыны Вугоршчына 9.500 1
34 Сьцяг Малдовы Малдова 9.500
35 Сьцяг Ісьляндыі Ісьляндыя 8.375
36 Сьцяг Фінляндыі Фінляндыя 7.650
37 Сьцяг Альбаніі Альбанія 6.625
М. Асацыяцыя Каэф. Клюбаў
38 Сьцяг Ірляндыі Ірляндыя 6.575 1
39 Сьцяг Босьніі і Герцагавіны Босьнія і Герцагавіна 6.500
40 Сьцяг Грузіі Грузія 6.375
41 Сьцяг Латвіі Латвія 6.125
42 Сьцяг Паўночнай Македоніі Паўночная Македонія 5.625
43 Сьцяг Эстоніі Эстонія 5.250
44 Сьцяг Чарнагорыі Чарнагорыя 5.250
45 Сьцяг Армэніі Армэнія 5.125
46 Сьцяг Люксэмбургу Люксэмбург 4.875
47 Сьцяг Паўночнай Ірляндыі Паўночная Ірляндыя 4.500
48 Сьцяг Летувы Летува 4.125
49 Сьцяг Мальты Мальта 4.000
50 Сьцяг Ўэйлзу Ўэйлз 3.875
51 Сьцяг Фарэрскіх астравоў Фарэрскія астравы 3.500
52 Сьцяг Гібральтару Гібральтар 2.500
53 Сьцяг Андоры Андора 1.165
54 Сьцяг Сан-Марына Сан-Марына 0.333
55 Сьцяг Косава Косава 0.000

Разьмеркаваньне

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Далей прадстаўляем ліст допуску на гэты сэзон. Пераможцы Лігі чэмпіёнаў і Лігі Эўропы папярэдняга сэзону — «Рэал» ды «Атлетыка» адпаведна — гарантавалі сабе ўдзел у групавым этапе Лігі чэмпіёнаў што празь перамогі ў фіналах пяпярэдніх розыгрышаў эўрапейскіх фіналаў, што праз трапляньне ў чацьвёрку найлепшых гішпанскіх камандаў, таму наступныя зьмяненьні адпаведна адбыліся й у месцах разьмеркаваньняў сярод іншых удзельнікаў ніжэйшых (па рэйтынгу) лігаў:

  • Чэмпіён 11-й асацыяцыі (Чэхіі) уступае ў розыгрыш з групавога этапу замест раўнду кваліфікацыі плэй-оф.
  • Чэмпіён 13-й асацыяцыі (Нідэрляндаў) уступае ў розыгрыш з раўнду плэй-оф кваліфікацыі замест трэцяга кваліфікацыйнага раўнду.
  • Чэмпіён 15-й асацыяцыі (Аўстрыі) уступае ў розыгрыш з трэцяга кваліфікацыйнага раўнду замест другога кваліфікацыйнага раўнду.
  • Чэмпіёны 18-й ды 19-й асацыяцый (Даніі й Беларусі адпаведна) уступаюць ў розыгрыш з другога кваліфікацыйнага раўнду замест першага кваліфікацыйнага раўнду.
  • Каманда 5-й асацыяцыі (Францыі), што заняла трэцяе месца, выйшла ў групавы этап замест трэцяга кваліфікацыйнага раўнду.
  • Другія месцы 10-й і 11-й асацыяцый (Турэччыны й Чэхіі) выйшлі ў трэці кваліфікацыйны раўнд замест другога.
Ліст допуску на сэзон Лігі чэмпіёнаў УЭФА 2018—2019 гадоў
Каманды ўступаючыя на гэтым этапе ў розыгрыш Каманды, што трапілі сюды з папярэдняга раўнду
Папярэдні раўнд
(4 каманды)
  • 4 чэмпіёны з асацыяцый 52—55
Першы кваліфікацыйны раўнд
(32 каманды)
  • 31 чэмпіён з асацыяцый 20—51 (акрамя Ліхтэнштайну)
  • 1 пераможца папярэдняга раўнду
Другі кваліфікацыйны раўнд
(24 каманды)
Чэмпіёнскі шлях
(20 камандаў)
  • 4 чэмпіёны з асацыяцый 16—19
  • 16 пераможцаў першага кваліфікацыйнага раўнду
Шлях прадстаўнікоў лігаў
(4 камандаў)
  • 4 уладальнікі другіх месцаў з асацыяцый 12—15
Трэці кваліфікацыйны раўнд
(20 камандаў)
Чэмпіёнскі шлях
(12 камандаў)
  • 2 чэмпіёны з асацыяцый 14—15
  • 10 пераможцаў другога кваліфікацыйнага раўнду (па чэмпіёнскім шляху)
Шлях прадстаўнікоў лігаў
(8 камандаў)
  • 5 уладальнікаў другіх месцаў з асацыяцый 7—11
  • 1 уладальнік трэцяга месца з асацыяцыі 6
  • 2 пераможцы другога кваліфікацыйнага раўнду (па шляху прадстаўнікоў лігаў)
Раўнд плэй-оф
(12 камандаў)
Чэмпіёнскі шлях
(8 камандаў)
  • 2 чэмпіёны з асацыяцый 12—13
  • 6 пераможцаў трэцяга кваліфікацыйнага раўнду (па чэмпіёнскім шляху)
Шлях прадстаўнікоў лігаў
(4 каманды)
  • 4 пераможцы трэцяга кваліфікацыйнага раўнду (па шляху прадстаўнікоў лігаў)
Групавы этап
(32 каманды)
  • 11 чэмпіёнаў з асацыяцый 1—11
  • 6 уладальнікаў другіх месцаў з асацыяцый 1—6
  • 5 уладальнікаў трэціх месцаў з асацыяцый 1—5
  • 4 уладальнікі чацьвёртых месцаў з асацыяцый 1—4
  • 4 пераможцы раўнду плэй-оф (па чэмпіёнскім шляху)
  • 2 пераможцы раўнду плэй-оф (па шляху прадстаўнікоў лігаў)
Плэй-оф
(16 камандаў)
  • 8 пераможцаў груповога этапу
  • 8 уладальнікаў другіх месцаў групавога этапу

Каманды-ўдзельніцы

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Пазнакі ў дужках паказваюць якім чынам кожная каманда кваліфікавалася на свой пачатковы раўнд у турніры:

  • ЛЧ: Пераможца папярэдняга сэзону Лігі чэмпіёнаў.
  • ЛЭ: Пераможца папярэдняга сэзону Лігі Эўропы.
  • 1-е, 2-е, 3-е, 4-е: месца ва ўласнай лізе папярэдняга сэзону.

Другі кваліфікацыйны раўнд, трэці кваліфікацыйны раўнд і раўнд плэй-оф былі падзеленыя на чэмпіёнскі шлях (ЧШ) ды шлях прадстаўнікоў лігаў (ШПЛ).

Кваліфікацыя каманд у Лігу чэмпіёнаў УЭФА 2018—2019 гадоў
Раўнд уступленьня Каманды
Групавы этап Сьцяг Гішпаніі Рэал Мадрыд (3-е)ЛЧ Сьцяг Гішпаніі Атлетыка Мадрыд (2-е)ЛЭ Сьцяг Гішпаніі Барсэлёна (1-е) Сьцяг Гішпаніі Валенсія (4-е)
Сьцяг Нямеччыны Баварыя Мюнхэн (1-е) Сьцяг Нямеччыны Шальке-04 (2-е) Сьцяг Нямеччыны Гофэнгайм (3-е) Сьцяг Нямеччыны Барусія Дортмунд (4-е)
Сьцяг Ангельшчыны Манчэстэр Сіці (1-е) Сьцяг Ангельшчыны Манчэстэр Юнайтэд (2-е) Сьцяг Ангельшчыны Тотэнгэм Готспур (3-е) Сьцяг Ангельшчыны Лівэрпул (4-е)
Сьцяг Італіі Ювэнтус (1-е) Сьцяг Італіі Напалі (2-е) Сьцяг Італіі Рома (3-е) Сьцяг Італіі Інтэрнацыянале Мілян (4-е)
Сьцяг Францыі Пары Сэн-Жэрмэн (1-е) Сьцяг Францыі Манака (2-е)[a] Сьцяг Францыі Алімпік Ліён (3-е) Сьцяг Расеі Лякаматыў Масква (1-е)
Сьцяг Расеі ЦСКА Масква (2-е) Сьцяг Партугаліі Порту (1-е) Сьцяг Украіны Шахтар Данецк (1-е) Сьцяг Чэхіі Вікторыя Пльзень (1-е)
Сьцяг Бэльгіі Бруге (1-е) Сьцяг Турэччыны Галатасарай (1-е)
Раўнд плэй-оф ЧШ Сьцяг Швайцарыі Янг Бойз (1-е) Сьцяг Нідэрляндаў ПСВ Эйндговэн (1-е)
Трэці
кваліфікацыйны
раўнд
ЧШ Сьцяг Грэцыі АЕК Атэны (1-е) Сьцяг Аўстрыі Рэд Бул Зальцбург (1-е)
ШПЛ Сьцяг Расеі Спартак Масква (3-е) Сьцяг Бэльгіі Стандард Льеж (2-е) Сьцяг Партугаліі Бэнфіка Лісабон (2-е) Сьцяг Турэччыны Фэнэрбахчэ (2-е)
Сьцяг Украіны Дынама Кіеў (2-е) Сьцяг Чэхіі Славія Прага (2-е)
Другі
кваліфікацыйны
раўнд
ЧШ Сьцяг Харватыі Дынама Заграб (1-е) Сьцяг Даніі Міт’юлян (1-е) Сьцяг Румыніі ЧФР Клуж (1-е) Сьцяг Беларусі БАТЭ Барысаў (1-е)
ШПЛ Сьцяг Швайцарыі Базэль (2-е) Сьцяг Грэцыі ПАОК (2-е) Сьцяг Нідэрляндаў Аякс Амстэрдам (2-е) Сьцяг Аўстрыі Штурм Грац (2-е)
Першы кваліфікацыйны
раўнд
Сьцяг Польшчы Легія (Варшава) (1-е) Сьцяг Сэрбіі Црвена Зьвезда (1-е) Сьцяг Альбаніі Кукес (2-е)[b] Сьцяг Армэніі Алашкерт (1-е)
Сьцяг Швэцыі Мальмё (1-е) Сьцяг Казахстану Астана (1-е) Сьцяг Ірляндыі Корк Сіці (1-е) Сьцяг Люксэмбургу Ф91 Дудэлянж (1-е)
Сьцяг Ізраілю Гапаэль Бээршэба (1-е) Сьцяг Славеніі Алімпія Любляна (1-е) Сьцяг Босьніі і Герцагавіны Зрынскі Мостар (1-е) Сьцяг Паўночнай Ірляндыі Крузэйдэрз (1-е)
Сьцяг Шатляндыі Сэлтык (1-е) Сьцяг Славаччыны Спартак Трнава (1-е) Сьцяг Грузіі Тарпэда Кутаісі (1-е) Сьцяг Летувы Судува (1-е)
Сьцяг Кіпру АПОЭЛ (1-е) Сьцяг Вугоршчыны Фэхэрвар (1-е) Сьцяг Латвіі Спартакс Юрмала (1-е) Сьцяг Мальты Валета (1-е)
Сьцяг Нарвэгіі Русэнборг (1-е) Сьцяг Малдовы Шэрыф Тыраспаль (1-е) Сьцяг Паўночнай Македоніі Шкендыя (1-е) Сьцяг Ўэйлзу Нью-Сэйнтс (1-е)
Сьцяг Азэрбайджану Карабах (1-е) Сьцяг Ісьляндыі Валюр (1-е) Сьцяг Эстоніі Флёра Талін (1-е) Сьцяг Фарэрскіх астравоў Вікінгур Лейрвік (1-е)
Сьцяг Баўгарыі Лудагорац (1-е) Сьцяг Фінляндыі ХІК Хэльсынкі (1-е) Сьцяг Чарнагорыі Сут’еска Нікшыч (1-е)
Папярэдні раўнд Сьцяг Гібральтару Лінкальн Рэд Імпс (1-е) Сьцяг Андоры Санта-Калёма (1-е) Сьцяг Сан-Марына Ля Фіярыта (1-е) Сьцяг Косава Дрыта (1-е)

Расклад матчаў

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Расклад спаборніцтваў выглядаў наступным чынам (усе лёсаваньні праходзілі ў штаб-кватэры УЭФА ў швайцарскім Ньёне, калі не пазначана іншае).

Расклад матчаў на Лігу чэмпіёнаў УЭФА 2018—2019 гадоў
Фаза Раўнд Лёсаваньне Першы матч Другі матч
Кваліфікацыя Папярэдні раўнд 12 чэрвеня 2018 26 чэрвеня 2018 (паўфіналы) 29 чэрвеня 2018 (фінал)
Першы кваліфікацыйны раўнд 19 чэрвеня 2018 10—11 ліпеня 2018 17—18 ліпеня 2018
Другі кваліфікацыйны раўнд 24—25 ліпеня 2018 31 ліпеня — 1 жніўня 2018
Трэці кваліфікацыйны раўнд 23 ліпеня 2018 7—8 жніўня 2018 14 жніўня 2018
Раўнд плэй-оф Раўнд плэй-оф 6 жніўня 2018 21—22 жніўня 2018 28-29 жніўня 2018
Групавы этап Тур 1 30 жніўня 2018
(Манака)
18—19 верасьня 2018
Тур 2 2—3 кастрычніка 2018
Тур 3 23—24 кастрычніка 2018
Тур 4 6—7 лістапада 2018
Тур 5 27—28 лістапада 2018
Тур 6 11—12 сьнежня 2018
Плэй-оф 1/8 фіналу 17 сьнежня 2018 12—13 і 19—20 лютага 2019 5—6 і 12—13 сакавіка 2019
Чвэрцьфіналы 15 сакавіка 2019 9—10 красавіка 2019 16—17 красавіка 2019
Паўфіналы 30 красавіка — 1 траўня 2019 7—8 траўня 2019
Фінал 1 чэрвеня 2019 году на стадыёне «Ванда Мэтрапалітана» ў Мадрыдзе

Кваліфікацыйныя раўнды

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Папярэдні раўнд

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

У папярэднім раўндзе каманды былі падзеленыя на сеяныя і нясеяныя па іх клюбных каэфіцыентах УЭФА за 2018 год, а затым гуляліся паўфінальныя й фінальны адзіночныя матчы. Лёсаваньне папярэдняга раўнду адбылося 12 чэрвеня 2018 году. Паўфінальны раўнд быў гуляўся 26 чэрвеня, а фінальны раўнд — 29 чэрвеня 2018 году, абедзьве стадыі гуляліся на стадыёне «Вікторыя» ў Гібральтары. Пераможаныя ў абодвух паўфінальных і фінальным раўндзе перайшлі ў другі кваліфікацыйны раўнд Лігі Эўропы УЭФА 2018—2019 гадоў.

Каманда 1ЛікКаманда 2 Галы й галеадоры
Паўфіналы
Сьцяг Андоры Санта-Калёма0:2[c]Сьцяг Косава Дрыта Шабані 99' (0:1), Гербешы 105+3' (пэн.) (0:2)
Сьцяг Сан-Марына Ля Фіярыта0:2Сьцяг Гібральтару Лінкальн Рэд Імпс Эрнандэс 2' (0:1), Марэна 51' (0:2)
Фінал
Сьцяг Гібральтару Лінкальн Рэд Імпс1:4[c]Сьцяг Косава Дрыта Лецы 2' (0:1), Караль 61' (1:1), Лецы 105+3' (пэн.) (1:2), Шабані 120' (1:3), Нязірадж 120+4' (1:4)

Перамога «Дрыты» 26 чэрвеня 2018 году стала першай перамогай каманды, якая прадстаўляе Косава, у любым спаборніцтве УЭФА.

Першы кваліфікацыйны раўнд

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Лёсаваньне першага кваліфікацыйнага раўнду адбылося 19 чэрвеня 2018 году. Першыя матчы гуляліся 10 й 11 ліпеня, а матчы ў адказ — 17 й 18 ліпеня 2018 году. Хто атрымаў паразу, перайшлі ў другі раўнд кваліфікацыі Лігі Эўропы УЭФА 2018—2019 гадоў, за выключэньнем адной каманды, што па выніках лёсаваньня атрымала пуцёўку ў трэці кваліфікацыйны раўнд Лігі Эўропы УЭФА 2018—2019 гадоў.

Каманда 1Агульны лікКаманда 2Першы матчДругі матч Галы й галеадоры
Сьцяг Грузіі Тарпэда Кутаісі2:4Сьцяг Малдовы Шэрыф Тыраспаль2:10:3
  1. Бадзібанга 14' (0:1), Кімадзэ 24' (1:1), Кухіанідзэ 64' (пэн.) (2:1)
  2. Бадзібанга 9' (2:2), Алівэйра 40' (2:3), 55' (2:4)
Сьцяг Паўночнай Македоніі Шкендыя5:4Сьцяг Ўэйлзу Нью-Сэйнтс5:00:4
  1. Эміні 14' (1:0), Ібраімі 38' (2:0), 53' (3:0), 60' (4:0), 66' (5:0)
  2. Эбэ 15' (5:1), Рэдманд 30' (5:2), Кабанга 35' (5:3), Бірн 90+6' (5:4)
Сьцяг Летувы Судува3:2Сьцяг Кіпру АПОЭЛ3:10:1
  1. Цыцылія 9' (1:0), 13' (2:0), 19' (3:0), Каж’ю 90+4' (3:1)
  2. Потэ 20' (3:2)
Сьцяг Славеніі Алімпія Любляна0:1Сьцяг Азэрбайджану Карабах0:10:0
  1. Гер’е 79' (0:1)
  2. —
Сьцяг Люксэмбургу Ф91 Дудэлянж2:3Сьцяг Вугоршчыны Фэхэрвар1:11:2
  1. Хусьці 42' (0:1), Мелісу 58' (1:1)
  2. Лазовіч 18' (1:2), Куцюр’е 54' (2:2), Шчэпавіч 54' (2:3)
Сьцяг Косава Дрыта0:5Сьцяг Швэцыі Мальмё0:30:2
  1. Странбэрг 13' (0:1), Траўстасан 39' (0:2), Розэнбэрг 82' (0:3)
  2. Странбэрг 55' (0:4), Лёрсан 60' (0:5)
Сьцяг Фарэрскіх астравоў Вікінгур Лейрвік2:5Сьцяг Фінляндыі ХІК Хэльсынкі1:21:3
  1. Даальстрэм 9' (0:1), Грэгерсэн 29' (аўта) (0:2), Ватгамар 51' (1:2)
  2. Мелю 1' (1:3), Менса 10' (1:4), Ягубі 19' (1:5), Ватгамар 21' (2:5)
Сьцяг Баўгарыі Лудагорац9:0Сьцяг Паўночнай Ірляндыі Крузэйдэрз7:02:0
  1. Марселіньё 25' (1:0), Браўн 40' (аўта) (2:0), Кэшэру 53' (3:0), Марселіньё 66' (4:0), Сьвярчок 73' (5:0), 78' (6:0), 80' (7:0)
  2. Браўн 11' (аўта) (8:0), Сьвярчок 65' (9:0)
Сьцяг Ірляндыі Корк Сіці0:4Сьцяг Польшчы Легія Варшава0:10:3
  1. Кухарчык 79' (0:1)
  2. Кантэ 28' (0:2), Радавіч 73' (пэн.) (0:3), Карлітас 89' (0:4)
Сьцяг Ісьляндыі Валюр2:3Сьцяг Нарвэгіі Русэнборг1:01:3
  1. Сігурб’ёрнсан 84' (1:0)
  2. Бэнтнэр 55' (пэн.) (1:1), Трондсэн 72' (1:2), Сыгурдсан 85' (пэн.) (2:2), Бэнтнэр 90+4' (пэн.) (2:3)
Сьцяг Альбаніі Кукес1:1[d]Сьцяг Мальты Валета0:01:1
  1. —
  2. Маляна 67' (0:1), Дзарыя 84' (1:1)
Сьцяг Эстоніі Флёра Талін2:7Сьцяг Ізраілю Гапаэль Бээршэба1:41:3
  1. Сагар 18' (0:1), Зэдэк 36' (пэн.) (0:2), Маман 53' (0:3), Сапінен 73' (пэн.) (1:3), Эзра 85' (1:4)
  2. Эзра 15' (1:5), Маман 27' (1:6), Меліксан 48' (1:7), Аліку 86' (2:7)
Сьцяг Латвіі Спартакс Юрмала0:2Сьцяг Сэрбіі Црвена Зьвезда0:00:2
  1. —
  2. Бэн-Набуан 78' (0:1), Крстычыч 81' (0:2)
Сьцяг Армэніі Алашкерт0:6Сьцяг Шатляндыі Сэлтык0:30:3
  1. Эдуар 45+2' (0:1), Форэст 81' (0:2), Макгрэгар 90' (0:3)
  2. Дэмбэле 8' (0:4), 19' (пэн.) (0:5), Форэст 35' (0:6)
Сьцяг Славаччыны Спартак Трнава2:1Сьцяг Босьніі і Герцагавіны Зрынскі Мостар1:01:1
  1. Ірка 79' (1:0)
  2. Годаль 15' (2:0), Тадаровіч 58' (2:1)
Сьцяг Казахстану Астана3:0Сьцяг Чарнагорыі Сут’еска Нікшыч1:02:0
  1. Муртазаеў 29' (пэн.) (1:0)
  2. Дэспатавіч 38' (2:0), Мужыкаў 65' (3:0)

Другі кваліфікацыйны раўнд

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Каманда 1Агульны лікКаманда 2Першы матчДругі матч Галы й галеадоры
Чэмпіёнскі шлях
Сьцяг Казахстану Астана2:1Сьцяг Даніі Міт’юлян2:10:0
  1. Кляйнгайсьлер 31' (1:0), Вікгэйм 51' (1:1), Кляйнгайсьлер 90+4' (2:1)
  2. —
Сьцяг Баўгарыі Лудагорац0:1Сьцяг Вугоршчыны Фэхэрвар0:00:1
  1. —
  2. Хаджыч 45' (0:1)
Сьцяг Альбаніі Кукес0:3Сьцяг Азэрбайджану Карабах0:00:3
  1. —
  2. Кінтана 24' (пэн.) (0:1), 57' (пэн.) (0:2), Дэлярж 89' (0:3)
Сьцяг Румыніі ЧФР Клуж1:2Сьцяг Швэцыі Мальмё0:11:1
  1. Стрэнджыбэрг 45' (0:1)
  2. Джокавіч 36' (1:1), Траўстасан 55' (1:2)
Сьцяг Харватыі Дынама Заграб7:2Сьцяг Ізраілю Гапаэль Бээршэба5:02:2
  1. Хайравіч 22' (1:0), Оршыч 28' (2:0), Адэмі 51' (3:0), 62' (4:0), Ходжіч 82' (5:0)
  2. Огу 14' (5:1), Стоянавіч 34' (аўта) (5:2), Будзімір 49' (6:2), Хайравіч 54' (7:2)
Сьцяг Сэрбіі Црвена Зьвезда5:0Сьцяг Летувы Судува3:02:0
  1. Эйбэсіліа 23' (1:0), Раданьіч 35 (2:0), 58' (3:0)
  2. Бэн-Набуан 8' (4:0), Раданьіч 38' (5:0)
Сьцяг Беларусі БАТЭ Барысаў2:1Сьцяг Фінляндыі ХІК Хэльсынкі0:02:1
  1. —
  2. Рафінья 20' (аўта) (1:0), Стасевіч 24' (2:0), Ягубі 28' (2:1)
Сьцяг Паўночнай Македоніі Шкендыя1:0Сьцяг Малдовы Шэрыф Тыраспаль1:00:0
  1. Ібраімі 24' (1:0)
  2. —
Сьцяг Польшчы Легія Варшава1:2Сьцяг Славаччыны Спартак Трнава0:21:0
  1. Грэндэл 16' (0:1), Власко 90+3' (0:2)
  2. Астыс 63' (1:2)
Сьцяг Шатляндыі Сэлтык3:1Сьцяг Нарвэгіі Русэнборг3:10:0
  1. Мэлінг 16' (0:1), Эдуар 43 (1:1), Нтчам 46' (2:1), Эдуар 75' (3:1)
  2. —
Шлях прадстаўнікаў лігаў
Сьцяг Грэцыі ПАОК5:1Сьцяг Швайцарыі Базэль2:13:0
  1. Каньяс 32' (1:0), Прыёвіч 80' (2:0), Аеці 82' (2:1)
  2. Варэла 7' (3:1), Прыёвіч 52' (4:1), Эль-Кадуры 60' (5:1)
Сьцяг Нідэрляндаў Аякс Амстэрдам5:1Сьцяг Аўстрыі Штурм Грац2:03:1
  1. Зіеш 15' (1:0), Шэнэ 57' (2:0)
  2. Гюнтэляар 39' (3:0), Тадыч 48' (4:0), Гюнтэляар 77' (5:0), Анана 89' (аўта) (5:1)

Трэці кваліфікацыйны раўнд

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Каманда 1Агульны лікКаманда 2Першы матчДругі матч Галы й галеадоры
Чэмпіёнскі шлях
Сьцяг Шатляндыі Сэлтык2:3Сьцяг Грэцыі АЕК Атэны1:11:2
  1. Макгрэгар 17' (1:0), Клёнарыдзіс 44' (1:1)
  2. Гала 6' (1:2), Лівая 50' (1:3), Сінклер 78' (2:3)
Сьцяг Аўстрыі Рэд Бул Зальцбург4:0Сьцяг Паўночнай Македоніі Шкендыя3:01:0
  1. Дабур 16' (пэн.) (1:0), 45+3' (2:0), Самасэку 81' (пэн.) (3:0)
  2. Мінаміна 90+2' (4:0)
Сьцяг Сэрбіі Црвена Зьвезда3:2Сьцяг Славаччыны Спартак Трнава1:12:1[c]
  1. Бэн-Набуан 23' (пэн.) (1:0), Грэндэл 25' (1:1)
  2. Бакош 6' (1:2), Бэн-Набуан 7' (2:2), Раданьіч 98' (3:2)
Сьцяг Азэрбайджану Карабах1:2Сьцяг Беларусі БАТЭ Барысаў0:11:1
  1. Драгун 36' (0:1)
  2. Іваніч 20' (0:2), Мігель 54' (1:2)
Сьцяг Казахстану Астана0:3Сьцяг Харватыі Дынама Заграб0:20:1
  1. Будзімір 39' (0:1), Ольма 84' (0:2)
  2. Гаўранавіч 74' (0:3)
Сьцяг Швэцыі Мальмё1:1[d]Сьцяг Вугоршчыны Фэхэрвар1:10:0
  1. Крыстыянсэн 62' (1:0), Нэго 71' (1:1)
  2. —
Шлях прадстаўнікаў лігаў
Сьцяг Бэльгіі Стандард Льеж2:5Сьцяг Нідэрляндаў Аякс Амстэрдам2:20:3
  1. Хунтэляр 19' (0:1), Тадыч 34' (0:2), Карсэля-Гансалес 67' (1:2), Эмон 90+4' (пэн.) (2:2)
  2. Хунтэляр 30' (2:3), дэ Лігт 34' (2:4), Нэрэс 46' (2:5)
Сьцяг Партугаліі Бэнфіка Лісабон2:1Сьцяг Турэччыны Фэнэрбахчэ1:01:1
  1. Сэрві 69' (1:0)
  2. Фэрнандыш 26' (2:0), Потук 45+1 (2:1)
Сьцяг Чэхіі Славія Прага1:3Сьцяг Украіны Дынама Кіеў1:10:2
  1. Вербіч 82' (0:1), Гушбаўэр 90+5' (пэн.) (1:1)
  2. Вербіч 11' (1:2), Бяседзін 74' (1:3)
Сьцяг Грэцыі ПАОК3:2Сьцяг Расеі Спартак Масква3:20:0
  1. Папоў 7' (0:1), Прамэс 43 (0:2), Прыёвіч 29' (пэн.) (1:2), Лімніёс 37' (2:2), Пелкас 44' (3:2)
  2. —
Каманда 1Агульны лікКаманда 2Першы матчДругі матч Галы й галеадоры
Чэмпіёнскі шлях
Сьцяг Сэрбіі Црвена Зьвезда2:2[d]Сьцяг Аўстрыі Рэд Бул Зальцбург0:02:2
  1. —
  2. Дабур 45' (0:1), 48' (пэн.) (0:2), Бэн-Набуан 65' (1:2), 66' (2:2)
Сьцяг Беларусі БАТЭ Барысаў2:6Сьцяг Нідэрляндаў ПСВ Эйндговэн2:30:3
  1. Туамінэн 9' (1:0), Перэйра 35' (пэн.) (1:1), Лясана 61' (1:2), Глеб 88' (2:2), Мален 89' (2:3)
  2. Бэргвэйн 14' (2:4), дэ Ёнг 36' (2:5), Лясана 62' (2:6)
Сьцяг Швайцарыі Янг Бойз3:2Сьцяг Харватыі Дынама Заграб1:12:1
  1. Мбабу 2' (1:0), Оршыч 40' (1:1)
  2. Хайравіч 7' (1:2), Ааро 64' (пэн.) (2:2), 66' (3:2)
Сьцяг Вугоршчыны Фэхэрвар2:3Сьцяг Грэцыі АЕК Атэны1:21:1
  1. Клёнарыдзіс 34' (0:1), Бакасэтас 49' (0:2), Лазавіч 67' (1:2)
  2. Манталяс 48' (пэн.) (1:3), Нэго 57' (2:3)
Шлях прадстаўнікаў лігаў
Сьцяг Партугаліі Бэнфіка Лісабон5:2Сьцяг Грэцыі ПАОК1:14:1
  1. Піццы 45+1' (1:0), Варда 76' (1:1)
  2. Прыёвіч 13' (1:2), Жардэл 20' (2:2), Сальвіа 26' (пэн.)(2:3), Піццы 39' (2:4), Сальвіа 50' (пэн.)(2:5)
Сьцяг Нідэрляндаў Аякс Амстэрдам3:1Сьцяг Украіны Дынама Кіеў3:10:0
  1. ван дэ Бээк 2' (1:0), Кендзёра 16 (1:1), Зіеш 35' (2:1), Тадыч 43' (3:1)
  2. —
Каманды Г П Н С Мячы Пкт Кваліфікацыя БДр АтМ Брг Мнк Галеадоры
Сьцяг НямеччыныБарусія Дортмунд641110–2 (+8)13Кваліфікацыя ў раўнды на вылет Лігі чэмпіёнаў 2018-19—4–00–03–0Герэйру-4;Санча-1;Вітсэль-1;Ройс-1;
Алькасэр-1;Лярсэн-1;Пулішыч-1;
Сьцяг ГішпанііАтлетыка Мадрыд64119–6 (+3)13Кваліфікацыя ў раўнды на вылет Лігі чэмпіёнаў 2018-192–0—3–12–0Грызман-4;Коке-2;Сауль-1;
Хімэнэс-1;Коста-1;
Сьцяг БэльгііБруге (футбольны клюб)61326–5 (+1)6Кваліфікацыя ў раўнд 1/16 Лігі Эўропы 2018-190–10–0—1–1Ванакен-2;Ўэсьлі-2;
Вормэр-1;Грунэвэльд-1;
Сьцяг ФранцыіМанака (футбольны клюб)60152–14 (-12)1выбываньне з эўракубкаў УЭФА бягучага году0–21–20–4—Грансір-1;Суля-1;
Каманды Г П Н С Мячы Пкт Кваліфікацыя Брс ТГт ІнМ ПСВ Галеадоры
Сьцяг ГішпанііБарсэлёна (футбольны клюб)642014–2 (+12)14Кваліфікацыя ў раўнды на вылет Лігі чэмпіёнаў 2018-19—1–12–04–0Мэсі-6;Дэмбэле-2;Рафіньня-1;Піке-1;
Альба-1;Каўтыньню-1;Ракіціч-1;Малкам-1;
Сьцяг АнгельшчыныТотэнгэм Готспур62229–10 (-1)8Кваліфікацыя ў раўнды на вылет Лігі чэмпіёнаў 2018-192–4—1–02–1Кейн-4;Лукас-2;Эрыксэн-2;Лямэля-1;
Сьцяг ІталііІнтэрнацыянале Мілян62226–7 (-1)8Кваліфікацыя ў раўнд 1/16 Лігі Эўропы 2018-191–12–1—1–1Ікардзі-4;Вэсына-1;Наінгалян-1;
Сьцяг НідэрляндаўПСВ Эйндговэн60246–13 (-7)2выбываньне з эўракубкаў УЭФА бягучага году1–22–21–2—дэ Ёнг-3;Лясана-2;Расарыё-1;
Каманды Г П Н С Мячы Пкт Кваліфікацыя ПСЖ Лвр ННп ЦЗБ Галеадоры
Сьцяг ФранцыіПары Сэн-Жэрмэн Парыж632117–9 (+8)11Кваліфікацыя ў раўнды на вылет Лігі чэмпіёнаў 2018-19—2–12–26–1Нэймар-5;Мбапэ-3;Кавані-2;дзі
Марыя
-2;Бэрнат-2;Мэнье-1;
Маркіньюс-1;Руй-1(аўта);
Сьцяг АнгельшчыныЛівэрпул (футбольны клюб)63039–7 (+2)9Кваліфікацыя ў раўнды на вылет Лігі чэмпіёнаў 2018-193–2—1–04–0Саляг-3;Мілнэр-2;Фірміну-2;
Манэ-1;Старыдж-1;
Сьцяг ІталііНапалі Нэапаль62317–5 (+2)9Кваліфікацыя ў раўнд 1/16 Лігі Эўропы 2018-191–11–0—3–1Інсыньне-3;Мэртэнс-3;
Гамшык-1;
Сьцяг СэрбііЦрвена Зьвезда Бялград61145–17 (-12)4выбываньне з эўракубкаў УЭФА бягучага году1–42–00–0—Паўкаў-2;Гобэліч-1;
Марын-1;Бэн-Набуан-1;
Каманды Г П Н С Мячы Пкт Кваліфікацыя Прт Ш04 ГСт ЛМс Галеадоры
Сьцяг ПартугалііПорту (футбольны клюб)651015–6 (+9)16Кваліфікацыя ў раўнды на вылет Лігі чэмпіёнаў 2018-19—3–11–04–1Марэга-5;Карона-3;Атавію-2;Эрэра-2;
Алівэйра-1;Фэліпэ-1;Мілітан-1;
Сьцяг НямеччыныШальке-04 Гельзэнкірхэн63216–4 (+2)11Кваліфікацыя ў раўнды на вылет Лігі чэмпіёнаў 2018-191–1—2–01–0Бургсталяр-1;Ш'ёпф-1;Бэнталеб-1;
Ут-1;Макені-1;Эмбалё-1;
Сьцяг ТурэччыныГалатасарай Стамбул61145–8 (-3)4Кваліфікацыя ў раўнд 1/16 Лігі Эўропы 2018-192–30–0—3–0Дэрдзіёк-2;Фэгулі-1;
Радрыгіш-1;Інан-1;
Сьцяг РасеіЛякаматыў Масква61054–12 (-8)3выбываньне з эўракубкаў УЭФА бягучага году1–30–12–0—Ігнацьеў-1;Міранчук-1;
Фарфан-1;Донк-1(аўта);
Каманды Г П Н С Мячы Пкт Кваліфікацыя БМн ААм БЛс АЕК Галеадоры
Сьцяг НямеччыныБаварыя Мюнхэн642015–5 (+10)14Кваліфікацыя ў раўнды на вылет Лігі чэмпіёнаў 2018-19—1–15–12–0Левандоўскі-8;Робэн-2;Каман-1;Рыбэры-1;
Гумэльс-1;Саншыш-1;Мартынэс-1;
Сьцяг НідэрляндаўАякс Амстэрдам633011–5 (+6)12Кваліфікацыя ў раўнды на вылет Лігі чэмпіёнаў 2018-193–3—1–03–0Тадыч-5;Тальяфіка-3;Мазраўі-2;
ван дэ Бээк-1;
Сьцяг ПартугалііБэнфіка Лісабон62136–11 (-5)7Кваліфікацыя ў раўнд 1/16 Лігі Эўропы 2018-190–21–1—1–0Грымальда-2;Сэфэравіч-1;
Сэмеда-1;Жонас-1;Фэрнандыш-1;
Сьцяг ГрэцыіАЕК Атэны60062–13 (-11)0выбываньне з эўракубкаў УЭФА бягучага году0–20–22–3—Клёнарыдзіс-2;
Каманды Г П Н С Мячы Пкт Кваліфікацыя МСц АЛн ШДн Гфн Галеадоры
Сьцяг АнгельшчыныМанчэстэр Сіці641116–6 (+10)13Кваліфікацыя ў раўнды на вылет Лігі чэмпіёнаў 2018-19—1–26–02–1Жэзус-3;Сыльва-3;Санэ-2;Агуэра-2;
Ляпорт-2;Сылва-2;Магрэз-1;Стэрлінг-1;
Сьцяг ФранцыіАлімпік Ліён615012–11 (+1)8Кваліфікацыя ў раўнды на вылет Лігі чэмпіёнаў 2018-192–2—2–22–2Карнэ-3;Фэкір-3;Ндамбэле-2;
Дэпай-1;Траарэ-1;Дзюбуа-1;Дэмбэле-1;
Сьцяг УкраіныШахтар Данецк61328–16 (-8)6Кваліфікацыя ў раўнд 1/16 Лігі Эўропы 2018-190–31–1—2–2Мараэс-3;Тайсан-2;
Ісмаілі-2;Майкон-1;
Сьцяг НямеччыныГофэнгайм (футбольны клюб)603311–14 (-3)3выбываньне з эўракубкаў УЭФА бягучага году1–23–32–3—Крамарыч-5;Грыліч-1;Нордтвэйт-1;
Бельфодзіл-1;Жоэлінтан-1;
Кадэржабэк-1;Цубэр-1;
Каманды Г П Н С Мячы Пкт Кваліфікацыя РМд РРм ВПл ЦСК Галеадоры
Сьцяг ГішпанііРэал Мадрыд640212–5 (+7)12Кваліфікацыя ў раўнды на вылет Лігі чэмпіёнаў 2018-19—3–02–10–3Бэйл-3;Бэнзэма-3;Іска-1;Дыяс-1;
Марсэлу-1;Казэміру-1;Кроос-1;Васкес-1;
Сьцяг ІталііРома Рым630311–8 (+3)9Кваліфікацыя ў раўнды на вылет Лігі чэмпіёнаў 2018-190–2—5–03–0Джэка-5;Юндэр-3;Пэлегрыні-1;
Маноляс-1;Клёйвэрт-1;
Сьцяг ЧэхііВікторыя Пльзень62137–16 (-9)7Кваліфікацыя ў раўнд 1/16 Лігі Эўропы 2018-190–52–1—2–2Крменчык-2;Грошаўскі-1;Прахазка-1;
Гэйда-1;Коважык-1;Хоры-1;
Сьцяг РасеіЦСКА Масква (футбольны клюб)62138–9 (-1)7выбываньне з эўракубкаў УЭФА бягучага году1–01–21–2—Ўлашыч-3;Чалаў-2;Сігурдсан-2;
Шчэньнікаў-1;
Каманды Г П Н С Мячы Пкт Кваліфікацыя ЮвТ МЮн Влн ЯнБ Галеадоры
Сьцяг ІталііЮвэнтус Турын64029–4 (+5)12Кваліфікацыя ў раўнды на вылет Лігі чэмпіёнаў 2018-19—1–21–03–0Дыбаля-5;П’яніч-2;Раналду-1;
Манджукіч-1;
Сьцяг АнгельшчыныМанчэстэр Юнайтэд63127–4 (+3)10Кваліфікацыя ў раўнды на вылет Лігі чэмпіёнаў 2018-190–1—0–01–0Пагба-2;Марсьяль-1;Рашфард-1;
Мата-1;Фэляйні-1;Бануччы-1(аўта);
Сьцяг ГішпанііВаленсія (футбольны клюб)62226–6 (0)8Кваліфікацыя ў раўнд 1/16 Лігі Эўропы 2018-190–22–1—3–1Міна-2;Салер-2;
Батшуаі-1;Джонз-1(аўта);
Сьцяг ШвайцарыіЯнг Бойз Бэрн61144–12 (-8)4выбываньне з эўракубкаў УЭФА бягучага году2–10–31–1—Ааро-3;Асале-1;

У раўндах на вылет каманды гулялі адно супраць аднога 2 матчы, дома й у гасьцёх, акрамя аднаматчавага фіналу.

Правілы лёсаваньня былі наступнымі:

  • У 1/8 фіналу пераможцы 8 групаў былі пасеянымі й 8 камандаў, што занялі другія месцы ў групах, непасеянымі. Пасеяныя гулялі супраць непасеяных, прычым пасеяныя праводзілі другую гульню дома. Каманды з адных групаў або аднолькавай асацыяцыі не маглі трапіць адно на аднога.
  • У лёсаваньнях чвэрцьфіналаў, паўфіналаў не было пасеву, любая каманда магла трапіць на любую іншую. Праз тое, што лёсаваньні чвэрцьфіналаў ды паўфіналаў праводзіліся адначасова, заўчасныя пераможцы чвэрцьфіналаў ня ведалі наканаванага супэрніка раней за вызначэньне таго самага супэрніка. Лёсаваньне таксама фармальна вызначыла дамашнюю/гасьцявую каманды фіналу (у адміністрацыйных мэтах, паколькі матч адбываўся на нэўтральным полі).
Група Пераможцы (пасеяныя ў лёсаваньні) Другое месца ў групе (непасеяныя ў лёсаваньні)
A Сьцяг Нямеччыны Барусія Дортмунд Сьцяг Гішпаніі Атлетыка Мадрыд
B Сьцяг Гішпаніі Барсэлёна Сьцяг Ангельшчыны Тотэнгэм Готспур
C Сьцяг Францыі Пары Сэн-Жэрмэн Сьцяг Ангельшчыны Лівэрпул
D Сьцяг Партугаліі Порту Сьцяг Нямеччыны Шальке-04
E Сьцяг Нямеччыны Баварыя Мюнхэн Сьцяг Нідэрляндаў Аякс Амстэрдам
F Сьцяг Ангельшчыны Манчэстэр Сіці Сьцяг Францыі Алімпік Ліён
G Сьцяг Гішпаніі Рэал Мадрыд Сьцяг Італіі Рома
H Сьцяг Італіі Ювэнтус Сьцяг Ангельшчыны Манчэстэр Юнайтэд
  1/8 фіналу 1/4 фіналу 1/2 фіналу Фінал
                                         
 Сьцяг Ангельшчыны Тотэнгэм Готспур 3 1 4  
 Сьцяг Нямеччыны Барусія Дортмунд 0 0 0  
   Сьцяг Ангельшчыны Тотэнгэм Готспур 1 3 4[d]  
   Сьцяг Ангельшчыны Манчэстэр Сіці 0 4 4  
 Сьцяг Нямеччыны Шальке-04 2 0 2
 Сьцяг Ангельшчыны Манчэстэр Сіці 3 7 10  
   Сьцяг Ангельшчыны Тотэнгэм Готспур 0 3 3[d]  
   Сьцяг Нідэрляндаў Аякс Амстэрдам 1 2 3  
 Сьцяг Нідэрляндаў Аякс Амстэрдам 1 4 5  
 Сьцяг Гішпаніі Рэал Мадрыд 2 1 3  
   Сьцяг Нідэрляндаў Аякс Амстэрдам 1 2 3
   Сьцяг Італіі Ювэнтус 1 1 2  
 Сьцяг Гішпаніі Атлетыка Мадрыд 2 0 2
 Сьцяг Італіі Ювэнтус 0 3 3  
   Сьцяг Ангельшчыны Тотэнгэм Готспур 0
   Сьцяг Ангельшчыны Лівэрпул 2
 Сьцяг Ангельшчыны Манчэстэр Юнайтэд 0 3 3[d]  
 Сьцяг Францыі Пары Сэн-Жэрмэн 2 1 3  
   Сьцяг Ангельшчыны Манчэстэр Юнайтэд 0 0 0
   Сьцяг Гішпаніі Барсэлёна 1 3 4  
 Сьцяг Францыі Алімпік Ліён 0 1 1
 Сьцяг Гішпаніі Барсэлёна 0 5 5  
   Сьцяг Гішпаніі Барсэлёна 3 0 3
   Сьцяг Ангельшчыны Лівэрпул 0 4 4  
 Сьцяг Ангельшчыны Лівэрпул 0 3 3  
 Сьцяг Нямеччыны Баварыя Мюнхэн 0 1 1  
   Сьцяг Ангельшчыны Лівэрпул 2 4 6
   Сьцяг Партугаліі Порту 0 1 1  
 Сьцяг Італіі Рома 2 1 3
 Сьцяг Партугаліі Порту 1 3 4[c]  
Каманда 1Агульны лікКаманда 2Першы матчДругі матч Галеадоры
Сьцяг Нямеччыны Шальке-042:10Сьцяг Ангельшчыны Манчэстэр Сіці 2:30:7
  1. Агуэра 18' (0:1), Бэнталеб 38' (пэн.) (1:1), 45' (пэн.) (2:1), Санэ 85' (2:2), Стэрлінг 90' (2:3)
  2. Агуэра 35' (пэн.) (2:4), 38' (2:5), Санэ 42' (2:6), Стэрлінг 56' (2:7), Сылва 71' (2:8), Фодэн 78' (2:9), Жэзус 84' (2:10)
Сьцяг Гішпаніі Атлетыка Мадрыд2:3Сьцяг Італіі Ювэнтус 2:00:3
  1. Хімэнэс 78' (1:0), Гадын 83' (2:0)
  2. Раналду 27' (2:1), 48' (2:2), 86' (пэн.) (2:3)
Сьцяг Ангельшчыны Манчэстэр Юнайтэд 3:3[d]Сьцяг Францыі Пары Сэн-Жэрмэн0:23:1
  1. Кімпэмбэ 53' (0:1), Мбапэ 60' (0:2)
  2. Люкаку 2' (1:2), Бэрнат 12' (1:3), Люкаку 30' (2:3), Рашфард 90+4' (пэн.) (3:3)
Сьцяг Ангельшчыны Тотэнгэм Готспур 4:0Сьцяг Нямеччыны Барусія Дортмунд3:01:0
  1. Сон 47' (1:0), Вэртонген 83' (2:0), Льярэнтэ 86' (3:0)
  2. Кейн 49' (4:0)
Сьцяг Францыі Алімпік Ліён1:5Сьцяг Гішпаніі Барсэлёна 0:01:5
  1. —
  2. Мэсі 18' (пэн.) (0:1), Каўтыньню 31' (0:2), Тузар 58' (1:2), Мэсі 78' (1:3), Піке 81' (1:4), Дэмбэле 86' (1:5)
Сьцяг Італіі Рома3:4Сьцяг Партугаліі Порту 2:11:3[c]
  1. Дзаньёлё 70' (1:0), 76' (2:0), Адрыян 79' (2:1)
  2. Соарэc 26' (2:2), Дэ Росі 37' (пэн.) (3:2), Марэга 52' (3:3), Тэлес 117' (пэн.) (3:4)
Сьцяг Нідэрляндаў Аякс Амстэрдам 5:3Сьцяг Гішпаніі Рэал Мадрыд1:24:1
  1. Бэнзэма 60' (0:1), Зіеш 75' (1:1), Асэнсіё 87' (1:2)
  2. Зіеш 7' (2:2), Нэрэс 18' (3:2), Тадыч 62' (4:2), Асэнсіё 70' (4:3), Шэнэ 72' (5:3)
Сьцяг Ангельшчыны Лівэрпул 3:1Сьцяг Нямеччыны Баварыя Мюнхэн0:03:1
  1. —
  2. Манэ 26' (1:0), Матып 39' (аўта) (1:1), ван Дэйк 69' (2:1), Манэ 84' (3:1)
Каманда 1Агульны лікКаманда 2Першы матчДругі матч Галеадоры
Сьцяг Нідэрляндаў Аякс Амстэрдам 3:2Сьцяг Італіі Ювэнтус1:12:1
  1. Раналду 45' (0:1), Нэрэс 46' (1:1)
  2. Раналду 28' (1:2), ван дэ Бээк 34' (2:2), дэ Лігт 67' (3:2)
Сьцяг Ангельшчыны Лівэрпул 6:1Сьцяг Партугаліі Порту2:04:1
  1. Кейта 5' (1:0), Фірміну 26' (2:0)
  2. Манэ 26' (3:0), Саляг 65' (4:0), Мілітан 69' (4:1), Фірміну 77' (5:1), ван Дэйк 84' (6:1)
Сьцяг Ангельшчыны Тотэнгэм Готспур 4:4[d]Сьцяг Ангельшчыны Манчэстэр Сіці1:03:4
  1. Сон 78' (1:0)
  2. Стэрлінг 4' (1:1), Сон 7' (2:1), 10' (3:1), Сылва 11' (3:2), Стэрлінг 21' (3:3), Агуэра 59' (3:4), Льярэнтэ 73' (4:4)
Сьцяг Ангельшчыны Манчэстэр Юнайтэд0:4Сьцяг Гішпаніі Барсэлёна 0:10:3
  1. Шоў 12' (аўта) (0:1)
  2. Мэсі 16' (0:2), 20' (0:3), Каўтыньню 61' (0:4)
Каманда 1Агульны лікКаманда 2Першы матчДругі матч Галеадоры
Сьцяг Ангельшчыны Тотэнгэм Готспур 3:3[d]Сьцяг Нідэрляндаў Аякс Амстэрдам0:13:2
  1. ван дэ Бээк 15' (0:1)
  2. дэ Лігт 5' (0:2), Зіеш 35' (0:3), Моўра 55' (1:3), 59' (2:3), 90+6' (3:3)
Сьцяг Гішпаніі Барсэлёна3:4Сьцяг Ангельшчыны Лівэрпул 3:00:4
  1. Суарэс 26' (1:0), Мэсі 75' (2:0), 82' (3:0)
  2. Арыгі 7' (3:1), Вэйнальдум 54' (3:2), 56' (3:3), Арыгі 79' (3:4)
1 чэрвеня 2018
21:00 (UTC+2)
Сьцяг Ангельшчыны Тотэнгэм Готспур 0:2 Сьцяг Ангельшчыны Лівэрпул Ванда Мэтрапалітана, Мадрыд
Гледачоў: 63 272
Судзьдзя: Дамір Скаміна (Славенія)
Пратакол Саляг, 2’ (пэн.)
Арыгі, 87’

У статыстыку забітых мячоў уваходзіць яны з усіх праведзеных раўндаў ды этапаў

Топ-10 (месцаў) найлепшых галеадраў
Месца Гульцы Колькасьць забітых мячоў
1 Сьцяг Аргентыны Ліянэль Мэсі (гішп. Lionel Andrés Messi Cuccitini) Барсэлёна 12
2 Сьцяг Сэрбіі Душан Тадыч (сэрб. Душан Тадић) Аякс 9
3 Сьцяг Польшчы Робэрт Левандоўскі (польск. Robert Lewandowski) Баварыя 8
4 Сьцяг краіны або тэрыторыі Эль-Фарду Бэн-Набуан (франц. El Fardou Mohamed Ben Nabouhane) Црвена Зьвезда 7
5-7 Сьцяг Аргентыны Сэрхіё Агуэра (гішп. Sergio Leonel «Kun» Agüero del Castillo) Манчэстэр Сіці 6
Сьцяг Малі Муса Марэга (франц. Moussa Marega) Порту 6
Сьцяг Партугаліі Крыштыяну Раналду (парт. Cristiano Ronaldo dos Santos Aveiro) Ювэнтус 6
8-18 Сьцяг Эгіпту Магамэд Саляг (араб. محمد صلاح غالى‎) Лівэрпул 5
Сьцяг Ангельшчыны Рагім Стэрлінг (анг. Raheem Shaquille Sterling) Манчэстэр Сіці 5
Сьцяг Францыі Гіём Ааро (франц. Guillaume Hoarau) Янг Бойз 5
Сьцяг Марока Гакім Зіеш (араб. حكيم زيياش‎) Аякс 5
Сьцяг Аргентыны Паўлё Дыбаля (гішп. Paulo Bruno Exequiel Dybala) Ювэнтус 5
Сьцяг Паўночнай Македоніі Бесарт Ібраімі (мак. Besart Ibraimi‎) Шкендыя 5
Сьцяг Харватыі Андрэй Крамарыч (харв. Andrej Kramarić) Гофэнгайм 5
Сьцяг Бразыліі Нэймар (парт. Neymar da Silva Santos Júnior) Пары Сэн-Жэрмэн 5
Сьцяг Босьніі і Герцагавіны Эдзін Джэка (бас. Edin Džeko) Рома 5
Сьцяг Ангельшчыны Гары Кейн (анг. Harry Edward Kane) Тотэнгэм Готспур 5
Сьцяг Бразыліі Лукас Моўра (парт. Lucas Rodrigues Moura da Silva) Тотэнгэм Готспур 5

Глядзіце таксама

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
  1. ↑ «Манака» базуецца ў Манака (не з’яўляецца членам УЭФА), але ўдзельнічаў у Лізе чэмпіёнаў праз адну з пуцёвак за Францыю (любыя пункты, якія яны зарабілі, улічваюцца ў агульным заліку Францыі).
  2. ↑ У сакавіку 2018 году «Скендэрбэў» быў адхілены ад удзелу ў клюбных спаборніцтвах УЭФА на 10 гадоў за дамоўныя матчы. Паколькі ён стаў чэмпіёнам альбанскай Супэрлігі 2017—2018 гадоў, «Кукес», які заняў другое месца ў лізе, трапіў у Лігу чэмпіёнаў УЭФА 2018—2019 гадоў замест Лігі Эўропы УЭФА 2018—2019 гадоў.
  3. 1 2 3 4 5 Для выяўленьня пераможцы быў задзейнічаны дадатковы час у два таймы па 15 хвілінаў
  4. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 Пераможца быў вызначаны па правіле галоў на выезьдзе:на выезьдзе забіта галоў больш за выязных галоў супэрніка
  5. ↑ Пры аднолькавай колькасьці набраных пунктаў, у тым ліку ў асабістых сустрэчах, вышэй растасоўваецца Барусія Дортмунд за Атлетыка Мадрыд празь лепшую розьніцу забітых/прапушчаных галоў у асабістых сустрэчах (+2 > -2)
  6. ↑ Пры аднолькавай колькасьці набраных пунктаў, у тым ліку ў асабістых сустрэчах, а таксама пры аднолькавых розьніцах забітых/прапушчаных галоў у асабістых сустрэчах, вышэй растасоўваецца Тотэнгэм Готспур за Інтэрнацыянале Мілян празь лепшую колькасьць забітых галоў на выезьдзе ў асабістых сустрэчах (1 > 0)
  7. ↑ Пры аднолькавай колькасьці набраных пунктаў, у тым ліку ў асабістых сустрэчах, а таксама пры аднолькавых розьніцах забітых/прапушчаных галоў у асабістых сустрэчах і аднолькавую колькасьць галоў, забітых на выезьдзе ў асабістых сустрэчах, вышэй растасоўваецца Лівэрпул за Напалі Нэапаль празь лепшую колькасьць забітых галоў ва ўсіх сустрэчах групавога раўнду (9 > 7)
  8. ↑ Пры аднолькавай колькасьці набраных пунктаў, па колькасьці набраных пунктаў у асабістых сустрэчах вышэй растасоўваецца Вікторыя Пльзень за ЦСКА Масква (4 > 1)

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]