Перайсьці да зьместу

Дыега Гадын

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Дыега Гадын
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 16 лютага 1986(1986-02-16)[1][2][3][…] (40 гадоў)
Рост 188 см[4]
Вага 78 кг
Пазыцыя цэнтральны абаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2003—2006 Сэра[d] 63 (6)
2006—2007 Насьяналь Мантэвідэо 26 (0)
2007—2010 Вільярэал 91 (4)
2010—2019 Атлетыка Мадрыд 277 (17)
2019—2020 Інтэрнацыянале 23 (1)
2020—2022 Кальяры 39 (1)
2022 Атлетыку Мінэйру 1 (0)
2022—2023 Вэлес Сарсьфільд[d] 18 (1)
2024 Паронгас[d] 14 (0)
Зборныя
2004—2005 Уругвай (да 20)[d] 14 (0)
2005—2022 Уругвай 161 (8)

Дыега Рабэрта Гадын Леаль (па-гішпанску: Diego Roberto Godín Leal; нар. 16 лютага 1986 году, Расарыё, Уругвай) — колішні уругвайскі футбаліст, абаронца. Гулец нацыянальнай зборнай Уругваю. Хуткі абаронца, які спалучаў у сабе наяўнасьць добрай фізычнай падрыхтоўкі з магчымасьцю добра валодаць мячом.

Дыега Гадын у форме зборнай Уругваю падчас гульні ў Аўстрыі (2014 год)

У дарослым футболе дэбютаваў у 2003 годзе, дзякуючы выступам за клюб «Сэра», у якім правёў тры сэзоны, прыняўшы ўдзел у 63 матчах чэмпіянату. Большасьць часу, праведзенага ў складзе «Сэра», быў асноўным гульцом абароны каманды. На працягу сэзону 2006—2007 гадоў абараняў колеры ўругвайскага гранду «Насьяналь».

Сваёй гульнёй за апошнюю каманду прыцягнуў увагу прадстаўнікоў трэнэрскага штаба клюбу «Вільярэал», у склад якога далучыўся ў жніўні 2007 году. У новым клюбе правёў наступныя тры сэзоны сваёй гульнявой кар’еры. Гуляючы ў складзе «Вільярэалу» таксама ў асноўным выходзіў на поле ў складзе першым адзінаццаці гульцоў каманды.

У склад клюбу «Атлетыка» далучыўся 4 жніўня 2010 году й дэбютаваў за «матрасьнікаў» у пераможный сустрэчы на Супэркубак УЭФА, дзе гішпанскі клюб быў мацнейшым за італьянскі «Інтэрнацыянале» зь лікам 2:0. З тых часоў стаў асноўным абаронцам мадрыдцаў і за наступныя гады атрымліваў з камандай перамогу ў Лізе Эўропы, а таксама яшчэ адзін раз у Супэркубку УЭФА. 7 мая 2019 года аб'явіў аб зыходзе з клюбу пасьля сканчэньня сэзона 2018/19[5].

26 кастрычніка 2005 году дэбютаваў у афіцыйных матчах у складзе зборнай Уругваю ў таварыскай гульні супраць зборнай Мэксыкі. У складзе зборнай быў удзельнікам розыгрышу Кубка Амэрыкі 2007 году ў Вэнэсуэле, чэмпіянату сьвету 2010 году ў Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы й розыгрышу Кубка Амэрыкі 2011 году ў Аргентыне, атрымаўшы таго году тытул кантынэнтальнага чэмпіёна.

«Атлетыка»:

«Атлетыку Мінэйру»:

Уругвай:

  1. Diego Godín // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. DIEGO ROBERTO GODIN // Argentine Soccer Database (гішп.)
  3. Diego Roberto Godín Leal // As (гішп.)Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
  4. https://global.espn.com/football/player/_/id/104564
  5. Годин объявил об уходе из «Атлетико» (рас.). championat.com (7 мая 2019).
  6. Real Madrid 2–4 Atlético Madrid (анг.). BBC Sport (15 жніўня 2018).

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]