Станіслаў Драгун
| Станіслаў Драгун | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 4 чэрвеня 1988[1][2][3] (38 гадоў) | |
| Рост | 182 см | |
| Вага | 76 кг[4] | |
| Пазыцыя | паўабаронца | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2004—2006 | СКВІЧ | 39 (2) |
| 2007—2008 | → Гомель | 39 (4) |
| 2008—2012 | Дынама Менск | 128 (25) |
| 2013—2015 | Крылы Саветаў | 77 (6) |
| 2016 | Дынама Масква | 21 (0) |
| 2017 | Арэнбург | 11 (0) |
| 2017—2022 | БАТЭ | 136 (42) |
| Зборныя | ||
| 2006 | Беларусь (да 19)[d] | 3 (0) |
| 2008—2011 | Беларусь (да 21) | 25 (5) |
| 2011—2020 | Беларусь | 68 (11) |
Станісла́ў Драгу́н (нар. 4 чэрвеня 1988, Менск) — колішні беларускі футбаліст, паўабаронца. Мае на сваім рахунку выступы ў складзе нацыянальнай зборнай Беларусі. Таксама гулец футзальнага клюбу «Менск».
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Пачаў займацца футболам у ДЮСШ «Працоўныя рэзэрвы» ў Менску. Футбольную кар’еру запачаткаваў у сталічным «Лякаматыве». Пасьля таго паўтары гады гуляў за «Гомель». У 2008 годзе перайшоў у менскае «Дынама». У 2011 годзе стаў капітанам каманды і адным з ключавых гульцоў.

У студзені 2013 году перайшоў у самарскія «Крылы Саветаў», зь якімі заключыў кантракт на тры гады[5]. У новай камандзе замацаваўся ў асноўным складзе. Застаўся ў самарскім клюбе і пасьля ягонага вылету з Прэм’ер-лігі паводле вынікаў сэзону 2013—2014 гадоў, і на наступны год дапамог яму вярнуцца ў эліту. У сьнежні 2015 году па заканчэньні кантракту з «Крыламі Саветаў» адмовіўся яго падаўжаць. У студзені 2016 году падпісаў кантракт з маскоўскім «Дынама» да лета 2019 году[6]. У першай палове 2016 году быў асноўным гульцом маскавіцкага клюбу, аднак некалькі матчаў прапусьціў праз траўму. Паводле вынікаў сэзону 2015—2016 гадоў «Дынама» страціла месца ў Прэм’ер-лізе, і наступны сэзон Драгун распачаў у ФНЛ. Аднак месца ў асноўным складзе ўжо ня меў і звычайна толькі выходзіў на замену ў канцы матчаў. У лютым 2017 году «Дынама» ў аднабаковым парадку скасавала кантракт з Драгуном[7].
У сакавіку 2017 году перайшоў у клюб «Арэнбург»[8]. Паводле вынікаў сэзону 2016—2017 гадоў каманда пакінула Прэм’ер-лігу. У чэрвені 2017 году стала вядома, што клюб ня будзе падаўжаць кантракт з Драгуном[9]. Пасьля зыходу з «Арэнбургу» цікавасьць да Драгуна сталі праяўляць беларускія клюбы, як то берасьцейскае «Дынама» і салігорскі «Шахцёр». Аднак, у чэрвені 2017 году падпісаў кантракт з барысаўскім БАТЭ[10].
У складзе БАТЭ замацаваўся ў цэнтры паўабароны. 1 кастрычніка 2017 году аформіў гол у гасьцявым матчы барысаўчанаў зь менскім «Дынама», які даў камандзе перамогу зь лікам 1:0. У выніку гулец стаў з БАТЭ чэмпіёнам Беларусі. У сэзоне 2018 заставаўся адным зь лідэраў каманды, у галасаваньні за званьне футбаліста году Беларусі заняў другое месца пасьля аднаклюбніка Ігара Стасевіча. У сэзоне 2019 году з 14 галамі стаў найлепшым бамбардзірам каманды. У кастрычніку 2019 году падоўжыў кантракт з БАТЭ[11]. У верасьні 2020 году ён разам зь іншымі футбалістамі выступіў супраць гвалту, за што потым трапіў у «чорны сьпіс» Мінспорту. У чэрвені 2021 году атрымаў цяжкую траўму і выбыў на працяглы тэрмін. У верасьні 2021 году падоўжыў кантракт з БАТЭ да канца 2022 году[12]. У сэзоне 2022 вярнуўся на поле ў якасьці трывалага гульца асновы, з 10 галамі стаў найлепшым бамбардзірам каманды ў чэмпіянаце Беларусі. У 2023 годзе футбаліст ужо не гуляў.
4 чэрвеня 2023 году абвясьціў пра завяршэньне спартовай кар’еры[13].
| «Дзень нараджэньня — сумнае сьвята, але сёньня яно сумнае ўдвая! Сёньня — Draga-game over!) Ну што ж, усім дзякуй — усе свабодныя! Было слаўнае паляваньне» | ||
—Станіслаў Драгун, Instagram | ||
У верасьні 2023 году склаў працоўную ўгоду з футзальным клюбам «Менск»[14].
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Гуляў за моладзевыя зборныя розных узростаў, быў капітанам алімпійскай зборнай Беларусі. Дэбютаваў у нацыянальнай зборнай 10 жніўня 2011 году ў таварыскай гульні супраць зборнай Баўгарыі. Увосень 2018 году разам з зборнай браў удзел у першым розыгрышы Лігі нацыяў УЭФА, дзе дапамог камандзе атрымаць перамогу ў сваёй групе ў дывізіёне Д, а сам з 5 галамі стаў адным з найлепшымх бамбардзіраў турніру.
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Чэмпіён Беларусі: 2018
- Срэбраны прызэр чэмпіянату Беларусі: 2007, 2008, 2009
- Бронзавы прызэр чэмпіянату Беларусі: 2012
- Найлепшы паўабаронца чэмпіянату Беларусі: 2012
- У сьпісе 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Беларусі: 2010, 2012, 2018
- Бронзавы прызэр маладзёвага чэмпіянату Эўропы: 2011
- Удзельнік Алімпійскіх гульняў: 2012
Статыстыка
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Клюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
|---|---|---|---|---|
| Дывізіён | Матчы | Галы | ||
| БАТЭ | 2017 | Найвышэйшая ліга | 13 | 2 |
| 2018 | Найвышэйшая ліга | 28 | 5 | |
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Stanislav Dragun // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ↑ Stanislaw Drahun // FBref (анг.)
- ↑ Stanislav Dragun // As (гішп.) — Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
- ↑ https://fcbate.by/team/base/24
- ↑ Станислав Драгун подписал контракт с «Крыльями Советов» (рас.)
- ↑ Московское «Динамо» объявило о подписании контракта со Станиславом Драгуном (рас.)
- ↑ Московское "Динамо" расторгло контракт с Драгуном (рас.)
- ↑ РФС разрешил «Оренбургу» заявить Драгуна (рас.)
- ↑ Драгун и Сиваков покинули "Оренбург" (рас.)
- ↑ Станислав Драгун официально представлен в качестве игрока БАТЭ (рас.)
- ↑ Драгун продлил контракт с БАТЭ (рас.)
- ↑ Драгун продлил контракт с БАТЭ (рас.)
- ↑ Станіслаў Драгун абвясціў пра завяршэнне кар'еры. Ён быў у «чорным спісе» Мінспорту
- ↑ Драгун подписал контракт с МФК "Минск" (рас.)
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Нарадзіліся 4 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1988 годзе
- Нарадзіліся ў Менску
- Футбалісты клюбу СКВІЧ Менск
- Футбалісты клюбу «Гомель»
- Футбалісты клюбу «Дынама» Менск
- Футбалісты клюбу «Крылы Саветаў» Самара
- Футбалісты клюбу «Дынама» Масква
- Футбалісты клюбу «Арэнбург»
- Футбалісты клюбу БАТЭ Барысаў
- Футбалісты моладзевай зборнай Беларусі
- Футбалісты зборнай Беларусі
- Беларускія футбалісты
- Беларускія футбалісты і футбалісткі на Алімпійскіх гульнях
- Футбалісты і футбалісткі на летніх Алімпійскіх гульнях 2012 году