Гэрнінг
| Гэрнінг дац. Herning | |||
| Населены пункт | |||
| |||
| Краіна | Данія | ||
|---|---|---|---|
| Рэгіён | Міт’юлян | ||
| Першыя згадкі | 1800 | ||
| Горад з | 1913 | ||
| Геаграфія | |||
| Плошча | 1323,5 км² | ||
| Вышыня НУМ | 58 ± 1 м | ||
| Часавы пас | |||
| Каардынаты | 56°08′ пн. ш. 8°59′ з. д.HGЯO | ||
| Насельніцтва | |||
| Колькасьць | 48 531 чал. (2016) | ||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||
| Паштовы індэкс | 7400 | ||
| Сайт | herningonline.dk | ||
| Гэрнінг на мапе Даніі Гэрнінг | |||
Гэрнінг (па-дацку: Herning) — горад у Даніі. Знаходзіцца ў цэнтры паўвостраву Ютляндыі. Гэрнінг — адміністрацыйны цэнтар аднайменнай камуны, уваходзіць у склад регіёну Цэнтральнай Ютляндыі (Midtjylland). Насельніцтва гораду на 1 студзеня 2016 году складала 48 531 чалавек[1].
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Гэрнінг называлі «сталіцай верасу» (hedens hovedstad): горад быў заснаваны на пачатку XIX стагодзьдзя падчас пэрыяду мэліярацыі. У выніку гэтага працэсу насельніцтва гораду значна павялічылася і ўзрос попыт на прадукцыю ды паслугі новых фэрмэраў раёну. Гэрнінг узьнік як раённы цэнтар гандлю.
У 1913 годзе Гэрнінг атрымаў права на правядзеньне кірмашоў. Так Гэрнінг стаў вядомы на тэкстыль: ткацкая прамысловасьць разьвівалася ў горадзе і вакол яго. Гэтая галіна калісьці была асноўнай эканамічнай дзейнасьцю ў Гэрнінгу. Цяпер у горадзе месцяцца разнастайныя прамысловыя прадпрыемствы.
У 1965 ды 2003 гадах Гэрнінг стаў «горадам году ў Даніі»[2] па вэрсіі дацкай газэты «Юлянс Постэн» (Jyllands-Posten).
У Гэрнінгу месьціцца буйнейшы ў Скандынавіі выставачны цэнтар Messecenter Herning[3].
Адукацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У Гэрнінгу знаходзіцца Інстытут бізнэсу ды тэхналёгіі (Handels- og IngeniørHøjskolen)[4], які зьяўляецца факультэтам сацыяльных навук Оргускага ўнівэрсытэту (Aarhus Universitet)[5].
Мова
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У Гэрнінгу, як і на астатняй Ютляндыі, шмат людзей, асабліва ў вёсках і мястэчках, размаўляюць на заходнім дыялекце дацкай мовы, які называецца ютляндзкі ці юцкі (jydsk, jysk).
Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У Гэрнінгу знаходзіцца Элія (Elia)[6], унікальная манумэнтальная праца скульптара Інгвара Кронгамара. Яна ўяўляе сабой чорны 60-мэтровы купал з чатырма лесьвіцамі — 10 мэтраў у шырыню, якія ўкроеныя ў паверхню і глядзяць на чатыры бакі сьвету.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ^ http://www.statistikbanken.dk/BEF44 (дацк.) (анг.)
- ^ Сьпіс гарадоў году ў Даніі (дацк.)
- ^ Сайт выставачнага цэнтру ў Гэрнінгу (дацк.) (анг.)
- ^ Інстытут бізнэсу ды тэхналёгіі (дацк.) (анг.)
- ^ Орхускі ўнівэрсытэт (дацк.) (анг.)
- ^ Сайт скульптуры Элія (дацк.) (анг.)
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Гэрнінг — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Афіцыйны турыстычны партал Гэрнінгу (дацк.) (анг.) (ням.)
- Афіцыйны сайт камуны Гэрнінг (дацк.) (анг.) (ням.)
- Фэстываль кароткіх стужак у Гэрнінгу (анг.)